Клімчук Аляксандр Данілавіч

  

Велута

Такім ён хлопцам быў…

Заканчваючы невялікі экскурс па гісторыі в. Велута, хачу успомніць аб яшчэ адным знакамітым уражэнцы – Клімчуку Аляксандру Данілавічу, якога добра ведае больш маладое пакаленне. Я ведаў Сашу яшчэ з 16-ці гадоў.

Чалавек атрымоўлівае ў спадчыну нейкія каштоўнасці, паляпшае імі свой побыт. Аднак не патрэбна забываць, што мы яшчэ атрымоўліваем і духоўную спадчыну. Яна робіць нас лепшымі, мацнейшымі ў веры сваёй. Саша, чалавек, які паверыў зусім не благой камуністычнай ідэалогіі. З гэтай верай ён прайшоў праз усё сваё жыццё ад немаўляці, школьніка, які прагна ўбіраў ў сябе словы настаўнікаў, піянерскіх важатых, камсамольскіх ідыёлагаў; ён будаваў сваю светлую будучыню, са шчырай верай, што яна наступіць. Не будзем спяшацца крытыкаваць людзей таго часу…
Панасюк І. А.

Сваімі ўспамінамі дзеліцца родны брат Сашы — Іван Данілавіч Клімчук.

Усё сваё кароткае, выключна напружанае жыццё, ён пражыў так, нібыта пісаў паэму, адкрываючы свае законы чалавечага быцця.

А жыў ён проста, рана прасыпаўся, быў лёгкі на пад'ём і няўтомным у бязконцай завірусе зямнога жыцця, у якім шмат любві, веры і працы. З малаком маці ён увабраў ў сябе любоў да Радзімы, прыналежнасць да яе гісторыі, да жыцця людзей. Рабочая рука бацькі, працаўніка жалезных магістраляў, рана паставіла на ногі басаногага вясковага хлопца. Суровая рэчаіснасць гісторыі пасляваеннага жыццеўладкавання, калектывізацыя на вёсцы не толькі загартавала яго незалежны характар, але і дала яму першыя ўрокі мужнасці і самастойнасці.

Нарадзіўся Аляксандр Данілавіч 6.09.1949 года ў в. Велута Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям'і, быў старэйшым сынам у сям'і і першым памочнікам для бацькоў. З маленства праявіўся характар вельмі рухомага непаседы. Каб не выпускаць з вачэй свайго "галубка" ў вялуцкіх аколіцах, маці пашыла яму доўгую саматканую льняную сарочку і шырокі, чырвонага колеру, пояс. У доме бацькоў заўсёды было многлюдна — бацька быў майстрам на ўсе рукі і маці душэўнай дабрыні жанчына, якая заўсёды рабіла дабро людзям, чым магла раіла і дапамагала. Маці і бацька Аляксандра самі рана засталіся адны, таму і вырашылі, што у іх будзе вялікая, дружная і працалюбівая сям'я.

Самая галоўная спадчынная рыса беларуса-палешука — аставацца на ўсё жыццё "трудаголікам. "У сям'м Клімчукоў панаваў культ працы. Малодшыя дзеці, а іх у сям'і было дзесяць, без пярэчання падпарадкоўваліся старэйшым, выконваючы, парой, самую не любімую, і вельмі працаёмкую работу. Маленькі Саша лёгка і з радасцю адолеў абавязкі памочніка, а з гадамі — прафесіянальнага аратага, пастуха, касца, рыбалова і дравасека. Летам разам з малодшым братам Васілём і сястрой Верай пасвіў калгасны статак авечак, працаваў на ўборцы зерневых.

З вучобай асаблівых праблем не было: аднолькава лёгка даваліся ўсе школьныя прадметы. Асабліва падабалася матэматыка, у вольны час чытаў, з задавальненнем мастацкую літаратуру. У старэйшых класах разам з братам Васілём наведвалі Бастынскую СШ, куды патрэбна было 9 - 10 класы дабірацца пешшу праз балота і рэчку Цну. Пасля заканчэння школы, ва ўзросце 17 гадоў, Аляксандр Данілавіч працуе настаўнікам фізкультуры і матэматыкі ў Вялуцкай 8-гадовай школе. У маі 1968 года ён прызываецца на службу ў рады Савецкай Арміі. Вчэбку прайшоў у знакамітых "Печах" пад Барысавам, авалодаў абавязкамі камандзіра танка, далей была служба у Чэхаславакіі, прымаў ўдзел у знакамітых падзеях. За час службы неаднаразова заахвочваўся падзякамі і ўзнагародамі, таксама караткачасовым водпускам. У чэрвені 1970 Саша вярнуўся з аміі ў званні малодшага лейтэнанта, уладкаваўся на работу ў калгас "Зара". Завочна вучыцца ў Пружанскім саўгасе–тэхнікуме па спецыяльнасці — аграном. Сумесная вучоба ў тэхнікуме з выдатным чалавекам, франтавіком, старшынёй калгаса "Зара", Сяргеем Андрэевічам Дземянчуком, прыбавіла яму мудрасці, жыццёвага вопыту ў рабоце з людзьмі.

Маладога энергичнага хлопца Аляксандра ў перыяд асушкі Лунінецкіх балот, заўажыла раённае начальства і з 1 мая 1971 года яго запрашаюць на працу інструктарам Лунінецкага райкама камсамола, дзе ён сябе зарэкамендаваў талантлівым кіраўнакм. З ліпеня 1973 года Саша працуе ўжо загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый. У гэты перыяд маладыя камсамольцы, у тым ліку і Аляксандр Данілавіч, прымаюць атыўны ўдзел у правядзенні меліярацыі у нашым раёне. Камсамольская арганізацыя раёна ўзнагароджваеца ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга.

У перыяд сваёй працы ў райкаме камсамола Аляксанда Данілавіч знаходзіць сваё шчасце. Сваю адзіную выбранніцу ён заўважыў яшчэ працуючы настаўнікам Вялуцкай 8- гадовай школы і ў верасні 1973 года прапанаваў ёй — Ніне Васільеўне сваю руку і сэрца. З надзейнай і разумеючай яго жонкай, яны пачалі сваё сямейнае жыццё. Каханне і ўзаемаразуменне дапамагалі пераадолець розныя жыллёвыя і бытавыя праблемы. У Багданаўцы у Сашы і Ніны нарадзілася дачурка, якую назвалі Наташка. Тут Аляксандр Данілавіч працаваў на пасадзе намесніка старшыні калгаса "Гігант". За час працы кіраўніка ён набыў вопыт умелага кіраўніка і гаспадара, якога паважалі і любілі людзі і ім ён адплачваў узаемнасцю.

У 1980 годзе Аляксандр Данілавіч паспяхова закончыў Горацкаю сельгасакадэмію, працаваў на пасадзе сакратара парткома ў саўгасе імя Леніна; у 1984 годзе — дарэктарам саўгаса "Авангард"; 1985-1988-начальнікам сельгасупраўлення Лунінецкага райвыканкама. 1988-май 1991 — другі сакратар Лунінецкага гаркама кампартыі Беларусі. Снежань 1991 года. Аляксандра Данілавіча назначаюць на пасаду дарэктара Лунінецкага ПТВ-160. Іменна тут праявіўся яго талант кіраўніка, які ў такі цяжкі перыяд нестабільнасці нявызначаннасці ў грамадстве, аб'яднаў калектыў педагогаў і навучэнцаў, шмат зрабіў па ўдасканальванні матэрыяльна–тэхнічнай базы вучылішча. Быў ўтвораны хор выкладчыкаў вучылішча. Работнікі вучылішча былі вельмі ўдзячны за будаўніцтва дома на 40 кватэр ў раёне сельгастэхнікі.

На ўсіх займаемых пасадах Аляксандр Данілавіч быў патрабавальным, і ў той жа час чалавечным,справядлівым кіраўніком.

Усе рашэнні добра прадумваліся, але прымаліся толькі пасля калектыўнага абмеркавання, кансультацый са спецыялістамі.

Будучы чалавекам творчым, маючы шырокі круг інтарэсаў, тэхнічныя прафесіянальныя навыкі, вопыт педагагічнай работы, яму удалося знайсці якраз тую, адзіную сваю сцяжынку, ідучы па якой, ён здзяйсняў свае мары.

Па жыцці Аляксандр Данілавіч быў чалавекам камунікабельным, сяброўскім, простым і гуманным. Знаходзіў тэмы для размоў з кожным, з першай сустрэчы умеў выслухаць, навучэнцаў, выкладчыкаў, мог паставіць на "месца" "занослівага", прыдаць бодрасці нясмеламу. У кампаніі сяброў мог шуткаваць, расказваць розныя гісторыі, спяваць і танцаваць. У вольны час з асалодаю працаваў ў сваім садзе і агародзе; ездзіў на рыбалку, асабліва любіў "ціхае паляванне", ў месцах, дзе ён нарадзіўся, ва урочышчы "Турцы", на беразе ціхай рэчкі "Цны".

Да апошняй хвіліны свайго жыцця, з дня ў дзень, Аляксандр Данілавіч аддаваў часціцу сваёй душы самай высакароднай прафесіі на зямлі, прафесіі хлебароба.

Ён пайшоў з жыцця ў самым росквіце сваіх сіл і магчымасцей, не далюбіў, не даразказаў, не дабудаваў.

Жыццё любімага сына, мужа і бацькі і дзядулі трагічна абарвалася 16 мая 1997 года. Памяць аб ім назаўсёды засталася ў сэрцах родных яго і блізкіх, яго сяброў.