Сям’я Сайка Фёдара Якаўлевіча

  

Велута

Велута сёння

Велута знаходзіцца на паўночным усходзе Лунінецкага раёна, за 31 км ад Лунінца. У 6 км ад вёскі пралягае чыгунка Баранавічы — Лунінец. За 300 м працякае р. Цна. Вакол вёскі расце змешаны лес: хвоя, бяроза, вольха, асіна і другія дрэвы і кустарнікі. Праз вёску праходзіць 2 дарогі да Вялікіх Чучавіч, адна з іх праз в. Навасёлкі, дзе знаходзіцца вадасховішча “Велута”. На поўнач ад вёскі, пачынаючы ад Сокалавага Рога праз Горнава да Люшчы — Малькавіч і Ліпска захаваліся яшчэ балоты, дзе летам велуцяне косяць каровам траву. Гэтыя мясціны захавалі яшчэ першародны выгляд. Тут можна сустрэць і вавёрку, і выдру, норку і лісу, янота і лася, касулю і чорнага бусла, цецерукоў, арла-вужаеда, бабра, андатру, шмат дробных птушак. У 70-я гады больш як 13 год гэта тэрыторыя была заказнікам. Месца наогул прыгожае. З паўночнага ўсходу знаходзяцца асушаныя землі, больш за 3000 га былых балот. Сёння гэта ворная зямля СВК “Велута”, дзе вырошчваюцца зерневыя, цукровыя буракі, бульба і сеюцца травы на зімовы корм жывёле. Землі мяжуюць з СВК “Чучавічы”. З паўднёвага ўсходу таксама стаіць малады хваёвы лес, дзе ёсць шмат ягаднікаў — крыніца вітамінаў для насельніцтва Велуты, ды і для пастаянных жыхароў лесу. За 3,5 км. знаходзіцца хутар Княжыстановішчы, дзе раней (да 1969 года) была пачатковая школа. Сёння там пражывае лічаная колькасць насельніцтва, у асноўным людзі пажылога пенсійнага ўзросту. Месца там вельмі прыгожае, мяжуе з Дзятлавіцкім лясніцтвам. Раней многія хутаране працавалі нават у лясніцтве на падсочцы, а недалёка ад маяка была “смалярня”, дзе з “жывіцы” варылі скіпідар. Але было гэта больш за 35 гадоў таму. І на паўднёвым захадзе, за р. Цна, знаходзіцца хваёвы і змешаны лес, багаты на грыбы і ягады. Тут мясцовасць гранічыць з землямі СВК “Бастынскі”. Праз р. Цна пабудаваны мост. Дарога з в. Велута вядзе праз Люшчу на Баранавічы, праз Бастынь на Лунінец. Сёння з Велуты можна даехаць і да сталіцы нашай рэспублікі — Мінска. Пасля асушкі ў вёсцы вялікай вады няма, а да 1970 г. прайсці на Заброддзе, ці ў Красную, ці ў Чорны Брод, на Турцы можна было толькі дзякуючы высока пакладзеным кладкам, а вясной — з дапамогай лодкі. Высокіх месцаў было мала: гара Ашчэняха, Карпова, Турцы і крыху на Зарэччы. Вышыня над узроўнем Балтыйскага мора вагаецца ад 141 м. да 148 м. (“Турцы”). З даўніх часоў жыхары в. Велута называлі асаблівыя мясцовасці вакол вёскі ўрочышчамі. Да сённяшняга дня такіх назваў захавалася больш за 70. Яны будуць пералічаны ніжэй. Іх паходжанне — гэта ўжо тэма для другой працы. Гэтым займаецца навука “тапаніміка”, ад грэчэскага “топас” — месца; “аніма” — імя, назва. Адкрыццё гэтых таямніц дасць новы цікавы гістарычны матэрыял, а пакуль пяройдзем да лічбаў сённяшняга дня (на 01.01.2006 г.).
  1. Колькасць жыхароў — 1312
  2. Колькасць двароў — 427
  3. Колькасць працуючага насельніцтва — 688
  4. Жыхары пенсійнага ўзросту — 301
  5. Дзеці дашкольнага ўзросту і моладзь школьнага ўзросту — 323

    Колькасць насельніцтва Вялуты на 14.10.2010
    Усяго: 1192 чалавекі, з іх жанчын — 611, мужчын — 581

Сярэдняя школа
  1. Колькасць вучняў 1 – 11 кл. — 310
  2. Колькасць настаўнікаў — 30 (25 з вышэйшай, 5 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй)
  3. Сярод настаўнікаў — 16 былых выпускнікоў школы
  4. Тэхнічны і абслугоўваючы персанал — 20
  5. Колькасць класных пакояў — 16
  6. Спартыўная зала 250 м2
  7. Бібліятэка (кніг) — 9800
  8. Сталовая (пасадачных месцаў) — 80
  9. Актавая зала — 90 м2
  10. Майстэрня — 1
  11. Кабінет абслугоўваючай працы — 1
  12. Цяпліца — 1
  13. Кацельня — 1
Дзіцяцы садок
  1. Дзеці ад трох да пяці гадоў — 67
  2. Абслугоўваючы персанал — 25
  3. Выхавацелі — 8
  4. Фельчар — 1
  5. Настаўнік фізкультуры — 1
  6. Музычны кіраўнік — 1
  7. Другія работнікі — 14
  • Клуб — 1
  • Бібліятэка — 1 (9080 кніг)
  • Пошта — 1
  • ФАП — 1
  • Магазін — 2
  • Кіёскі — 3
  • Калгас «Чырвоная Зорка» 1949 – 1956
  • Брыгада калгаса «Шлях Леніна» 1956 – 1966
  • Калгас «Зара» 1967 – 2001
  • СВК «Велута» з 2002
  1. Плошча зямель СВК — 4138 га
  2. Плошча сельгасугоддзяў — 3575 га
  3. Плошча ворнай зямлі — 1589 га
  4. Лясы перададзены ў Навасёлкаўскае лясніцтва
  5. Плошча балот — 113 га
  6. Плошча воднай паверхні — 159 га
  7. Працягласць усіх дарог — 87,6 км
  8. Працягласць дарог на асушаных землях — 34,6 км
  9. Працягласць каналаў — 199,7 км
  10. Шлюзы — 15
  11. Масты — 30
  12. Насосная водасховішча «Велута» — 1
  13. Трактароў — 28
  14. Трактарыстаў — 28
  15. Аўтамабіляў — 18
  16. Вадзіцеляў аўтамабіляў — 16
  17. Камбайнаў з/у — 4
  18. Камбайнаў с/у — 2
  19. Рамонтна-механічная майстэрня — 1
  20. Рабочыя РММ — 5
  21. Жывёлаводаў — 114
  22. Жывёлагадоўчы комплекс — 1
  23. Паляводаў — 24
  24. Спецыялістаў — 27
Урочышчы вакол в. Велута і некаторыя месцы пражывання
  • Борысава дубрава
  • Боровськая
  • Бэрэза
  • Булічы
  • Буякі
  • Васішча
  • Восово
  • Воступішчэ (Отступ) 
  • Вутовское
  • Вялікі Бор
  • Горново
  • Глінішча
  • Горнаўскія астравы
  • Грэбалькі
  • Галя
  • Гліна
  • Горкі
  • Доўгае
  • Дворышчэ
  • Зверынец
  • Задуб’е
  • Зарэччэ
  • Заброддзе
  • Зелёнэ
  • Зылёвэ
  • Калецкэ
  • Космово
  • Котова душка
  • Космовское
  • Корабачыно
  • Колотва (Гроць)
  • Клыкоў
  • Княжыстоновішчэ 
  • Карасцяхіня
  • Кірэёва дуброва
  • Краснае
  • Колоцкая
  • Колодное
  • Кормужськіе
  • Конец
  • Карпово
  • Лавськэ
  • Ляды
  • Маслечковэ
  • Моталева дуброва
  • Мушына ніва
  • Мосцішча
  • Матлец (Матлачы) 
  • Малы Бор
  • Ошчэняга
  • Порослішчэ
  • Подховэччэ
  • Пасчаная
  • Поросля
  • Пойло
  • Подсаннечча
  • Перевесніца
  • Польска посадка
  • Пякова
  • Прыслон
  • Песчаная
  • Пескі
  • Перевязніца
  • Руская гара
  • Рассошка
  • Росохаценне
  • Разбовськэ
  • Соснінка
  • Соколов Рог
  • Секіра
  • Сухі Борок
  • Старына
  • Соболевскі Лесок
  • Сані
  • Татарка
  • Татьяновська (Струга)
  • Тоўсты Дуб
  • Турцы
  • Уточышча
  • Хоецкое
  • Хлудзюкова Ніўка
  • Шыйчова дуброва
  • Шматова дуброва
  • Чорны Брод
  • Чараток
  • Цэркоўнішчэ
  • Язвін
  • Яблонь
  • Янкова дуброва.
  • На верх старонкі