ВелутаСвяты, гульні, звычаі, вольны час, абрады, традыцыі, рамёствыНа працягу многіх стагоддзяў існавання в. Велута яе насельніцтва не толькі цяжка працавала, дабываючы свой “хлеб надзённы”, але і ў доўгія зімнія вечары, у святочныя дні адпачывала. Адпачынак такі быў амаль заўсёды звязаны з каляндарнымі рэлігійнымі і народнымі святамі. Нам вядома, што праваслаўная Свята-Троіцкая царква ў в.Велута была пабудавана ў 1803 г. Далёкія нашы продкі былі людзьмі глыбока веруючымі і адначасова забабоннымі па прычыне сваёй малапісьменнасці, несвядомасці. Для пануючых улад у тыя часы і не вельмі патрэбны былі пісьменныя сяляне. Уладароў больш задавальнялі сяляне несвядомыя, пакорныя, працавітыя — чым і адрозніваліся ва ўсе часы продкі сённяшніх велуцян. Аднак жа яны былі яшчэ здольнымі і да розных “забаў”. Паколькі пісьменных жыхароў у вёсцы былі адзінкі, то песні, казкі, прымаўкі, прыказкі, байкі перадаваліся ад пакалення да пакалення вусна. І па сённяшні дзень Велута багатая сваёй вуснай народнай творчасцю. У розныя часы жылі тут вядомыя сказальніцы, спявачкі: вось некалькі песень, запісаных са словаў жыхароў Велуты настаўніцай мясцовай школы Хадатчук Ганнай Антонаўнай у лістападзе 2004 г. Каравайная песня Каравайночкі п’яныЗапісана са словаў Хрысціны Савічны
Пойду я замуж да до венца,Запісана са словаў Шмат Паўліны Сцяпанаўны. ***Запісана са словаў Гардзіевіч Марыі Захараўны ***Запісаны са словаў Тарасені Паўла Герасімавіча
І. “Абрады — сукупнасць агульнапрынятых сімвалічна-знакавых дзеянняў, якія ў канцэнтраваным выглядзе адлюстроўваюць лад жыцця народа, асаблівасці яго гаспадарчай дзейнасці, духоўныя светаўяўленні, рэлігію, мараль, сацыяльную і этнічную псіхалогію; арганічная частка традыцыйна-бытавой культуры. Большасць беларускіх абрадаў выяўляюць агульнаславянскія вытокі. Як від народнай творчасці суправаджаюцца музыкай, песнямі, танцамі, гульнямі, ігрышчамі, пераапрананнямі, тэатральнымі відовішчамі, святочнымі шэсцямі. Некаторыя даследчыкі ў асобную групу вылучаюць:
Цесная сувязь абрадаў з роднай прыродай, вобразамі свайго краю, народнымі звычаямі, духоўнымі запатрабаваннямі надавалі ім асобую сілу і значнасць у народнай педагогіцы, патрыятычным і працоўным выхаванні, перадачы з пакалення ў пакаленне духоўных традыцый сваіх продкаў”. II. “Звычай — гістарычна ўсталяваны і агульнапрыняты ў пэўным грамадстве або сацыяльна-этнічнай групе спосаб паводзін. Узнік у глыбокай старажытнасці. У яго аснове ляжалі розныя забабоны і абмежаванні, якія ўспрымаліся з дзяцінства і ўзнаўляліся ў новых пакаленнях без абмеркавання і абгрунтавання. Звычай рэгуляваў паводзіны асобы, вызначаў яе месца ў калектыве і характар суадносін з супляменнікамі. У ролі звычаяў маглі выступаць вытворчыя навыкі, абрады, грамадскія святы і іншае”. ІІІ. “Святы — урачыстыя, знамянальныя дні (нярэдка выхадныя, нерабочыя) у гонар або ў памяць якой-небудзь важнай падзеі, даты, гістарычнай асобы. Святы бываюць народныя (Каляды, Грамніцы, Масленіца, Гуканне вясны, Саракі, Вялікдзень, Радаўніца, Юр’е, Зялёныя святкі, Сёмуха (Троіца, Купалле, Жніво (Зажынкі, Дажынкі); Спас, Багач, Пакрава, Дзяды, Піліпаўка. Некаторыя народныя святы адзначаюцца (Спас, Дзяды, Мікола) 2 – 3 разы ў год. Рэлігійнымі святамі называюцца асаблівыя знамянальныя дні, якія адзначаюцца ў памяць важных царкоўных падзей, у гонар святых. Усе рэлігійныя святы падзяляюцца на 12 галоўных і 5 вялікіх. Пасля прыняцця хрысціянства на Беларусі многія царкоўныя святы паступова былі прымеркаваны да старажытных народных свят і адзначаліся ў адны і тыя ж дні. Напрыклад: Каляды — Нараджэнне Хрыстова (7 студзеня); Грамніцы — Стрэчанне Гасподне (15 лютага); Гуканне вясны — Благавешчанне; Купалле — Нараджэнне Іаана Прадцечы (6 – 7 ліпеня). Акрамя вышэйназваных святаў, ёсць яшчэ і дзяржаўныя... Святы могуць суправаджацца музыкай, песнямі, танцамі, выкананнем рытуалаў, абрадаў і звычаяў, гульнямі і ўжываннем асобай святочнай ежы, апрананнем спецыяльнай вопраткі (святочныя касцюмы, маскі). У сучасны перыяд многія народныя і рэлігійныя святы афіцыйна прызнаны на дзяржаўным узроўні.” IV. “Традыцыя — устойлівая этнакультурная з’ява (звычай, норма), якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Жыве і функцыянуе ў натуральным асяроддзі ад 80 – 100 і болей гадоў. Традыцыя — фенамен культуры, аснова народнай творчасці. Яна заўсёды адыгрывала выключную ролю ў трансляцыі калектыўнага вопыту, акумуляванні і ўзбагачэнні духоўнай спадчыны, самазахаванні, забеспячэнні развіцця народа — этнаса і яго культуры. Нацыянальная культура па сутнасці ў выніку развіцця інтэлектуальных сіл, узаемаўзбагачэння мясцовых і рэлігійных традыцый, творчых стасункаў традыцыйнай (народнай) і прафесійнай культуры”. Прадстаўляю слова былой вучаніцы, сёння настаўніцы роднай мовы і літаратуры Ніне Сідараўне Наварыч (Каховіч). Дарэчы, яе муж — былы аднакласнік Міхаіл Касьянавіч Наварыч — сёння брыгадзір СВК “Велута”. У іх цудоўная сям’я: 5 сыноў і адна дачка. Дарэчы, 3 сыны закончылі родную школу з медалямі. Чацвёра закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, дачка вучыцца ў Мінскім дзяржаўным універсітэце. Сыны ўсе сямейныя. Таму аповяд пра абрад “Вяселле” Ніна Сідараўна піша са свайго вопыту. “Сярод сямейных абрадаў самым багатым па зместу, выкананню, афармленню з’яўляецца вясельны абрад. Вяселле ўвабрала ў сябе і песні, і танцы, элементы драматычнай гульні. Яркім і самабытным з’яўляецца вясельны абрад нашай вёскі Велута. Можна выдзеліць асноўныя тыпы вялуцкага вяселля. 1. Сватанне Хлопец паведамляе сваім бацькам аб намеры ажаніцца з пэўнай дзяўчынай. Бацькі вечарам ідуць сватаць дзяўчыну. Яны павінны ўмець паказаць жаніха з найлепшага боку (разумны, прыгожы, працавіты, удалы паляўнічы — пусціў стралу, а гэта страла ляціць, а мы за ёй ідзём, і вось у ваш домік-церамок уляцела. А ў гэтым церамочку ды кунічка жыве, а гэта ж не куніца, а дзяўчына-красунька, а ці ж рада ты нам, сватам, то выйдзі, хлебу нашаму пакланіся, ды на покуць нясі, і нас на ганаровае месца пасадзі. Калі прыходзяць да згоды, сваты дамаўляюцца аб часе запоін. Заржалі коні ў зялёнай дуброве,2. Запоіны Пасля сватання ў хаце нявесты праходзяць запоіны. Дзяўчыну “запіваюць” да роду жаніха. Запоіны прызначаюць на нядзелю. Жаніх з бацькамі і бліжэйшымі сваякамі (чалавек 12, а жаніх — трынаццаты) ідуць да нявесты. Калі заходзяць у хату, то моцна стукаюць кійком, каб маладая пачула і за печ не схавалася. З боку маладога нясуць гарэлку на ўсіх гасцей, а маці маладога нясе свой гасцінец для нявесты (каб нявеста на другі дзень вяселля апранула гэтую сукенку). Маладая першая выходзіць к жаніху, каб у будучым першай у жыцці верхаводзіць мужам. Для ўсіх гасцей падае руку і вітаецца, але на далоні — вышыта насоўка, каб ведалі, што маладая жадае належыць іх роду, што руплівая, ночы не спала, палатно ткала, наметкі вышывала і дарагіх гасцей чакала. Госці рассаджваюцца за сталы дубовыя і добра падрыхтаваныя. Самыя ганаровыя месцы адводзяцца бацькам жаніха і тым, хто прыйшоў сватаць нявесту. У час запоін пяюць песні, якія адносяцца да гэтага моманту. Вось такія песні жартоўнага характару: Прыбірася рыба к гату, да пусці сваце ў хату,Перад тым, як разысціся дадому, гасцей маладога перавязваюць наміткамі, ручнікамі. Яны на талерку з жытам кладуць грошы (значыць, плоцяць нявесце за яе руплівую працу, што прала, ткала, на сонцы бяліла, на ветры сушыла. Акрамя гэтага, нявеста дае бацькам жаніха бутэльку з зернем жыта, касніком чырвоным навязана. Гэта сімвал таго, што нявеста аддае ім сваю долю. Пасля яе распіваюць пры нараджэнні першага дзіцяці. Жыта рассыпаюць у сябе па двары, каб у двор прыйшоў дабрабыт і шчасце. Вяселле прызначаюць праз тры тыдні пасля запоін, у залежнасці ад таго, як паспеюць падрыхтаваца. Напярэдадні вяселля пякуць каравай. 3. Выпечка караваю На вяселле пякуць два караваі: адзін у нявесты, другі ў жаніха. Каравай выпякаецца ў форме сонца, круглы. Абрад выпечкі абодвух караваяў аднолькавы. За якасць каравая адказвае хрышчоная маці, якую называюць старэйшай каравайніцай. Пякуць яшчэ і шышкі для ўсіх каравайніц, каб абвясціць, што вяселле пачынаецца. Маладой каравай адрозніваўся тым, што пяклі з цеста касу, а па краях кветкамі ўпрыгожвалі. Каравайнічкі, косу спляціце,Для каравая падрыхтоўвалі месца: века з-пад дзяжы, на века лажылі сена, медную манету (5 ці 3 капеек), сыпалі жменю жыта, засцілалі вышытым ручніком, а потым ставілі каравай. Да высокіе стогі на дворэ,Побач з караваем у маладой стаіць масла, а ў маладога мёд, у насоўцы свечкі, дзве шышкі і месячык невялічкі. Ой, гібніце, гібніце і кветочкі кладзіце,Яшчэ каравай дзяўчыне падвязвалі чырвонай і ружай стужкай. Удача, удача, як коровай удаўс’а,Свечкі для таго, каб маладых павіваць, маслам валасы (пасмачку маладога і маладой) змазваюць, мёдам сплятаюць, свечкамі падпальваюць, а месячык разам з нашытай наміткай па часавой стрэлцы абкружваюць голавы маладых тры разы са словамі: – Дай Божа нашым маладым усякую долю пазнаці: і салёвую, і вадзяную, і хлебавую. Свахі спяваюць: Ой свато, свато,Яшчэ ўстаўлялі пяць галінак ельца, упрыгожвалі кветкамі. Старшая коровайніца короваю ўбірала,Працуючы, каравайніцы ўвесь час пяюць песні, надаюць усяму святочнае, незвычайнае адценне. 4. Блаславенне старэйшай каравайніцы Прашу слыхаці, шчо буду казаці.Бацькі адказваюць: Бог благослоўляе. А ў суботоньку на нядзельку гадзінуКаравай выпякаецца. Каравайніцы мыюць рукі, ваду нясуць і выліваюць пад вішню. Коровайнічкі ручкі мыліКалі наступае час даставаць каравай з печы, то з’яўляюцца абавязкова ўсе каравайніцы. Вынімайце коровайПасля вынасу каравая ўсе садзяцца за сталы. Спяваюць песні, толькі не каравайныя. Каравайныя песні можна спяваць толькі пры выпечцы і ўпрыгожванні каравая і нідзе болей. 5. Першы дзень вяселля У жаніха і нявесты часцей на вяселле запрашаюць бацькі. Вяселле пачынаецца ў жаніха і нявесты асобна. Да жаніха яго род збіраецца крыху раней, чым да нявесты яе род, таму што ў нявесты вяселле не пачынаецца, пакуль не прыйдзе жаніх. У жаніха з ліку гасцей едуць хрышчоны бацька з хлебам і бутылкай гарэлкі, павязанай чырвонай стужкай на запоінах. Старэйшы сват з гарэлкай (для таго, каб по чарачцы выпіваць, калі будуць дарыць). Другі сват нясе каравай, свахі (сёстры, стрыечныя сёстры, цёткі), дружына (абавязкова нежанатыя сябры жаніха). Усе госці жаніха спачатку садзяцца за сталы. Бацькі маладога бласлаўляюць вяселле (старэйшая сваха чытае малітву: ”Ойча наш...”, бласлаўленне такое ж, як пры выпечцы каравая). Хрышчоны бацька бярэ хлеб, потым бярэ за руку жаніха і абводзіць яго тры разы па ходу Сонца вакол стала, за якім яны сядзелі. Следам за жаніхом абходзяць стол і дружкі. У такім парадку яны выходзяць на вуліцу, дзе іх чакаюць машыны. Жаніха ў машыну саджае хрышчоны бацька. У гэты час бацькі жаніха абходзяць тры разы машыны (маці абсыпае жытам, бацька нясе хлеб з соллю на ручніку). Сваты ад’язджаюць (усе павінны ўступаць дарогу), яны нікуды не зварочваюць, а едуць прама да нявесты. Усю дарогу пяюць песні. Маці сына выправажалаБацькі нявесты запрашаюць сватоў у хату: «Прашу сватоў, да ў хату, садзіцеся на лавы сосновые, да за столы дубовые». Першым у хату заходзіць хрышчоны бацька. За ім — жаніх і ўсе астатнія. Іх адразу ўсаджваюць за сталы, жаніха садзяць паміж сваіх, дружкі жаніха выкупляюць нявесту і ўсіх яе дружак. Нявеста ў гэты час хаваецца, каб яе не ўкралі без выкупу. Але хоча першая ўбачыць яго, каб верхаводзіць ім. Пасля таго, як дружкі выкупілі дружак, брат маладое вядзе яе да жаніха, сядзіцца яму на калені і просіць грошы за сястру. Таргуюцца да трох разоў. Маладую выкупляюць старэйшыя сваты. Падружкі нявесты прымацоўваюць на грудзі дружкам кветкі, а самая старэйшая дружка (сведка) прышпільвае жаніху. Жаніх і дружкі ходзяць з кветкамі вяселле. 6. Нявесту апранаюць Нявеста сядае на дзяжу, якая пакрыта аўчынай (каб у нявесты было столькі багацця, колькі шэрсці на гэтай аўчыне). Убірае, прыхарошвае нявесту звычайна адна здольная дзяўчына, ад яе патрабуецца ўменне хораша прычасаць, падмаляваць нявесту, апрануць ёй фату. У яе многа добраахвотных памочніц, таму нявесту апранаюць даволі хутка. Увесь час гучаць песні, якія пяюць усе, хто знаходзіцца ў доме. Сама нявеста не пяе, але ўсе песні адрасаваны ёй: Ой зялёнаю ружа блізко к плоту стояла7. Нявесту “дараць” Спачатку дараць бацька, маці, потым усе астатнія. Старэйшы маршалак аб’яўляе, хто дарыць: «Пане староста, пане постаронні, шчо я буду казаць, молодых дарыць бацько, сто рублей золотых покладае, нашую молодую запомогае, дзякуй за такія дары. Дарыць маці своямі полотна, ночы не спала, прала, ткала, на Сонцы бяліла, на ветры сушыла, дочку свою запомогае. Яшчэ жытом, жыткою, веком доўгім, здороўем моцным, што б любіліс’а, плодзіліс’а, і нас, бацькоў не забываліса». Кожны пры дарэнні жадаў маладым шчасця, сямейнага дабрабыту. Пры дарэнні нявесты пяюць песні: Ой дарыце, мое цётухны, дарыце,Як падарылі маладую, свахі выкупляюць падушкі, пасцель, куфар маладой. Усё прыданае нявесты едзе разам з ёй у той жа дзень. Маладыя едуць да хаты маладога. Збіраючыся дахаты, сваты пяюць: Дадому, сватове, дадому,Сяброўкі нявесты, сваякі пяюць ёй развітальныя песні: Выграбай, матко, жар, жар,У песнях нявеста развітваецца з бацькамі, якія будуць сумаваць па сваёй дачаньцы. Ой не плач, маценько, як я поеду,З сабой нявеста вязе хлеб, талерку з жытам, на якую ёй дарылі грошы, лыжкі, чаркі, з якіх пілі маладыя. Жыта, каб пасыпаць у доме жаніха. Калі нявесту пасадзілі на воз, дружкі пытаюцца ў яе: Марусечка, дзе ключы? Яна адказвае: Каб выйшлі замуж за мною ўсе. Бацькі нявесты абходзяць вазы з хлебам-соллю, абсыпаюць жытам. Па дарозе свахі спяваюць: Да полетушча пташочка,8. Нявесту вязуць да хаты жаніха. Пад’язжаючы да хаты, спяваюць, праслаўляючы нявесту: Поглядзі маці ў вокэнцэ,Каля хаты жаніха маладых сустракаюць бацькі жаніха і іншыя сваякі. Маці жаніха трымае хлеб з соллю і карэц з мёдам, бацька віно і чарку. Убачыўшы маці, свахі пяюць песні каля ганка: Што ж гэто за зелле чырвон’э,Маладыя кланяюцца бацькам жаніха тры разы. Маці, трымаючы хлеб, тры разы хрысціць іх і гаворыць: “Дай, Божа, нашым дзеткам долечку ўсякую познаці: і хлебовую, і солевую, і водзяную, здороўечка моцного, лёсу шчаслівого, веку доўгого”. Бацька дае маладым па чарцы віна, а маці па лыжцы мёду. Віно не дапіваюць, а льюць цераз галаву высока, каб шчасцейко было, каб на вяселлі была “горка”, а ў жыцці “салодка”. Потым частуюць усю дружыну, пакуль мёд з рук маці не выкрадзе старэйшы дружок. Бацькі з хлебам ідуць першыя, — за імі маладыя. На парозе ляжыць кажух, далей маладыя праходзяць па белым палатне ў хату. Нявеста наперад сыпле тры разы жыта, а на брыль печы ложыць грошы і дзве шышкі (грошы для сястрычкі жаніха, каб яна была ёй першая дарадчыца, а шышкі ў знак таго, што яна ўжо ў іх сям’і). Бацькі запрашаюць усіх за сталы. Гасцей, якія прыехалі за маладой, усаджваюць на ганаровае месца. Першую чарку выпіваюць маладыя з бацькамі жаніха і хрышчонай маці нявесты, якая цяпер суправаджае нявесту. Свякроў нявестку перапівае, перапівае і віншуе: Будзь ты, нявехна, умна-разумна,Пасля гэтага выпіваюць усе, чуюцца крыкі “горка”, спяваюць песні, потым танцы. 9. Маладога “дараць” Першыя дараць бацькі. Бласлаўляюць маладых: “Жытлом — век пражыць у згодзе, павазе, узаемаразуменні, жыткю — здороўем моцным, веком доўгім, долей шчаслівой, каб вялося, каб былося — і нас на старасць, бацькоў сваіх, не цураліся”. Нявеста дарыць падарункі бацькам, блізкім родным. 10. Нявесту распранаюць Праз некаторы час да нявесты падыходзіць гарманіст, пытае ў людзей дазволу “пакрывала зняць”. Знімае пакрывала ў нявесты і кідае яго маці жаніха. Злавіўшы пакрывала, жанчыны накрываюць ім сабе галовы і скачуць, спяваюць: Дзякуй Богу, сына ажаніла,Маці жаніха знімае з галавы нявесткі фату. Тут звычайна падбягае дзяўчына, каб фату адразу надзелі ёй, тады яна хутка выйдзе замуж. А нявесце на галаву завязваюць хустку. Нявестка пераапранаецца. Жаніх і сват едуць за прыданымі. “Прыданы” — гэта родзічы нявесты, якія ідуць у дом жаніха праведаць нявесту. Хрышчоны бацька нявесты нясе з сабой буханку хлеба, гасцінцы бацькі яе, а іншыя нясуць ручнікі, абрусы, посцілкі, адным словам, усё, што зроблена рукамі нявесты, каб госці ўхвалілі маладую, што яна не толькі прыгожая, але і багатая. Прыданы па дароге спяваюць: Ехалі мы грэбляю, кабылою сухарэбраю,Каля ганка прыданы песняй кліча маладую, якая не мае права выйсці да родзічаў: Выйдзі, Марусечка, з хатыБацька жаніха запрашае прыданых ў хату. Але заходзяць у першую чаргу тыя, хто будзе развешваць па сценах ручнікі, занавескі на вокны. Нявеста не сустракае сваіх блізкіх, а наадварот, хаваецца ад іх. Прыданы пяюць такія ж песні, якія спявалі родзічы жаніха ў доме нявесты, просячы гарэлкі, хвалячы гаспадароў. А нявеста ўсё не выходзіць. Тады пытаюцца ў песні: Да дзе наша гадаванаеУваходзіць нявеста, кланяецца бацькам, потым усім іншым: Пазнай, маці, дачку,Прыданы спявае песню, дзе просіць родзічаў жаніха клапаціцца аб нявесце: Ой, сваточкі да голубочкі,А свахі адказваюць: Будзе ей клунечка за хатку.Госці ідуць дамоў. Нявеста застаецца ў доме жаніха. Госці (або пірагі) У госці да бацькоў нявесты ідуць толькі самыя блізкія сваякі жаніха разам з маладымі ў першую нядзелю пасля вяселля. Нявеста да гэтага дня не мае права бываць у сваіх бацькоў, нават калі ёй вельмі патрэбна. Маладая нясе пірог, малады бутэльку гарэлкі, аддаюць гэта ўсё таму, каго па дарозе першага сустрэнуць. Калі жаночага полу — то нарадзіцца першая дзяўчынка, а калі мужчынскага — то першы будзе хлопчык. Гасцей частуюць. Маладыя вяртаюцца дамоў разам з гасцямі. Свахі абменьваюцца падарункамі. Спецыяльных “гасцінных” песень няма, звычайна пяюць песні аб жаночай долі ў чужым краі, у чужым родзе. Героямі гэтых песень часта з’яўляюцца брат і яго сястра: — Сястра наша, сястра,Жанчыны лічаць, што “госці” патрэбны для таго, каб маладую ўвесці ў круг жанчын, якія будуць ёй сяброўкамі. Так заканчваецца абрад вяселля!” * * * P.S. Для Ніны Сідараўны Наварыч кожны дзень пачынаецца раным-рана. Яна — звычайная жанчына, якіх у Велуце дзесяткі. Гэтак жа, як і іншыя, спяшаецца ўправіць гаспадарку, прыгатаваць снеданне, адправіць на работу мужа, у школу — дзяцей. Ад астатніх яна адрозніваецца тым, што апошніх у яе шасцёра: пяцёра сыноў і дачушка. У вёсцы жартуюць, што Ніна Сідараўна працягвае традыцыі сваёй маці, якая таксама выгадавала шасцёра дзяцей. Як бы там ні было, а мнагадзетнай сям’і зайздросцяць многія. Добрымі, уважлівымі, чулымі растуць дзеці ў Ніны Сідараўны і Міхаіла Касьянавіча. Старэйшыя — Віталь і Сяргей — пасля заканчэння інстытута маюць ужо ўласны кавалак хлеба. На пятым курсе лесатэхнічнай акадэміі вучыцца Алег. Туды ж паступіў сёлета Дзмітрый. З бацькам, маці і бабуляй засталіся адзінаццацікласнік Міхаіл і пяцікласніца Іна. Як і старэйшыя, яны звычныя да любой сялянскай работы, ва ўсім стараюцца дапамагаць бацькам. Ладны кавалак дамашніх клопатаў дагэтуль на плячах Вольгі Пятроўны Наварыч — бабулі. Але ж яна не скардзіцца, радуючыся ўзаемаразуменню, павазе і шчасцю, якія пануюць у сям’і сына. А работа па дому — што ж, яе таксама некаму рабіць трэба. Тым больш, што нявестка нярэдка затрымліваецца ў школе. Так, Ніна Сідараўна працуе настаўніцай. Школа стала для яе незаменным кавалачкам жыцця. Зусім юнай прыйшла яна сюды на пасаду піянерважатай. Ды так і засталася ў калектыве настаўнікаў, якія некалі вучылі і яе. Пазней закончыла завочна педагагічны інстытут і стала выкладаць родную мову і літаратуру. Семнаццаць год адпрацавала яна настаўніцай, дваццаць восем — агульны стаж у школе. Амаль кожны з яе выпускаў так ці інакш блізкі сям’і Наварычаў: з гэтым вучыўся нехта з сыноў, гэтых вучыла сама. Як ніхто, ведае яна іх звычкі, угадвае сакрэты. А як жа інакш, калі ў самой дома такія ж гарэзлівыя непаседы, калі кожнага са сваіх выхаванцаў яна ведае не проста ў твар, а дакладна раскажа, у якой сям’і расце, хто бацька. За гэта і паважаюць настаўніцу. У тым, што маці і бацька — узор жыццёвых паводзін для сваіх дзяцей, Ніна Сідараўна пераканалася не толькі на ўласным вопыце. Таму заўсёды стараецца быць цярплівай, стрыманай і мудрай. А дзеці — і ўласныя, і чужыя — плацяць ёй шчырасцю і павагай. Маці не сумуе, што сыны абралі іншы, чым у яе мужа, шлях у жыцці. Цяжкі сёння настаўніцкі хлеб, ды і мужава брыгадзірства не дужа вялікі прыбытак у сям’ю прыносіць. Да таго ж, у старэйшых з дзяцінства яскрава адчувалася цяга да тэхнікі. Так што няхай топчуць уласную сцяжынку ў жыцці. Іншая справа Іна. Дачка, гэтак жа, як мама, стараецца разважліва і лагодна ставіцца да жыцця. Яна пакуль малая, але Ніна Сідараўна марыць, што настане час, калі яна, адкінуўшы сумненні, зробіць правільны выбар. А пакуль штораз па заведзенаму з даўніх часін распарадку пачынаецца і заканчваецца кожны новы дзень у сям’і Наварычаў. Вялікая і дружная сям’я не загадвае, што прынясе ён з сабою, цвёрда верачы, што заўтра будзе больш шчодрым на добрыя падзеі, больш светлым і радасным. Т. Пятрова |
|