Памяць Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёнаАд часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.Загінуўшыя мірныя жыхарыБастынскі СельсаветКалгас "Зара" Вёска Велута Гушчэня Аляксей Іванавіч, н. у 1922, дэпутат с/с.Драбочын Антон Адамавіч, н. у 1918. Каліноўскі Кандрат Еўтухавіч, н. у 1907, падпаліў фураж, адабраны акупантамі ад насельніцтва. Каховіч Анатоль Гаўрылавіч. Каховіч Сцепаніда Сцяпанаўна. Каховіч Тальян Гаўрылавіч, н. у 1912, савецкі актывіст. Качановіч Вольга Адамаўна, н. у 1924 Кошаль Даміна Аляксееўна, н. у 1914. Кошаль Мікалай Сяргеевіч, н. у 1891. Максімчык Іван Фёдаравіч, н. у 1896. Шыйч Адам Малафеевіч, н. у 1921, падпаліў фураж, адабраны акупантамі ад насельніцтва. Юрко Кацярына Васільеўна, н. у 1910. Яўрэйскія сем'і вёскі:Дзятлавіцкі Мотл, н. у 1898, яго жонка Соня, н. у 1896, іх двое дзяцей: Рэйзе, н. у 1930, Хаім, н. у 1935.Леер Давыд Майсеевіч, н. у 1888, Янкель Майсеевіч, н. у 1892, Хава Майсееўна, н. у 1911. Леер Эстэр, н. у 1918, Абраша, н. у 1940, Лоба, н. у 1941. Луцкі Болек, н. у 1900, яго сын Данік, н. у 1930. Луцкі Герш, н. у 1900, яго жонка Броха, н. у 1902. Луцкі Янкель, н. у 1875, яго жонка Брэйне, н. у 1878, іх трое дзяцей: Мовша, н. у 1905, Броха, н. у 1910, Песя, н. у 1914. Штэмберг Ашэр Хаімавіч, н. у 1913, Хайка Хаімаўна, н. у 1915, Люба Хаімаўна, н. у 1918. Вёска НавасёлкіПольскія сем'і вёскі: Адамчыкі, Франц Іванавіч, н. у 1871, яго сын Юлек, н. у 1907.Акраса Валянцін Адамавіч, н. у 1940. Бусек, настаўнік. Матушэўскі Міхаіл Антонавіч, н. у 1907, работнік Навасёлкаўскага маслазавода, расстраляны ў г. Ганцавічы. Траяноўская Алена, н. у 1890. Янкевіч Марыя Андрэеўна, н. у 1890 Калгас "Шлях Леніна" Вёска Бастынь У ліпені 1941 расстраляна група савецкіх актывістаў. Яны пахаваны на мясцовых могілках. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлена стэла. Бушыла Марыя Сафронаўна, н. у 1888, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.Герасімовіч Карней Лазаравіч, н. у 1923. Герасімовіч Лазар Васільевіч, н. у 1888. Карпец Аляксандр Кірылавіч, н. у 1909. Цяльпук Аляксандр Дзям'янавіч, н. у 1908. 29 чэрвеня 1942 на ўсход ад вёскі, каля чыгуначнага пераезда расстраляны 51 жыхар Бастыні як заложнікі. Загінуўшыя пахаваны на вясковых могілках. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлены помнік, а ў 1983 — надмагільная пліта.З успамінаў Кацярыны Мікалаеўны Цяльпук, жыхаркі в. Бастынь: — Паміж Бастынем і Дзятлавічамі быў забіты нямецкі салдат. Фашысты давялі да ведама насельніцтва: за аднаго забітага будуць расстраляны 100 рускіх, па пяцьдзесят з кожнай вёскі, вакол якіх гэта адбылося. У чатыры гадзіны раніцы каманда немцаў з сабакамі сагнала людзей па загадзя вызначанаму спісу ў будынак пякарні і зачыніла іх там. Да паўсотні не хапіла, таму фашысты пачалі выганяць з хат астатніх жыхароў і павялі ў бок лесу за чыгунку. Выстраіўшы вяскоўцаў у адну шарэнгу, выводзілі кожнага дзесятага і расстрэльвалі на вачах астатніх. Арабей Іван Міронавіч, н. у 1920.Арабей Міхаіл Іванавіч, н. у 1901. Арэст Адам Паўлавіч, н. у 1901. Багданец Васіль Аляксандравіч, н. у 1918. Барзенка Аляксей Віктаравіч, н. у 1921. Брадніцкі Васіль Рыгоравіч, н. у 1911. Буднік Міхаіл Адамавіч, н. у 1914. Бунас Анісім Данілавіч, н. у 1879. Бунас Іван Мікалаевіч, н. у 1892. Бунас Рыгор Пятровіч, н. у 1923. Бунасы, Піліп Якімавіч, н. у 1897, яго брат Барыс Якімавіч, н. у 1905. Буські, Іосіф Кузьміч, н. у 1872, яго сын Васіль, н. у 1904. Бушыла Апанас Піліпавіч, н. у 1921. Бушыла Васіль Фёдаравіч, н. у 1917. Бушыла Іван Лазаравіч, н. у 1912. Бяляк Адам Андрэевіч, н. у 1895. Вайтовіч Еўтух Рыгоравіч, н. у 1875. Вайтовіч Іван Сцяпанавіч, н. у 1914. Вайтовіч Канстанцін Якаўлевіч, н. у 1878. Герасімавец Фёдар В, н. у 1872, яго сын Іван, н. у 1913. Дырман Касьян Ігнатавіч, н. у 1899. Дырман Рыгор Лук'янавіч. Дырманы, Павел Пятровіч, н. у. 1917, яго жонка Тамара Мікалаеўна, н. у 1924, яе бацька Цяльпук Мікалай Пятровіч, н. у 1889 Журакоўскі Адам Іванавіч, н. у 1907. Зудаў Фёдар Мікалаевіч, н. у 1910. Зылевіч Сцяпан Ігнатавіч, н. у 1912. Зылевічы, Іван Сцяпанавіч, н. у 1916, яго брат Лазар Сцяпанавіч, н. у 1914. Кавелька Сцяпан Іванавіч, н. у 1908. Каховіч Аляксей Кузьміч, н. у 1908. Качановіч Апанас Адамавіч, н. у 1922. Качановіч Іван Іванавіч, н. у 1917. Качановіч Юлесь Антонавіч, н. у 1922. Насковіч Васіль Рыгоравіч, н. у 1904. Поткас Павел Панцялеевіч, н. у 1903. Рогаў Іван Іванавіч, н. у 1920. Рогавы Конан Захаравіч, н. у 1871, Сяргей Захаравіч, н. у 1918, Фёдар Захаравіч, н. у 1922. Сайка Васіль Іванавіч, н. у 1901. Сайка Мірон Ільіч, н. у 1904. Соц Адам Сямёнавіч, н. у 1897. Цельпукі, Рыгор Васільевіч, н. у 1909, яго брат Лукаш Васільевіч, н. у 1898. Цяльпук Емяльян Адамавіч, н. у 1912. Цяльпук Патап Лаўрэнцьевіч, н. у 1871. Цяльпук Цімафей Патапавіч, н. у 1912. З успамінаў Ірыны Вітальеўны Вячоркі, жыхаркі г. Лунінец:— Мой бацька з польскага перыяду быў свяшчэннікам Бастынскага прыходу. Заставаўся ён ім і пры Саветах, і пры акупантах. Улетку 1943 года я была ў Лунінцы, калі пачула: "Бастынь гарыць". Хіба гэта адлегласць была ў тыя часы — 20 кіламетраў? Як кажуць, "ногі ў рукі" і пабегла па чыгуначных шпалах: там жа бацькі, што з імі? На хутарах паміж Дзятлавічамі і Бастынем наткнулася на нешта ліпкае: зямля, перамешаная з крывёю, нямецкімі цукеркамі, чалавечымі мазгамі. Як высветлілася потым на гэтым месцы былі расстрэлы і толькі-толькі адтуль забралі трупы... Мой бацька быў сярод заложнікаў, але на яго не трапіў смяротны лік. Потым ён хаваў нябожчыкаў. Дагэтуль уздрыгваю пры ўспамінах аб той пахавальнай працэсіі — дзесяткі трун, а некаторых неслі ў просцінах. Самым першым было знішчэнне яўрэяў. Памятаю, як некаторых прывязвалі да коней і пускалі галопам. Літаральна ўсе дарогі былі адзначаны крывёю. Узрушаны бацька не мог паверыць сваім вачам: "Няўжо на гэта здольныя немцы — такая культурная нацыя?! Не, такі "парадак" людзі не падтрымаюць". Так і адбылося. Але знішчэнне мірнага насельніцтва працягвалася. Арабей Антон Давыдавіч.Арабей Емяльян Пятровіч, н. у 1918. Баўкуновіч Іван Дзмітрыевіч, н. у 1918. Брадніцкая Вольга Маркаўна. Брадніцкі Давыд Якаўлевіч, н. у 1867. Бушыла Аляксандр Восіпавіч, стараста в. Дзятлавічы, расстраляны ў снежні 1942 г. у Пінску. Бушыла Варвара Ігнатаўна, н. у 1918. Гардзіевіч Марыя Данілаўна. Герасімавец Ганна Піліпаўна, н. у 1908. Герасімавец Яўхімія Яўстаф'еўна, н. у 1925. Жукоўскі Іван Іванавіч, н. у 1889 Зіміч Лазар Сцяпанавіч, н. у 1890. Зылевіч Васіль. Зылевіч Мікалай Панцялеевіч, н. у 1911. Зылевіч Сымон Васільевіч, н. у 1887. Качановіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1907. Качановіч Піліп Лаўрэнцьевіч, н. у 1890 Качановіч Сцяпан Піліпавіч, н. у 1882. Ляўшы, Іван Яфімавіч, н. у 1905, яго жонка Соф'я Данілаўна, н. у 1907, іх трое дзяцей: Марыя, н. у 1927, Павел, н. у 1930, Сцяпан, н. у 1941. Радзюкевіч Іван Мікітавіч, н. у 1913. Сайка Кацярына Давыдаўна, н. у 1920. Трыбульскія, Антон Паўлавіч, н. у 1903, яго жонка Антаніна, н. у 1907, іх трое дзяцей: Ганна, н. у 1925, Валя, н. у 1927, Чэслаў, н. у 1931. Цяльпук Стэфан Касьянавіч, н. у 1941. Цяльпук Сцепаніда Якаўлеўна, н. у 1878. Хутар ЗамошшаУ чэрвені 1944 за сувязь з партызанамі расстраляны 15 мірных жыхароў. У 1965 на месцы расстрэлу ўстаноўлены помнік. Дамброўскія, Адам Антонавіч, н. у 1901, яго жонка Кацярына Антонаўна, н. у 1902, іх нявестка Соф'я Антонаўна, н. у 1921.Маркевіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1910. Марцінкоўская Ганна Іосіфаўна, н. у 1920. Марцінкоўская Міхаліна Антонаўна, н. у 1909. Марцінкоўскія, Карл Адамавіч, н. у 1908, яго жонка Ганна Іосіфаўна, н. у 1911, іх чацвёра дзяцей: Ядвіга, н. у 1932, Стась, н. у 1934, Ірына, н. у 1936, нованароджанае дзіця. Марцінкоўскія, Франц Іванавіч, н. у 1901, яго брат Казімір Іванавіч, н. у 1909. Міхаляк Галіна Іосіфаўна, н. у 1909. Маркевіч Іван Людвігавіч, н. у 1910, па загаду фашыстаў, якія збіраліся на аблаву на партызан, вымушаны быў прабаранаваць дарогу, якая вяла ў лес, і падарваўся на міне. Станцыя ЛюшчаЛуцкія, яўрэйская сям'я: маці, яе дзве дачкі — Броня, яе маленькі сын і Песя, расстраляны на месцы цяперашніх будынкаў пошты і ФАПа. Хутар ПалетакДырда Марыя Іосіфаўна, н. у 1905 у п. Пасталы Дзякавіцкага с/с Жыткавіцкага р-на, у чэрвені 1942 схоплена на х. Палетак за садзейнічанне партызанскаму руху і расстраляна ў г. Ганцавічы.Дырды, Мікалай Мікалаевіч, н. у 1907 на ст. Дзятлавічы, яго сын Іван, н. у 1935. З успамінаў пляменніка загінуўшага Канстанціна Рыгоравіча Дырды, жыхара ст. Дзятлавічы:— Перад наступленнем Чырвонай Арміі ў чэрвені 1944 фашысты загадалі ўсім мірным жыхарам перасяліцца з хутароў у вялікае сяло — Бастынь. Але некаторыя хутаране не выканалі загаду, за што іх знішчылі па абвінавачванню ў сувязі з партызанамі. На парозе роднай хаты забілі дзядзьку і майго дваюраднага брата і іх суседзяў. Бандарэц Іван Антонавіч, н. у 1900.Касцюкова Марына Іванаўна, н. у 1909. Шчэхі, Антон, н. у 1860, яго жонка Разалія, н. у 1862, сям'я прэстарэлых палякаў, якія былі забіты прама ў ложках, таму што амаль не ўставалі па ўзросту. У лютым 1944 у хаце Малайчукоў знаходзіўся партызан, якога пры спробе ўцячы забілі нечакана з'явіўшыеся гітлераўцы. Адначасова была знішчана ўся сям'я і сусед.Малайчук Аляксандра Мацвееўна, н. у 1893, зажыва спалена ў хаце, яе сын Васіль Трафімавіч, н. у 1922, забіты гітлераўцамі пры спробе ўцячы, яе другі сын Міхаіл Трафімавіч, н. у 1925, арыштаваны, а потым расстраляны ў г. Лунінец..Канавальчук Павел Аляксеевіч, н. у 1902. |