ВелутаХлуд Уладзімір ПаўлавічНарадзіўся ў в. Велута ў 1968 годзе. Школу закончыў у 1985 г. (10 класаў). У 1990 г. скончыў індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. З дзяцінства захапляўся сілавымі відамі спорту. Рашаючую ролю ў выбары віду спорту адыграў брат Аляксей, які займаўся цяжкай атлетыкай. Сур’ёзна гэтым відам спорту пачаў займацца ў г. Пінску пад кіраўніцтвам А. Н. Булгакава. У 1989 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1994 годзе было прысвоена званне «Майстра спорту міжнароднага класа». Член зборнай каманды РБ, рэкардсмен і шматлікі чэмпіён Рэспублікі Беларусь, удзельнік чэмпіянатаў Еўропы і Свету, ХХVI Алімпійскіх гульняў 1996 г. у г. Атланце (ЗША). У цяперашні час працуе трэнерам-выкладчыкам у СДзЮШАР (спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву) г. Пінска. Прымаў актыўны ўдзел у спаборніцтвах сярод ветэранаў спорту. У 2004 годзе заваяваў тытул Чэмпіёна Свету па цяжкай атлетыцы сярод ветэранаў у г. Бадэн (Аўстрыя). P.S. Службу ваенную праходзіў у танкавых войсках у Венгрыі. Жанаты. Жонка Ніна Паўлаўна Юрко, таксама велуцянка, у 1988 годзе скончыла Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, факультэт аграхімічны-глебазнаўчы. Працуе ў гарадскім аддзяленні культуры. У сям’і Паўла і Ніны растуць дзве дачкі, 6 і 12 гадоў. Часта бываюць на сваёй малой Радзіме, у в. Велута, дзе пражываюць іх бацькі і родзічы. Са слоў Ніны Паўлаўны, іх знакаміты Уладзімір Паўлавіч часта бывае ў камандзіроўках, але добра ведае, што дома яго чакае заўсёды сям’я. Адчувае Уладзімір сябе добра, знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме. А мы, дарагія чытачы, пажадаем яму і яго сям’і добрага здароўя, шчасця і дабрабыту і новых спартыўных дасягненняў.
|
|