• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Вулькаўскі Сельсавет

    Калгас "Рассвет"
    Вёска Бродніца
    Балук Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1898.

    Баўкуновіч Даніла Анісімавіч, н. у 1905.

    Богданы, Фадзей Арцёмавіч, н. у 1866, яго жонка Малання Васільеўна, н. у 1882, забіта асколкам гранаты.

    Ванюк Аляксей Якаўлевіч, н. у 1890.

    Ванюк Васіліса Раманаўна, н. у 1929..

    Ванюк Герасім Мікалаевіч, н. у 1888.

    Ванюк Міхаіл Раманавіч, н. у 1925.

    Ванюк Пракоп Купрыянавіч, н. у 1897.

    Ванюк Сцепаніда Яфімаўна, н. у 1929.

    Верас Аксеня Рыгораўна, н. у 1916.

    Верас Еўдакія Кандратаўна, н. у 1876.

    Каховіч Сямён Васільевіч, н. у 1927.

    Майсак Ганна Трафімаўна, н. у 1890.

    Майсак Рыгор Емяльянавіч, н. у 1913.

    Майсак Сяргей Сяргеевіч, н. у 1896.

    Нагорны Піліп Рыгоравіч, за садзейнічанне партызанскаму руху павешаны на калодзежным жураўлі.

    Пясоцкі Аляксандр Сяргеевіч, н. у 1905

    Пясоцкі Антон Іванавіч, н. у 1900.

    Пясоцкі Іван Фёдаравіч, н. у 1910.

    Тарасеня Іван Міхайлавіч, н. у 1907.

    Усовічы, сястра і браты (Антонавічы): Фядосся, н. у 1909, Аляксандр, н. у 1911, Канстанцін, н. у 1915, Мікалай, н. у 1922.

    З успамінаў сястры загінуўшых Аляксандры Антонаўны Наўмовіч (Усовіч), жыхаркі г. Лунінец:

    — Часта бачыла спісы загінуўшых у гады вайны, надрукаваныя ў газеце, але сама не звярталася, хаця і наша сям'я вельмі пацярпела. Думала: навошта, іх жа ўсё роўна не падымеш.

    Але нядаўна прысніўся сон: быццам у газеце апублікаваны тры фотаздымкі, але па тварах ідуць нейкія надпісы, так што не разабраць, хто на іх адлюстраваны. Углядаюся: а гэта ж мае загінуўшыя браты. Прачнулася я і зразумела, што гэта яны мяне просяць, каб не забыла ўнесці іх імёны ў кнігу "Памяць".

    Мы нарадзіліся ў вёсцы Бродніца. Нашаму дзеду, які 20 гадоў адслужыў у царскай арміі, выдзелілі ўчастак зямлі ў вечнае карыстанне. Дзед быў пісьменны, даў ніжэйшую адукацыю ўсім дзецям, таму і наш бацька імкнуўся, каб мы вучыліся. I хоць жылі пры Польшчы, ледзь зводзячы канцы з канцамі, але закончылі паўшэхную школу, а потым працягвалі вучобу ў Лунінцы.

    У 1939 годзе Савецкая ўлада, хаця і "раскулачыла" нашага бацьку — малацілку ў яго забралі, — але нам усім дала работу. Старэйшы брат працаваў раённым ветэрынарам, а астатнія настаўнічалі — Косця ў Сітніцкім Двары, Коля — у Лугах, а я на Любачыне. А яшчэ мае браты валодалі цудоўнымі музычнымі здольнасцямі: прыгожа спявалі, гралі на гармоні, а Косця — яшчэ і на скрыпцы, гітары, балалайцы.

    Уся жудасць вайны адлюстравана для мяне ў адным выпадку, які дагэтуль не знікае з памяці.

    Перад вёскай, на дарозе з Дварца, быў невялікі мосцік, якраз насупраць нашай хаты. Аднойчы па ім праязджала нямецкая машына з салдатамі і ўзарвалася на падкладзенай партызанамі міне. Тыя немцы, хто застаўся ў жывых, схапілі першую трапіўшую ім на вочы жанчыну, прывязалі яе да калодзежнага жураўля і пачалі то апускаць уніз, то ўздымаць уверх.

    Так і растрапалі, разбілі няшчасную. На жаль, памятаю толькі імя ахвяры — Таццяна.

    Вайна бязлітасна прайшлася па нашай сям'і. Канстанцін быў расстраляны разам са сваёй нявестай і іншымі аднавяскоўцамі.

    У тым жа 1942 годзе, толькі вясной, была вывезена на прымусовыя работы ў Германію сястра Фядосся. Адтуль яна не вярнулася. Лёс сястры дагэтуль невядомы.

    Мікалай ехаў на веласіпедзе па дарозе, а насустрач яму імчаўся Пушына — быў такі фашысцкі кат на Лунінеччыне, чыё імя наводзіла страх на ўсіх мясцовых жыхароў. Брат спалохана звярнуў у бок, уехаў у лясок і моцна ўдарыўся каленам аб дрэва. Пачалася гангрэна. Хоць і звярнуліся да ўрача, але выратаваць яго не здолелі.

    Аляксандр быў звязаны з партызанамі. Мы ўсе дапамагалі, чым маглі: даставалі соль, іншыя прадукты перадавалі. Праз аднаго ўласаўца мне ўдалося атрымаць антыкіпяцін — гэта падобнае на лёд рэчыва, якое немцы выкарыстоўвалі для чысткі капытоў сваіх коней. У вызначанай жа колькасці антыкіпяцін быў незаменны для вытворчасці мыла. Спачатку яго рабілі з гліны, потым партызаны сталі дастаўляць косці.

    Дык вось, брат разам з нашым пляменнікам Міхаілам Ванюком, сынам старэйшай сястры, варылі ў хляве мыла для лесу. За гэтым заняткам іх і выявілі немцы. Абодвух схапілі і некуды адвезлі. Людзі сказалі, што ў Пінск, у турму.

    За гэта садзейнічанне партызанам спалілі паўвёскі, у тым ліку — і нашу гаспадарку. Не вытрымаў бядот, што зваліліся так адразу, наш бацька, раптоўна памёр.

    Пасля вайны я пісала па розных адрасах у спадзяванні знайсці сляды брата Сашы і сястры Фядоссі. Вынікі маіх пошукаў, на жаль, адмоўныя.

    Вось і ўсё, аб чым хацела паведаміць. Асэнсоўваю, што не ўваскрэсіш мёртвых, але памяць аб іх дапаможа нам захаваць у сабе чалавечае. А гэта так важна, калі свет вакол нас з кожным днём становіцца ўсё больш дзікунскім...

    Цяльпук Арцём Мікітавіч, н. у 1882.

    Чумак Вера, за садзейнічанне партызанскаму Руху павешана на калодзежным жураўлі.

    З успамінаў Любові Іванаўны Балук, Таццяны Майсееўны Гнедзька, Таццяны Антонаўны Прыбаровіч, жыхароў в. Бродніца:

    — Аблаву на вёску гітлераўцы зрабілі ў купальскую ноч з 6 на 7 ліпеня 1944 года. Напярэдадні на партызанскіх мінах на дарогах Бродніца — Дварэц і Бродніца — Азярніца падарваліся 4 нямецкія салдаты. Помсцячы за іх гібель, акупанты пачалі пад вечар зганяць людзей у хату Агаф'і Сцяпанаўны Бондар, дзе размяшчалася камендатура. Памятаюць у вёсцы, што некаторым жыхарам дапамог "палячок" — немец, які добра размаўляў па-польску. Ён папярэдзіў, што вяскоўцаў будуць расстрэльваць, каб ратаваліся, як могуць, а некаторых і сам выпусціў у час свайго дзяжурства.

    На наступны дзень апоўдні людзей вывелі да нямецкіх бліндажоў — гэта побач з хатай, каля могілак, і расстралялі. Потым нас прымусілі закапаць забітых вяскоўцаў. Трыццаць пяць нябожчыкаў у адно імгненне...

    На месцы расстрэлу ў 1967 устаноўлена стэла, на якой увекавечаны імёны загінуўшых.

    Балук Карп Сямёнавіч, н. у 1879.

    Ванюк Агаф'я Якаўлеўна, н. у 1885, яе ўнук Богдан Мікалай, н. у 1941.

    Ванюк Ганна Трафімаўна.

    Ванюк Луцэня Ніканаўна.

    Ванюк Настасся Фамінічна, н. у 1916.

    Ванюк Сцепаніда Трафімаўна.

    Ванюкі, Варвара Цімафееўна, н. у 1900, яе сямёра дзяцей: Надзея, Васіль, Аляксей, Іван, Мікалай, Аляксандр, нованароджаны.

    Ванюкі, Сцяпан Якаўлевіч, н. у 1883, яго жонка Марына Іванаўна, н. у 1887, іх унук Іван.

    Верасы, Ульяна Іосіфаўна, н. у 1906, яе двое сыноў (Данілавічы): Трафім, н. у 1941, Іван, н. у 1943.

    Гнедзькі, Трафім Іванавіч, н. у 1890, яго жонка Кацярына Раманаўна, н. у 1895, іх дачка Ева, н. у 1929.

    Кацубы, Марыя Гаўрылаўна, яе трое дзяцей: Настасся, Марыя, Пётр.

    Кульгуны, Агаф'я Фядотаўна, н. у 1878, яе нявестка Аляксандра Карпаўна, н. у 1914, яе сын Рыгор Фаміч, н. у 1939.

    Неўдах Праскоўя Нічыпараўна, н. у 1882.

    Прыбаровіч Ульяна Сямёнаўна.

    Якубовічы, Пётр Кандратавіч, н. у 1890 у в. Кажан-Гарадок, удзельнік першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, з сярэдзіны 20-ых гадоў — жыхар в. Бродніца, яго сын Рыгор, н. у 1921, у чэрвені 1944 вывезены ў Германію, далейшы лёс абодвух невядомы.

    З успамінаў дачкі і сястры прапаўшых без вестак Вольгі Пятроўны Богдан (Якубовіч), жыхаркі в. Бродніца:

    — Мой бацька Пётр Кандратавіч Якубовіч ваяваў яшчэ пры цары, у час першай сусветнай. Быў цяжка паранены, дамоў нават прыйшоў пахавальны ліст аб яго гібелі. А ён трапіў у нямецкі палон і тры гады працаваў у Германіі. Вызваліла бацьку Кастрычніцкая Рэвалюцыя. Зразумела, што дамоў ён адразу не вярнуўся — ішла ж грамадзянская вайна, а пачаў служыць у Чырвонай Арміі, абараняць Савецкую ўладу, якая дала яму свабоду. Адзіны фотаздымак бацькі якраз і зроблены ў гэты перыяд.

    Недзе ў 20-ым годзе дабраўся бацька да роднага Кажан-Гарадка. Яго маці страціла прытомнасць, убачыўшы сына, якога ўсе лічылі мёртвым. Няёмка адчувалі сябе і браты, падзяліўшы паміж сабой бацькаў зямельны надзел. Ён нікому не стаў помсціць, ажаніўся і жыў разам са сваёй маці, задаволены яе кавалкам ворыва. Але з прыходам Польшчы жыцця яму не стала — мянушка "бальшавік", якая ўзнікла з чырвонаармейскай службы бацькі, варожа ставіла да яго новую ўладу і адштурхоўвала знаёмых. З жонкаю і пяццю дзецьмі ён перабраўся ў Добрую Волю. Некаторы час сям'я жыла там у старой маленькай хатцы, адмаўляючы сабе ва ўсім і адкладваючы грошы. У сярэдзіне 30-ых быў куплены хутар у Бродніцы. Там ужо больш ці менш ніштавата зажылі асобнай гаспадаркай.

    Прыкметных змен не адбылося з прыходам новых Саветаў. А 1941 год звязаны для нас з дзвюма падзеямі — нарадзілася малодшая сястрычка і пачалася вайна.

    Бацька добра разумеў нямецкую мову. З пачаткам партызанскага руху перадаваў у лес звесткі, пачутыя ад акупантаў, дапамагаў народным мсціўцам чым мог. У красавіку 1944 года адвёз у атрад партызан, якія тайна лячыліся ў вёсцы пасля ранення. Ці высачылі яго немцы, ці хтосьці данёс, але перад тройцаю бацьку і старэйшага брата Рыгора ўзялі. Пры арышце маці моцна збілі стваламі аўтаматаў. Дзецям таксама дасталося, мне нават рабро зламалі. Знясіленыя, мы нават не ведалі, што робяць з бацькам і братам. А потым сваячка перадала нам:

    — Трымаюць іх у Лахве ў канцлагеры. Але расстрэльваць не будуць, немцы рыхтуюцца да наступлення і палонных забяруць з сабою, каб у Германіі працавалі.

    Сапраўды, немцы павезлі арыштаваных з сабою. Год прайшоў у невядомасці. У канцы 1945-га вярнуўся з Германіі адзін чалавек, які там працаваў побач з бацькам і братам. Ен расказаў, што іх прымусілі капаць акопы. Бацька, дзякуючы веданню нямецкай мовы, часта прасіў у вартаўнікоў хлеба, падкормліваў увесь барак, таму што марылі голадам. Апошнія дні, праўда, гэты дзядзька не бачыў нашых — тэрыторыю моцна бамбілі англійскія самалёты, а рабочыя расчышчалі завалы ў розных месцах. Але закончыў упэўнена:

    — Чакайце! Вашы бацькі і брат павінны вярнуцца.

    На жаль, гэты чалавек, падарваўшы здароўе на катаржных работах, праз год памёр. А ў нас тады не хапіла розуму запісаць назву лагера, у якім былі родныя людзі. Больш нічога ні ад каго не чулі. Іншы раз падумаю: ну, яшчэ брат мог недзе ў свет кінуцца, калі б быў жывы пры вызваленні англійцамі, але бацька — ніколі, павінен ён быў вярнуцца да жонкі і дзяцей. Хутчэй за ўсё, знайшлі яны смерць ці то ад немцаў, ці ад бамбардзіровак...

    Вёска Вулька 2

    Ванюк Антон Якаўлевіч, н. у 1908.

    Ванюк Вера Васільеўна.

    Паўловіч Васіль Сцяпанавіч, прымусова вывезены ў Германію, за спробу ўцячы накіраваны ў канцлагер "Равенсбрук" (Аўстрыя).

    Паўловіч Іван Фёдаравіч, млынар, даваў хлеб партызанам.

    Паўловіч Максім Аляксеевіч.

    Якубовіч Аляксандр Андрэевіч, н. у 1910.

    Яраховіч Агаф'я Лявонаўна, н. у 1894.

    Яраховіч Ефрасіння Васільеўна, н. у 1886.

    Яраховіч Марыя Міхайлаўна, н. у 1890.

    Яраховіч Пётр Міхайлавіч.

    Яўрэйскія сем'і вёскі:
    Гінзбург Ісер, Малке, Роза.

    Ліхтштэйн Іцка Арпавіч, Мэры, дзіця.

    Луцкі, яшчэ пяць членаў сям'і, сярод якіх Арон.

    Луцкі Бася Ерпаўна.

    Луцкі Нахім Алтэравіч.

    Луцкі Сара.

    Луцкі Фейга.

    Луцкі Юдл.

    Луцкі, яшчэ чатырнаццаць членаў сям'і, сярод якіх Сара і Янкель.

    Луцкі Янкель Пінхасавіч.

    Луцкі, яшчэ чатыры сям'і гэтага прозвішча.

    Мураўчык Гітл Хаймаўна, двое дзяцей.

    Тамарын, Шымель, Роза, двое дзяцей.

    Вёска Добрая Воля

    16 сакавіка 1943 былі расстраляны і спалены мірныя жыхары вёскі Добрая Воля. У памяць пра загінуўшых пастаўлены абеліск, некаторыя магілы адзначаны простымі драўлянымі крыжамі.

    Аляшкевічы, Нэлі Мікалаеўна і Ганна Мікалаеўна.

    Бут-Гусаім Праскоўя Іванаўна, н. у 1913

    Бут-Гусаім Якаў Якубавіч, н. у 1874.

    Вярэнічы, Іван Фаміч, Аляксандра.

    Гасюк Кацярына Паўлаўна, н. у 1863.

    Германовіч Павел, н. у 1889.

    Гехт Юзэф, н. у 1906, паляк.

    Гулько, Платон Міхайлавіч, н. у 1889, яго жонка Яфімія Дзянісаўна, н. у 1899, іх пяцёра дзяцей, Васіль, н. у 1929, Мікалай, н. у 1931, Ганна, н. у 1933, Антон, н. у 1939, Іван н. у 1941.

    Гусакоўскія, Лукаш, н. у 1883, яго жонка Аксеня, н. у 1885, іх дачка Харыціна, н. у 1922.

    Жук Аляксей Арцёмавіч.

    Жукі, Міна Рыгоравіч, н. у 1902, яго жонка Сцепаніда, н. у 1904, іх пяцёра дзяцей: Ніна, н. у 1934, Лідзія, н. у 1936, Аляксандр, н. у 1938, Раман, н. у 1940, Рыгор, н. у 1942.

    Качаноўскія, Віктар Антонавіч, Любоў Калістратаўна.

    Краўчук Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1903.

    Краўчукі, Рыгор Міхайлавіч, н. у 1879, яго жонка Праскоўя Якаўлеўна, н. у 1886, іх сын Павел, н. у 1921, з жонкай Надзеяй Сямёнаўнай, н. у 1922, і дачкой Ганнай, н. у 1942.

    Маслечкі, Піліп, н. у 1903, яго жонка Соф'я, н. у 1905, іх чацвёра дзяцей: Марыя, н. у 1923, Уладзімір, н. у 1933, Яфімія, н. у 1937, Вера, н. у 1939.

    Мыслівец, н. у 1874.

    Насені, Адам, н. у 1908, яго жонка Ганна, н. у 1910, іх сын Захар, н. у 1930.

    Руды, Дзмітрый Фёдаравіч, н. у 1874, Яўгенія Фёдараўна, н. у 1926.

    Свібовічы, Ўльяна Піліпаўна, н. у 1907, яе двое дзяцей (Міхайлаўны): Малання, н. у 1936, Еўдакія, н. у 1938.

    Хомічьі, Іван, н. у 1879, яго жонка Луцэня, н. у 1881, іх сын Пётр, н. у 1915.

    Цяльпук Мікалай, н. у 1906.

    Шалонік Аляксандр, н. у 1879.

    Харытановіч Кірыла Фёдаравіч, н. у 1897.

    Юзікевічы, Хвелька, яго жонка Камілія Антонаўна.

    Янкевіч Ігнат, н. у 1876.

    Калгас "Чырвоны Кастрычнік"
    Вёска Засценак
    Дамброўскі Баляслаў Адамавіч, н. у 1926.

    Дамброўскі Браніслаў Станіслававіч, н. у 1925.

    Дамброўскі Уладзімір Віктаравіч, н. у 1925.

    Дашкевіч Сцяпан Фёдаравіч, н. у 1879, пры вывазе на прымусовыя работы ў Германію вельмі аслаб і быў прыстрэлены гітлераўцамі ў Варшаве.

    Лелякоўскія, Марыя Карлаўна, н. у 1893, яе двое дзяцей (Усцінавічы) Антон, н. у 1927, Яўгенія, н. у 1929.

    Успамінае Міхаіл Аляксандравіч Хурык, жыхар х. Яварова:

    — Усцін Лелякоўскі быў партызанам. За гэта была знішчана ўся яго сям'я, толькі сын Юзік здолеў збегчы. Хаця і быў паранены ў руку, басанож па снезе дабег да ляску, дзе стаялі партызаны. Астатніх членаў сям'і расстралялі 18 снежня 1942. На месцы расстрэлу стаіць помнік.

    Рэвізюк Дзям'ян Касьянавіч, н. у 1901.
    Вёска Красная Воля
    Грудзько Мікалай Дзям'янавіч, н. у 1900.

    Іевіч Іван Фёдаравіч, н. у 1932.

    Кішкевіч Адам Васільевіч, н. у 1927, вывезены ў Германію ў 1942, загінуў у канцлагеры ў Аўстрыі.

    Кішкевіч Піліп, н. у 1920, расстраляны ў маі 1942 у г. Ганцавічы.

    Лукашэвіч Апанас Раманавіч, н. у 1894, першы старшыня Краснавольскага с/с.

    Нагорны Рыгор Фёдаравіч, н. у 1892, дэпутат Краснавольскага с/с.

    Нікалаевіч Фёдар Карнеевіч, н. у 1874, унтэр-афіцэр царскай арміі, член царкоўнага стараства. Гітлераўцы прымушалі паказаць дарогу да партызан, а калі стары адмовіўся, расстралялі прама ў хаце.

    Раковіч Ілья Карнеевіч, н. у 1924.

    Раковічы, Васіль Мікалаевіч, н. у 1894, яго жонка Аляксандра Цімафееўна, н. у 1894, іх трое дзяцей: Ганна, н. у 1916, Настасся, н. у 1924, Ілья, н. у 1926.

    Свібовіч Васіль Дзмітрыевіч, н. у 1917.

    Сідаровіч Нічыпар Ільіч, н. у 1910.

    Яўрэйскія сем'і вёскі:
    Борухін Гіра Гершаўна, н. у 1882, яе трое дзяцей: Давыд, н. у 1920, Рыва, н. у 1922, Ента, н. у 1926.

    Мураўчык Шлома Аронавіч, н. у 1874, яго трое дзяцей: Янкель, н. у 1910, Эстэр, н. у 1916, Меня, н. у 1922.

    У 1944, перад адыходам, гітлераўцы сабралі мужчын і пагналі на прымусовую працу ў Германію. Там загінулі:
    Кішкевіч Аляксей Раманавіч.

    Лукашэвічы, Фёдар Дзмітрыевіч, н. у 1905, Іван Дзмітрыевіч, н. у 1915.

    Свібовічы, Кузьма Дзмітрыевіч, н. у 1901, Ілья Кузьміч, н. у 1920.

    Яворскі Антон Аляксандравіч, н. у 1899.

    Хутар Яварова

    Успамінае Міхаіл Аляксандравіч Хурык, жыхар х. Яварова:

    — Хутар лічыўся партызанскай зонай. Але партызаны ўладарылі ноччу, а днём пры малейшым падазрэнні ў садзейнічанні "лясным мсціўцам" або без бачных падстаў гітлераўцы распраўляліся з мірнымі жыхарамі.

    Васілюк Надзея Авяр'янаўна, н. у 1925, загінула пры аблаве на дарозе ў Грычын. Яе бацькі, Дар'я і Авяр'ян, пяклі хлеб для партызан.

    Лагішынец Ева Францаўна, н. у 1918, расстраляна каля дома гітлераўцамі.

    Пятніца Антаніна Нічыпараўна, н. у 1904, жонка партызанскага сувязнога, паранена гітлераўцамі ў нагу, потым дабіта ў галаву, пахавана ў в. Вулька 2.

    Сыцэвічы, Марыя Нічыпараўна, н. у 1905, яе дачка Вольга Емяльянаўна, н. у 1932, спалены гітлераўцамі.

    На верх старонкі



    А. А. Усовіч


    К. А. Усовіч


    П. К. Якубовіч