• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец


    Магіла мірных жыхароў в. Дзятлавічы, якія загінулі ў кастрычніку 1943 г.

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Дзятлавіцкі Сельсавет

    Калгас імя Калініна
    Вёска Бараўцы

    Па дарозе на вёску гітлераўцы наткнуліся на міну, падарваліся некалькі салдат. Тады акупанты зрабілі аблаву на в. Бараўцы. Былі павешаны двое сялян:

    Гопта Мірон Кузьміч, нахаваны у в. Дзятлавічы.

    Цяльпук Емяльян Сямёнавіч, н. у 1915, пахаваны ў в. Бараўцы.

    Грыгорчык Станіслаў Іванавіч, н. у 1940.

    Каховіч Сямён Васільевіч, н у 1927.

    Цяльпук Акуліна Мінічна, н. у 1874.

    Цяльпук Іван Раманавіч, н. у 1922.

    Цяльпук Марыя, н. у 1884.

    Цяльпук Сцяпан Лук'янавіч, н. у 1896.

    Вёска Дзятлавічы

    Ля чыгуначнага пераезду пахаваны 19 жыхароў в. Дзятлавічы, якія ў чэрвені 1942 былі расстраляны нямецка-фашысцкімі акупантамі як заложнікі за забітага нямецкага вартаўніка чыгункі. У 1967 на магіле ўстаноўлена стэла.

    Гопта Сцяпан Максімавіч, н. у 1917.

    Жук Іван Захаравіч, н. у 1875.

    Жук Міхаіл Пятровіч, н. у 1892.

    Канапацкі Іван Барысавіч, н. у 1895.

    Канапацкі Ілья Арцёмавіч, н. у 1905.

    Канапацкі Кандрат Міхайлавіч, н. у 1887.

    Канапацкі Міхаіл Аўрамавіч, н. у 1896.

    Канапацкі Сцяпан, н. у 1906.

    Касач Сава Іванавіч, н. у 1903.

    Каховіч Сава Гардзеевіч, н. у 1914.

    Кацуба Іван Якаўлевіч, н. у 1903.

    Кацуба Кірыла Піліпавіч, н. у 1874.

    Кацуба Павел Пятровіч, н. у 1917.

    Молчан Мірон Васільевіч, н. у 1915.

    Насковіч Пракоп Рыгоравіч, н. у 1914.

    Хартановіч Іван Міхайлавіч, н. у 1894.

    Хартановіч Міхаіл, н. у 1921.

    Чарнавокі Кірыла Іванавіч, н. у 1895.

    Чарнавокі Марцін Кандратавіч, н. у 1904.

    З Актаў расследавання злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага раёна:

    "...У вёсцы Дзятлавічы ў ліпені 1941 года нямецкія ворагі масава расстралялі 33 чалавекі савецкіх грамадзян, у тым ліку 12 жанчын і 10 дзяцей, а на хутарах гэтай вёскі 17 кастрычніка 1943 года імі было спалена 148 чалавек, у тым ліку 51 жанчына і 57 дзяцей і расстраляны 68 чалавек, у тым ліку 20 жанчын і 14 дзяцей, якіх нямецкія палачы спалілі разам з іх гаспадаркай..."

    У 600 м на захад ад вёскі, за чыгункай Лунінец — Дзятлавічы, пахаваны мірныя жыхары в. Дзятлавічы, якія былі расстраляны і спалены 17 кастрычніка 1943 нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1967 на магіле ўстаноўлены абеліск.

    Пачатак быў падобны на эпізод з вядомага фільма "Лёс". У адной з хат на хутары Лясныя сабраліся на выпіўку нямецкія салдаты. Гаспадар хаты Адам Чарнавокі быў звязаны з партызанамі і загадзя папярэдзіў іх аб гэтай падзеі. Дачакаўшыся, калі варожае застолле было ў разгары, партызаны абстралялі хату, але няўдала: толькі паранілі аднаго казака. Тым не менш у фашыстаў з'явіўся повад абвінаваціць усіх хутаран у дапамозе партызанам. Праз некалькі дзён, 17 кастрычніка 1943, паселішча ачапілі немцы з боку лесу. Спецатрад карнікаў пачаргова заходзіў у кожны дом, забіваў людзей, а потым забіраў патрэбныя ім рэчы і падпальваў хату.

    У доме Адама Чарнавокага яго і членаў яго сям'і прыбілі цвікамі да падлогі і падпалілі хату.

    У той дзень выпадкова выратаваліся толькі некалькі чалавек.

    Пасля ўходу карнікаў на папялішча прыйшлі сваякі загінуўшых, каб пахаваць астанкі. Нямецкія вартаўнікі чыгуначнага пераезду, размешчанага паблізу, вырашылі выкарыстаць гэтых мірных людзей у якасці мішэняў і пачалі страляць па іх. Так што ўсё, што засталося ад дзесяткаў хутаран, давялося прысыпаць зямлёю літаральна ў ляжачым, паўзучым стане. Толькі праз два месяцы нямецкія ўлады дазволілі перазахаваць астанкі загінуўшых на мясцовых могілках.

    Алісіевіч Ірына, дачка лесніка, н. у 1937.

    Аніскевіч Рыгор, н. у 1934.

    Арабей Ефрасіння Васільеўна, н. у 1916, яе трое дзяцей (Іванавічы): Аляксандра, н. у 1937, Марыя, н. у 1939, Іван, н. у 1942.

    Баўкўновіч Арцём Савіч, н. у 1898.

    Брэзіна Таццяна Дзмітрыеўна, н. у 1893.

    Брэзіны, Клім Аляксандравіч, н. у 1909, яго жонка Марыя Мікалаеўна, н. у 1912, іх дачка Надзея, н. у 1942.

    Брэзіны, Радзівон Андрэевіч, н. у 1879, яго жонка Яўгенія Савічна, н. у 1882.

    Васільеў Дзяніс Апанасавіч, н. у 1894, яго жонка Канапацкая Акуліна Сямёнаўна, н. у 1903, іх сямёра дзяцей: Лідзія, н. у 1929, Марыя, н. у 1931, Валянцін, н. у 1932, Зінаіда, н. у 1934, Любоў, н. у 1936, Павел, н. у 1937, Ева, н. у 1938, маці Акуліны — Яўгенія.

    З успамінаў сястры Дзяніса Апанасавіча Васільева, Марыі Апанасаўны Брэзінай (Васільевай), жыхаркі в. Дзятлавічы:

    — Мы нарадзіліся ў Лунінцы. Бацька, выхадзец з Віцебскай вобласці, пераехаў сюды і сталярнічаў на будаўніцтве чыгункі. Мой брат таксама працаваў у паравозным дэпо, быў адукаваным чалавекам. З прыходам палякаў праваслаўныя не мелі права на пасады, таму брат пераехаў у Дзятлавічы. Карыстаўся павагай у вяскоўцаў, таму пасля ўз'яднання быў выбраны першым старшынёю Дзятлавіцкага сельсавета, а потым — дэлегатам у Беласток на народны сход Заходняй Беларусі, актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве Савецкай улады.

    За гэта і расстралялі яго фашысты адным з першых, а затым і ўсю сям'ю. Дом чамусьці не спалілі, таму, калі прыйшлі хаваць іх, убачылі жудасную карціну: 10 мёртвых цел літаральна патаналі ў крыві. Уцалеў толькі хлопчык — Канстанцін, але потым загінуў на катарзе ў Германіі, ды няродны сын Рыгор, якога на час трагедыі не было дома.

    Гопта Фёкла Нічыпараўна, н. у 1888.

    Гопты, Карней Кандратавіч, н. у 1864, яго сын Мікіта, н. у 1907, з жонкай Зінаідай Васільеўнай, н. у 1906, і чацвёра дзяцей: Вольга, н. у 1931, Дзмітрый, н. у 1932, Іван, н. у 1936, Зінаіда, н. у 1940.

    Гопты, Максім Андрэевіч, н. у 1871, яго жонка Марына Уласаўна, н. у 1885, іх сын Кузьма, н. у 1911, з жонкай Пелагеяй Лук'янаўнай, н. у 1913, і трое дзяцей: Матрона, н. у 1936, Павел, н. у 1938, Сцепаніда, н. у 1940.

    Гопты, Сцепаніда Кірылаўна, н. у 1922, яе двое дзяцей (Сцяпанавічы): Іван, н. у 1940, Васіль, н. у 1942.

    Грушэўскія, Іван Цімафеевіч, н. у 1922, яго жонка Таццяна Пятроўна, н. у 1924, цяжарная.

    Грэбень Кацярына, яе двое дзяцей па прозвішчу Сучко (Іванаўны): Ганна і Анісся.

    Жук Акуліна, н. у 1878.

    Жук Дзмітрый Рыгоравіч, н. у 1911.

    Жукі, Дзмітрый Нічыпаравіч, ч. у 1878, яго жонка Праскоўя Кузьмінічна, н. у 1882, іх дачка Вольга і нявестка Ганна Пятроўна, н. у 1900, з дзецьмі (Піліпавічамі): Сцепаніда, н. у 1928, Георгій, н. у 1929, Алена, н. у 1934.

    Кавалевіч Марыя Сцяпанаўна, н. у 1884.

    Канапацкі Лаўрэнцій Уладзіміравіч, н. у 1937.

    Канапацкі Рыгор Максімавіч, н. у 1885.

    Канапацкі Сафрон, н. у 1902.

    Канапацкі Усцін Карнеевіч, н. у 1892.

    Канапацкія, Антон Якаўлевіч, н. у 1882, яго жонка Ірына.

    Канапацкія, Вера Піліпаўна, н. у 1911, яе сын Іван Сільвестравіч, н. у 1940.

    Канапацкія, Кірыла, яго жонка Наталля, іх чацвёра дзяцей: Вольга, Надзея, Любоў, Міхаіл.

    Канапацкія, Якаў Міхайлавіч, н. у 1887, яго жонка Даміна Васільеўна, н. у 1905.

    Касачы, Іларыён, яго жонка Соф'я, іх трое дзяцей: Зоя, Кацярына, Рыгор.

    Кацуба Мікалай Дзянісавіч, н. у 1913.

    Кацуба Фёдар Фаміч, н. у 1923.

    Кацубы, Кузьма Рыгоравіч, н. у 1911, яго пяцёра дзяцей: Ефрасіння, н. у 1935, Усцін, н. у 1936, Міхаіл, н. у 1938, Ганна, н. у 1939, Кацярына, н. у 1942.

    Кацубы, Пётр Кірылавіч, н. у 1890, яго жонка Лукер'я, іх двое дзяцей: Павел і Таісія (цяжарная).

    З успамінаў аднавяскоўцаў, запісаных вучнямі Дзятлавіцкай СIII:

    — Пётр быў вельмі дбайны гаспадар — вырасціў вялікі сад каля дома, надзіва было заўсёды дагледжаным яго поле. А ў вольны час вельмі любіў спяваць народныя песні. Нават вопраткай падкрэсліваў схільнасць да нацыянальнай спадчыны: заўсёды хадзіў у вышытай беларускім арнаментам кашулі з расшпіленым каўняром. У згодзе жыў са сваёй жонкай, разам гадавалі чацвярых дзяцей. За час вайны з сям'і не засталося нікога. Бацькі са старэйшымі дачкой і сынам былі зажыва спалены, яшчэ два сыны — Майсей і Мікалай загінулі ў ваенным ліхалецці.

    Кацубы, Сямён Максімавіч, н. у 1908, яго жонка Алена Іванаўна, н. у 1916, іх двое дзяцей: Уладзімір, н. у 1936, Алена, н. у 1938.

    Кацубы, Якаў, н. у 1889, яго жонка Настасся, н. у 1881.

    Кацубы, Яфім Якаўлевіч, н. у 1898, яго жонка Акуліна Сяргееўна, н. у 1901, іх шасцёра дзяцей: Акуліна, н. у 1924, Ганна, н. у 1925, Кацярына, н. у 1927, Нікадзім, н. у 1930, Канстанцін, н. у 1936, Глікер'я, н. у 1939.

    Кіпцэвічы, Андрэй Якаўлевіч, яго жонка Ульяна, іх шасцёра дзяцей: Барыс, Вольга, Алена, Наталля, Марыя, Надзея.

    Кіпцэвічы, Ульяна, яе двое дзяцей: Андрэй і Аляксандр.

    Молчаны, Пелагея Васільеўна, н. у 1885, яе трое дзяцей (Васільевічы): Наталля, н. у 1920, Сцепаніда, н. у 1926, Саламонія, н. у 1928.

    Насковіч Еварыш Пятровіч, н. у 1908.

    Насковіч Матрона, н. у 1911.

    Насковіч Мацвей, н. у 1904.

    Насковіч Надзея Андрэеўна, н. у 1928.

    Насковічы, Якаў Міхайлавіч, н. у 1880, яго жонка Матрона Якаўлеўна, н. у 1884, іх дзеці: Лізавета, Іван з жонкай Кацярынай Кірылаўнай, н. у 1921, і сынам Уладзімірам, н. у 1942.

    Профіты, Іван, яго жонка Ефрасіння, іх дачка Марыя.

    Радзіяновічы, Антаніна Емяльянаўна, н. у 1908, яе трое дзяцей: Міхаіл, н. у 1934, Ніна, н. у 1936, Надзея, н. у 1941.

    З успамінаў мужа і бацькі загінуўшых Рыгора Яфімавіча Радзіяновіча, жыхара в. Дзятлавічы:

    — Адчуваючы небяспеку, ноч напярэдадні трагедыі правёў у лесе, тым больш, што ён у 70 метрах ад хаты. Прысеў каля аднаго стага сена, але, калі ўбачыў нямецкае ачапленне, перабег да далейшага. Фашысты заўважылі мяне і пачалі страляць, але я хуценька схаваўся ў стозе і замаскіраваўся сенам. Відавочна, яны вырашылі, што мне ўдалося дабегчы да балота, таму што абстрэл спыніўся. Са свайго сховішча чуў, як гучалі адзінкавыя стрэлы ў маёй хаце, у хаце майго брата. Бачыў, як з хаты выскачыла мая жонка, але адразу ўпала, скошаная куляй. Я папоўз да балота, перабраўся праз яго. Потым туды ж прыбегла мая дачка, якой пашчасціла пралезці ў акно, калі хата была ўжо ахоплена полымем.

    Успамінае дачка і сястра загінуўшых Сцепаніда Рыгораўна Насковіч (Радзіяновіч):

    — Наша сям'я збіралася ехаць у лес да партызан. Але баба сказала маці: "Вы схаваецеся, а нас за вас паб'юць". Вось маці і вырашыла: "Не вазьму грэх на душу, каб потым усё жыццё каяцца, што праз мяне забілі сваякоў". Бацька пайшоў у лес, а мы вярнуліся. Начавалі ў хляве. Чуем ноччу: сабака брэша і быццам ходзіць нехта, але не бачна, хто. Вырашылі мы ўцякаць. Маці ўзяла дзіця на рукі, я другое — за руку, а трэці сам пайшоў. Толькі адсунула дошку ў плоце, а там ужо немцы стаяць і нікуды не пускаюць. Нас прымусілі вярнуцца ў хату. Па-суседску жыў брат бацькі. Маці доўга прасіла, каб немцы нас туды пусцілі, але тыя адмовілі. Тады яна нечакана сама пабегла ў той бок. Мы за ею. Яе забілі на нашых вачах, а нас зноў загналі ў хату. Сядзім чацвёра пад печчу. Бачу, запалілі наш хлеў, потым загарэлася і хата. Хіба магла я выратаваць малодшых? Сама выскачыла праз акно на той бок хаты, дзе немцаў не было, і дабегла да лесу.

    Цудам збег з палаючага дома і Уладзімір Міронавіч Радзіяновіч, бацькі, браты і сёстры якога загінулі ў той трагічны дзень.

    Радзіяновічы, Яфім, н. у 1870, яго сын Мірон, н. у 1908, з жонкай Хрысцінай Пракопаўнай, н. у 1901, і трое дзяцей: Міхаіл, н. у 1924, Ніна, н. у 1928, Марыя, н. у 1942.

    Сілібовічы, Ульяна Піліпаўна, яе двое дачок: Еўдакія і Марыя.

    Сучко Варвара Іванаўна, н. у 1926, яе дачка Ева Яфімаўна, н. у 1929, і пляменнік Андрэй.

    Сяргейчыкі, Кандрат Дзмітрыевіч, н. у 1892, яго жонка Ганна Трафімаўна, н. у 1896, іх пяцёра дзяцей: Ганна, н. у 1931, Агаф'я, н. у 1936, Фёкла, н. у 1933, Павел, н. у 1942, Рыгор, н. у 1918, з жонкай Вольгай Сяргееўнай, н. у 1918.

    Трафімчук Ніна, н. у 1936.

    Чарнавокая Ефрасіння Рыгораўна, н. у 1912.

    Чарнавокая Лізавета, н. у 1921.

    Чарнавокі Герасім Міхайлавіч, н. у 1879.

    Чарнавокі Пётр Дзмітрыевіч, н. у 1898.

    Чарнавокі Сямён Паўлавіч, н. у 1900.

    Чарнавокія, Наталля Іванаўна, н. у 1896, яе шасцёра дзяцей: (Кірылавічы) Вольга, н. у 1920, з сынам Мішам, н. у 1942, Любоў, н. у 1922, Мікалай, н. у 1926, Уладзімір, н. у 1927, Марыя, н. у 1928, Алена, н. у 1932.

    Чарнавокія (Кузьмічы), Фядора, н. у 1932, Арсень, н. у 1935, Міхаіл, н. у 1938.

    Чарнавокія, Харціна Якімаўна, н. у 1885, яе маці — Ганна і двое дзяцей (Сцяпанавічы): Ганна, н. у 1911, і Аляксандра, н. у 1918.

    Вёска Купаўцы
    Баўкуновіч Фёдар Пятровіч, н. у 1918.

    Баўкуновічы, Іван, н. у 1870, яго жонка Варвара, н. у 1872.

    Буські, Кацярына, н. у 1912, яе двое дзяцей (Мікалаевічы): Настасся, н. у 1936, Мікалай, н. у 1943.

    Коваль Барыс Сямёнавіч, н. у 1899.

    Усовіч Канстанцін Антонавіч, н. у 1915.

    Філіповіч Іван Цімафеевіч, н. у 1890.

    Хомка Захар Сцяпанавіч, н. у 1913.

    На верх старонкі



    Магіла ахвяр фашызму
    ў в. Дзятлавічы