Памяць Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёнаАд часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайныЛахвенскі сельсавет Калгас "Новае Палессе" Веска БарсуковаАмельчук Канстанцін Паўлавіч, н. у 1925, радавы, стралок 597 сп, 207 сд, загінуў 24.11.1944, пахаваны ў в. Зіэмеля (Латвія).Аноцка Васіль Купрыянавіч, н. у 1917, у Чырвонай Арміі з 1940, радавы, стралок, памёр ад ран 3.02.1942. Базылевіч Дзмітрый Сямёнавіч, н. у 1908, радавы, стралок 98 сп 10 сд, памёр ад ран 4.02.1945, пахаваны ў г. Сальнок (Венгрыя). Бойка Уладзімір Карпавіч, н. у 1917, у Чырвонай Арміі з 1940, радавы, стралок 596 сп 122 сд, загінуў 19.07.1941 на гары Юнгойванселькя (Фінляндыя). Брухан Даніла Несцеравіч, н. у 1916, партызан атрада імя Катоўскага, радавы, стралок 692 сп 212 сд, загінуў 9.10.1944, пахаваны на Вайнодскіх брацкіх ваенных могілках г. Ліепая (Латвія). Ганчар Уладзімір Дарафеевіч, н. у 1904, мал. сяржант, кам. аддзялення 73 сп 33 сд, памёр ад ран 2.12.1944, пахаваны ў г. Аўцэ р-н Добеле (Латвія). Грыцкевіч Ілья Паўлавіч, н. у 1913, у Чырвонай Арміі з 1941, радавы 2 асоб.сб-на, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку І944. Грышкевіч Фёдар Рыгоравіч, н. у 1909, радавы, стралок 1083 сп 312 сд, загінуў 4.10.1944, пахаваны ў в. Соснуў Радамскага павета (Польшча). Дзічкоўскі Апанас Паўлавіч, н. у 1906, радавы, стралок 525 сп 171 сд, загінуў 25.11.1944, пахаваны ў г. Добеле (Латвія). Дзяк Андрэй Іванавіч, н. у 1916, у Чырвонай Арміі з 1941, радавы, стралок, прапаў без вестак у жніўні 1944. Дзяк Іван Васільевіч, н. у 1926, гв. радавы, стралок 198 гв. сп 68 гв. сд, загінуў 29.12.1944, пахаваны ў в. Кашутферэнц (Венгрыя). Кароль Несцер Якаўлевіч, н. у 1912, радавы, стралок 200 сп 68 сд, загінуў 10.11.1944, пахаваны ў в. Дзіал (Венгрыя). Кірылюк Мікалай Самуілавіч, н. у 1916, у Чырвонай Арміі з 1941, радавы, стралок, прапаў без вестак у маі 1945. Кішкевіч Канстанцін Сцяпанавіч, н. у 1926, партызан атрада імя Катоўскага, радавы, стралок 669 сп 212 сд, загінуў 1.01.1945, пахаваны ў Гардволінскім павеце Варшаўскага в-ва (Польшча). Копаць Піліп Сямёнавіч, н. у 1910, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945. Кузьміцкі Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1901, радавы, стралок, памёр ад ран 21.02.1945, пахаваны ў в. Ліпкі Брэсцкай вобл. Кушнярук Аляксандр Аляксандравіч, н. у 1923, партызан атрада імя Катоўскага, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945. Лысак Мікалай Макаравіч, радавы, стралок 198 сп 68 сд, загінуў 03.11.1944, пахаваны ў в. Алшонімедзь (Венгрыя). Лычук Аркадзь Трафімавіч, н. у 1925, радавы, стралок 843 сп 238 сд, памёр ад ран 24.01.1945, пахаваны ў в. Монтвіц (Польшча). Ляўчук Фёдар Іванавіч, н. у 1926, радавы, стралок 231 сп 75 сд, загінуў 11.10.1944, пахаваны ў в. Аўструме г. Добеле (Латвія). Мельнік Іван Нічыпаравіч, н. у 1924, радавы, стралок 1018 сп 269 сд, загінуў 10.10.1944, пахаваны ў г. Згожжа Астраленскага павета Беластоцкага в-ва (Польшча). Нікіціч Аляксей Нічыпаравіч, н. у 1909, радавы, стралок, памёр ад ран 7.02.1945, пахаваны ў г. Сексард (Венгрыя). Прыбыш Іван Іванавіч, н. у 1919, у Чырвонай Арміі з 1940, радавы, стралок 596 сп 122 сд, загінуў 19.07.1941 на гары Юнгойванселькя (Фінляндыя). Свібовіч Іван Міхайлавіч, н. у 1918, радавы, стралок, загінуў 27.01.1945. Успамінае жонка загінуўшага Аляксандра Панцялееўна Свібовіч, жыхарка в. Барсукова:— Мой добры і чулы муж часта пісаў дадому. Палову тых лістоў складалі прывітанні пайменна сваім і маім бацькам, сваякам, знаёмым, суседзям — ледзь не ўсёй вёсцы. Такі ж і апошні ліст, датаваны 15 лістапада 1944 года, які дагэтуль захоўваеццаў сям'і. Няма там заклікаў, ура-патрыятычных сказаў, але ўвесь ён прасякнуты любоўю салдата да зямлі, увагай да родных людзей, прагай да жыцця. Вось некалькі радкоў з ліста, прывяду іх напамяць, таму што прачытаць цяжка: і часу шмат прайшло, і зацерліся літары ад частага чытання. "Дарагая мая Санечка, паведамляю табе пра сваё здароўе. Я, слава Богу, жывы і здаровы, але такога здароўя нікому не жадаю, таму што маю варожую кулю ў сваёй грудзі. Але, мая дарагая, не хвалюйся, што я паранены. Я ўжо пражыў 10 дзён і ўвесь час магу хадзіць, есці і адчуваю сябе не зусім у дрэнным стане. Відаць, куля нічога не пашкодзіла ў сярэдзіне, хаця туды прайшла і там засталася, толькі правая рука ў плячы баліць. Я ўжо адправіў вам шмат лістоў, але ад вас нічога не атрымаў. Ці мае лісты не даходзяць да вас, ці вашы — да мяне. Тут у нас яшчэ цёпла, і лісце на дрэвах захавалася, толькі надвор'е стала сырым". Магчыма б, з гэтым раненнем муж яшчэ жыў бы ды жыў, але праз два месяцы прыйшла пахавальная — загінуў у баі. Засталіся сіротамі нашы двое дзяцей — сын і дачка. Трыказюк Васіль Мікітавіч, н. у 1918, радавы, стралок 200 сп 68 сд, загінуў 5.11.1944, пахаваны ў в. Дзіал (Венгрыя).Тысюк Даніла Ксенафонтавіч, н. у 1910, у Чырвонай Арміі з 1941, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Шульган Іван Рыгоравіч, н. у 1918, у Чырвонай Арміі э 1940, радавы, стралок, загінуў. Шэляговіч Іван Аляксеевіч, н. у 1890, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945.
Вёска ЛахаўкаАнтановіч Мікалай Фёдаравіч, радавы, стралок 1313 сп 173 сд, памёр ад ран 16.12.1944, пахаваны ў в. Францішкава Сувалкаўскага в-ва (Польшча).Апенька Сямён Іванавіч, н. у 1906, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 17.01.1945 пахаваны ў фальварку Гівакі Насельскага павета (Польшча). Багук Аляксей Цярэнцявіч, н. у 1918, радавы, сапёр 25 пантон-сапёр. б-на, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Барышын Павел Пятровіч, н. у 1919, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Бурлак Мікалай Прохаравіч, н. у 1925, радавы, стралок, загінуў 1.02.1944, пахаваны ў в. Дуброўка Парфінскага р-на Наўгародскай вобл. (Расія). Герасімовіч Іван Емяльянавіч, н. у 1920, радавы, стралок, памёр ад ран 6.01.1945, пахаваны ў г. Седліце (Польшча). Дземідовіч Сцяпан Конанавіч, н. у 1914, радавы, стралок 342 сп 136 сд 47 ск 70 арміі, загінуў 2.03.1945, пахаваны ў в. Грос-Пецеркаў Кашалінскага павета Кашалінскага в-ва (Польшча). Емельяновіч Дзмітрый Пятровіч, н. у 1904, радавы, стралок 358 сп 136 сд, памёр ад ран 26.10.1944, пахаваны ў в. Вяльёнцын Заторскага павета (Польшча). Заступневіч Аляксей Ільіч, н. у 1904, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945. Заступневіч Іван Апанасавіч, н. у 1922, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945. Заступневіч Іван Ільіч, радавы, стралок 1320 сп 413 сд, загінуў 25.02.1945, пахаваны ў лясніцтве Роцберг Швецкага павета (Польшча). Заступневіч Іван Раманавіч, н. у 1920, радавы, стралок 20 тбр, памёр ад ран 6.05.1945, пахаваны ў г. Познань (Польшча). Заступневіч Пётр Ісакавіч, н. у 1902, радавы, стралок, прапаў без вестак у маі 1945. Захаркевіч Павел Фёдаравіч, н. у 1916, радавы, стралок 34 пантон. б-на, прапаў без вестак у ліпені 1944. Захаркевіч Якаў Іванавіч, н. у 1906, радавы, тэлефаніст 830 ап, загінуў 30.03.1945, пахаваны ў в. Мшані Кракаўскага в-ва (Польшча). Калянковіч Аляксей Міхайлавіч, н. у 1904, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944. Калянковіч Сцяпан Лукіч, н. у 1912, радавы, стралок, памёр ад ран 25.02.1945, пахаваны ў г. Хойніцэ (Польшча). Калянковіч Фёдар Савіч, н. у 1902, радавы, стралок, загінуў 4.02.1945, пахаваны ў в. Турнітчэ Торуньскага в-ва (Польшча). Канановіч Ілья Фёдаравіч, н. у 1906, радавы, стралок, загінуў у кастрычніку 1944 пад г. Варшава (Польшча). Кацуба Іван Піліпавіч, радавы, стралок, загінуў 24.10.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Кузьміч Аляксей Апанасавіч, н. у 1906, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 6.12.1944, пахаваны ў в. Шадкі Варшаўскага в-ва (Польшча). Лукашэвіч Мікалай Аляксеевіч, н. у 1909, радавы, стралок 346 сп 56 сд, памёр ад ран у люгым 1945. Лукашэвіч Рыгор Андрэевіч, н. у 1898, радавы, стралок, прапаў без вестак у жніўні 1944. Лусевіч Іван Фёдаравіч, н. у 1919, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Лушчык Васіль Іванавіч, н. у 1918, радавы, стралок, прапаў без вестак 12.08.1941. Лушчык Васіль Паўлавіч, н. у 1912, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 23.11.1944, пахаваны ў в. Берзе р-н Добеле (Латвія). Максімовіч Адам Пятровіч, н. у 1921, радавы, сапёр 14 інж.-сапёр. бр, загінуў 2.03.1945, пахаваны ў в. Уда, р-н н. п. Прэйсіш-Старгорд (Польшча). Максімовіч Іван Пятровіч, н. у 1921, рада вы, сапёр 169 інж.-сапёр.б-на, загінуў 2.03.1945, пахаваны ў в. Уда (Польшча). Максімовіч Іван Яфімавіч, радавы, стралок 342 сп 136 сд, загінуў 23.10.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Максімовіч Ілья Іванавіч, радавы, стралок 342 сп 136 сд, загінуў 23.10.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Максімовіч Лука Васільевіч, н. у 1927, радавы, стралок 1287 сп 110 сд, загінуў 8.02.1945, пахаваны ў г. Хальсверг (Усходняя Прусія). З успамінаў былога партызана атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння Рыгора Савіча Юрцэвіча, жыхара г. Лунінец:— У першыя месяцы акупацыі быў расстраляны мясцовы міліцыянер Лахвенскага сельсавета Васіль Іванавіч Максімовіч. Яго сын Лука выратаваўся ў лесе. З пачатку стварэння нашага атрада актыўна дапамагаў партызанам. У 1944-ым, калі Лунінеччына была вызвалена, сам папрасіўся на фронт, хаця па ўзросту яшчэ не падыходзіў для мабілізацыі. Мы адгаворвалі юнака: хопіць спраў і тут. Але ён настояў на сваім: — Я павінен адпомсціць за бацьку. Хлопец стаў чырвонаармейцам. А праз паўгода прыйшла пахавальная. Нефідовіч Давыд Аксенцьевіч, гв. радавы, стралок 198 гв. сп 68 гв. сд, загінуў 27.12.1944, пахаваны ў в. Алшонімедзь (Венгрыя).Палашын Іван Нічыпаравіч, н. у 1900, радавы, стралок 152 азсп, памёр ад ран 30.08.1945, пахаваны ў в. Мюль-Розін акругі Мекленбург (Германія). Піліпцэвіч Іван Дзмітрыевіч, н. у 1918, радавы, стралок 525 сп 171 сд, загінуў 11.03.1945, пахаваны ў м. Лохенцын Шчэцінскага в-ва (Польшча). Піліпцэвіч Міхаіл Мікалаевіч, радавы, стралок 252 сп 70 сд, памёр 29.01.1945, пахаваны на ст. Малкі Гусна Варшаўскага в-ва (Польшча). Радкевіч Рыгор Антонавіч, н. у 1905, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1945. Сергіевіч Іван Андрэевіч, н. у 1923, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Сергіевіч Міхаіл Васільевіч, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 22.10.1944, пахаваны ў г. Сяроцк Варшаўскага в-ва (Польшча). Фельдман Аляксандр Аркадзьевіч, радавы, стралок, памёр ад ран 28.03.1945, пахаваны на могілках "Тата" (Венгрыя). Шэўчык Васіль Сцяланавіч, н. у 1924, радавы, стралок, прапаў без вестак у маі 1945. Шэўчык Міхаіл Іванавіч, радавы, стралок 342 сп 186 сд, загінуў 22.10.1944, пахаваны ў в. Караліна Варшаўскага в-ва (Польшча). Шчагрыковіч Адам Яўхімавіч, н. у 1918, радавы, стралок 450 мтсп 198 мтсд, прапаў без вестак у ліпені 1941. Шчагрыковіч Якаў Яфімавіч, н. у 1908, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 24.11.1944, пахаваны ў г. Добеле (Латвія). Янковіч Андрэй Паўлавіч, н. у 1921, радавы, стралок 224 сп 162 сд, загінуў 25.10.1944, пахаваны ў в. Ізбіца Варшаўскага в-ва (Польшча). Янковіч Міхаіл Уладзіміравіч, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 21.10.1944, пахаваны ў г. Сяроцк Варшаўскага в-ва (Польшча). Яраховіч Іван Герасімавіч, н. у 1919, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945. Яраховіч Кандрат Іванавіч, н. у 1900, радавы, стралок 342 сп 186 сд, загінуў 6.02.1945, пахаваны ў г. Торн Паморскага в-ва (Польшча). Яраховіч Павел Яўхімавіч, н. у 1907, гв. радавы, стралок 198 гв. сп 68 гв. сд 30 ск 26 арміі, памёр ад ран 31.12.1944, пахаваны ў м. Оча г. Будапешт (Венгрыя). Яраховіч Піліп Сямёнавіч, н. у 1917, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 30.04.1945, пахаваны ў м. Ліхценберг р-н Вайс-Тауберг г. Берлін (Германія). Яраховіч Яўхім Іванавіч, н. у 1904, радавы, стралок 525 сп 171 сд, загінуў 27.02.1945, пахаваны ў в. Ной-Нанцікаў Гожаўскага в-ва (Польшча).
Вёска ЛюбаньАнтановіч Міхаіл Іванавіч, н. у 1922, радавы, кулямётчык 2 мс 6-на 49 мсд, загінуў 23.04.1945, пахаваны ў м. Нойпецерсхайм (Германія).Антановіч Пётр Мікалаевіч, н. у 1920, радавы, стралок 1225 сп 369 сд, загінуў 25.04.1945, пахаваны на ст. Казенаў (Германія). Буневіч Андрэй Кузьміч, н. у 1908, радавы, стралок, загінуў 23.10.1944, пахаваны ў в. Шадкі Варшаўскага в-ва (Польшча). Дземідовіч Сцяпан Іванавіч, н. у 1904, радавы, стралок, загінуў 2.04.1945, пахаваны ў г. Хейдэбрэк (Германія). Дземідовіч Фёдар Іванавіч, н. у 1921, радавы, стралок 342 сп 136 сд, загінуў 23.10.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Дзенісеня Сцяпан Савельевіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Забабуха Павел Дзмітрыевіч, н. у 1910, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944. Забабуха Якаў Ігнатавіч, н. у 1919, радавы, стралок 595 сп 122 сд, загінуў 26.07.1941, пахаваны ў п. Кайралы Мурманскай вобл. (Расія). З успамінаў дваюраднага брата загінуўшага Івана Іванавіча Забабухі, жыхара в. Любань:— Якаў закончыў 4 класы польскай школы, а потым працаваў на сваёй гаспадарцы. Захапляўся рыбалкай — у дзяцінстве вудай, а потым — венцерамі, брэднем і сеткай — у наваколлі шмат азёраў, рака Прыпяць. А любімым заняткам было пракаціцца на кані па хутарах... Такім коннікам яго і запомніў... У лістападзе 1940-га Якава прызвалі ў Чырвоную Армію. Службу ён праходзіў на поўначы. Апошні ліст, датаваны маем 1941-га, прыйшоў са зваротным адрасам: Карэла-Фінская АССР, Кіраўская чыгунка, ст. Ручаі, паштовае аддзяленне Алакурці, 122-ая стралковая дывізія, 96-ы стралковы полк, 2-гі батальён, 5-ая стралковая рота. Потым пачалася вайна, акупацыя, вызваленне, пасляваенныя клопаты. Але з устанаўленнем мірнага жыцця пачаў актыўныя пошукі звестак аб браце. На жаль, на ўсе мае запытанні ў ваенкаматы прыходзіў неабнадзейваючы адказ: "Па дакументах уліку беззваротных страт байцоў Чырвонай Арміі ў ліку загінуўшых, памёршых ад ран і прапаўшых без вестак не значыцца". Сумленне не дазваляла спыніць пошукі. Крыўдна было і таму, што на абеліску ў роднай вёсцы не ўвекавечана прозвішча брата сярод загінуўшых землякоў. Але канчатковай мэты дасягнуў не хутка, праз десяцігоддзі. У 1986 годзе ў санаторыі выпадкова ўзяў кніжку Н.М. Румянцава "Разгром ворага ў Запаляр'і". Размоваў ёй вялася пра баявыя дзеянні 122-ой стралковай дывізіі — той самай, у якой служыў брат. Накіроўваю запытанне ў Кандалакшскі РВК, потым у Кандалакшскае ваенна-патрыятычнае аб'яднанне "Пошук". Летам 1991 года прыйшоў доўгачаканы адказ за подпісам: сакратар ВПА "Пошук" Т.А. Завадзілкіна. Хіба можна словамі перадаць мае пачуцці пры атрыманні гэтай весткі?! Але вышэйшая за ўсё — мая ўдзячнасць людзям, з дапамогай якіх даведаўся пра месца апошняга прытулку майго брата. Ільчык Піліп Іванавіч, н. у 1900, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 23.11.1944, пахаваны ў в. Туцес (Латвія).Казадой Аляксандр Карнеевіч, радавы, стралок 291 сп 63 сд, загінуў 17.01.1945, пахаваны ў в. Дабравольск Калінінградскай вобл. (Расія). Калошыц Міхаіл Васільевіч, н. у 1923, радавы, стралок, прапаў без вестак у маі 1945. Кацуба Фёдар Міхайлавіч, н. у 1922, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945. Кішкевіч Сцяпан Іванавіч, н. у 1921, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 26.04.1945, пахаваны ў г. Берлін (Германія). Краснікевіч Сцяпан Герасімавіч, н. у 1903, радавы, стралок 171 сд, памёр ад ран 21.04.1945, пахаваны ў г. Ландсберг (Германія). Крышталь Васіль Іосіфавіч, н. у 1908, радавы, стралок 525 сп 171 сд, загінуў 25.11.1944, пахаваны ў г. Добеле (Латвія). Лусевіч Адам Міхайлавіч, н. у 1902, радавы, стралок 34 пантон.б-на, прапаў без вестак у ліпені 1944. Нікалаевіч Іван Сямёнавіч, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 27.10.1944, пахаваны ў в. Шадкі Варшаўскага в-ва (Польшча). Нікалаевіч Міхаіл Апанасавіч, н. у 1922, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 24.11.1944, пахаваны ў г. Добеле (Латвія). Піліпцэвіч Іван Іосіфавіч, н. у 1903, радавы, стралок, загінуў 16.01.1945, пахаваны ў в. Вуйдзеворва (Польшча). З успамінаў сына загінуўшага Дзмітрыя Іванавіча Піліпцэвіча, жыхара р.п. Мікашэвічы:— Не вельмі пісьменны быў бацька. Але ўсе адзначаюць яго працавітасць: спрытны, падкі да работы, вечна заклапочаны гаспадарскімі справамі. I ў франтавых лістах ён таксама цікавіўся сялянскімі клопатамі. Вось некалькі вытрымак з іх. "Уведаміце мяне, як там жняце жыта. Калі надвор'е добрае, ды засохла, то ні ў копы, ні ў под не складвайце, а адразу ў гумно завозьце... 16.08.1944 г." Новы ліст праз 4 дні — і зноў салдат-земляроб выказвае заклапочанасць: ці ўбралі з поля жыта. У наступным лісце нагадвае пра недаробленыя ім справы: "Я не паспеў жакі з ракі прынесці дадому, забярыце іх, бо згніюць. Мо яшчэ некалі спатрэбяцца рыбу лавіць... 20.08.1944 г." Франтавік заспакойвае сям'ю, жонку Аляксандру, дае настаўленні тром сынам: "Па мне не хвалюйцеся. Усё добра. Нас кормяць вельмі добра, усяго хапае. А вы, сыночкі, дапамагайце маці... Паведамляю, дарагая Шура, не думай пра мяне, бо ў мяне ўсё добра, а глядзі сама сябе... Мне вельмі добра, мы разам, усе нашы хлопцы з Любаня. Мае таварышы — Гатчанін і яшчэ два хлопцы з Лахаўкі: Яраховіч, Хахалішын зяць і Захаркевіч Чумачок. А астатнія хлопцы ў адным батальёне. Там кожны дзень бачымся..." Узрадаваная доўгачаканай весткай з фронту, сям'я адразу ж давала адказ. Але не даходзілі нашы лісты да дарагога чалавека. "Пасылаюсвой нізкі паклон жонцы і сынам, усім родным і знаёмым... Я да вас некалькі лістоў даслаў, а ні аднаго не атрымаў. Не ведаю, чаму вы не пішаце... 11.09.1944 г." Яшчэ некалькі лістоў атрымалі мы ад бацькі, а вось ці дайшлі нашы — так і не даведаліся. На каляды маці атрымала пахавальную. Усе франтавыя лісты бацькі я аддаў у Любанскі школьны музей. Піліпцэвіч Павел Сцяпанавіч, н. у 1903, радавы, стралок 34 пантон.б-на, прапаў без вестак у ліпені 1944.Піліпцэвіч Сцяпан Фядосавіч, радавы, стралок 581 сп 151 сд, загінуў 7.02.1945, пахаваны ў в. Паль, р-н г. Будожыц (Венгрыя). Поух Якаў Васільевіч, н. у 1915, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945. Сафановіч Лука Фёдаравіч, н. у 1902, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945. Сафановіч Павел Пятровіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у лютым 1945. Сергіевіч Васіль Сямёнавіч, н. у 1912, радавы, стралок 269 сп 136 сд, загінуў 26.12.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Сергіевіч Мікалай Васільевіч, н. у 1908, радавы, стралок 1082 сп 310 сд, памёр ад ран 27.03.1945, пахаваны ў г. Латэнбург (Германія). Сергіевіч Фёдар Іванавіч, н. у 1922, радавы, стралок 231 сп 75 сд, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Шкут Андрэй Васільевіч, н. у 1901, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945. Шэлег Якаў Фаміч, н. у 1899, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 20.02.1945, пахаваны ў в Нанцікаў, р-н г. Печ Гожаўскага в-ва (Польшча). Шэўчьік Васіль Анісімавіч, радавы, стралок 496 сп 148 сд, загінуў 4.04.1945, пахаваны ў в. Насідзель, р-н Егерндорф (Германія). Шэўчык Васіль Сцяпанавіч, н. у 1924, радавы, стралок, прапаў без вестак 15.04.1945. Шэўчык Іван Анісімавіч, н. у 1906, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 25.11.1944, пахаваны ў г. Добеле (Латвія). Шэўчык Іван Паўлавіч, н. у 1923, радавы, тэлефаніст 901 сп 245 сд, загінуў 17.03.1945, пахаваны ў г. Обер-Глагау (Германія). Шэўчык Ілья Нічыпаравіч, н. у 1909, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945. Шэўчык Канстанцін Шліпавіч, радавы, стралок 372 сп 218 сд, загінуў 23.10.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Шэўчык Кузьма Ігнатавіч, н. у 1903, радавы, стралок 88 сп 28 сд, прапаў без вестак 3.02.1945 у Мілтаўскім р-не (Латвія). Шэўчык Пётр Фёдаравіч, н. у 1898, радавы, стралок 525 сп 171 сд, загінуў 11.03.1945, пахаваны ў в. Лохенцін Шчэцінскага в-ва (Польшча) Шэўчык Піліп Іванавіч, н. у 1902, радавы, стралок 698 сп 146 сд, загінуў 23.11.1944, пахаваны ў г. Добеле (Латвія). Шэўчык Раман Мікітавіч, н. у 1908, радавы, стралок 342 сп 136 сд, загінуў 24.10.1944, пахаваны ў в. Воля Кельпінска Варшаўскага в-ва (Польшча). Шэўчык Рыгор Васільевіч, н. у 1901, радавы, стралок, загінуў 20.10.1944.
Вёска ПеруноваАдамец Іосіф Уладзіміравіч, н. у 1909, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 27.03.1945, пахаваны ў г. Сопат (Польшча).Алехнік Трафім Міронавіч, н. у 1915, гв. радавы, стралок 128 гв. сп 29 сд, загінуў 17.03.1945, пахаваны ў в. Штангеквальдэ Гданьскага в-ва (Польшча). Бярозка Пётр Цярэнцьевіч, радавы, стралок 1164 сп 33 сд, загінуў 24.11.1944, пахаваны ў в. Пурва, р-н Руба (Латвія). Губарэвіч Максім Сямёнавіч, н. у 1900, радавы, стралок 181 сп 291 сд, загінуў 6.03.1945, пахаваны ў г. Шыафок (Венгрыя). Грыневіч Іван Антонавіч, н. у 1918, радавы, кулямётчык 7 мсп, прапаў без вестак 23.07.1941 у р-не в. Вялікія Горы Аланецкага р-на (Карэлія). Давідзюк Іван Кірылавіч, н. у 1910, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Давідзюк Каленік Кірылавіч, н. у 1904, радавы, стралок, прапаў без вестак у лістападзе 1944. Дземідовіч Васіль Мікалаевіч, н. у 1905, гв. радавы, стралок 202 гв. сп 68 гв. сд 30 ск 26 арміі, памёр ад ран 8.01.1945, пахаваны ў м. Оча г. Будапешт (Венгрыя). Дземідовіч Пётр Аляксеевіч, н. у 1926, радавы, стралок 1231 сп 371 сд, памёр ад ран 28.01.1945, пахаваны ў в. Дружба Праўдзінскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія). Дзічкоўскі Апанас Гаўрылавіч, н. у 1915, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944. Зарадзей Васіль Лазаравіч, н. у 1908, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Кемеж Павел Піліпавіч, н. у 1910, радавы, стралок, прапаў без вестак у студзені 1945. Коваль Мікалай Андрэевіч, н. у 1925, радавы, стралок 75 сд 231 сп, памёр ад ран 23.11.1944, пахаваны ў п. Пудыка, р-н Лібава (Латвія). Куліш Іван Андрэевіч, радавы, стралок 358 сп 136 сд, загінуў 20.10.1944, пахаваны ў в. Шадкі Варшаўскага в-ва (Польшча). Нікіціч Пётр Паўлавіч, н. у 1910, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Літвінка Сцяпан Пятровіч, н. у 1906, да вайны — загадчык Ленінскага райсабеса, у Чырвонай Арміі з 1941, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Мурын Фёдар Іванавіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945. Папчук Сцяпан Іванавіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без Вестак у 1945. Проц Аляксандр Пятровіч, радавы, стралок 164 сп 33 сд, загінуў 23.11.1944, пахаваны ў н. п. Пурві, р-н г. Руба (Латвія). Рахацэвіч Максім Іванавіч, н. у 1904, радавы, стралок 198 сп 68 сд, загінуў 26.12.1944, пахаваны ў в. Алшонімедзь, р-н г. Будапешт (Венгрыя). Строк Максім Антонавіч, н. у 1911, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945. Сумар Мікалай Трафімавіч, н. у 1924, радавы, стралок, загінуў 24.04.1945, пахаваны ў в. Унтэр Шэнінганг (Германія). Сумар Трафім Дзмітрыевіч , н. у 1899, радавы, стралок, памёр ад ран 21.01.1945, пахаваны ў в. Зехтэ Варшаўскага в-ва (Польшча). Ткачук Рыгор Дзмітрыевіч, н. у 1925, радавы, стралок 358 сп 136 сд, памёр ад ран 1.11.1944, пахаваны ў г. Брэст.
Калгас "Перамога" Вёска ЛахваАнтановіч Антон Анісімавіч, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 12.01.1945, пахаваны ў в. Бжешч Люблінскага в-ва (Польшча).Байда Аляксандр Мікалаевіч, гв. курсант, загінуў 16.02.1945, пахаваны ў в. Шалмош (Чэха-Славакія). Байда Іван Пятровіч, н. у 1914, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Байда Якаў Пятровіч, н. у 1903, радавы, стралок 597 сп 207 сд, загінуў 15.02.1945, пахаваны ў г. Дойчкроне (Германія). З успамінаў сына загінуўшага Міхаіла Якаўлевіча Байды, жыхара в. Лахва:— Мой бацька служыў звыштэрміноўшчыкам у польскай арміі. Але ў 1925 годзе яго звольнілі, таму што рускім, агэта значыць — і беларусам, дазволілі заставацца ў арміі на звыштэрміновую службу толькі салдатамі. Бацька вярнуўся ў вёску, да зямлі. Сям'я наша была вялікая, але беднаватая. Бацька выхоўваў нас у строгасці, вельмі патрабаваў дысцыпліны. Заўсёды казаў: "За аднаго бітага пяцярых нябітых даюць". Сам не курыў, не піў. Вельмі паважалі яго за пісьменнасць — ён для ўсёй вёскі скаргі і іншыя лісты пісаў. Калі пачалася акупацыя, старэйшага брата Сцяпана забралі ў Германію. Як плакаў бацька, прасіў: "Вазьміце лепш мяне". Пасля вызвалення бацьку прызвалі ў Чырвоную Армію. Часта пісаў ён дамоў. Дагэтуль мы захоўваем два яго апошнія лісты. Вось, напрыклад, вытрымка з аднаго: "Цяпер атрымаў лісточак ад сваёй каханай дочачкі і вельмі я рады, што мая дочачка напісала мне сама лісточак і намалявала, як яна і дзеці ідуць да школы. Дарагая мая дочачка, пішаш мне, што табе холадна хадзіць у школу. Але я табе цяпер дапамагчы не магу. Хаця наша камандаванне і дазволіла нам дасылаць дамоў пасылкі, але я не магу гэтага зрабіць, так што жывіце цяпер, як можаце, я як вярнуся, тады табе куплю што-небудзь. Навін у нас, ведаеш, кожны дзень усё больш і больш, але апісаць табе ўсё цяжка, таму што на гэта трэба шмат часу. Але я думаю, што хутка прыеду дамоў і тады табе раскажу пра ўсё..." А вось другі ліст... Мы быццам адчулі, калі бацька пісаў яго. Вельмі мне запомніўся той дзень. Я ўжо тады ў Лунінцы ў ФЗН навучаўся, якраз маці мяне прыехала наведаць. Сяджу за сталом, рыхтую хатняе заданне. Раптам птушачка пастукала ў акно. Праз некалькі хвілін з другога пакоя выходзіць маці: і ёй птушка быццам аб нечым паведаміла. Было гэта 15 лютага. Праз некаторы час прыносяць пахаронку на бацьку: загінуў ён якраз у гэты дзень. Яшчэ пазней прыйшоў ліст, датаваны 14.02.1945: "Гарачае палымянае франтавое прывітанне з Германіі. Дарагая жонка. Ты пішаш, што цяжка жыць, але нічога я табе дапамагчы не магу, таму што нам цяпер прадстаіць не гаспадарчая работа, а задача — узяць Берлін і канчаткова разграміць немцаў. Чаму ты мне не паведамляеш, колькі ўзялі ў армію пасля мяне, і пра маладых таксама. Дарагая жонка, пра мяне не хвалюйцеся, таму што ў мяне ўсяго хапае па вушы есці, піці і насіці. Кормяць вельмі добра. Не давай сумаваць Марысеньцы. Лепш ты чым-небудзь адцягні яе ўвагу, каб яна забылася пра мяне. Калі я вярнуся — невядома. Дарагая мая дачушка Марысенька, не сумуй ты па мне. Як толькі закончым вайну, дакладней — разаб'ем немца, я прыеду дамоў і, можа, чаго-небудзь табе прывязу..." Бубіч Васіль Іванавіч, н. у 1910, радавы, стралок 1079 сп 312 сд, загінуў 15.01.1945, пахаваны ў в. Сокалы Радамскага в-ва (Польшча).Быстры Васіль Цімафеевіч, н. у 1922, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Вішнявецкі Андрэй Іванавіч, н. у 1906, радавы, стралок, загінуў у лютым 1945. Вішнявецкі Мікалай Міхайлавіч, н. у 1922, радавы, стралок 1079 сп 312 сд, загінуў 29.10.1944, пахаваны ў в. Тумашуў Люблінскага в-ва (Польшча). Галенсон Сямён Барысавіч, радавы, стралок 622 сп 123 сд, прапаў без вестак 22.02.1945 на Зенландскім паўвостраве (Усходняя Прусія) Ганюк Аляксей Фёдаравіч, н. у 1909, радавы, стралок 220 сп 4 сд, памёр ад ран 11.02.1945, пахаваны ў м. Пульверкрус (Германія). Гукіш Георгій Уладзіміравіч, н. у 1917, гв. мал. сяржант, кам. аддзялення 241 гв. сп, загінуў 7.02.1945, пахаваны ў п. Славянаўка Баграціёнаўскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія). Даўгулевіч Аляксандр Іванавіч, н. у 1915, радавы, стралок 25 пантон.-сапёр. б-на, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Дземідовіч Рыгор Сцяпанавіч, н. у 1911, радавы, стралок 801 сп 235 сд, прапаў без вестак 20.02.1945 у р-не Лендорф г. Кенігсберг (Усходняя Прусія). Дземідовіч Сцяпан Паўлавіч, н. у 1911, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 13.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія). Дукарэц Фёдар Іванавіч, н. у 1911, радавы, стралок 3 б-на 269 сп 136 сд, загінуў 17.01.1945 пад г. Яроцк (Польшча). Ермаковіч Адам Цітавіч, н. у 1921, радавы, стралок 920 сп 247 сд, загінуў 11.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія). Ждановіч Васіль Якімавіч, н. у 1905, радавы, стралок, прапаў без вестак у красавіку 1945. Ждановіч Сцяпан Якімавіч, н. у 1909, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Калошыц Міхаіл Емяльянавіч, яфрэйтар, стралок 506 мп 198 сд, загінуў 24.03.1945, пахаваны ў г. Хорэнд (Венгрыя). Капліч Адам Андрэевіч, н. у 1918, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Капліч Міхаіл Антонавіч, радавы, стралок, загінуў 16.04.1945, пахаваны ў в. Рэнешмар Райштрайберк (Германія). Карзо Рыгор Іванавіч, н. у 1918, радавы, стралок, загінуў 25.07.1941. Кіпцэвіч Фёдар Паўлавіч, н. у 1926, радавы, стралок, загінуў 13.04.1945. Кірыевіч Фёдар Паўлавіч, н. у 1926, радавы, стралок, загінуў 13.04.1945, пахаваны ў г. Мінгецен (Усходняя Прусія). Кіслюк Канстанцін Іванавіч, н. у 1922, радавы, кулямётчык 77 сд, памёр ад ран 7.02.1945, пахаваны ў г. Шуроды (Польшча). Кішкевіч Іван Якаўлевіч, радавы, сгралок, памёр ад ран 4.05.1945, пахаваны ў г. Берлін (Германія). Кнырэвіч Васіль Якаўлевіч, н. у 1917, радавы, артылерыст 59 ап 85 д, прапаў без вестак у маі 1945. Куртасевіч Сцяпан Іванавіч, радавы, стралок, памёр ад ран 2.05.1945, пахаваны ў г. Кюстрын (Германія). Лаўрыновіч Рыгор Кандратавіч, загінуў 26.06.1945, пахаваны ў г. Лобаў (Германія). Левін Якаў Майсеевіч, радавы, стралок 625 сп 221 сд, загінуў 21.11.1944, пахаваны ў г. Гольдан (Усходняя Прусія). Лобан Міхаіл Рыгоравіч, н. У 1911, радавы, стралок, прапаў без вестак у жніўні 1944. Лукашэвіч Аляксандр Сцяпанавіч, н. у 1909, сяржант, стралок 164 сп 33 сд, загінуў 24.11.1944, пахаваны ў р-не Руба, н. п. Пурві (Латвія). Лукашэвіч Міхаіл Андрэевіч, н. у 1925, гв. радавы, стралок 1941 гв. сп 46 гв. сд, загінуў 21.01.1945, пахаваны на Прыекульскіх могілках г. Ліепая (Латвія). Лукашэвіч Міхаіл Канстанцінавіч, н. у 1922, радавы, стралок 1313 сп 173 сд, загінуў 13.03.1945, пахаваны ў п. Корнева Баграціёнаўскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія). Лусевіч Іван Андрэевіч, радавы, стралок, загінуў 18.03.1945, пахаваны ў в. Дабес Салдунскага р-на (Латвія). Лусевіч Іван Юльянавіч, радавы, стралок 220 сп 4 сд, загінуў 11.03.1945, пахаваны ў п. Клесін акругі Брандэнбург (Германія). З успамінаў дачкі загінуўшага Марыі Іванаўны Кацуба (Лусевіч), жыхаркі г. Лунінец:— Мае бацькі жылі на хутары Плоскім, які цяпер знеслі. Пажаніліся перад самай вайной, а ў 1941 годзе бацьку прызвалі ў Чырвоную Армію. Там ён трапіў у акружэнне, але пашанцавала, здолеў выбрацца і прыйсці дамоў. Не адседжваўся за печкай, а працягваў помсціць ворагу ў партызанскім атрадзе. Зімой 1943 года нарадзілася дачка Ганна. Хутка прыйшло вызваленне, але для бацькі вайна яшчэ не закончылася — з ліпеня 1944 ён зноў у дзеючай арміі. 15 студзеня 1945 года нарадзілася я — дзень у дзень са сваёй старэйшай сястрой. Маці напісала пра навіну бацьку на фронт. У адказ прыйшоў ліст, які, на жаль, не захаваўся. Па расказу маці, бацька паведамляў, што ён гэта прадбачыў, яму прыснілася дзяўчынка, якая лягла яму на грудзі, і прасіў назваць дачку Марыяй. Пасля гэтага ліста бабуля, бацькава маці, пачала плакаць: — Не гэта ты прадбачыў, сынок. Смерць твая да цябе прыходзіла. Не жылец ты ўжо на белым свеце. Бацька загінуў, калі мне не споўнілася і два месяцы. Дзякуй Богу, хоць фотаздымак захаваў для мяне роднае аблічча. Бацьку, якога я ніколі не бачыла жывым... Лусевіч Пётр Фёдаравіч, н. у 1910, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944.Лусевіч Сямён Сцяпанавіч, н. у 1914, радавы, стралок, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Лушчык Аляксей Паўлавіч, н. у 1919, радавы, аўтаматчык, памёр ад ран 20.04.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія). Лушчык Аляксей Фёдаравіч, н. у 1922, радавы, стралок 220 сп 4 сд, загінуў 5.03.1945, пахаваны ў п. Клесін акругі Франкфурт (Германія). Лушчык Васіль Іванавіч, н. у 1918, радавы, стралок, прапаў без вестак 12.08.1941. Лушчык Дзмітрый Паўлавіч, н. у 1923, мал. сяржант, наводчык 916 сп 247 сд, загінуў 27.04.1945, пахаваны ў м. Альт-Шадаў р-н г. Бескаў акругі Брандэнбург (Германія). Лушчык Якаў Сцяпанавіч, н. у 1923, радавы, стралок 1079 сп 312 сд, загінуў 1.02.1945, пахаваны ў м. Вільда, р-н г. Познань (Польшча). Ляніўка Фёдар Пятровіч, н. у 1911, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1944. Меляшкевіч Андрэй Мікалаевіч, н. у 1912, радавы, стралок 1079 сп 312 сд, загінуў 26.04.1945, пахаваны ў в. Рацен, р-н г. Шторкау (Германія). Меляшкевіч Іван Мікалаевіч, н. у 1908, радавы, стралок, прапаў без вестак у ліпені 1944. Мурын Фёдар Іванавіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945. Нагорны Павел Сцяпанавіч, радавы, стралок, загінуў 19.04.1942. Науковіч Іван Мацвеевіч, н. у 1915, радавы, стралок, памёр ад ран 18.11.1944, пахаваны ў г. Валга (Эстонія). Науковіч Мікалай Сцянанавіч, н. у 1926, радавы, стралок 1016 сп 288 сд, загінуў 1.11.1944, пахаваны на х. Таўтынус (Латвія). Науковіч Рыгор Савіч, н. у 1926, радавы, стралок 173 сп 166 сд, загінуў 26.11.1944, пахаваны ў в. Францішкава Сувалкаўскага в-ва (Польшча). Нікалаевіч Іван Дзмітрыевіч, н. у 1909, радавы, стралок 920 сп 247 сд, загінуў 27.03.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія). Нічыпорчык Сцяпан Якаўлевіч, н. у 1918, партызан атрада імя Лазо брыгады імя Молатава, з 1944 — радавы, стралок 447 сп 397 сд, загінуў 4.07.1944, пахаваны ў в. Струга Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Пераплётчык Іахім, н. у 1925, радавы, стралок 1067 сп 311 сд, памёр ад ран 17.03.1945, пахаваны ў г. Вянгровец (Польшча). Шталенка Міхаіл Дзмітрыевіч, мал. сяржант, кам. аддзялення 883 сп 295 сд, загінуў 2.02.1945, пахаваны ў в. Шэніх Грудзенскага павета (Польшча). Поух Пётр Архіпавіч, н. у 1922, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945. Пракаповіч Міхаіл Яфімавіч, н. у 1924, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 13.02.1945, пахаваны у г. Лебус (Германія). Пракаповіч Фёдар Яфімавіч, н. у 1922, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 18.02.1945, пахаваны у г.Лебус (Германія). Прылуцкі Арцём Майсеевіч, радавы, стралок 597 сп 207 сд, загінуў 11.02.1945, пахаваны ў в. Пустхоу Карнецкага р-на (Германія). Пятніца Іван Герасімавіч, н. у 1909, радавы, стралок 220 сп 4 сд, памёр ад ран 27.03.1945, пахаваны ў г. Швібус (Германія). Пятніца Іван Герасімавіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у маі 1945. Самусевіч Аляксандр Іванавіч, н. у 1905, радавы, стралок, прапаў без вестак у верасні 1941. Самусевіч Аляксандр Максімавіч, н. у 1923, гв. радавы, стралок 82 гв. сп, загінуў 28.02.1945, пахаваны ў п. Корнева Баграціёнаўскага р-на Калінінградскай вобл. (Расія). Самусевіч Васіль Сцяпанавіч, н. у 1920, радавы, стралок, прапаў без вестак у сакавіку 1945. Самусевіч Іван Андрэевіч, н. у 1910, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 13.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія). Самусевіч Канстанцін Міхайлавіч, н. у 1912, радавы, стралок, прапаў без вестак у лютым 1945. Самусевіч Міхаіл Васільевіч, радавы, стралок 34 ап 30 сд, прапаў без вестак у жніўні 1941. Самусевіч Пётр Сямёнавіч, н. у 1911, радавы, стралок 101 сп 4 сд, загінуў 8.02.1945, пахаваны ў м. Пульверкруг (Германія). Самусевіч Сцяпая Савіч, н. у 1907, радавы, стралок 597 сп 207 сд, загінуў 11.03.1945, пахаваны ў в. Пустхоу Карнецкага р-на (Германія). Самусевіч Якаў Сцяпанавіч, радавы, стралок, памёр ад ран 20.08. 1944. Стралец Сяргей Ягоравіч, н. у 1918, радавы, прапаў без вестак у кастрычніку 1944. Толпік Дзмітрый, н. у 1919, радавы, стралок 29 ап 39 сд, памёр у нямецкім палоне 15.05.1942. Трусевіч Аляксей Паўлавіч, н. у 1921, радавы, стралок 920 сп 247 сд, памёр ад ран 8.03.1945, пахаваны ў м. Голіц р-н г. Лебус (Германія). Трусевіч Іван Іванавіч, радавы, стралок 920 сп 247 сд, загінуў 11.02.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія). Трусевіч Пётр Іванавіч, н. у 1918, сяржант, стралок, прапаў без вестак у жніўні 1941. Шасцюк Павел Кузьміч, н. у 1909, радавы, стралок 916 сп 247 сд, загінуў 20.12.1944, пахаваны ў в. Бонец Люблінскага в-ва (Польшча). Шпігановіч Сцяпан Піліпавіч, салдат Войска Польскага, загінуў 8.01.1945, пахаваны ў г. Лодзь (Польшча). Шпігановіч Станіслаў Піліпавіч, салдат 34 п п Войска Польскага, загінуў 9.12.1945, пахаваны ў г. Санок (Польшча). Шулякевіч Канстанцін Іванавіч, радавы, кавалерыст 6 зкп, памёр ад ран 27.12.1944, пахаваны ў г. Барысаў Мінскай вобл. Шчыткоўскі Барыс Пятровіч, ст. лейтенант, прапаў без вестак. Шылькевіч Павел Рыгоравіч, н. у 1925, радавы, стралок 206 сп 139 сд, прапаў без вестак у красавіку 1945. Янковіч Іван Савіч, радавы, стралок 1079 сп 313 сд, загінуў 7.02.1945, пахаваны ў м. Вільда, р-н г. Познань (Польшча). Янковіч Мікалай Паўлавіч, радавы, стралок, памёр ад ран 2.11.1944, пахаваны ў г. Барысаў Мінскай вобл.
Веска ОбрубГацкі Аляксандр Аляксеевіч, н. у 1926, радавы, стралок 231 сп 75 сд, прапаў без вестак у кастрычніку 1944.Лушчык Якаў Сцяпанавіч, радавы, стралок, загінуў 1.02.1945, пахаваны ў м. Вільда, р-н г. Познань (Польшча). Сыцэвіч Апанас Нічыпаравіч, радавы, стралок 59 ап 30 сд, прапаў без вестак у ліпені 1941. Тысюк Мікалай Ксенафонтавіч, н. у 1925, гв. радавы, стралок гв. 231 сп 75 гв.сд, загінуў 11.10.1944, пахаваны ў в. Рапажы г. Рыга (Латвія). |