Заказнікі і помнікі прыроды Лунінеччыны.

Iван Панасюк, Ларыса Панасюк

Батанічны помнік прыроды рэспубликанскага значэння „Векавыя дубы Кажан-Гарадоцкія“

У нашым раёне ёсць шмат такіх куточкаў, дрэў, раслін, якія мы таксама павінны ахоўваць. Сёння на тэрыторыі в. Кажан-Гарадок, у былой панскай сядзібе рода Неміровічаў-Шчытоў растуць два векавыя дубы, узрост якіх больш 300 год.

Першы з іх мае вышыню 45 метраў, у дыяметры ствала ад 1,30 да 1,40 метра, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 21 метр, з захаду на ўсход 18 метраў.

Другі — вышыня 40 метраў, дыяметр ствала 1,30 — 1,24 метра, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 15 метраў, з захаду на ўсход 18 метраў. Прыкладны ўзрост дубоў налічвае больш за 300 гадоў, аднак некаторыя жыхары лічаць іх узрост больш за 400.

„…яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя ў Кажан-Гарадку захоўваўся палаца-паркавы комплекс рода Неміровічаў-Шчытоў. На высокім месцы, дзе некалі быў сярэдневяковы абарончы замак, размяшчаўся драўляны палац. Гэта месца так і па сёння называюць вяскоўцы. Напамінам пра замак служыць слова „дзядзінец“ (правільна „дзяцінец“) — унутраны двор крэпасці. … aпошнім уладальнікам маёнтка быў Крыштаф Шчыт (29.11.1893-1940) Памёр у засценках НКУС г. Лунінца. Гэта быў чалавек высокай культуры, краязнаўца, чые веды так ці інакш дайшлі да нашых часоў.

… Мясцовыя жыхары беражліва захоўваюць паданне пра тое, што пад векавымі дубамі, якія і сёння нагадваюць пра векавую веліч палаца-паркавага комплексу, адпачываў слынны паэт Адам Міцкевіч… Хто ведае, якія думкі ахапілі паэта, калі ён бачыў магутны дуб з вялікімі раскідзістымі галінамі на тоўстым ствале?.. Менавіта тут нараджаліся неўміручыя радкі балад Адама Міцкевіча?.. Паэту ўдалося акрэсліць каштоўнасці, якія дораць зносіны з прыродай беларусу-ліцвіну, духоўна абагачаючы яго.

Каб утрымаць гістарычную сувязь з паэтам, у знак удзячнасці мясцовыя жыхары назвалі прыгажуна-волата — дубам Адама Міцкевіча…“

Радкі з нарыса ў газеце „Лунінецкія навіны“ 10.10.2008 года „Дуб Адама Міцкевіча“. Аўтар, мясцовы краязнаўца, настаўнік-ветэран Рыгор Дзмітровіч.

Чырвонакніжнікі ў прыродзе Лунінецкага раёна на 01.06.2017 года.

З дадаткамі „Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2009 года (прынятага да ведама Лунінецкім райсаветам 22.12.2010 года) і ад 22.05.2012 года. Два чырвонакніжнікі былі знойдзены на тэрыторыі Лунінецкага лясгаса: „Плюшч звычайны“ быў упершыню сфатаграфаваны 20.09.1913 года Панасюком Іванам Аляксеевічам на тэрыторыі Бастынскага лясніцтва. Фотаздымак быў адасланы ў НАН Інстытут Батанікі, дзе быў зарэгістраваны, на што маецца пісьмовае пацверджанне ад супрацоўникаў Інстытута Батанікі НАН Рэспублікі Беларусь. Другі чырвонакніжнік „Грыб-капуста“ быў знойдзены Панасюкамі Іванам Аляксеевічам і Ларысай Канстанцінаўнай ў Сасновым бары, за гімназіяй 18.10.2014 года, сёння частка тэрыторыі батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння „Лунінецкія каўнерыкавыя сосны“. Аб гэтым былі інфармаваны Інстытут Батанікі НАН Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва Лунінецкага лясгаса, а таксама ляснічыя Бастынскага і Дварэцкага лясніцтваў.

Жывёльны свет:

1. Арлан-белахвост.
2. Арол-змеяед.
3. Барадатая кугаўка.
4. Блакітніца чарнаватая.
5. Блакітніца белая.
6. Бугай вялікі.
7. Бугай малы.
8. Бусел чорны.
9. Вараб’іны сыч(ык).
10. Вяртлявая чаротаўка. Урочышча „Тапіла“. (25.05.2012 г.).
11. Гарнастай.
12. Дзяцел зялёны.
13. Дзяцел беласпінны.
14. Дзяцел трохпалы.
15. Жаўтушка тарфянікавая.
16. Жаўтушка ракітнікавая.
17. Жаўрук смяцюх.
18. Жужаль акаймаваны.
19. Журавель шэры.
20. Зімародак звычайны.
21. Кулік-сарока.
22. Кваква.
23. Малы арлец.
24. Сокал кабец–(каршачок).
25. Пугач.
26. Соня арэшнікавая.
27. Соня палчок.
29. Чарапаха балотная.
31. Чорны апалон або Немізіда.
32. Шашачніца ранняя.
33. Шмель мохавы.

Раслінны свет:

1. Аўсяніца высокая.
2. Венерын чаравічак.
3. Гарлачык белы.
4. Граздоўнік рамонкалісты.
5. Зубніца клубняносная.
6. Касач сібірскі.
7. Крапіва кіеўская.
8. Купальнік горны (арніка горная).
9. Лілея кучаравая.
10. Лабелія Дортмана.
11. Лікападыела заліўная.
12. Нітэла грацыёзная.
13. Палушнік азёрны.
14. Плюшч звычайны. (20.09.2013 г. П.І.А./Ч.в.).
15. Прастрэл раскрыты.
16. Сальвінія плывучая.
17. Сіела прамая (яна ж Берула).
18. Фіялка багнавая (заказнік „Велута“).
19. Шпажнік чарапіцавы.
20. Цыбуля мядзвежая (яна ж Чарамша).

Грыбы:

1. Грыб-капуста (18.10.2014. П.І. Лунінец, раён гімназіі).
2. Галавач гіганцкі.
3. Лепіста брудная.

У выніку на тэрыторыі нашага раёна знойдзены пакуль што 60 чырвонакніжнікаў, упэўнены, што іх сярод нашай прыроды больш, і ў недалёкім будучым будуць выяўлены яшчэ і другія чырвонакніжнікі. Нам з вамі трэба дбайна адносіцца да ўсіх прадстаўнікоў фаўны і флоры нашай непаўторнай Лунінеччыны, радавацца сустрэчы з кожным яе прадстаўніком, захоўваць і аберагаць прыроду нашага роднага краю для будучых пакаленняў. Многае ўжо загублена, абаронім тое, што яшчэ засталося… Вышэйназваныя прадстаўнікі „Чырвонага сшытка“ Лунінецкага раёна з апошнімі дабаўленнямі за 10 апошніх год. Больш падрабязны матэрыял вы можаце знайсці ў „Чырвоным сшытку Лунінецкага раёна“, Пінск, аўтар Панасюк Л.К., 2002 год, а таксама ў кнізе „Палессе маё Лунінецкае“, Пінск, 2007 год, аўтары Панасюк.І.А., Панасюк Л.К., Яраховіч У.І. Можна прачытаць і ў інтэрнэце: http://luninec.by2.by/palesse.

„Нашы вучоныя падрыхтавалі яшчэ адно выданне, яно называецца „Чорная кніга“. У ёй размешчаны 54 віды “агрэсіўных раслін“. (Статья “Лесные нелегалы”, ст. 7, “СБ”. 28.01.2016 г., В. Козловіч).

Агрэсіўныя віды — гэта віды раслін, завезеныя да нас і якія хутка размнажаюцца, займаючы тэрыторыю мясцовых відаў, выціскаючы іх з экасістэмы (П.Л.). Акрамя чырвонакніжнікаў сярод нашай прыроды існуюць прадстаўнікі абарыгенных відаў флоры, якія з большай ці меншай паспяховасцю размнажаюцца на тэрыторыі Беларусі. На нашай тэрыторыі знаходзяцца і так званыя, інтрадуцэнты. Яны ўключаюцца ў нашы экасістэмы і не могуць не ўплываць на нашы абарыгенныя віды.

Назад | Далей