Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

luninetsm@tut.by luninetsm@tut.by

Альманах "Лунінецкая муза"

2000 г.

№ 1. Віктар Філатаў. Трывога і Надзея.
Вершы Віктара Філатава, як зазвычай, палемічныя, публіцыстычна завостраныя, у добрым сэнсе філасафічныя.

№ 2. Ларыса Грамыка. Паўнагучнасьць.
Рамантыкі ратуюць і ўпрыгожваюць гэты наш хрумсткі сьвет. Творы Ларысы Грамыка — чыстыя, шчырыя, узвышаныя і, здавалася б, безабаронныя на першы погляд, аднак на самай справе трывалыя і ўражваючыя, бо ў іх аснове — праўда высокіх пачуцьцяў.

№ 3. Прамень надзеі. Анталогія вершаў маладых аўтараў.
Альманах прысьвечаны творчасьці маладых лунінецкіх аўтараў. Большасьць твораў, зьмешчаных у гэтым выпуску, у свой час убачылі сьвет на старонках раённых газет “Лунінецкія навіны” і “Інфарм-прагулка”.

2001 г.
№ 4. Аляксандр Хаўдзееў. Родныя сьцежкі.
Чытаючы творы зборніка, чытач адчуе, што напісаны яны пад уражаньнем ад непасрэдных зносін з прыродай Палесься, яшчэ раз пранікнецца яе ўнікальнай прыгажосьцю, цудоўным паэтычным майстэрствам аўтара, натхнёнага сьветам флоры і фауны роднага краю.

№ 5. Васіль Туміловіч. Адраджэньне забытага імя. Жыцьцё і дзейнасьць Сафіі Прорвіч (1860-ок.1937), праваслаўнай пісьменьніцы.
Вынік многагадовых пошукаў, частка якіх ужо была апублікавана ў зборніках навуковых канферэнцый і іншых выданьнях гістарычнага профілю, — найбольш поўная на дадзены момант біяграфія нашай суайчыньніцы С. Прорвіч і яе сям'і.

№ 6. Размова з прысутнымі. Уладзіслаў Нядзведскі: старонкі жыцьця і творчасьці.
Прапануемы зборнік — даніна памяці паэту-земляку і спроба данесьці да сучаснага чытача вершаваныя творы Нядзведскага, у першую чаргу тыя, што звязаны з нашым краем. Выданьне праілюстравана здымкамі з фондаў раённага краязнаўчага музея.

2002 г.
№ 7. Сьцяпан Нефідовіч, Віктар Філатаў. Парушынкі ў воку.
Творам Сьцяпана Нефідовіча ўласцівы бездакорны літаратурны густ, мяккі гумар, імкненьне да сапраўднага ўдасканаленьня, якога так не хапае ў нашым цяперашнім жыцьці.
Філасафічнасьць, гістарычны грунт, сатырычная вастрыня — характэрныя рысы твораў Віктара Філатава.

№ 8. Вадзім Жылко, Віктар Пятроў. Права на пошук. Нарысы. Публіцыстыка.
Калі ў гістарычных работах Вадзіма Жылко аснова — факты, аўтар імкнецца ісці ад асобнага, канкрэтнага да абагульненняў, то два эсэ публіцыста Віктара Пятрова больш палемічна завостраныя, тут шлях думкі адваротны — ад агульнага да асобнага, а сухая фактаграфія адступае на задні план.

№ 9. Вольга Грыдзюшка. Шчаслівы сон.
Творам уласцівы аналіз многіх з`яў сучаснага жыцьця, які спалучаецца з жаночай пяшчотай, добразычлівасьцю, спачуваньнем да ўсяго жывога. Хрысьціянскія матывы, паэтычныя вандроўкі ў недалёкую нашу гісторыю, інтымная лірыка вельмі ўзбагачаюць уражаньне ад творчасці самадзейнай паэткі.

№ 10. З двух берагоў. Вершы паэтаў Лунінеччыны.
У зборніку вершы людзей таленавітых, незалежна ад узросту і паэтычнага стажу. Больш сталыя і вядомыя з іх нібы працягваюць руку маладым калегам: з двух берагоў, але адной паэтычнай і жыцьцёвай плыні, ідзе рух да ўзаемаразуменьня...

2003 г.
№ 11. Лілія Віктарава. Голас сэрца.
Тэма каханьня — асноўная ў творчасьці, бо гэта галоўнае, дзеля чаго неабходна жыць, па меркаваньню аўтара.

2004 г.
№ 12. Сьцяпан Нефідовіч. Святло бяроз.
З будзённага жыцця аўтар умее выбраць самае незвычайнае і цікавае. Паэтычнае апісаньне роднага краю вымушае чытача задумацца, здзівіцца, пахарашэць душою.

№ 13. Крупіцы мудрасьці. Анталогія
Зборнік складаюць афарызмы, дэвізы, крылатыя выразы значных асоб навукі, культуры, палітыкі, літаратуры, мастацтва з самых розных частак чалавечых ведаў.

№ 14. Таццяна Чумак. Рэха былога.
Змалку любіла назіраць за прыродай. Часта заставалася сам-насам з уласнымі думкамі і марамі. Магчыма, гэтае дзіцячае адзіноцтва і дазволіла разгуляцца паэтычнай фантазіі. Прайшлі гады, і цяпер магу з упэўненасцю сьцвярджаць, што журналістыка і паэзія — гэта мае прызваньні.

№ 15. Мікалай Ільючык. Дзе жыве душа.
Найперш хвалююць аўтара, як вынікае з твораў, праблемы стаўленьня чалавека да сваёй радзімы, да роднай мовы. Большасць зьмешчаных у зборніку твораў так ці інакш зьвязана з суадносінамі нябеснага і зямнога...

№ 16. Лілія Віктарава. Водбліскі захаду.
Я застаюся са сваім меркаваньнем, што любоў — самае лепшае, што мы маем у нашым жыцьці. Азначэньне «любоў» уключае і любоў да прыроды, да дзяцей, жывёл…

2005 г.
№ 17. Віктар Філатаў. Вялікае і сьмешнае.
Прычудлівы калейдаскоп з эсэ, замалёвак, думак, прыколаў на тэму зразуменьня нашай сёньняшняй постсавецкай рэчаіснасьці. Тут і высокая філасофія, і тонкая іронія, і едкі гумар.

№ 18. Вольга Грыдзюшка. Час кветак.
«Вершы, як людзі, нараджаюцца, жывуць і паміраюць». А можа быць, як кветкі, нясуць каханьне і прыгажосьць, «якія выратуюць сьвет». Вобраз кветкі, як сымбаль прыгажосьці і бескарыснага служэньня людзям, праходзіць праз многія творы аўтара.

№ 19. Сьцяпан Нефідовіч. Сувой жыцця.
Вершы аўтара кніжак «Дзень добры!», «Парушынкі ў воку» (сумесна з В. Філатавым), «Святло бяроз» і многіх артыкулаў па краязнаўству і фалькларыстыцы.

№ 20. Максім Казун. Голас белых буслоў.
Аўтар раскрывае шырокі сьвет чалавечай душы, хараство роднай прыроды, з дасціпным гумарам паказвае наша паўсядзённае жыцьцё. Пранікнёна напісаныя, аздобленыя каларытнымі параўнаньнямі, творы, безумоўна, знойдуць водгук у сэрцах чытачоў.

№ 21. Валянціна Грыб. Лабірынт душы.
Зборнік вершаў. Уяўленьне аб змесьце кнігі можна скласьці з назваў яе раздзелаў — "Зямля мая, старонка мілая", "Сутнасьць", "Пра каханьне", "Жыцьцё — гульня".

№ 22. Крупіцы мудрасьці —- 2. Анталогія.
Зборнік складаюць афарызмы, дэвізы, крылатыя выразы значных асоб навукі, культуры, палітыкі, літаратуры, мастацтва з самых розных частак чалавечых ведаў.

№ 23. Рыгор Жук. Сьвята пачуцьцяў.
У творчасьці Рыгора Жука дзіўным, на першы погляд, чынам сумяшчаюцца дзьве тэмы — пакланеньня перад загадкай жаночай прыгажосьці, перад чарамі каханьня, і аблічальны пафас сатырыка, які бічуе негатыўныя з'явы нашага жыцьця.

2006 г.
№ 25. Чаша цярпеньня. Складальнік Віктар Філатаў.
У зборніку «Чаша цярпеньня» сабраны сучасныя прыколы, афарызмы, трапныя вершаваныя радкі, якія дазваляюць паглядзець на наш цяперашні час з гумарам, а іншы раз і з сарказмам. І ў той жа час застаўляюць сур'ёзна падумаць пра многае.

№ 26. Оборванная нить. Вадзім Жылко.
У прапануемым увазе чытача чарговым выпуску альманаха «Лунінецкая муза» сабраны вершы і апавяданьні В. Жылко ў асноўным за апошія гады.

2007 г.
№ 27. Сьцяпан Нефідовіч. Спеў берасцянкі.
Сцяпан Нефідовіч усё жыццё захапляецца прыродай, і перад ім раскрываюцца яе таямніцы. З будзённага жыцця аўтар умее выбраць самае незвычайнае і цікавае. Паэтычнае апісанне роднага краю вымушае чытача задумацца, здзівіцца, пахарашэць душою. Цікавае, займальнае, захапляючае не толькі недзе за сямю лясамі, за сямю гарамі, а побач: вакол цябе і каля цябе.

№ 28. Мікола Ільючык. Роспач і надзея.
Аўтар імкнецца адлюстроўваць жыццё ва ўсёй яго разнастайнасці — светлыя і цёмныя, смешныя і сумныя бакі... І самае галоўнае - паказвае жыццёвыя праявы не як старонні і абыякавы назіральнік, а як чалавек, што жыве ў гушчы падзей...

Дадаткі да альманаха "Лунінецкая муза".

Анатоль Харламаў. Ой, рэчанька, рэчанька.
Аўтар здолеў на канкрэтных прыкладах і фактах з жыцця нашых людзей у цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны паказаць лёс людзей, іх сапраўдныя твары, дзеянні і ўчынкі. Чытаеш аповесць і верыш, што факты сапраўдныя і мелі месца ў жыцьці людзей палескіх вёсак.

Ларыса Грамыка. «Ізноў ты ў кветках на шумнай сцэне...»
Гераіня аповесьці — харэограф Натальля Паўлаўна Парахневіч (Катуша). Праследжваецца яе радавод, у якім адзначаны пяшчотныя адносіны да музыкі ў многіх яго прадстаўнікоў.

Васіль Туміловіч. Кажан-Гарадок 500-гадовы.
Адчуваецца імкненьне аўтара ахапіць як мага паўней гісторыю сваёй «малой радзімы», не пазбягаючы ні светлых, ні даволі шматлікіх цёмных старонак нашага мінулага. Можа, хтосьці палічыць занадта палемічна завостранымі некаторыя раздзелы кнігі... Але ж без веданьня ўсяго таго, што адбывалася з нашым народам ў мінулыя часы, ці зможам зладзіць сабе годную будучыню?

Вера Зарэцкая. Зарунела літаратурная ніва...
У сферы яе даследаванняў апынуліся старонкі «літаратурнай гісторыі» нашага краю, а частка мясцовых аўтараў нават дапамагала ў зборы матэрыялаў. Нарысы, што прапануем чытачу, рыхтаваліся для іншага выдання, але засведчым, што клубам «Лунінецкая муза» яны выдаюцца ў першапачатковым, найбольш поўным выглядзе, без «лакунаў» ды купюр...

Іншыя выданьні, падрыхтаваныя з дапамогай клуба "Лунінецкая муза".
Белы матылёк. Сярэдняя школа № 4 г. Лунінца. Складальнік і рэдактар В.С. Грыдзюшка.
Першая спроба далучэньня дзяцей да літаратурнай творчасьці. У зборнік увайшлі творы вучняў 4 – 5-х класаў СШ № 4 г. Лунінца.

Лунінецкі сшытак № 1.
Матэрыялы першых Лунінецкіх краязнаўчых чытаньняў 25 лістапада 2001 г.

Лунінецкі сшытак № 2.
Матэрыялы другіх Лунінецкіх краязнаўчых чытаньняў 7 сьнежня 2002 г.

Лунінецкі сшытак № 3–4.
Матэрыялы трэціх і чацвёртых Лунінецкіх краязнаўчых чытаньняў 13 сьнежня 2003 г. і 26 сьнежня 2004 г.

Лунінецкі сшытак № 5.
З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў 2005 г.

Лунінецкі сшытак № 6.
З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў 2006 г.

Лунінецкі сшытак № 7.
З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў 2006 г.

Лунінецкі сшытак № 8.
З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў 2007 г.

Астралогія нашых продкаў.
З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў 2012 г.

Блакітныя вочы нашага краю.
З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў 2012 г.

Лунінецкі сшытак. Спецвыпуск.
Матэрыялы семінара “Грамадзянскае выхаванне праз краязнаўства” 20 студзеня 2006 года.

Лунінецкі сшытак. Спецвыпуск № 2.
Праграма спецкурса “Лунінеччыназнаўства”.

Лунінецкі сшытак. Спецвыпуск № 4.
Ад Цны да Случы.

Зараджэнне балот.

Поры года.
Зборнік літаратурных твораў 3-га класа гімназіі р.п. Мікашэвічы.

Паэтычны калейдаскоп. Вершы вучняў Мікашэвіцкай гімназіі.
Відаць, нездарма у свой час бываў на мікашэвіцкай зямлі Якуб Колас, нездарма жыў і вучыўся тут вядомы беларускі пісьменнік Уладзіслаў Нядзведскі, музей якога існуе ў гімназіі... Іскрынкі таленту дасталіся і цяперашнім юным жыхарам Мікашэвіч.

Аляксандр Мацкевіч. Спатканне.
Вершы пачаў складаць з пятага класа, вызначаючыся сваімі паэтычнымі экспромтамі. Прапануемы зборнік — першы ў маладога паэта, якому варта пажадаць далейшага творчага плёну.

Дасылайце, калі ласка, свае водгукі пра творы клуба "Лунінецкая муза" на адрас: luninetsm@tut.by

На верх старонкі.