Заказнікі і помнікі прыроды Лунінеччыны.

Iван Панасюк, Ларыса Панасюк

Водна-балотны заказнік мясцовага значэння „Велута“

У межах водна-балотнага заказніка мясцовага значэння “Велута” уключаюцца землі ДзЛГУ „Лунінецкі лясгас“ (Навасёлкаўскае лясніцтва — кварталы 40, 41, 48, 49, 50, 56, 57, 58, 59, 63 — 71, 74, 98, 99) агульнай плошчаю 2 119,38 га. Гэта тэрыторыя некалькіх: Борысово, Восово, Горново, Кленецкэ, Красна(я), Кротынь(ец), Мосцішча, Соколоў рог, Шпаковськэ, Язвіна — частка урочышч. На некаторых, з гэтых урочышчаў з сярдзіны 30-х гадоў ХХ стагоддзя, жылі сем’і ураджэаў з в. Вялута. У Восове жыла сям’я Драбовіча Сяргея і Сцепаніды. У 1943 годзе немцы іх высялілі адтуль, але пасля вайны сям’я яшчэ жыла там да сярэзіны 50-х гадоў, пакуль не пабудавалі дом у вёсцы Вялута. Ва ўрочышчы Красна(э)(я) жылі сем’і Насені Барыса, Прымаковіча Аляксея і Хлуда Кас’яна; ва ўрочышчы Мосцішча(э) жылі сем’і Гардзюка Фёдара, Гордзюка Аўдзея і Каліноўскага Кандрація; ва ўрочышчы Шпаковськэ пражывала сям’я Клімчука Барыса.

Выпіска з ”Пастановы Лунінецкага райвыканкама ад 5 ліпеня 2016 года за № 923”. На аснове абзаца трэцяга часткі другой артыкулу 9, артыкулу 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 1994 года “Аб асабліва ахоўваемых тэрыторыях” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2000 года Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт пастанавіў:

1. Аб’явіць землі ляснога фонда ў кварталах 40, 41, 48, 49, 50, 56, 57, 58, 59, 63 – 71, 74, 98, 99 Навасёлкаўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы „Лунінецкі лясгас“ водна-балотным заказнікам мясцовага значэння „Велута“ плошчай 2 119,38 га…
З мэтай захавання ў натуральным стане лесабалотнага комплексу ў даліне ракі Цна, які з’яўляецца месцам засялення дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, віды якіх уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь…

— тэрыторыя заказніка — гэта лесабалотны комплекс у якім пераважаюць маладаступныя забалочанныя лясы і адкрытыя балоты ў стане блізкім да натуральнага;
— на тэрыторыі заказніка выяўлены 1 від раслін і 7 відаў птушак, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь…

Згодна з праведзеным аналізам, на тэрыторыі заказніка адзначана 214 відаў сасудзістых раслін. Драўнінныя пароды прадстаўлены ў заказніку 8 відамі (у Рэспубліцы Беларусь — 27 прыродных відаў). Адной з самых каштоўных драўнінных парод з’яўляецца дуб чарэшчаты. На жаль, у сувязі з цяжкадаступнасцю, флора дуброў застаецца мала даследаванай. Два віды бяроз сустракаюцца зрэдку на мінеральных астравах і чарнавольхавых багнах і вельмі часта на дамбах. У межах балотнага масіва бярозы часткова выпалі з-за падтаплення. З-за гэтага часткова выпала і самая распаўсюджаная драўнінная парода — вольха чорная. Па дамбе і па ўскрайках мінеральных астравоў зрэдку адзначаюцца драўнінныя пароды вярбы і рабіна. Хмызнякі, кустарнічкі і паўкустаў’ё прадстаўлены 14 відамі, сярод якіх, як і сярод драўнінных парод, няма чырвонакніжнікаў.

З 2016 года на тэрыторыі Навасёлкаўскага лясніцтва былі прыняты пад ахову 2 біятопы:

1. Пераходныя балоты, з плошчай 419,2 га.
2. Чорнавольхавыя і пушыстабярозавыя лясы на пераўвільготненых глебах і нізінных балотах, з плошчай 149,9 га.

— Рэдкія віды флоры прадстаўлены вужоўнікам звычайным (ужовник обыкновенный), чынай балотнай (чина болотная). З групы рэдкіх і знікаючых відаў раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначана фіялка багнавая (фияалка топяная) (IV катэгорыя). Від выяўлены па адкосам штучна створанай дамбы, якая вядзе да ракі Цна. Плошча выяўленай папуляцыі 4 м2. Стан папуляцыі здавальняючы.

Пустазелле і сінантропныя віды — адна з самых значных груп. Да іх ліку адносіцца: хвошч палявы, люцік паўзучы, крапіва двухдомная, ясколка дзярністая, дрёма белая — русское название або смалянка лугавая — (бел. назва) і іншыя.

Групу ядавітых раслін прадстаўляюць: калужніца, кураслеп едкі, пякучы і паўзучы, вех ядавіты — (цыкута), крушына ломкая або вольхавідная, паслён салодка-горкі, звяздчатка злакападобная.

— У межах заказніка прадстаўлены 10 відаў земнаводных і 4 віда паўзуноў, 90 відаў птушак, 29 відаў млекакормячых. Сярод птушак 7 відаў уключаны у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: малы падворлік, шэры журавель, чорны бусел, арлан-белахвост, сокал-кабец — (каршачок) — (русское название — чеглок), вераб’іны сыч(ык), беласпінны дзяцел. Усе гэтыя віды гняздуюцца на апісваемай тэрыторыі. Акрамя таго, тут зарэгістраваны 16 відаў птушак, якія маюць Еўрапейскі ахоўны статус — (SPES).

— Міжнародная арніталагічная ўнікальнасць тэрыторыі абумоўлена гнездаваннем глабальна-знікаючага віда — вялікага падворліка. Акрамя таго тут з дастаткова высокай шчыльнасцю гнездзяцца такія рэдкія віды як чорны бусел і лунь палявы.

Назад | Далей