Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Ахвяры неаб'яўленай вайны

Да канца 70-ых гг. для большасці людзей гэта была назва толькі суседняй з Савецкім Саюзам дзяржавы. А потым словы "Афганістан", "афганцы" набылі зусім іншы, часцей за ўсё трагічны сэнс.

Дзесяцігоддзе "неаб'яўленай" вайны сабрала сваю даніну. Праз Афганістан прайшлі сотні лунінецкіх юнакоў. Яны змагаліся далёка ад радзімы, але іх пераконвалі, што яны абараняюць родны дом... Палітыка палітыкай, але яны спадзяваліся больш на простыя і жыццёвыя рэчы: падтрымку сяброў у цяжкую хвіліну, іх мужнасць і самаахвярнасць. Яны выконвалі свой воінскі абавязак. Многім давялося выканаць яго цаною жыцця.

Дзевяць "афганцаў" не вярнуліся ў Лунінецкі раён... Іх імёнамі названы вуліцы ў родных вёсках.