• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Сінкевіцкі Сельсавет

    Калгас "40 год Кастрычніка"
    Вёска Мокрава
    Кірбай, Адам Ф., н. у 1889, яго жонка Юлія, н. у 1896, іх двое дзяцей: Віктар, н. у 1920, Вера, н. у 1924.

    Кіслюк Пётр Фаміч, н. у 1915.

    Радкевічы, Іван Рыгоравіч, н. у 1902, яго жонка Марыя, н. у 1904, іх чацвера дзяцей: Вольга, н. у 1927, Алена, н. у 1930, Васіль, н. у 1932, Рыгор, н. у 1935.

    Уласевіч Васіль, н. у 1914.

    Шкуты, Ганна Пятроўна, н. у 1905, яе трое дляцей (Фёдаравічы): Марыя, н. у 1928, Аляксандра, н. у 1930, Любоў, н. у 1942.

    У 1942 расстраляны яўрэйскія сем'і вёскі.
    Абрамовіч Вельвель, яго жонка Песя, іх трое дзяцей: Любоў, Міня, Мотл.

    Ватнік Гірш, яго жонка Сара, іх дачка Бася.

    Віннік Доў, яго жонка Шэйна, іх двое дзяцей: Сара, Аўраам.

    Віннік Пінхус, яго жонка Рыва, іх двое дзяцей: Любоў, Аўрам.

    Газевіч Есель, яго жонка Песя, іх двое дзяцей: Бася, Шваля.

    Газевіч Шлома, кравец, яго жонка Меня, іх трое дзяцей: Грэйна, Рыўка, Янкель.

    Гам Берка, яго жонка Фрэйда, іх шасцёра дзяцей: Шэйндл, Лібе, Хаім, Янкул, Даніел, Эшка.

    Голуб Рахміел, кравец, яго жонка Хая, іх трое дзяцей: Бася, Эшка, Эля з жонкай і двума дзецьмі.

    Грэбяншчык Меір, яго жонка Марыя, іх двое дзяцен: Сафія, Ліба.

    Зайчык Рахіль, яе трое дзяцей: Хана, Любоў, Меір.

    Зарэцкі Мордух, яго жонка Рыва, іх сын Мордух.

    Левін Залман, яго жонка Фейга.

    Мураўнік Арон, яго жонка Сафія, іх шасцера дзяцей: Сіма, Лея, Вельвель, Моўша, Беньямін, Шлёма.

    Слуцкі Берка, яго жонка Ліба, іх двое дзяцей: Любоў, Хана

    Слуцкі Моўша, яго жонка Цыва, іх двое дзяцей: Фейга, Ошэр.

    Туркевіч Лідзія, яе сын Мордух.

    Фрэнкель Голда, яе дачка Ліпа

    Фрэнкель Фейга.

    Шапіра Шлёма, яго жонка Эствіра, іх двое дзяцей: Хана, Маяна.

    Шыфман Фейга, яе дачка Эстэрка.

    Вёска Сінкевічы

    Група савецкіх і камсамольскіх актывістаў была расстраляна гітлераўцамі 18 ліпеня 1941.

    Буневіч Іван Сяргеевіч, н. у 1902.

    Катовіч Дзям'ян Мікітавіч, н. у 1888, старшыня с/с.

    Клеўжыц Іван Іванавіч, н. у 1886, дырэктар маслапрома, дэпутат с/с.

    Літвіновіч Арцём Міхайлавіч, н. у 1901.

    Літвіновіч Сцяпан Аляксандравіч, н. у 1899. у в. Радашчы, першы старшыня с/с.

    Напхан Нома, н. у 1900, кравец, дэпутат с/с.

    У час блакады Пінскага партызанскага злучэння ў лютым 1943 загінулі:
    Буневіч Любоў Рыгораўна, н. у 1942.

    Буневічы, Ганна Паўлаўна, яе двое дзяцей (Фёдаравічы): Марыя, 14 гадоў, Васіль, 7 гадоў.

    Капліч Праскоўя Ігнатаўна, н. у 1882.

    Танчынскі Іван Сяргеевіч.

    Арашкевіч Мікалай Герасімавіч.

    Багук Дзмітрый Максімавіч, н. у 1904.

    Беняк Леанард Саб., н. у 1927.

    Буневіч Іван Сяргеевіч, н. у 1904.

    Бярозка Пётр Андрэевіч.

    Валашчук Георгій, н. у 1907, свяшчэннік.

    З успамінаў аднавяскоўцаў, запісаных вучнямі Сінкевіцкай СШ:

    — Свяшчэннік Сінкевіцкай царквы закатаваны гітлераўцамі ў 1942. Расказваюць, што, калі збіраліся карныя акцыі супраць партызан, у царкве білі званы. Калі немцы пыталіся ў айца Георгія пра іх сэнс, ён адказваў, быццам гэта звоняць па памёршых...

    Жыхары вёскі тайна пахавалі свяшчэнніка каля царквы.

    Гоза Іван Лаўрэнцьевіч, н. у 1904.

    Гоза Іван Максімавіч,н. у 1914.

    Горбат Сяргей Адамавіч, н. у 1926, у ліпені 1944 дапамагаў выцягнуць з лужыны машыну чырвонаармейцаў і падарваўся на міне.

    Гурткоўскія, Міхаіл, н. у 1926, Галіна, н. у 1930.

    Заляшэўская Марыя, н. у 1912.

    Зеньцяк Вячаслаў, н. у 1929.

    Кірыевічы, Вера Фёдараўна, н. у 1925, яе дачка Ніна, н. у 1943.

    Клеўжыц Іван Андрэевіч.

    Клеўжыц Іван Мікалаевіч, расстраляны ў 1941 за захоўванне дакументаў чырвонаармейца, пахаваны ў в. Сінкевічы.

    Клеўжыц Мікалай Васільевіч, н. у 1922.

    Клеўжыц Павел Рыгоравіч, н. у 1896.

    Клеўжыцы, Антаніна Цімафееўна, Марыя Аляксандраўна, расстраляны ў 1942 у час аблавы ў в. Цімашэвічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

    Кушнярэвіч, н. у 1933, сын загінуўшага чырвонаармейца Фёдара Іванавіча, расстраляны.

    Лукашэвіч Іван Аляксандравіч, н. у 1927.

    Лукашэвіч Сяргей Аляксандравіч, н. у 1921, расстраляны ў г. Беластоку.

    Малашчук Феафан, н. у 1908.

    Браты Піскуны (Лявонавічы): Мікалай, н. у 1923, Міхаіл, н. у 1928.

    Рудзько Ігнат Раманавіч, н. у 1893.

    Рыбалтоўскі Ілья, н. у 1889.

    Свірчук Анатоль, н. у 1916.

    Стронк Франц, н. у 1882.

    Фурсевіч Вера Іосіфаўна, н. у 1928.

    Цітовічы, Нічыпар Пятровіч, н. у 1888, яго двое дзяцей: Іван, н. у 1925, Любоў, н. у 1923.

    Чэчур Іосіф Пятровіч, н. у 1928.

    У 1942 расстраляны яўрэйскія сем'і вёскі.
    Абрамовіч Бася, Фрэйда.

    Абрамовіч Зеў, яго жонка Песя, іх трое дзяцей: Мордухай, Сара, Хаім.

    Айзенштат Вельфель.

    Герц Хаім.

    Герчык Бейла, яе чацвёра дзяцей: Сцяпан, Янкель, Хаім, Нахум.

    Замойскі Меір, шавец: яго жонка, іх трое дзяцей.

    Зарэцкая Міра, яе двое дзяцей: Хаіна, Янкель.

    Кірзнер Лёва, яго двое дзяцей: Эля, Шэйна з сынам Лейба.

    Кірзнер Невах,жонка Хая, дочкі: Эстэр і яе двое дзяцей, Фрэйдл і яе шасцёра дзяцей, Бася і яе дзіця, іх мужы (двое родам з Кажан-Гарадка і адзін — з Пінска), былі прызваны ў Чырвоную Армію ў першыя дні вайны і дамоў не вярнуліся.

    З успамінаў сына і брата загінуўшых Шэпшэля Неваховіча Кірзнера, жыхара г. Лунінец:

    — Усім вядома, што яўрэі займаліся пераважна гандлем ці рамёствамі. Вось і майго бацьку ведалі ў Сінкевічах як добрага каваля. Яго справу перанялі і старэйшыя браты, адзін працаваў у роднай вёсцы, другі — у Хораставе. А я вучыўся краўцоўскаму майстэрству ў свайго дзядзькі, брата маці, у якога цудоўна шыла ўся сям'я.

    Мірным клопатам местачковага насельніцтва перашкодзіла вайна. Некаторыя жылі пад прыгнётам страху, а ў сакавіку 1942 года яўрэяў з навакольных вёсак пазганялі ў Лахвенскае гета. У гэтым была ўсё ж нейкая вызначанасць. Мы дакладна ведалі, што нас збіраюцца знішчыць, а таму адчувалі ўнутраную свабоду. Палохае невядомасць, а тут свядома пачалі рыхтавацца да супраціўлення, літаральна натхніўшыся рускай прымаўкай: паміраць — дык з музыкай.

    Лахвенскае гета было размешчана ў цэнтры вёскі, там, дзе цяпер знаходзіцца хлебны магазін. Яно было абнесена калючым дротам. Але нас выводзілі адтуль, калі гналі на розныя работы. Часцей за ўсё адпраўлялі пешшу ў Сінкевічы грузіць калоды.

    Пры ўсякім зручным выпадку назапашвалі ў гета гаручыя вадкасці, рэчы, якія маглі выкарыстаць як зброю. I вось калі стараста Юдэнрата Берл Лапацін (ён выратаваўся з гета, але загінуў потым у партызанскім атрадзе) назваў дату знішчэння, мы былі гатовыя даць бой.

    Раніцай 3 верасня 1942 года карнікі выйшлі "на работу". Сустрэлі іх імгненна падпаленымі пабудовамі гета. А далей пачалася барацьба амаль рукапашная. З суседам Абрамовічам Янкелем кінуліся на аднаго з фашыстаў. Янкель забіў яго сякерай, а я захапіў вінтоўку. Карнікам усё ж удалося вывесці да ямкі самых знясіленых яўрэяў і пачаць іх расстрэльваць. Тады мы кінуліся на агароджу, паламалі яе і пабеглі да рэчкі.

    Добра ведаючы мясцовасць, схаваліся ў лесе. Ноччу падышлі да цагельні. Там сустрэлі знаёмага селяніна, які параіў перабірацца цераз раку, што і зрабілі. Дайшлі да хутара Ваган, схаваліся пад стогам сена. Наступнай ноччу перапаўзлі чыгунку, хаця яна і ахоўвалася, і апынуліся на хутары Стадольнік. Адляжаліся крыху ў стагах сена, а потым зноў пачалі блукаць па лесе, шукаць партызан.

    Не хутка, але ўсё ж трапілі на атрад. Некаторыя з нашай групы, якая цудам выратавалася, засталіся ў сямейных лагерах. Тыя ж, хто хацеў працягваць барацьбу, былі расфарміраваны па атрадах. Я стаў партызанам атрада імя Молатава Пінскага злучэння. Пасля вызвалення Беларусі пайшоў у Чырвоную Армію. Закончыў школу сувязістаў у Кіеве, а потым працягваў ваяваць. Пасля Перамогі яшчэ два гады служыў у Германіі. Ведаеце, што ўражвала: мне ніхто з немцаў не верыў, калі расказваў пра трагедыю гета. Фашысты ж не расстрэльвалі яўрэяў у Германіі, вывозілі іх адтуль у тую ж Беларусь і тут знішчалі. Ну што ж, добра, што хаця цяпер у іх адкрыліся вочы на гэтую жудасную старонку гісторыі.

    Я застаўся жывым, але ўсе мае родныя загінулі. А ў нас была вялікая сям'я, маці нараджала 16 разоў, але выжылі толькі шасцёра дзяцей: тры сястры і тры браты.

    Вярнуўшыся з вайны, убачыў толькі папялішча роднага дома. Ажаніўся ў Лунінцы, але працаваць ездзіў у Сінкевічы. Дагэтуль займаюся кравецкай справай, маю ўжо 47 гадоў працоўнага стажу.

    Напхан, жонка Хаіма, яго двое сыноў і дачка.
    Вёска Сітніцкі Двор

    Першую спробу расправіцца з непакорнай вёскай гітлераўцы зрабілі 8 лістапада 1942. Але нават фашысцкія танкі не здолелі зламаць абарону партызанскага атрада "Пятровіча" (пазней атрада імя Кірава). Пад націскам праціўніка народныя мсціўцы вымушаны былі адступіць, але частка жыхароў Сітніцкага Двара збегла ў лес і выратавалася.

    12 лістапада гітлераўцы кінулі на Сітніцкі Двор карны атрад колькасцю да 500 салдат і афіцэраў, узмоцнены аўтамашынамі і бронетранспарцёрамі. Атрад хутка акружыў вёску, не дазволіўшы нікому выйсці з яе...

    У брацкай магіле пахаваны 380 жыхароў Сітніцкага Двара, 100 сем'яў, дзяцей з якіх гітлераўцы кідалі ў яму жывымі. Аб знішчэнні бязвінных людзей нагадвае абеліск на магіле, устаноўлены ў 1953.

    Ахрамук Параска Іванаўна, н. у 1886.

    Ахрамукі, Марыя Іванаўна, н. у 1902, яе трое дзяцей: Дамяшэня, н. у 1931, Пётр, н. у 1933, Генрых, н. у 1937.

    Баранцэвіч Ганна Юльянаўна, н. у 1894.

    Баранцэвічы, Адольф Ігнатавіч, н. у 1877, яго сын Іван, н. у 1911, з жонкай Леакадзіяй, н. у 1913, іх двое дзяцей: Ільдугардзія, н. у 1937, Іосіф, н. у 1941.

    Баранцэвічы, Аляксей, н. у 1918, яго жонка Марыя Стэфанаўна, н. у 1918, іх дачка Марыя, н. у 1939.

    Баранцэвічы, Марыя, н. у 1887, яе трое дзяцей: Іадзесць, н. у 1931, Вільгельма, н. у 1936, Кацярына, н. у 1939.

    Баранцэвічы, Міхаіл, н. у 1915, яго жонка Усціння, н. у 1918, іх дачка Ванда.

    Баранцэвічы, Юлія Віктараўна, н. у 1910, яе сын Іван Францавіч, н. у 1928.

    Баранцэвічы, Юлія Іосіфаўна, н. у 1905, яе двое дзяцен (Ігнатавічы): Яўгенія, н. у 1931, Мечыслаў, н. у 1935.

    Баркоўская Адольфа, н. у 1878.

    Баркоўскія, Аляксандр, н. у 1908, яго пяцёра дзяцей: Рышард, н. у 1929, Чэслаў, н. у 1931, Альбіш, н. у 1934, Яўтен, н. у 1939, Марыя, н. у 1941.

    Баркоўскія: Іосіф Рыгоравіч, н. у 1875, яго жонка Надзея Васільеўна, н. у 1875, іх сын Станіслаў, н. у 1905.

    Баркоўскія, Рыгор, н. у 1886, яго чацвёра ўнукаў: Кацярына, н. у 1926, Анатоль, н. у 1926, Тамара, н. у 1928, Лёва, н. у 1932.

    Баркоўскія, Соня, н. у 1903, яе трое дзяцей: Станіслаў, н. у 1925, Антон, н. у 1927, Рэйна, н. у 1930.

    Баркоўскія, Уладзімір Іосіфавіч, н. у 1903, яго жонка Ева Хондаўна, н. у 1903, іх трое дзяцей: Яўген, н. у 1928, Алена, н. у 1937, Генрых, н. у 1939.

    Барычэўскія, Ганна Іосіфаўна, н. у 1915, яе дачка Аляксандра Іванаўна, н. у 1937.

    Барычэўскі Максім, н. у 1893, яго жонка Настасся, н. у 1891, іх пяцёра дзяцей: Рыгор, н. у 1925, Уладзімір, н. у 1928, Васіль, н. у 1928, Мікалай, н. у 1933, Кацярына, н. у 1931.

    Валадзько, Сцяпан М., н. у 1911, яго жонка Вікторыя Іосіфаўна, н. у 1912, іх сын Генрых, н. у 1941.

    Жураўскія, Браніслаў, н. у 1898, яго жонка Марцэла, н. у 1896, іх чацёра дзяцей: Цімафей, н. у 1927, Здзіслаў, н. у 1928, Ганна, н. у 1930, Юзэпа, н. у 1941.

    Жураўскія, Марыя Васільеўна, н. у 1920, яе дачка Марыя Альцінаўна, н. у 1938.

    Жураускія, Сігізмунд, н. у 1894, яго жонка Міхаліна Конанаўна, н. у 1892, іх двое дзяцей: Уладмілова, н. у 1922, Аркадзь, н. у 1927.

    Жураўскія, Фастын, н. у 1883, яго жонка Алена Аляксандраўна, н. у 1874.

    Зай, Казімір Іванавіч, н. у 1907, яго жонка Любоў Міхайлаўна, н. у 1910, іх двое дзяцей: Рамуальд, н. у 1934, Ганна, н. у 1936.

    Каледзяйчук Марыя Антонаўна, н. у 1922.

    Каплічы, Кузьма Іванавіч, н. у 1903, яго жонка Вольга Васільеўна, н. у 1903, іх пяцёра дзяцей: Настасся, н. у 1923, Пётр, н. у 1924, Ганна, н. у 1926, Павел, н. у 1934, Міхаіл, н. у 1936.

    Кацэла, Аляксандр Пятровіч, н. у 1890, яго жонка Пелагея Фёдараўна, н. у 1890, іх трое дзяцей: Сафрон, н. у 1922, Аляксандра, н. у 1925, Антон, н. у 1928, Юстыся са сваімі дзецьмі.

    Клімовічы, Фёдар Емяльянавіч, н. у 1899, яго жонка Ірына Нічыпараўна, н. у 1900, іх шасцёра дзяцей: Фёдар, н. у 1920, з жонкай Ганнай Іванаўнай, н. у 1922, Вольга, н. у 1923, Вера, н. у 1925, Рыгор, н. у 1928, Васіль, н. у 1931, Таццяна, н. у 1933.

    З успамінаў Рыгора Фёдаравіча Клімовіча, цяпер жыхара г. Тула (Расія):

    — Зранку, на досвітку, яшчэ цёмна было, акружылі вёску. Бацька выйшаў на вуліцу. Яго схапілі і ў хату больш не пусцілі. Потым пачалі з хат усіх выганяць. Тут машыны стаялі. Прывезлі ўсіх у школу. Там трымалі прыкладна да дзвюх гадзін дня. Паўсюдна — ачапленне. Выйшаў высокі такі немец, па-руску добра размаўляў:

    — Не бойцеся. Зараз пойдзем усе на станцыю. Там пералічым і адпусцім дамоў...

    Ну і павялі нас. Не на станцыю, вядома. А ў лясок. Там ужо былі падрыхтаваны вялізныя ямы. Падвялі да іх і паклалі ўсіх тварам уніз, сотні чатыры людзей. Потым пачалі расстрэльваць... Мяне да ямы падвялі не з роднымі, а ў другой партыі. Вырашыў бегчы. Малы, а жыць хацелася. Ну і ірвануў, што было духу, у лес. Але, бачу, дрэнныя справы, да лесу не дабягу, моцны заслон каля яго. Тады павярнуў у другі бок, у лясок паменей. Колькі прабег — не ведаю. Гляджу: каля мяне і Кусташ Юзік. А тут і бацька яго падбягае. Перадыхнулі, нічога не кажам. Думаю пра сябе: "Уцёк". Дык не. Яны, сволачы, некалькі заслонаў паставілі. Усіх сведкаў знішчыць хацелі. I не прыкмецілі мы, як акружылі нас чалавек дзесяць. Яны не стралялі, жывымі хацелі ўзяць. Адразу разгубіліся мы. А бацька Юзіка і кажа нам: "Уцякайце, дзеці, бяжыце прама на Хобат. Я сам з імі спраўлюся..."

    Паслухаліся мы, пабеглі. А ён уступіў з імі адзін у схватку, супраць такой аравы. Як усё было далей, мы не бачылі.

    Забеглі мы глыбей у лес. Бяжым і бачым — ідуць цэпам, трэці, відаць, цэп. Ідуць, як гусі, нас перахапіць. Кажу на хаду Кусташу: "Юзік, нас выціскаюць на шлях, трэба хутчэй бегчы". Бяжым з усіх сіл. Наперадзе — прасека. Ускочылі на яе, адчуваю боль у назе: "Юзік, паранены я..." Кроў ідзе. Патрогаў Юзік нагу — косць не закранута, толькі мякаць. Бачу, кроў і на Юзіку. Яму ў руку трапілі. Як і мне, лёгка. Калі яны па нас стралялі? Не ведаю, не чулі.

    Прыбеглі мы ў Хобат, але і там немцы. Мы зноў у лес. А здалёк усё шум чуваць, крыкі людскія. Што рабіць? Холадна.

    Уцякаў я амаль як маці нарадзіла. Застаўся ў адных лапцях. Усё паскідваў, уцякаючы. Так і Юзік. Дрыжыкі прабралі. Партызан шукаць вырашылі. Аблюбавалі стог сена. Заначавалі ў ім. Потым пайшлі далей. Нечакана наткнуліся на людзей. Чую голас Пятра Крашчука, сына Максіма Несцеравіча: "Як вам удалося выратавацца?" Ён раней з ачаплення выйшаў... Нас стала трое, сітніцкіх. Пайшлі далей. Да нас прыстаў дзядзька Максім, Якубоўскі яшчэ знайшоўся... Усіх сабралася чалавек трынаццаць. Хто і дома яшчэ не быў. Прыйшлі ў партызанскі штаб да вечара. У атрадзе шкадавалі мяне і Юзіка. Бачылі, што мы ніяк не можам апамятацца. Потым пайшоў я ў разведку, а Юзік застаўся ў атрадзе.

    Крашчукі, Макрэня Лявонаўна, н. у 1893, яе двое дзяцей: Піліп, н. у 1921, Надзея, н. у 1921, з сынам Канстанцінам, н. у 1941.
    З успамінаў Максіма Несцеравіча Крашчука:

    — ...Немцы хацелі і мяне забіць. Ды не знайшлі. Я пайшоў у Чэрабасава. У хаце тады была жонка хворая — Макрэня Лявонаўна. Яна не магла ўцячы. Яе забілі і кінулі ў калодзеж. Пасля сына майго забілі, нявестку, аднагадовага хлопчыка іх, майго ўнука... Далей немцы расстралялі майго бацьку, маці, сям'ю знічтожылі. Я выратаваўся, калі ўбачыў, што вёску акружаюць. Пайшоў да партызан.

    З успамінаў Таццяны Самуілаўны Крашчук:

    — I майго сыночка забілі, дарослага ўжо. Схапілі яго з іншымі і да ямы. Няхай бы мяне... А я глянула тады ў шчылінку — ідуць. Тады сама — у акно, у шыбу. Шкло рассыпалася, я ўцякаць. Напалавіну раздзетая, босая. Шукалі мяне каты ў Сінкевічах, у Лахве. Кат Пушына быў такі — ездзіў і людзей забіраў у Германію. Дапаўзла да Лахвы, да жанчыны адной. Нагу параненую на могілках яшчэ пераматала. Сама ж босая. Ратаванне дорага каштавала, і цяперака на ногі нічога не магу надзець, акрамя бурак. У той жа яме ляжыць мой брат Максім Барычэўскі, жонка яго, пяцёра дзяцей. Малодшая з дзетак Сцепаніда збераглася. Шэсць гадкоў ёй было. Забрала сіротку перад гэтым яе цётка Вольга ў другую вёску...

    Кусташы, Якаў, н. у 1891, яго жонка Серафіма, н. у 1904, іх трое дзяцей: Станіслаў, н. у 1928, Томаш, н. у 1930, Марта, н. у 1932.
    З успамінаў Пятра Кусташа, цяпер грамадзяніна Польшчы:

    — Пасля расстрэлу Сітніцкага Двара мы амаль два гады змагаліся ў партызанскім атрадзе імя Кірава. Юзік быў разведчыкам. Разам з ім пайшлі на захад. Вызвалялі Варшаву, іншыя гарады Польшчы, штурмавалі паморскую ўмацаваную лінію, крэпасць Кольберг, фарсіравалі Одэр і з баямі дайшлі да Эльбы... Бацька наш — Якуб. Юзік расказваў, што калі пачалося забойства жыхароў Сітніцкага Двара, бацька разам з дзецьмі, сказаўшы ім: "Наперад", кінуўся на страляючых немцаў, хапаючы забойцаў за ствалы аўтаматаў і выратоўваючы дзяцей. Юзік азірнуўся і ўбачыў падаючага ад кулі бацьку.

    Бацька мой быў цудоўным чалавекам. Ён — удзельнік трох войнаў. У першую сусветную вайну ваяваў на германскім фронце. У 1919 — 1920 гг. знаходзіўся ў Чырвонай Арміі, змагаўся з інтэрвентамі. З маіх родных у Сітніцкім Двары забіты: бацька, маці, два браты, сястра.

    Брат Юзік быў высокім, светлавалосым. У партызанах быў ад'ютантам камандзіра атрада. Загінуў 14 снежня 1946 года ў Карпатах, пры абароне народнай улады Польшчы, калі група салдат у складзе чатырнаццаці чалавек прыняла бой з атрадам у 50 бандытаў. Чаргою з аўтамата было вырвана сэрца Юзіка. Яго пахавалі на могілках у Відовіцах, за Кракавам. Узнагароджаны ён быў сям'ю ўзнагародамі, якія захоўваю...

    А сімвалам для ўсіх нас, аднавяскоўцаў, што ў жывых засталіся, быў вобраз Варвары Сямёнаўны Хілінскай. Нізкі паклон ёй.

    Лазюкі, Віктар, н. у 1903, яго жонка Вікторыя Адольфаўна, н. у 1911, іх трое дзяцей: Міхаіл, н. у 1931, Адольф, н. у 1933, Ірына, н. у 1940.

    Лазюкі, Ганна Міхайлаўна, н. у 1912, яе сын Эдуард Сцяпанавіч, н. у 1938.

    Леўчыкі, Марк Васільевіч, н. у 1880, Вольга Міхайлаўна, н. у 1900, іх чацвёра дзяцей: Мікалай, н. у 1922, Уладзімір, н. у 1924, Яўген, н. у 1929, Ежы, н. у 1933.

    Ляшкевіч Вільгельм Іванавіч, н. у 1895.

    Ляшкевіч Рыгор Якаўлевіч, н. у 1895, яго дачка Ліна, н. у 1927.

    Марковіч Еўдакія Іванаўна, н. у 1886.

    Маслоўскія, Антон, н. у 1878, яго дачка Вікторыя, з двума дзецьмі (Сцяпанавічамі): Мацвей, н. у 1915, Сцепаніда, н. у 1926.

    Маслоўскія, Вацлаў, н. у 1894, яго жонка Міхаліна, н. у 1884, іх трое дзяцей: Кацярына, н. у 1917, Юзэф, н. у 1918, Фелікс, н. у 1919.

    Маслоўскія, Іван Адольфавіч, н. у 1910, яго жонка Юля, н. у 1918, іх сын Станіслаў, н. у 1938.

    Маслоўскія, Іосіф, н. у 1904, яго двое дзяцей: Іван, н. у 1934, Тарэна, н. у 1941.

    Маслоўскія, Мар'ян Стэфанавіч, н. у 1894, яго жонка Кацярына, н. у 1896, іх чацвёра дзяцей: Конан, н. у 1920, Іосіф, н. у 1920, Лізавета, н. у 1922, Марыя, н. у 1930.

    Маслоўскія, Станіслаў, н. у 1902, яго жонка Юлія Пятроўна, н. у 1913, іх двое дзяцей: Эмілія, н. у 1936, Станіслаў, н. у 1940.

    Маслоўскія, Стэфанія, н. у 1886, яе дачка Яніна Адольфаўна, н. у 1916, з дачкой Геславай, н. у 1935.

    Маслоўскія, Таццяна, н. у 1905, яе шасцёра дзяцей: Караліна, н. у 1927, Фядора, н. у 1928, Эдуард, н. у 1930, Грэцыя, н. у 1932, Казімер, н. у 1938, Браніслаў, н. у 1940.

    Браты Місюкі (Аляксеевічы): Міхаіл, н. у 1923, Пётр, н. у 1922.

    Міхайлоўскія, Людвіг, н. у 1901 яго жонка Махвіна, н. у 1908, іх трое дзяцей: Ева, н. у 1924, Юля, н. у 1930, Альбіна, н. у 1939.

    Міхайлоўскія, Станіслаў, н. у 1889, яго жонка Ядвіга, н. у 1894, іх трое дзяцей: Юлія, н. у 1924, Валянціна, н. у 1926, Юзеф, н. у 1933.

    Міхнюк Антон Сяргеевіч, н. у 1878.

    Міхнюк Марыя Іосіфаўна, н. у 1908.

    Наумовіч Марыя, н. у 1912.

    Палякоўская Марыя, н. у 1909.

    Палякоўскія, Юлія, н. у 1914, яе сын Хрыстафор, н. у 1940.

    Працук Васіль Іванавіч, н. у 1923

    Пятроўская Юлія Адамаўна, н. у 1915, яе двое дзяцей (Фёдаравічы): Стэфан, н. у 1937, Фелікс, н. у 1941.

    Пяцухі, Соф'я Кандратаўна, н. у 1909, яе дачка Ніна, н. у 1941.

    Рай, Баляслаў, н. у 1903, яго жонка Юзэфа, н. у 1901, іх двое дзяцей: Міла, н. у 1930, Юрый, н. у 1933.

    Рай, Ігнат Іосіфавіч, н. у 1903, яго жонка Юзэфа, н. у 1909, іх трое дзяцей: Казімір, н. у 1928, Вячаслаў, н. у 1935, Францішка, н. у 1939.

    Рай, Уладзімір Іванавіч, н. у 1897, яго жонка Ганна Сямёнаўна, н. у 1902, іх трое дзяцей: Тадэвуш, н. у 1933, Яніна, н. у 1933, Эмілія, н. у 1937.

    Райшнейская Ганна Рыгораўна, н. у 1898.

    Райшнейскія, Вол., н. у 1904, яе дачка Юзыдора Іванаўна, н. у 1927.

    Раўковіч Яўгенія, н. у 1935.

    Сумары, Марк Уладзіміравіч, н. у 1896, яго жонка Алена Кандратаўна, н. у 1894, іх трое дзяцей: Фёдар, н. у 1918, Уладзімір, н. у 1919. Аляксандр, н. у 1933.

    Сумары, Таццяна Сяргееўна, н. у 1918, яе дачка Ніна Фёдараўна, н. у 1940.

    Стадольнік Лідзія Мікалаеўна, н. у 1926.

    Стадольнікі, Кайтанаў, н. у 1911, яго двое дзяцей: Аненцыя, н. у 1938, Ярыга, н. у 1941.

    Сташэўскія, Караль, н. у 1879, яго жонка Юзэфа, н. у 1882, іх чацвёра дзяцей: Марыя, н. у 1911, Казімір, н. у 1913, Альберт, н. у 1918, Людвіг, н. у 1925.

    Сухоцкія, Канстанцін Міхайлавіч, н. у 1894, яго жонка Марцэла, н. у 1888, іх двое дзяцей: Яніна, н. у 1921, Эдмунд, н. у 1925.

    Сфіжэўскі Антон, н. у 1924.

    Туркоўскія, Антон Іосіфавіч, н. у 1898, яго жонка Настасся, н. у 1902, іх сямёра дзяцей: Мечыслаў, н. у 1921, Міхаіл, н. у 1923, Анатоль, н. у 1925, Раман, н. у 1928, Яніна, н. у 1929, Альфрэд, н. у 1931, Казімір, н. у 1933.

    Туркоўская Альбіна Міхайлаўна, н. у 1897.

    Туркоўская Хрысціна, н. у 1937.

    Туркоўскі Станіслаў Іванавіч, н. у 1914.

    Туркоўскія, Міхаіл, н. у 1900, яго жонка Анеля, н. у 1908, іх дачка Марыя, н. у 1933.

    Туркоўскія, Станіслаў, н. у 1907, яго жонка Соф'я Паўлаўна, н. у 1908, іх двое дзяцей: Уладзіслава, н. у 1929, Алена, н. у 1929.

    Туркоўскія, Юзэфа Іосіфаўна, н. у 1897, яе дачка Анэня Іванаўна, н. у 1920.

    Ульяноўскія, Адам н. у 1901, яго жонка Кацярына, н. у 1907, іх трое дзяцейі: Іосіф, н. у 1927, Альбін, н. у 1931, Сцяпан, н. у 1935.

    Ульяноўскія, Антон Фёдаравіч, н. у 1908, яго жонка Ганна Адольфаўна, н. у 1908, іх двое дзяней: Уладзімір, н. у 1932, Любоў, н. у 1933.

    Ульяноўскія, Махвіна, н. у 1888, яе двое дзяцей: Дамінік, н. у 1918, Ельгіцера, н. у 1922.

    Ульяноўскія, Фадзей Аляксандравіч, н. у 1874, яго жонка Кацярына, н. у 1876.

    Хвіліпіцкі Іван, н. у 1915.

    Хілінская Эмілія, н. у 1883.

    Хілінскія, Антон, н. у 1908, яго жонка Ганна, н. у 1914, іх двое дзяцей: Сцефаніда, н. у 1932, Алена, н. у 1933.

    Хілінскія, Ганна Сцяпанаўна, н. у 1916, яе трое дзяцей: Вікенцій, н. у 1931, Эмілія, н. у 1941, Ядвіга, н. у 1941.

    Хілінскія, Дамінік, н. у 1904, яго жонка Зінаіда Іосіфаўна, н. у 1905, іх двое дзяцей: Разалія, н. у 1928, Кліменцій, н. у 1930.

    Хілінскія, Пётр Віктаравіч, н. у 1899, яго дзесяць дзяцей: Домна, н. у 1923, Юля, н. у 1925, Вячаслаў, н. у 1927, Адам, н. у 1928, Уладзіслаў, н. у 1929, Францішак, н. у 1930, Войтэк, н. у 1935, Леакадзія, н. у 1937, Яніна, н. у 1938, Станіслаў, н. у 1941.

    З успамінаў Варвары Сямёнаўны Хілінскай:

    — Расказаць пра тое? Добра, раскажу... Перабалела ўжо, перадумалася. Забілі ў мяне чатыры дачкі, шэсць сыноў і мужа. Усіх адзінаццаць душ. Ні за што забілі. А можа, за тое, што я дэпутаткаю была. Перад тым мая кумушка мяне папярэдзіла: "Дэпутатаў будуць выбіваць". Ну, узяла на рукі самых меншых хлопчыка і дзвюх дзяўчынак, пайшла з імі ў лес. Стасіку годзік быў, Нінцы два, а Лёдзі за тры. Хлопчык з голаду на руках у мяне памёр. А дзевачкі жывыя засталіся. I зараз жывуць... Сэрца тады няладнае чула. А тут прыбягаюць у атрад хлопцы з Сітніцкага Двара, іх чалавек пяць уратавалася, і кажуць: "Няма Двара, усё знішчылі..."

    Хілінскія, Юлія, н. у 1919, Мікалай, н. у 1919, Станіслаў, н. у 1922, Алена, н. у 1930, Людміла, н. у 1931.

    Ціханчукі, Дзямідзік, н. у 1875, яго двое дачок: Усціння, н. у 1900, Ганна, н. у 1902, з дачкой Зінаідай, н. у 1939.

    Чарнышэвічы, Вікенцій, н. у 1892, яго сын Юствін, н. у 1929.

    Чарнышэвічы, Ядвіга, н. у 1900, яе двое дзяцей (Іванавічы): Гуфіна, н. у 1932, Эльгуш, н. у 1935.

    Шкуты, Васіль, н. у 1912, яго жонка Ніна, н. у 1914, іх двое дзяцей: Алена, н. у 1933, Сара, н. у 1937.

    Шулякоўскія, Павел Ф., н. у 1902, яго жонка Аляксандра Лявонаўна, н. у 1900, іх шасцёра дзяцей: Антон, н. у 1928, Вера, н. у 1930, Ніна, н. у 1934, Алена, н. у 1935, Марыя, н. у 1937, Уладзімір, н. у 1929.

    З успамінаў Івана Паўлавіча Шулякоўскага, былога лясніка Сінкевіцкага лясніцтва:

    — Забіты род. Вось і ўсё. Адзінаццаць чалавек забіта. Адзін я застаўся. А расстрэльвалі там, кіламетры за два адсюль. Кроў цякла праз дарогу...

    Шуствалі, Ігнат, н. у 1918, яго жонка, н. у 1914, іх двое дзяцей: Марыя, н. у 1938, Пётр, н. у 1940.

    Шуствалі, Піліп Пятровіч, н. у 1891, яго жонка Ульяна Несцераўна, н. у 1890, іх двое дзяцей: Антаніна, н. у 1930, Ніна, н. у 1934.

    Шэска Ганна Мікалаеўна, н. у 1926.

    Ярмаліцкія, Зянон, н. у 1896, яго жонка Адзея Міхайлаўна, н. у 1905, іх чацвёра дзяцей: Фелікс, н. у 1927, Фадзей, н. у 1929, Валянцін, н. у 1931, Здзіслаў, н. у 1932.

    Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

    На верх старонкі