Велута

Выпускнікі Вялуцкай сярэдняй школы, якія закончылі школу з залатым і сярэбраным медалём

(указаны год заканчэння, месца далейшай вучобы і работы)
  1. Дзяркач Аляксандр Мікалаевіч, 1984, БДУ, супрацоўнік ВІ — залаты медаль,
  2. Зылевіч Вольга Міхайлаўна, 1990, БДЭУ, Столінскі аграрны каледж, выкладчык — залаты медаль,
  3. Арэхва Наталля Паўлаўна,1992, Мозырскі педуніверсітэт, г. Гомель — настаўнік
  4. Арэхва Тамара Мікалаеўна, 1995, Столінскі аграрны каледж, СВК “Велута” — юрыст
  5. Арэхва Аляксандр Паўлавіч, 1997, Мозырскі педуніверсітэт, Вялуцкая СШ — настаўнік
  6. Гардзюк Клаўдзія Аляксееўна, 1987, Пінскае медвучылішча, РТМА — медсястра
  7. Дзяркач Галіна Мікалаеўна, 1986, МДЛУ, Германія
  8. Зылевіч Аляксандр Міхайлавіч, 1993, Мозырскі педуніверсітэт, Светлагорскі аддзел дэпартамента аховы МУС РБ — ст. інспектар
  9. Зылевіч Аліна Уладзіміраўна, 1999, Пінскае медвучылішча, в. Сітніца — фельчар
  10. Каравай Леанід Васільевіч, 1990, БАТУ, ПА “Беларуськалій”
  11. Каховіч Васіль Аляксандравіч,1990, БАТУ,Лунінецкі сельгаскаледж — выкладчык
  12. Каховіч Святлана Іванаўна, 1991, БрПУ, Брэстдзяржстрах
  13. Клімчук Валянціна Аляксандраўна, 1991, Брэсцкі педуніверсітэт, Вялуцкая СШ — настаўнік
  14. Каліноўская Ала Міхайлаўна, 1992, Рэчыцкі педкаледж, выхавальнік дзіцячага сада ў в. Велута
  15. Каховіч Таццяна Пятроўна, 1993, Мозырскі педуніверсітэт, Вялуцкая СШ — настаўнік
  16. Каліноўская Алена Міхайлаўна, 1996, Баранавіцкае медвучылішча, Мар’іна Горка — медсястра
  17. Клімчук Таццяна Аляксандраўна, 1997, Салігорскі педкаледж, Пухавіцкі р-н — настаўнік
  18. Клімчук Марына Аляксандраўна, 1999, Барананавіцкае ПТВ, прадавец
  19. Кірыеня Жанна Іванаўна, 1998, Мозырскі педуніверсітэт, в. Красная Воля — настаўнік
  20. Ляпко Ірына Уладзіміраўна, 1993, Рэчыцкі педкаледж, Вялуцкая СШ — настаўнік
  21. Ліхтар Тамара Леанідаўна, 1987, Пінскае медвучылішча, Вялікія Чучавічы — медсястра
  22. Макоўскі Ігар Мікалаевіч, 1992, Горацкая сельгасакадэмія, г. Лунінец — ст. эканаміст ЦСУ
  23. Макоўская Ірына Мікалаеўна,1997, Брэсцкі педуніверсітэт, Пінскі р-н — настаўнік
  24. Максімчык Святлана Анатольеўна, 1998, Брэсцкі педуніверсітэт, Красная Воля — настаўнік
  25. Наварыч Сяргей Міхайлавіч, 1990, БДЭУ, СВК “Велута” — гал.эканаміст
  26. Наварыч Алег Міхайлавіч, 1993, БДТУ, АА “Лунінецлес”
  27. Наварыч Яўген Міхайлавіч, 1996, Ваенная акадэмія, Узброеныя сілы — капітан
  28. Наварыч Дзмітрый Міхайлавіч, 1997, БДТУ, ААТ “Лунінецлес” — майстар
  29. Паўлюкевіч Эдуард Мікалаевіч, 1990, Горацкая сельгасакадэмія, Партугалія
  30. Паўлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, 1995, Пінскі банкаўскі каледж, г. Лунінец — бухгалтар
  31. Радзюк Ірына Васільеўна, 1995, курсы прадаўцоў
  32. Сайко Аляксандр Васільевіч, 1992, МДЛУ, Германія
  33. Сайко Таццяна Васільеўна, 1996, Баранавіцкі юрыдычна-эканамічны каледж, ОРС НОД г. Лунінец — бухгалтар
  34. Саковіч Ганна Мікалаеўна, 1998, БДЭУ, г. Мінск — бухгалтар
  35. Сайко Раман Мікалаевіч, 1999, Брэсцкае радыётэхнічнае вучылішча
  36. Тарасеня Ірына Афанасьеўна, 1994, Гродзенскі педкаледж, выхавальнік дзіцячага сада ў в. Велута
  37. Хадатчук Андрэй Уладзіміравіч,1991,вучыўся у БАТУ, памёр
  38. Хомка Аксана Іванаўна, 1992, Мозырскі педуніверсітэт, СШ №1 г. Лунінца — настаўнік
  39. Хомка Іна Іванаўна,1996, Пінскае медвучылішча, РТМА — медсястра
  40. Шыйч Сняжана Міхайлаўна,1987,Мозырскі педуніверсітэт, Пухавіцкі р-н, ЦЭС — бухгалтар
  41. Шмат Віктар Васільевіч, 1996, вучыўся ў Мозырскім педуніверсітэце, памёр
  42. Юрко Таццяна Анатольеўна,1996, БДТУ, ААТ “Лунінецлес” — эканаміст
  43. Якубовіч Таццяна Анатольеўна, 1996, Салігорскае педвучылішча, Вялуцкая СШ — настаўнік

“Школа для мяне была...” (з водгукаў былых вучняў):

  1. “...першай прыступкай у атрыманні адукацыі; родным домам; азбукай жыцця. Нізкі паклон усім настаўнікам. Вялікі дзякуй за працу. Заўсёды вас памятаю”.
    Выпускніца 1985 г. Ліхтар Ірына Л., псіхолаг
  2. «...другім домам, дзе прайшло маё дзяцінства і юнацтва».
    Выпускніца 1985 г. Каховіч Вера В. (Украіна, дзіцячы дом)
  3. “...дарогай у жыццё!”
    1985 г. Брэст, “Санта-Брэмар”, брыгадзір
  4. “...другім домам. Дала добрую пуцёўку ў жыццё”.
    1985 г. Хомка Міхаіл А., афіцэр фельдсувязі
  5. “...пачаткам дарогі ў будучыню, дзякуй ёй вялікі”.
    1985 г. Каховіч Віктар В., в. Велута
  6. “...родным домам. Удзячны ўсім настаўнікам за іх моцныя нервы, што цярпелі нас, неўтаймаваных”.
    1985 г. Лунінец. БПМК-17, прараб
  7. “... другім домам і спадарожнікам у далейшым жыцці”.
    1985. Каховіч Уладзімір Л. СВК “Велута”
  8. “... першай прыступкай у маім самастойным жыцці”.
    1995 г. Каховіч А.М., г. Камянец
  9. “...самым лепшым месцам, другім домам. Вось так!”
    1985 г. Бухгалтар-касір, Нясвіжскі раён
  10. “...у школе я правёў свае лепшыя гады жыцця, але яна мяне ў свет так і не вывела”.
    1995 г. Ліхтар Анатоль Л., в. Велута
  11. “...другім домам. Я дзякую ўсім настаўнікам за іх цяжкую працу. Я заўсёды буду іх памятаць”.
  12. “...самай першай прыступкай па вялікай лесвіцы жыцця. Гэта незабыўна!!!”
    1985 г., Хлуд Уладзімір Паўлавіч, г. Пінск, СДЮШОР, трэнер-выкладчык

На верх старонкі