• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Рэдзігераўскі Сельсавет

    Калгас "Запаветы Ільіча"
    Вёска Манасеева
    Голуб Іван Антонавіч, расстраляны 19.01.1943 каля Паповай гары ў в. Лахва паліцаямі.

    Дзямчук Ігнат Нічыпаравіч, н. у 1893, загінуў 12.11.1942 у час знішчэння гітлераўцамі в. Сітніцкі Двор.

    Некрашэвіч Андрэй Рыгоравіч, н. у 1911, прызваны ў Войска Польскае, у 1939 трапіў у нямецкі палон, у 1944 прыехаў у водпуск з Германіі, загінуў пры блакадзе партызан.

    Паляшчук Аляксандр Фёдаравіч, н. у 1925, угнаны ў 1944 у Германію.

    Саўчук Аляксандра Ануфрыеўна, н. у 1868.

    Саўчукі, Мікалай Дарафеевіч, яго жонка Алена Іванаўна.

    Сухоцкі Іван Тодаравіч, н. у 1910, расстраляны ў 1944 у в. Лахва.

    Фурсевічы, Адам Раманавіч, н. у 1903, яго сын Браніслаў, н. у 1922, падарваліся на міне 11.04.1944, калі бацька вёз хворага сына да ўрача.

    Вёска Рэдзігерава
    Акінчыц Мікалай Адамавіч, н. у 1914, расстраляны ў 1943 у в. Лахва.

    Бяляўскі Віктар Антонавіч, н. у 1907, дэпутат Рэдзігераўскага с/с, расстраляны каля дома ў снежні 1941 па даносу паліцая.

    Браты Вярэнічы, Пётр Рыгоравіч, н. у 1928, і Васіль Рыгоравіч, н. у 1930, загінулі ў 1943 пры блакадзе партызан.

    Дзямчук Мікалай Міхайлавіч, н. у 1913, расстраляны 16.02.1944 на парозе свайго дома.

    Лук'яновіч Васіль Ігнатавіч, н. у 1904, сакратар Рэдзігераўскага с/с, расстраляны каля дома ў снежні 1941 па даносу паліцая.

    Паўлоўская Матрона Пятроўна, н. у 1897, расстраляна 12.02.1944 у в. Лахва.

    Ружыла Давыд Пятровіч, н. у 1902, угнаны ў 1944 у Германію.

    Саноцкія Кайтан Юзэфавіч, н. у 1909, яго жонка Ефрасіння, н. у 1910.

    Чарняк Вольга Баніфацьеўна, н. у 1919.

    Чарняк Іван Самуілавіч, н. у 1922.

    Чарняк Фёдар Баніфацьевіч, угнаны ў Германію.

    Вёска Флярова

    16.02.1943 гітлераўскія карнікі спалілі вёску Флярова і знішчылі яе жыхароў:

    Базылевічы, муж і жонка, іх дачка Марыя Зінюк з мужам і сынам Паўлам, 6 гадоў.

    Вашкевіч Ілья, н. у 1901.

    Вярэнічы, Праскоўя Мікітаўна, н. у 1898, яе трое дачок (Іванаўны): Ганна, н. у 1919, Соф'я, н. у 1930, Надзея, н. у 1935.

    Гаўрылюк Сцяпан Савіч, н. у 1898.

    Глушко Іларыён Ільіч, н. у 1925.

    Зарадзей, Іван Лазаравіч, н. у 1874, яго сын Адам, н. у 1920.

    Краўчук Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1863.

    Куваціцкі Іван, н. у 1908.

    Ляўчук Іван, н. у 1893.

    Сергель Ганна Гванаўна, н. у 1918.

    Браты Сцепанюкі, Фама Якаўлевіч, н. у 1883 і Мітрафан Якаўлевіч, н. у 1890, яго дачка Надзея, н. у 1926.

    Трусевічы, Якаў, яго жонка Пелагея, трое іх дзяцей.

    Тынюра Макар, н. у 1884.

    Удавічэнка Лідзія Максімаўна, н. у 1924.

    Шалай Раман Антонавіч, н. у 1879.

    Зух, браты Герасім і Аляксандр.

    Сцепанюк Кірыла Якаўлевіч, н. у 1911.

    Сыцэвіч Ігнат Савіч, н. у 1897.

    Вёска Чэрабасава
    Дунец Марфа Іванаўна, іх сваячка, расстраляна ў 1942 у в. Лахва.

    Браты Дунцы (Пятровічы), былыя падпольшчыкі КПЗБ, савецкія актывісты: Максім, н. у 1904, з 1940 — работнік Ленінскага райвыканкама, Фёдар, н. у 1916, сакратар Чэрабасаўскай камсамольскай арганізацыі, расстраляны ў в. Лахва ў ліпені 1941, пахаваны ў в. Чэрабасава, Калістрат, н. у 1908, закончыў гімназію, працаваў землямерам, з 1939 — настаўнікам у Лахвенскай школе, расстраляны ў 1941 у г. Пінску.

    На паўднёва-ўсходнім ускрайку вёскі, за 100 метраў ад чыгуначнага пераезду, знаходзіцца магіла жыхароў в. Чэрабасава, расстраляных гітлераўцамі 14.10.1942 за садзейнічанне партызанскаму руху. У 1970 на магіле пастаўлены абеліск.
    Альшэўская Марыя, н. у 1891.

    Анушыкі, Марыя, н. у 1900, яе двое сыноў: Зіновій, н. у 1925, Павел, н. у 1928.

    Захаркевічы, Іван, н. у 1870, яго ўнук Аляксандр, н. у 1936.

    Кашнярук Мікалай, н. у 1923.

    Клімовічы, Емяльян, н. у 1873, яго жонка Прузына, н. у 1881.

    Крашчукі, Нестар Якаўлевіч, н. у 1873, яго жонка Марфа Рыгораўна, н. у 1874, іх сын Якаў, н. у 1909, яго жонка Тэкля Раманаўна, н. у 1913, іх трое дзяцей: Лідзія, н. у 1934, Ангеліна, н. у 1936, Аляксей, н. у 1940.

    Кужбары, Мікалай Мікітавіч, н. у 1885, яго трое дзяцей: Раман, н. у 1923, Марыя, н. у 1925, Ганна, н. у 1927.

    Кужбары, Тэкля, н. у 1891, яе шасцёра дзяцей (Андрэевічы): Еўдакія, н. у 1918, з мужам Міхаілам, ваеннапалонным чырвонаарменцам, Пётр, н. у 1923, Марыя, н. у 1925, Рэгіна, н. у 1928, Павел, н. у 1931, Валянціна, н. у 1933.

    Курыловіч Аляксей Пятровіч, н. у 1921.

    Курыловіч Мікалай Іосіфавіч, н. у 1910.

    Курыловічы, Мікіта, н. у 1890, яго жонка Праскоўя, н. у 1890.

    Юзікевічы, палякі: Гаўрыла, н. у 1896, яго брат Віктар, н. у 1900, з трыма дзецьмі: Франек, н. у 1922, Марфа, н. у 1925, Уладзімір, н. у 1928.

    Арашкевіч Мікалай Герасімавіч, н. у 1914, загінуў пры блакадзе у сямейным лагеры.

    Дземідовічы, Панцялей Давыдавіч, н. у 1898, яго жонка Фёкла Сцяпанаўна, н. у 1900, іх сын Уладзімір, н. у 1928.

    З успамінаў дачкі і сястры загінуўшых Надзеі Панцялееўны Качан (Дземідовіч), жыхаркі г. Лунінец:

    — У тую кастрычніцкую ноч, калі палілі вёску, наша сям'я здолела вырвацца і пайсці ў партызаны. Жылі мы ў сямейным лагеры, бацькі пасвілі партызанскіх кароў за Ланню. Аднойчы на іх трапілі немцы, прывялі ў Лунінец і расстралялі на Баханова. А брат загінуў пасля вызвалення, падарваўся на міне.

    Кірбай Васіль.

    Жонка загінуўшага франтавіка Яраховіча Дзмітрыя Аляксеевіча, падарвалася на міне ў 1945, калі ішла ў Мікашэвічы за пахаронкай.

    На верх старонкі