Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

luninetsm@tut.by luninetsm@tut.by


Лунінеччына
Пра цудоўныя палескія мясціны, іх гісторыю і сучаснасць.

У першую чаргу, падзяка тым людзям, дзякуючы працы якіх стала магчымым з'яўленне гэтага сайта. І каб плён іх працы не застаўся вядомы толькі вузкаму колу людзей, а выйшаў у сьвет — і створаны гэты сайт.

Кніга «Памяць. Лунінецкі раён», выдадзеная ў 1995-м годзе. Гэта гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных і матэрыялаў музеяў, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца аб гісторыі Лунінецкага раёна ад старажытных часоў да нашых дзён, аб вядомых людзях, героях ратных і працоўных спраў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца расказу аб падзеях другой сусветнай вайны — партызанскім руху на тэрыторыі раёна, баях за яго вызваленне. Прыводзяцца спісы жыхароў, якія загінулі ў гады сталінскіх рэпрэсій, а таксама паўшых пры вызваленні раёна, партызанаў і мірных жыхароў, якія сталі ахвярамі фашысцкага тэрору.

Вялута — адна з буйных вёсак лунінецкага раёну. На пачатак сьнежня 2006 году, вышла з друку кніга Івана Панасюка пра вёску. І цяпер на гэтым сайце можна азнаёміцца з яе электронным варыянтам. Акрамя гэтага, ёсьць яшчэ фотаздымкі Вялуты і спасылкі ў інтэрнэт на інфармацыю пра вёску.

У 2007 годзе выйшла з друку кніга Івана і Ларысы Панасюкоў і Уладзіміра Яраховіча «Палессе маё Лунінецкае». Гэта даведнік, які дае шырокае ўяўленне аб флоры і фауне Лунінеччыны, рэдкіх жывёлах і раслінах, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэньня і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Частка раздзелаў кнігі Кажан-Гарадок 500-гадовы, Васіля Туміловіча, спачатку друкавалася ў выглядзе газетных артыкулаў ці дакладаў на канферэнцыях. І вось настаў час абагульніць, падсумаваць зробленае. Што атрымалася? Адчуваецца шчырае імкненне аўтара ахапіць як мага паўней гісторыю сваёй «малой радзімы», не пазбягаючы ні светлых, ні, на жаль, даволі шматлікіх цёмных старонак нашага мінулага.

Альманах “Лунінецкая Муза” — выданьне аднаіменнага творчага клуба, які існуе ў палескім горадзе Лунінец; гэта своеасаблівы працяг паэтычнай серыі “Галасы Лунінеччыны” (9 зборнікаў у 1996 – 99 гадах). Адзін з накірункаў дзейнасці творчага клуба “Муза” — выяўленне і падтрымка маладых талентаў у розных сферах творчасці, але найперш — у літаратуры. У актыве “Музы” таксама неаднаразовыя літаратурныя сустрэчы, вечарыны, іншыя мерапрыемствы — ва ўсіх лунінецкіх школах і ліцэі, гімназіі і школах р. п. Мікашэвічы, Цэнтры дзіцячай творчасці, школах вёсак, у ПТВ-146...

Лунінец — буйны чыгуначны вузел, раённы цэнтар у Брэсцкай вобласьці з насельніцтвам блізу 24 тысячы чалавек. На гэтай старонцы ёсьць магчымасьць азнаёміцца з гісторыяй горада, яго сучасным жыццём. Ну і само сабой, не абышлося без фотаздымкаў гэтага горада, сучасных і дайшоўшых да нас з мінулых часоў. Прысутнічае і расклад руху аўтобусаў.

Фотаздымкі вёсак лунінецкага раёна ў 2006-м годзе: Чучавічы, Бастынь, Дзятлавічы, Люшча, Вулька 1-я, Вулька 2-я, Палескі, Лунін.

© Сяргей Сахвон. Апошняе абнаўленьне: 1.01.2021 г.


Раён

Памяць

Велута