Аляшкевіч Васіль Карнеевіч, н. у 1925, радавы, стралок 1081 сп 312 сд., загінуў 5.02.1945, пахаваны ў в. Гурчын Познаньскага в-ва (Польшча).Аляшкевіч Іван Аляксандравіч, н. у 1901, радавы, стралок 47 сп 15сд, памёр адран2.12.1944, пахаваны ў г. Казельск Калужскай вобл. (Расія).
Аляшкевіч Іван Іванавіч, н. у 1911, у Чырвонай Арміі з мая 1941, радавы, стралок 33 асоб. інж. п., загінуў 23.06.1941, пахаваны ў Брэсцкай крэпасці.
Аляшкевіч Іван Якаўлевіч, н. у 1924, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 27.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
Аляшкевіч Мікалай Аляксандравіч, н. у 1925, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 23.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
Амбрушкевіч Яўген Аляксандравіч, н. у 1906, у Чырвонай Арміі з 22.06.1941, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944.
З успамінаў сына загінуўшага Юрыя Яўгенавіча Амбрушкевіча, жыхара г. Лунінец:— Мой бацька нарадзіўся ў вёсцы Мелясніца, але з сярэдзіны 20-ых гадоў жыў у горадзе. Як і большасць жыхароў пры Польшчы, займаўся сваёй гаспадаркай. Дадатковы заробак давалі яго будаўнічыя здольнасці: пілаваў лес і будаваў дамы лунінчанам. Толькі ў 1939-ым уладкаваўся на чыгунку.
Зразумела, занятаму працай бацьку было не да выхавання дзяцей. Але мы, тры яго сыны (хаця і было нам адпаведна 7, 5 і 3 гады), запомнілі бацьку працавітым, добрым, сур'ёзным чалавекам, да якога з павагай адносіліся ўсе суседзі.
Памятаю провады на фронт. Месца збору — каля былога польскага касцёла. Пастроілі навабранцаў у групы і павялі. Разам з маці сыны праводзілі бацьку да пераезду, а далей — не дазволілі. I ніводнага ліста з фронту мы не атрымалі — адразу ж пачалася акупацыя.
Анішчук Барыс Палікарпавіч, радавы, кулямётчык 3 кулямёт. роты 923 сп 251 сд, загінуў 17.06.1944, пахаваны ў в. Шаркі Віцебскай вобл.Багданец Васіль Ігнатавіч, н. у 1925, радавы, стралок, прапаў без вестак у маі 1945.
Байда Васіль Міхайлавіч, н. у 1909, радавы сувязіст 242 сп 104 сд, прапаў без вестак 20.07.1941.
Бандарэенка Ілья Мікалаевіч, н. у 1905, мал. лейтэнант, кам. узвода 532 сп. 3 сд, загінуў 5.12.1943, пахаваны ў в. Вайноўка Аляксандраўскага р-на Кіраваградскай вобл. (Украіна).
Баранаў Аляксандр Парфіравіч, н. у 1914, гв. сяржант, вадзіцель 3 гв. мс. бр., загінуў 13.07.1944, пахаваны ў в. Настасу Цярнопальскай вобл. (Украіна).
Барычэўскі Іван Дзмітрыевіч, н. у 1914, у Чырвонай Арміі з 22.06.1941, сувязіст, прапаў без вестак у верасні 1944.
Богдан Аляксей Адамавіч, радавы, стралок 1099 сп 326 сд, памёр ад ран 28.03.1945, пахаваны ў м. Грос-Белау, Данцыг (Польшча).
Вендраў Залман Барысавіч, н. у 1918, радавы, гарматны нумар 34 ап 30 сд, прапаў без вестак 10.08.1941.
Галоўніч Карней Якаўлевіч, радавы, гарматны нумар 59 ап 30 сд, загінуў 4.07.1941, пахаваны ў в. Саратанау.
Гардзюк Міхаіл Янавіч, радавы, стралок 1 Польскага палка імя Касцюшкі, загінуў 12.09.1944, пахаваны ў в. Вавер г. Варшава (Польшча).
Гістэнсон Мікалай Мееравіч, н. у 1912, прызваны 26.06.1941 Віцебскім РВК, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944.
Грушэўскі Максім Мікалаевіч, н. у 1903, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945.
З успамінаў сына загінуўшага Мікалая Максімавіча Грушэўскага, жыхара г. Калінінграда:— Многія лунінчане старэйшага ўзросту памятаюць майго бацьку па мясцовай мянушцы Калінчык. Ён быў невысокага росту, каранасты, любіў займацца сталярнай справай. На вайну быў прызваны ў 1944-ым. Адразу пасля яго ўходу маці памерла. Мы, пяцёра дзяцей, засталіся сіратамі. Памятаю: ў адзіным лісце з фронту бацька пісаў, што ваюе ў Дрэздэне. I ўсё. Потым у Лунінцы быў вялікі пажар, пры якім пацярпела і наша хата: згарэлі ўсе фотаздымкі, паперы, дакументы, рэчы. Але ўжо ў 1948 годзе я пачаў пошук слядоў бацькі. Больш 30 гадоў цягнулася перапіска з рознымі архівамі. Толькі ў 1983-ім мне прыслалі даведку, якая, на жаль, утрымлівае так мала звестак...
Гурбановіч Іван Кузьміч, н. у 1906, у Чырвонай Арміі з мая 1941, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944.Давыдчык Васіль Сяргеевіч, н. у 1909, у Чырвонай Арміі з 1940, радавы, будаўнік асоб. буд. б-на, памёр у нямецкім палоне 6.03.1942.
Давыдчык Пётр Фёдаравіч, радавы, стралок 222 сп 49 сд, памёр ад ран 2.01.1945, пахаваны ў в. Шурані (Венгрыя).
Давыдчык Фёдар Фаміч, н. у 1909, радавы, стралок 100 гв. сп 35 сд, памёр ад ран 21.04.1945, пахаваны ў в. Запцыг акругі Брандэнбург (Германія).
Дамашэвіч Антон Канстанцінавіч, н. у 1911, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945.
Дзегцяроў Віктар Сямёнавіч, н. у 1923, прызваны Какандскім РВК, мал. сяржант, кам. аддзялення, прапаў без вестак у студзені 1945.
Драніч Аляксандр Аляксандравіч, н. у 1924, радавы, стралок 629 сп 134 сд, загінуў 31.02.1945, пахаваны ў г. Слубіцэ Гожаўскага в-ва (Польшча).
Жук Барыс Якаўлевіч, радавы, гарматны нумар 26 сп 44 сд, загінуў 5.01.1945, пахаваны на Нікрацкіх брацкіх ваенных могілках г. Кулдзіга (Латвія).
Жук Іван Паўлавіч, н. у 1923, радавы, стралок 1079 сп 312 сд, загінуў 12.11.1944, пахаваны у в. Тамашчык Люблінскага в-ва (Польшча).
Жук Іван Якаўлевіч, н. у 1918, радавы, стралок 242 сп 104 сд, прапаў без вестак 31.07.1941.
Жук Мікалай Пятровіч, н. у 1918, радавы, стралок 920 сп 247 сд, загінуў 13.03.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
Жуланаў Павел Пятровіч, н. у 1923, гв. лейтэнант 3 асоб. гв. тп, загінуў 21.08.1944, пахаваны ў в. Букайшы г. Добеле (Латвія).
Здановіч Рыгор Маісеевіч, н. у 1911, у Чырвонай Арміі з 19.05.1941, радавы, стралок у Брэсцкай крэпасці, прапаў без вестак у верасні 1944.
Ілько Рыгор Іванавіч, н. у 1918, радавы, кулямётчык 719 сп 67 сд, загінуў 13.08.1941, пахаваны ў в. Цейніла Аланецкага р-на.
Казлоўскі Мар'ян Георгіевіч, сяржант асоб. б-на 9 пд, загінуў 27.04.1945, пахаваны ў в. Марэнстэрн.
Касач Павел Васільевіч, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 18.04.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
З успамінаў сястры загінуўшага Раісы Васільеўны Ігнаткевіч (Касач), жыхаркі г. Лунінец:— Як любая бедная сям'я, і наша была багатая толькі на дзяцей — дзевяць іх было ў маці. Праўда, двое пры Польшчы памерлі — шкарлятына іх за адну ноч забрала.
Вядома, як тады жылі — нашы дзеці і ўнукі такога не бачылі, нават і цяпер ім не трэба грашыць на жыццё. Самы вялікі ласунак для нас — па 2 кавалачкі цукру да чаю далёка не кожны дзень. Мы з Паўлам вельмі дружныя былі. Кіпень вып'ем з адным кавалачкам, а яшчэ па аднаму схаваем і смокчаем, як цукеркі.
Павел і вучыўся добра — 4 класы паўшэхнай школы закончыў з добрымі адзнакамі, яго пасведчанне ўнучка ў музей нядаўна аднесла. I мяне сварыў, калі школу кінула, а старэйшы брат нават пабіў, але мы з сяброўкай вырашылі, што прасці кудзелю можна і непісьменнымі.
Павел вельмі добрым быў, а яшчэ — надзвычай працавітым. Іншыя хлопцы гуляюць, на танцы ходзяць, а ён літаральна свету белага за працай не бачыў. Нават бацька іншы раз абураўся: надарвешся! Павел жа ўстане раней за ўсіх і да раніцы ўсё поле забарануе. Спакойны, вытрыманы, справядлівы...
З фронту Павел даслаў нам адзіны маленькі фотаздымачак. Сфатаграфаваны ён з нашым земляком, які таксама загінуў на вайне, Сцяпанам Паўлавічам Паўлюкаўцом.
Вайна яшчэ аднаго майго брата забрала — Максіма Васільевіча Касача, 1911 года нараджэння. О, гэта быў забіяка — і на танцах біўся, і выпіць любіў. Праўда, калі ажаніўся, стаў больш сур'ёзным. Пры Саветах працаваў вартаўніком у судзе. А потым захацеў разбагацець і завербаваўся з жонкай у Карэла-Фінскую АССР, як ні прасіла маці заставацца на месцы, Калі пачалася вайна, спешна вярталіся дамоў. Але прама з поезда яго мабілізавалі ў армію, нявестка вярнулася ў Лунінец адна. I дагэтуль нам лёс старэйшага невядомы.
Катунін Васіль Паўлавіч, н. у 1901, прызваны Карачаўскім РВК, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1942.Каўзянюк Мікалай Уладзіміравіч, н. у 1926, радавы, стралок 58 сп 190 сд, памёр ад ран 18.05.1945, пахаваны ў г. Зараў (Германія).
Квачэнка Мікалай Мікалаевіч, н. у 1909, прызваны Магілёўскім РВК, малодшы палітрук, палітрук роты ат б-на 18 р-на авіяц. базіравання, прапаў без вестак 10.10.1941.
Кіпцэвіч Леанід Агеевіч, н. у 1925, радавы Генеральнага штаба РСЧА, памёр ад ран 12.04.1945, пахаваны ў г. Чкалаўск Калінінградскай вобл. (Расія).
Кіпцэвіч Сцяпан Якаўлевіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944.
Кіпцэвіч Уладзімір Фёдаравіч, н. у 1909, радавы, стралок 920 сп 247 сд, загінуў 04.10.1944, пахаваны ў в. Люцыня Янавецкага павета Люблінскага в-ва (Польшча).
Козел Уладзімір Дзмітрыевіч, н. у 1918 у в. Барычэвічы, радавы, стралок, загінуў 20.08.1941.
Колб Уладзімір Антонавіч, н. у 1925, мал. сяржант, кам. аддзялення 39 сп 23 сд, загінуў 1.02.1945, пахаваны ў н. п. Рушэндорф р-н Дойне-Кроне (Германія).
Корж Міхаіл Іванавіч, н. у 1918 , радавы, стралок, прапаў без вестак у жніўні 1944.
Краўчук Здзіслаў Іванавіч, радавы, стралок, загінуў 18.04.1945, пахаваны ў в. Горка, р-н Райцінбург (Германія).
Лазіцкі Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1920, радавы, стралок 854 сп 277 сд, загінуў 13.01.1945, пахаваны ў м. Грыбен (Усходняя Прусія).
Лахаўскі Іцка Гершавіч, н. у 1918, мал. сяржант, нам. кам. аддзялення 242 сп 104 сд, загінуў 10.09.1944.
Лосіч Іван Ігнатавіч, н. у 1913, радавы, стралок 515 сп 134 сд, загінуў 1.03.1945, пахаваны ў в. Трэццін (Усходняя Германія).
Мазайла Яўген Герасімавіч, н. у 1921, прызваны ў 1941 Аткарскім РВК Саратаўскай вобл., радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944.
Маеўскі Антон Аляксандравіч, н. у 1916, прызваны ў 1939 Мінскім РВК, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1944.
Маісееў Васіль Антонавіч, н. у 1919, радавы, стралок, прапаў без вестак 12.08.1942.
Максімаў Васіль Яфімавіч, н. у 1922, прызваны ў 1940 Дарагабужскім РВК, радавы, кавалерыст, прапаў без вестак у верасні 1944.
Міхейчык Мікалай Іванавіч, н. у 1909, радавы, стралок 346 сп 63 сд, памёр ад ран 17.01.1945, пахаваны ў г. Дабравольск Калінінградскай вобл. (Расія).
Молчан Андрэй Кандратавіч, радавы, стралок, памёр ад ран 30.04.1945, пахаваны ў в. Бярозаўка Гвардзенскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія).
Мураўчык Зельман Лейбавіч, н. у 1925, радавы, стралок, загінуў 15.01.1945.
Неўдах Максім Іванавіч, н. у 1918, радавы, стралок 242 сп 104 сд, прапаў без вестак 31.07.1941.
Неўдах Яфім Міхайлавіч, н. у 1908, у Чырвонай Арміі з красавіка 1941, радавы, рабочы 28 асоб. працоўн. б-на, прапаў без вестак у кастрычніку 1944.
Нікалаевіч Мікалай Фёдаравіч, н. у 1915, радавы, стралок, загінуў у студзені 1945.
Парфімовіч Аляксандр Пятровіч, радавы, стралок, памёр ад ран 16.03.1945, пахаваны ў м. Швохаў акругі Памеранія (Германія).
Паўловіч Якаў Андрэевіч, н. у 1911, прызваны Кобрынскім РВК, радавы, мінамётчык, прапаў без вестак у маі 1945.
Паўлюкавец Сцяпан Паўлавіч, н. у 1921, радавы, стралок 916 сп 247 сд, памёр ад ран 15.02.1945, пахаваны ў г. Жэпін Гожаўскага в-ва (Польшча).
Пракоф'еў Андрэй Барысавіч, н. у 1909, прызваны Ромбертаўскім РВК, радавы, стралок 1181 сп 356 сд, загінуў 20.04.1945, пахаваны ў г. Бад-Фраенвальдэ акругі Брандэнбург (Германія).
Пушкоў Уладзімір Цімафеевіч, н. у 1913, радавы, стралок 338 сд, загінуў 24.02.1945, пахаваны ў м. Гэгіццен (Усходняя Прусія).
Пяляцкі Вацлаў Іосіфавіч, радавы.
Санюковіч Іван Канстанцінавіч, н. у 1919, У Чырвонай Арміі з 1940, тэхнік-лейтэнант, механік-вадзіцель I танк. бр., загінуў 14.02.1943, пахаваны ў в. Пантонны Колпінскага р-на Ленінградскай вобл. (Расія).
З успамінаў сястры загінуўшага Надзеі Канстанцінаўны Слабадзіной (Санюковіч), жыхаркі г. Лунінец:— Наш бацька Канстанцін Якімавіч Санюковіч меў мянушку Рупкель. Старажылам Лунінца добра вядома месца пад назвай Пуркелева гара — там з пачатку стагоддзя размяшчалася гаспадарка нашай сям'і. Гара была акружана балотцам, на ёй раслі многа кветак і журавін. Нізіна цяпер асушана, гара хутчэй ператворана ў яму — з яе вывозілі пясок для новабудоўляў мікрараёна, а з нашай вялікай сям'і — чацвёра братоў і адна сястра — у родных мясцінах жыву толькі я.
Бацькі памерлі задоўга да пачатку вайны, так што хапіла ўсім нам нядолі: жылі па чужых людзях, за дах ды стол рабілі ўсё, што ні загадвалі.
Як ні хочацца каму-небудзь адвергнуць відавочнае, але людзьмі адчулі сябе з прыходам Савецкай улады. I як мала выпала нам гэтага чалавечага жыцця! Пачалася вайна.
Старэйшы брат Іван служыў у Кранштаце, а напярэдадні вайны па стану здароўя быў пераведзены ў танкавы батальён. Пра гібель брата даведалася ад дзядзькі, які жыў у Маскве, — яго адрас далі для паведамлення ў выпадку нашай смерці. А пасля вайны, праз дзесяцігоддзі пошукаў, атрымала даведку з Міністэрства абароны СССР аб месцы пахавання І.К. Санюковіча ў брацкай магіле, якую часта наведваю з кветкамі і слязьмі.
Пятра прызвалі ў Чырвоную Армію ў маі 1941-га, ён удзельнічаў у абароне Масквы. Пад Арлом быў цяжка паранены, у шпіталі хацелі ампутаваць нагу, але брат праявіў настойлівасць:
— Няхай памру, але з нагой.
I хаця тройчы ламалі нагу, але і выжыў, і зноў стаў у строй. Калі сфарміравалася Польская Армія імя Касцюшкі, Пятру прапанавалі там служыць, таму што ён валодаў польскай мовай. Яго баявы шлях зноў перапыніла раненне, а ў польскім шпіталі Пётр пазнаёміўся з дзяўчынай, якая стала яго жонкай. Афіцэр, інвалід вайны, пасля яе заканчэння застаўся працаваць і жыць у Польшчы, але часта наведвае сваю радзіму.
Малодшыя браты з прыходам Савецкай улады знаходзіліся ў дзіцячым доме. Пры эвакуацыі Васілю пашчасціла выратавацца ад бамбёжкі. Шанцавала і потым. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, дапамагаў партызанам. Двойчы яго спрабавалі вывезці ў Германію, але ўдавалася збегчы. У 1945-ым Васілю споўнілася 17 год, ён закончыў ФЗН, а потым пераехаў да брата ў Польшчу, дзе і застаўся.
А вось лёс нашага малодшага брата Мікалая дагэтуль невядомы. Калі і выратаваўся ў час бамбёжкі эшалона з дзетдомаўцамі, то быў вельмі малым, каб знайсці дарогу ў Лунінец ці нават памятаць сваё імя і прозвішча. Жывы ён ці мёртвы — гэта таксама ахвяра вайны.
Санюковіч Міхаіл Андрэевіч, н. у 1901, прызваны Сталінскін РВК, радавы, стралок, прапаў без вестак у 1944.Сергяюк Іван Акімавіч, н. у 1908, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945.
З успамінаў дачкі загінуўшага Ірыны Іванаўны Багданец (Сергяюк), жыхаркі г. Лунінец:— Мой бацька нарадзіўся ў вёсцы Віжлавічы Пінскага раёна. Застаўшыся сіратою пасля смерці маці, ён прыехаў у парубкі на Вульку 1. Пазнаёміўся з маёй маці — яна была ўраджэнкай Лунінца, але жыла ў бабулінай хаце ў Мелясніцы. Пажаніліся і сталі жыць у гэтай жа вёсцы. Бацька займаўся сталярскай справай, многія суседзі дагэтуль карыстаюцца бочкамі, сталамі, камодамі, якія ён вырабіў. А яшчэ бацька цудоўна граў на скрыпцы — на вяселлі запрашалі. Гэтыя музычныя здольнасці перадаліся аднаму з 6ратоў: Васіль — самавучка, ён цудоўна грае на акардэоне.
Маці — гараджанка, але бацька прывіў ёй любоў да зямлі. Поля было дастаткова, работы ўсім хапала. Адзін за адным нараджаліся дзеці — Марыя, Васіль, Аляксандра, яшчэ адзін брацік адразу ж памёр, а 1940-ы — гэта мой год нараджэння. У гонар сваёй рана памёршай маці бацька назваў мяне яе імем — Ірына.
Маці за бацькам добра жылося. Нават пры Польшчы куфар не быў пустым. Аднойчы бацька з'ездзіў у Варшаву і прывёз адтуль маці прыгожыя рэчы, як для пані: парасон, шляпкі, сукенкі. Дзяўчаты-аднавяскоўкі нават пазычалі ўбранне, каб на танцах пакрасавацца.
У 1943 годзе нарадзіўся яшчэ адзін брацік, але тут маці захварэла тыфам. А брат хутка памёр. Пасля выздараўлення маці перабраліся жыць у горад. Відаць, Бог быў за нас, літаральна праз тыдзень Мелясніцу спалілі і ўсіх жыхароў знішчылі.
У 1944-ым, калі вызвалілі Лунінец, бацька пайшоў на фронт. Маці расказвала, што часта пісаў лісты. Апошні датаваны 16 студзеня 1945 г. Бацька адзначыў, што рыхтуюцца да наступлення і заканчваў ліст так: "Дарагая жонкаКацюша! Больш не пішы. Мяркуючы па ўсяму, вайна заканчваецца. Чакайце мяне дамоў".
Вось і ўсё. Больш звестак пра бацьку мы не мелі. Пасля вайны ўжо атрымалі паведамленне: прапаў без вестак. З таго часу маці не магла глядзець ваенныя фільмы. Толькі эпапею "Вызваленне" прызнавала. Памятаеце, там эпізод у Берлінскім метро, калі хлынула вада і ў ёй загінуў галоўны герой? Маці ўсё плакала і паўтарала: можа, гэта майго Івана каска плавае.
Дарэчы, цікава, што маці выйшла замуж у 16 гадоў, у 32 — стала ўдавой, калі споўнілася 64 — памерла якраз у дзень свайго нараджэння. А перад гэтым ёй прысніўся бацька, быццам падышоў да маці, спачатку да ног, а потым — да галавы. Вось яна і абвясціла нам:
— Іду да мужа. Пахавайце мяне ў аксамітавай сукенцы, якую ён падарыў мне пасля нараджэння другога сына.
Так, маці захоўвала гэтую сукенку ўсё жыццё, не прадала і не абмяняла, як бы цяжка ні даводзілася пасля вайны. Канешне, мы паклалі гэтую рэч у труну.
На здымку цяжка заўважыць, а па расказах маці бацька быў кучаравым. Дзецям не перадалася гэта ўласцівасць, а ўнукі ўсе кучаравыя, як анёлы.
Канешне, я малая яшчэ тады была, бацьку не памятаю. Але кажуць, што з дзяцей я больш за ўсіх на яго падобная. Асабліва сястра бацькі, мая цётка, заўсёды плача, калі мяне бачыць:
— Крывіначка ты наша, так і нагадваеш майго браціка...
Сідаровіч Васіль Радзівонавіч, н. у 1920, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1941.Снітко Сцяпан Захаравіч, н. у 1906 , радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944.
Сушчэнка Васіль Сяргеевіч, н. у 1913, прызваны ў кастрычніку 1939 Брагінскім РВК, радавы, прапаў без вестак у верасні 1944.
Сыцін Уладзімір Якаўлевіч, н. у 1924, радавы, стралок 1024 сп 391 сд, памёр ад ран 28.03.1945, пахаваны ў в. Дзіцерсдорф (Германія).
Сяргейчык Дзмітрый Мікалаевіч, н. у 1907, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1941.
Татарскі Эрышк Еселевіч, н. у 1920, радавы, стралок, загінуў 15.04.1944 на астравах Загальскіх балот.
Томус Мікалай Аляксандравіч, н. у 1907, сяржант, кам. аддзялення, прапаў без вестак у снежні 1943.
Трухноў Іван Тарасавіч, н. у 1920, радавы, стралок 369 сп 212 сд, загінуў 12.10.1944. Пахаваны на х. Біцерыкі р-н г. Рыга (Латвія).
Трухноў Мікалай Якаўлевіч, н. у 1909, радавы, стралок 1079 сп 312 сд, загінуў 28.04.1945, пахаваны ў г. Тайпіц (Германія).
Урсуленка Васіль Фёдаравіч, н. у 1926, прызваны 6.08.1944 Кізлярскім РВК, прапаў без вестак у снежні 1944.
Урэцкі Ізраіль Шоламавіч, н. у 1908, прызваны ў чэрвені 1941 Капаткевіцкім РВК, радавы, санінструктар, прапаў без вестак у кастрычніку 1944.
Фясюк Яўген Ільіч, радавы, стралок, памёр адран 18.01.1945, пахаваны ў г. Знаменск Гвардзейскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія).
Харытановіч Аляксей Аляксеевіч, н. у 1921, радавы, сапёр 1909 сп, памёр ад ран 21.04.1945, пахаваны ў м. Голіц г. Франкфурт-на-Одэры (Германія).
Харытановіч Андрэй Максімавіч, н. у .1901, радавы, стралок 801 сп 235 сд, пралаў без вестак 20.02.1945 у р-не н. п. Ліндорф г. Кёнігсберг.
Харытановіч Мікалай Кандратавіч, н. у 1922, мал. сяржант, кам. аддзялення 916 сп 247 сд, загінуў 15.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
Харытановіч Пётр Раманавіч, н. у 1914, гв. радавы, стралок 218 гв. сп 77 гв. сд, загінуў 17.01.1945, пахаваны ў в. Нове Радамаскага в-ва (Польшча).
Хвалько Мікалай Мікалаевіч, н. у 1922, прызваны Баранавіцкім ГВК, радавы, стралок, прапаў без вестак у снежні 1944.
Цыбісаў Марк Цімафеевіч, мал. лейтэнант, загінуў.
Чарвякоў Мікалай Іванавіч, н. у 1912, прызваны 26.08.1941 Сталінскім РВК г. Алма-Ата, мал. сяржант, зброевы майстар, прапаў без вестак у студзені 1944.
Чарнавокі Іван Фаміч, н. у 1911, радавы, стралок 1083 сп 312 сд, памёр ад ран 19.12.1944, пахаваны на х. Войшына Гура-Пулаўскага павета Люблінскага в-ва (Польшча).
З успамінаў дачкі загінуўшага Алены Іванаўны Аляшкевіч (Чарнавокай), жыхаркі г. Лунінец:— Мой бацька выхоўваўся ў беднай сям'і. Калі ажаніўся, доўга не меў уласнага жылля — сям'я здымала кватэру, потым пабудавалі невялікі домік.
Сваякі ўспамінаюць, што бацьку часта называлі цыганом за любоў да коней. Ён і мяняў іх часта, шукаючы самых лепшых, а ўжо як даглядаў! I на работу ўладкаваўся конюхам: пры Польшчы — у гміне, пры Саветах — у ваенкамаце. I на адзіным сямейным фотаздымку, які ў нас захаваўся, адлюстраваны бацька з канём, побач з маці і я. Запомнілася таксама, што бацька быў вельмі строгі, з усіх пачуццяў мацнейшым было тое, што дзеці яго баяліся і паважалі.
Нас было трое дачок: я — старэйшая, адна памерла за пару гадоў да вайны, яшчэ адна — памерла ў 1944-ым, напэўна, і бацька пра гэта не ведаў. А нашага малодшага брата Міхаіла ён не бачыў — той нарадзіўся ў 1942-ім.
А бацьку на вайну праводзілі адразу, як пачалася, у чэрвені. Мне пяць год было, у дзіцячую памяць назаўсёды ўрэзалася, як з маці збіралі памідоры яму ў дарогу, а ўжо на пероне ўспомніла, што падрыхтавала бацьку кукурузу, і працягвала пачаткі яму праз акно...
За паўгода да заканчэння вайны прыйшла пахаронка з дакладным указаннем месца пахавання.
Аднапалчане бацькі пасля вайны расказвалі, што ён быў вельмі адчайным. Іншы раз сядзяць у акопах пад суцэльным агнём праціўніка, і бацька першым падымае іх у атаку: "Хлопцы, наперад!"
Канешне, доўгі час мы і не марылі, што зможам пабываць на магіле бацькі. Не так даўно праз Чырвоны Крыж атрымалі візу і ўлетку 1990-га паехалі на машыне ў Польшчу. Дзе б ні супыняліся і ні пыталі пра далейшы шлях, нам добразычліва і ветліва падказвалі мясцовыя жыхары.
За гэты час адбылося перазахаванне. Магіла бацькі пад №44 знаходзіцца на могілках у горадзе Казімеж — Дольны таго ж Люблінскага ваяводства ў вельмі прыгожым месцы — на гары вышынёй з 9-павярховы будынак, у акружэнні прыгожых дрэў, усё акуратна і дагледжана.
Маці, як убачыла магілу, села на лаўку побач і залілася слязьмі. Пасля гэтай паездкі яна стала на вачах слабець, быццам трымалася толькі для таго, каб убачыць месца апошняга прытулку мужа. Хутка і яе мы пахавалі. Будзем наведваць бацьку ўжо самі.
Чарнавокі Канстанцін Захаравіч, н. у 1922, радавы, сапёр 223 інж. сапёр. б-на 37 інж.-сапёр. 6р., загінуў 15.04.1945, пахаваны ў в. Фрадэндорф акругі Брандэнбург (Германія).Чарнавокі Пётр Сямёнавіч, н. у 1926, быў угнаны ў Германію, адкуль пасля вызвалення прызваны ў Чырвоную Армію, радавы, стралок 1058 сп, памёр 26.09.1944, пахаваны ў г. Далінск Сахалінскай вобл. (Расія).
Чарнавокі Юрый Фаміч, н. у 1909, мал. сяржант, кам. аддзялення 916 сп. 247 сд, загінуў 18.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
З успамінаў сына загінуўшага Мікалая Юр'евіча Чарнавокага, жыхара г. Лунінец:— Бацька не займаў ніякіх пасад, але за разважлівасць і працавітасць быў паважаны людзьмі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР прымаў актыўны ўдзел у будаўніцтве новага жыцця, яго выбралі дэпутатам гарсавета.
Вайну бацька спазнаў яшчэ ў 1941-ым — быў прызваны ў Чырвоную Армію на перападрыхтоўку. Перажыў горыч першых месяцаў адступлення, нават трапіў у нямецкі палон, але здолеў вырвацца. Ніхто не данёс на бацьку як на савецкага актывіста. У перыяд акупацыі працаваў па хатняй гаспадарцы, выхоўваў пяцярых дзяцей.
Пасля вызвалення Беларусі бацька зноў стаў чырвонаармейцам. На ўсё жыццё я запомніў яго апошнія словы:
— Сын, ты старэйшы, будзеш цяпер за мяне камандаваць. Глядзі тут маю касу!
I я стараўся падтрымліваць бацькоўскую спадчыну ў належным стане, уяўляў, як ён вернецца і пахваліць мяне. Але праз 7 месяцаў прыйшла пахавальная...
Сустрэча з бацькам усё ж адбылася, дакладней, з яго магілкай. У 1979 годзе маці, сястра і я наведалі могілкі г. Лебуса ў Германіі, дзе пахавана мноства нашых землякоў. Прыгожы горад размешчаны на беразе р. Одэр. За добраўпарадкаванымі могілкамі ў час нашага прыезду даглядалі нямецкія піянеры ў блакітных гальштуках. З дапамогай камандавання групы Савецкіх войск у Германіі нас цёпла прыняло кіраўніцтва горада.
Яшчэ два гады запар мы наведвалі магілу бацькі.
Шапіла Мікалай Дзмітрыевіч, н. у 1911, сяржант, кам. аддзялення штаба 21 арміі, загінуў 5.09.1941, пахаваны ў г. Ромны.Шарко Іван Парфіравіч, н. у 1904, радавы, стралок 1082 сп 310 сд, памёр ад ран 19.03.1945, пахаваны ў г. Нойштадт (Польшча).
Шульга Уладзімір Сямёнавіч, радавы, стралок, загінуў 10.03:1945, пахаваны ў в. Дрэсціны акругі Брандэнбург (Германія).
Эптшэйн Саламон Рафаілавіч, ваенны тэхнік 2 ранга, загінуў.
Янкевіч Адам Якаўлевіч, н. у 1916, радавы, стралок, памёр ад ран 14.01.1945.
Ярмушэвгч Рыгор Рыгоравіч, н. у 1911, радавы, стралок 740 сп 217 сд, памёр ад ран 28.02.1945, пахаваны ў в. Шальмай г. Браунзберг (Усходняя Прусія).
Ярыга Віктар Міхайлавіч, н. у 1906, да вайны працаваў у аддзеле рабочага забеспячэння, у Чырвонай Арміі з 1940, радавы, стралок штаба 21 арміі, загінуў 5.09.1941, пахаваны ў г. Ромны.
Ярыга Яўтен Сцяпанавіч, н. у 1910, радавы, стралок 413 асоб. развед. мс роты, загінуў 26.01.1945, пахаваны ў в. Калінаўка Чэрняхоўскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія).
Ясiнскi Юры, нарадзіўся 27.08.1926, стралок, 2-гі Польскі корпус пад камандаваннем генерала Андэрса, загінуў 17.05.1944, пахаваны ў Монтэ-Касіна (Італія).