Велута

“Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Велута”

Утвораны ў 2003 годзе шляхам пераўтварэння былога калгаса “Зара”.

Арганізацыйная структура гаспадаркі прадстаўлена сёння двума населенымі пунктамі, в. Велута і в. Навасёлкі, альбо 473 дварамі з насельніцтвам 1476 чалавек.

У гаспадарцы ёсць трактарны парк, дзве паляводчыя брыгады, 4 фермы буйной рагатай жывёлы, будаўнічая брыгада. За гаспадаркай замацавана ўсяго зямель 4138 га, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў — 3575 га, з якіх 1589 га — ворыва.

Глебы характарызуюцца нізкай прыроднай урадлівасцю і ацэнены ўсяго толькі 20 баламі.

Машына-трактарны парк гаспадаркі налічвае 28 трактароў, 15 грузавых аўтамабіляў, 6 зернеўборачных камбайнаў і другой сельскагаспадарчай тэхнікі.

Колькасць працуючых па спіску ў 2004 годзе складала 260 чалавек.

Вядучае месца ў раслінаводстве займаюць зернявыя культуры. У 2004 годзе з кожнага з 900 га было сабрана па 22 ц. Валавы збор склаў 1975 тон. Ураджайнасць зерневых культур па гаспадарцы ў 2004 годзе наступная: азімае жыта — 23,5 ц/га, яравая пшаніца — 16,4 ц/га, ячмень — 20,3 ц/га, авёс — 24,5 ц/га. Бульба ў гаспадарцы вырошчваецца на плошчы 85 га, ураджайнасць складае 72 ц/га. На плошчы 60 га ў гэтым годзе вырошчваўся азімы рапс, і ў цэлым па гэтай культуры атрыманы нядрэнны ўраджай — 13 ц/га.

Было затрачана шмат сіл і часу на нарыхтоўцы кармоў. У 2004 годзе было нарыхтавана 380 т сіласу, 1608 т сенажу, 985 т саломы. Асноўнай сіласнай культурай у гаспадарцы з’яўляецца кукуруза. Яе плошча складала 300 га, пры ўраджайнасці 187 ц/га зялёнай масы.

У 2004 годзе гаспадарка выканала дзяржзаказ прадукцыяй земляробства і прадала дзяржаве зерня — 640 т, семя азімага рапсу — 67 т.

У 2005 годзе плануем атрымаць па 26 ц зерневых, 160 ц бульбы, 12 ц семя рапсу, 270 ц зялёнай масы кукурузы з кожнага гектара. Паказчыкі невысокія і могуць быць выкананы.

Вядучай галіной ў нашай гаспадарцы з’яўляецца жывёлагадоўля, што і вызначае малочна-мясны накірунак кааператыву. У структуры таварнай прадукцыі прадукцыя жывёлагадоўлі займае 84%.

Колькасць буйной рагатай жывёлы на 1.01.2005 года складае 2764 галавы, з якіх — 835 кароў. У пераліку на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў адпаведна 77 і 23 галавы. Гэта высокая шчыльнасць пагалоўя. Ад кожнай каровы летась надаілі 2395 кг малака, а валавы надой малака склаў 1940 т. Сярэднясутачная прывага на дарошчванні і адкорме склала 282 г, а ў цэлым па гаспадарцы прыдукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 204 т.

Летась дзяржаве прадалі 1768 т малака, а з улікам закупленага ў насельніцтва — 1880 т. З агульнай колькасці малака было прададзена вышэйшым і першым гатункам 96%. У 2004 годзе дзяржаве было рэалізавана 197 т мяса, з іх 69% найвышэйшай укормленасці.

У 2005 годзе плануецца атрымаць малака — 2000 т, мяса буйной рагатай жывёлы — 227 т. Прадаць дзяржаве — 1930 т, мяса буйной рагатай жывёлы — 220 т, збожжа — 800 т, семя рапсу — 15 т. Пры пераўтварэнні ў 2003 годзе калгаса “Зара” ў сельскагаспадарчы вытворчы калектыў “Велута” ў яго склад уступілі 572 члены, а гэта працуючыя і пенсіянеры нашай гаспадаркі.

На дадзены момант у нашай гаспадарцы працуюць 260 чалавек. Сярэднямесячны заробак у 2004 годзе склаў 114 тыс. рублёў. Зарплата невысокая, але атрымліваюць яе працаўнікі своечасова.

Вялікую ролю пры дасягненні высокіх паказчыкаў адводзім механізатарам. На сённяшні дзень іх налічваецца больш за 50 чалавек. Гэта вялікае вытворчае падраздзяленне. Лепшыя з лепшых — трактарысты-машыністы:

  1. Арэхва Аляксандр Мікалаевіч
  2. Клімчук Эдуард Адамавіч
  3. Хадатчук Анатолій Паўлавіч
  4. Бяляк Сяргей Аляксандравіч
  5. Шуляк Фёдар Маркавіч
  6. Драбовіч Васіль Іванавіч
вадзіцелі:
  1. Шыйч Ігар Аляксеевіч
  2. Сайко Уладзімір Сцяпанавіч
  3. Шыйч Аляксей Сцяпанавіч
Сярод жывёлаводаў, якія добрасумленна адносяцца да выканання работ і дабіваюцца добрых вытворчых паказчыкаў, можна назваць — даяркі:
  1. Максімчык Екацярына Палікарпаўна
  2. Каліноўская Святлана Паўлаўна
  3. Шуляк Валянціна Паўлаўна
  4. Арэхва Ірына Аляксандраўна
  5. Казловіч Валянціна Сямёнаўна
цялятніцы:
  1. Юрко Ніна Антонаўна
  2. Хлуд Раіса Іванаўна
  3. Радзюк Вера Лук’янаўна
  4. Бяляк Вольга Міхайлаўна
Гаспадарка клапоціцца аб дабрабыце сваіх працаўнікоў. Так, у 2004 годзе было пабудавана 5 жылых дамоў. У гэтым 2005 годзе плануем пабудаваць яшчэ 5.

На сённяшні дзень колькасць жывёлы, якая засталася ў гаспадарцы, складае толькі 85% да ўзроўню 1990 года. Значна панізіўся ўзровень вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, раней названыя аб’ёмы вытворчасці складаюць да ўзроўню 1990 года толькі па збожжы — 63%, бульбе — 17%, малаку — 61%, мясе 42%.

За апошнія гады пераходу да рыначнай эканомікі вытворчы патэнцыял знізіўся на 50% у сумарным эквіваленце. Гэта машыны і абсталяванне, зямля і вытворчыя памяшканні, кадры.

У выніку гэтага некаторыя працэсы ідуць з парушэннем тэхналогій, аграпатрабаванняў. Многае не ўдаецца з-за адсутнасці матэрыяльных рэсурсаў. Для прыкладу, марудна абнаўляецца тэхніка. Каля 80% яе зношана.

Наша дзяржава аказвае істотную падтрымку. Так ў 2004 годзе гаспадарцы з розных крыніц былі выдзелены бюджэтныя датацыі ў памеры 528 млн рублёў.

У 2005 годзе плануем атрымаць больш за 1,5 млрд. рублёў грашовага даходу, звыш 200 млн. рублёў чыстага даходу. Сітуацыя ў гаспадарцы складаная. Мы разумеем, якая складаная сёння сітуацыя ў прамысловасці, у будаўніцтве, на транспарце, ва ўсім народнагаспадарчым комплексе, мы не патрабуем, каб на вёску сёння паліўся “залаты дождж” субсідый. Не, сельская гаспадарка хоча долю, якая ёй належыць па аб’ектыўных законах сучаснай вытворчасці і эканомікі, эканамічна абаснаваныя і жыццёва неабходныя суадносіны рэсурсных патокаў паміж прамысловасцю і аграрным сектарам.

Неабходны новы погляд урада на сельскую гаспадарку, якая не можа развівацца без цэнавага парытэту цэн з прамысловасцю і без дзяржаўнай падтрымкі. Менавіта гэтыя два фактары з’яўляюцца асновай, базай росту сельскагаспадарчай вытворчасці, утварэння нармальнага эканамічнага асяроддзя ў АПК. І апошняе: усё наша жыццё звязана з зямлёй, з людзьмі, якія пражываюць на ёй, працаўнікамі СВК “Велута”. Мінулі стагоддзі... У многіх краінах памяняліся адносіны да сельскай гаспадаркі і вынікі не замарудзілі сказацца. Канешне, неабходна праца ўсіх — і працаўнікоў, і кіраўнікоў — усяго грамадства для ўздыму сельскай гаспадаркі па ўсіх напрамках і на ўсіх узроўнях. Веру, што ўсё намі запланаванае будзе абавязкова рэалізавана, а зямля аддзячыць сялянам за іх намаганні.”

Тэзісы з выступлення кіраўніка СВК “Велута” Макоўскага Мікалая Адамавіча. Люты 2005 года.

На верх старонкі