Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Газета паведамляла...

Па старонках газеты "Ленінскі шлях" ("Лунінецкія навіны") за 1961 — 1984 гг.

19 ліпеня 1961 г.

Там, дзе раней багна была

Вялікія прасторы непраходных балот, якіх многа на Лунінеччыне, падатліва ўступаюць дарогу чалавеку. Цяперашнія гаспадары гэтых імшараў не даўганогія балотныя птушкі, а чалавек, узброены магутнай тэхнікай. Паслухмяныя яго волі, смела рухаюцца па хмызняковым балоце трактары і экскаватары, пакідаючы за сабою асушальныя каналы і чорна-карычневыя пласты глебы. Ужо больш за 800 гектараў асушана і 400 гектараў асвоена гэтых каштоўных залежаў. А да канца года іх будзе ўзарана яшчэ 500 гектараў. Доследна-балотная станцыя, якая вядзе тут шырокую даследчую работу, расце і развіваецца з кожным днём. I ўсё тое, што выпрабоўваецца ёю, становіцца здабыткам сельскіх працаўнікоў.
В. Літвінчук
1 красавіка 1961 г.

Па камсамольскіх пуцёўках

IX Пленум ЦК ВЛКСМ вырашыў паслаць 15 тысяч юнакоў і дзяўчат для далейшага асваення цалінных зямель і на важненшыя будоўлі краіны. Моладзь Лунінецкага раёна горача адгукнулася на заклік ЦК КПСС. Учора па камсамольскіх пуцёўках выехала на будаўніцтва Усходне-Сібірскай чыгункі 9 чалавек. Сярод іх: Барыс Мікула і Аляксандр Байкоў з гарадскога пасёлка Мікашэвічы, браты Антон і Міхаіл Савіловічы з г. Лунінца і інш.
П. Самуйлёнак
18 красавіка 1961 г.

Урачыстасць у Лунінцы

14 красавіка. Працоўныя Лунінца з вялікай увагай слухалі трансляцыю ўрачыстай сустрэчы Ю.А. Гагарынаў Маскве. Закончыўся працоўны дзень. Каля будынка райвыканкама ўсё больш і больш збіраецца людзей... Пачаўся мітынг. Усе выступіўшыя выказалі многа цёплых слоў у адрас першага ў свеце касманаўта. Удзельнікі мітынгу прынялі прывітальнае пісьмо Ю.А. Гагарыну. Пасля ўрачыстасці былі наладжаны масавыя гулянні. Дзень 14 красавіка лунінчане адзначалі як вялікае ўсенароднае свята, як дзень перамогі навукі і тэхнікі ў асваенні космасу.

27 чэрвеня 1961 г.

Дзень моладзі ў Лунінцы

Яшчэ зранку вуліцы Лунінца запоўнілі юнакі і дзяўчаты. На свята моладзі прыехалі маладыя працаўнікі з калгасных вёсак. Сцягі, шчырыя, светлыя ўсмешкі. Радавацца ёсць чаму. Камсамольцы і моладзь раёна сустрэлі сваё свята добрымі працоўнымі поспехамі. На калгасных палях працуе 25 звенняў па вырошчванню кукурузы, 17 з якіх — механізатары. Маладыя энтузіясты абавязаліся на 1500 гектарах вырасціць па бОО гектараў зялёнай масы і пачаткаў кукурузы. У дэпо 15 камсамольцаў з'яўляюцца ўдарнікамі Камуністычнай працы.

У парку, куды сабралася моладзь, загучалі песні. Гэта выступалі самадзейныя артысты з Лахвенскага сельскага Дома культуры, з Бастыні, Луніна, Мікашэвіч.

25 жніўня 1964 г.

"Жураўлі" на звалку

Да гэтага часу жывёлаводам сельгасарцелі імя Леніна прыходзілася пакланяцца калодзежнаму жураўлю. Не адну сотню вёдзер вады выцягвалі з калодзежа даяркі, каб напаіць статак. Цяжка, нязручна, доўга. I вось цяпер на ферме № 1 у Вялікіх Чучавічах узнялася металічная вежа Ражноўскага, праведзены трубы. У бліжэйшыя дні ферма атрымае ваду.
Р. Кіпцэвіч
17 кастрычніка 1964 г.

Тры нормы — на касманаўтаў

У час палёту касмічнага карабля "Усход" экіпаж экскаватара, што працуе на пускавым аб'екце Чарабасаўскай сістэмы, вырашыў даць за тры машына-змены шэсць норм выпрацоўкі замест трох па плану. Машыністы Уладзімір Антановіч і Сцяпан Пятровіч абавязаліся тры нормы выпрацаваць за сябе і тры — за касманаўтаў. I вось вынік: пры плане экскаватарных работ за тры машына-змены 525 кубічных метраў грунту вынята 1400 кубаметраў, што складае восем норм выпрацоўкі. Якасць выкананых работ — выдатная.
М. Шар, майстар БМУ
12 ліпеня 1966 г.

Рабочыя сталі інжынерамі

З кожным годам павялічваецца колькасць кваліфікаваных спецыялістаў у Лунінецкім паравозным дэпо. Імі становяцца рабочыя, якія ўдала спалучаюць асноўную работу з завочнай вучобай. Так, нядаўна яшчэ на два інжынеры стала больш у дэпо. Гэта машыністы вуглепад'ёмных кранаў Аляксей Кулік і Уладзімір Дзмітрук. Яны паспяхова закончылі Гомельскі інстытут чыгуначнага транспарту. Цяпер у дэпо працуюць ужо 8 інжынераў і 27 тэхнікаў. А да канца года колькасць дыпламаваных спецыялістаў яшчэ павялічыцца.
І. Канстанцінаў
6 жніўня 1968 г.

Газ прыходзіць у дамы

З кожным годам усё больш газавых пліт з'яўляецца ў дамах рабочых, калгаснікаў і служачых нашага раёна. Толькі з 1960 года, з дня арганізацыі Лунінецкай канторы "Горгаз", яе мантажнікі ўстанавілі 1309 газавых пліт. А за 6 месяцаў бягучага года газавым палівам пачалі карыстацца 289 сем'яў. Зараз вядзецца ўстаноўка газавых пліт у вёсках Кажан-Гарадок і Любань. У стадыі заканчэння газіфікацыя вёсак Дзятлавічы і Лунін.
М. Кучарава
4 сакавіка 1969 г.

У разгары сезон інкубацыі

Сёлета калгас "Маяк камунізму" запланаваў прадаць дзяржаве 250 тон птушынага мяса, або на 46 тон больш, чым у мінулым годзе. Акрамя таго, калгаснікі абавязаліся паставіць спажыўцам 1 мільён 200 тысяч штук яек. Зараз многае робіцца для таго, каб паспяхова ажыццявіць гэтыя планы. Ужо выведзены 12 тысяч качанят. У інкубатарах закладзена яшчэ 38 тысяч качыных яек. Праз кожныя тры дні пасля вываду чарговай партыі качанят, закладваецца новая партыя яек — 4200 штук. За тры месяцы будзе выведзена не менш 100 куранят і 60 тысяч качанят — на 40 тысяч маладняку больш, чым было выведзена летась.
Ул. Раманенка, заатэхнік калгаса
8 жніўня 1970 г.

Працуюць без рэкламацый

У адрас Лунінецкага паркетнага цэха з пачатку года не паступіла ніводнай рэкламацыі. Сваю прадукцыю цэх пастаўляе маскоўскім, ленінградскім, талінскім будаўнікам. Пільна сочаць за якасцю прадукцыі старшы майстар І. Чарняўскі і малады спецыяліст камуніст I. Каховіч.

27 красавіка 1974 г.

Віншаванні з узнагародай

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР раённая камсамольская арганізацыя за актыўны ўдзел у меліярацыі зямель, павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і вялікую работу па выхаванню моладзі ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Як толькі сталавядома аб гэтай радаснай навіне, у адрас РК ЛКСМБ пачалі паступаць шматлікія віншавальныя тэлеграмы. Усіх не злічыш. I ў кожнай з іх — словы гордасці за юнацтва Лунінеччыны, словы ўпэўненасці, што наступныя старонкі ў летапісе спраў раённай камсамольскай арганізацыі будуць яшчэ ярчэйшымі.
А. Леанавец
22 красавіка 1975 г.

Дапамагаў увесь горад

Акрэслена вымалёўваюцца контуры Лунінецкага завода электрарухавікоў. I новы працоўны дзень — дзень камуністычнага суботніка — прынёс новыя радасці будаўнікам. На ўсіх участках гіганцкай будоўлі адчуваліся высокі працоўны рытм і энтузіязм рабочых. На дапамогу будаўнікам завода выйшлі рабочыя і служачыя іншых гарадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў. Яны пракладвалі траншэі для электракабелю. Прадстаўнікі райвыканкама, бальніцы, лесанарыхтоўчага вытворчага аб'яднання і іншых устаноў прадэманстравалі сваю працавітасць. Усесаюзны камуністычны суботнік яшчэ на дзень наблізіў пуск гіганта пяцігодкі.
А. Самусевіч, іпжынер па працы БУ-62
1 студзеня 1978 г.

Радасць будаўнікоў

Напярэдадні новага года 18 сем'яў ПМК-22 атрымалі ордэры на добраўпарадкаваныя кватэры ў шматпавярховым новым доме. Гэта ўжо не першыя наваселлі. У ПМК-22 раней 60 сем'яў атрымалі кватэры. У 1978 г. запланавана пабудаваць яшчэ адзін трохпавярховы дом на 36 кватэр.
З. Мельнікава
4 сакавіка 1978 г.

Першыя сваі новага корпуса

На тэрыторыі завода электрарухавікоў пачата будаўніцтва новага корпуса па выпуску магнітаправодаў для электрарухавікоў. Гэта будзе пакуль што самы вялікі корпус, плошча якога 40 тысяч квадратных метраў. Будаўнікі БУ-62 зараз забіваюць сваі. Пуск у эксплуатацыю новага корпуса дазволіць давесці выпуск электрарухавікоў да 1 мільёна 200 тысяч у год.

28 сакавіка 1979 г.

Ледакол у Мікашэвічах

Незвычайна доўга затрымаўся лёд на рацэ Прыпяць і на канале, што пракладзены да рачнога порта "Мікашэвічы". Каб паскорыць пачатак навігацыі, з Мазыра, ламаючы лёд на сваім шляху, прыбыў да порта ледакол, а потым узяў кірунак далей па рацэ Прыпяць. Зараз у порце ідуць апошнія прыгатаванні да навігацыі. Шаснаццаць суднаў-рудавозаў, якія былі на стаянцы, своечасова адрамантаваны. Прыведзены ў гатоўнасць цеплаходы. Неўзабаве пачнецца загрузка рудавозаў шчэбнем — і першы караван з каштоўным будаўнічым матэрыялам КНМ адправіцца па розных адрасах. Сёлета танным водным шляхам будзе перавезена не менш як 1 мільён 220 тысяч тон шчэбню і будаўнічага пяску — на 220 тысяч тон больш, чым летась.
Л. Шэльчанка
7 лістапада 1979 г.

1000 тон чыгуну

Лунінецкі завод электрарухавікоў выпусціў першую тысячу тон чыгуннага ліцця. У гонар гэтага дасягнення рабочыя сабраліся на мітынг, дзе былі ўшанаваны лепшыя рабочыя чыгуналіцейнага цэха.
В. Міхальчык
11 верасня 1980 г.

Адрас — горад Масква

У гаспадарках нашага раёна з кожным днём шырыцца ўборка бульбы. Гэтаму вельмі спрыяе выдатнае сухое надвор'е, якое ўстанавілася ў апошні час. Побач з уборкай працаoнікі вёскі адборную бульбу рыхтуюць да продажу дзяржаве. Жыхары Масквы атрымаюць з нашага раёна 1500 тон гэтага прадукту. Лунінецкая бульба будзе адпраўляцца таксама Ленінграду, у Мурманскую вобласць, у Малдаўскую ССР.
М. Фёдарава
1 студэеня 1981 г.

Новабудоўлі ў вёсках

Гады дзесятай пяцігодкі і апошняга яе года значна змянілі аблічча вёсак, якія размешчаны на тэрыторыі калгаса "Расія". У Дварцы, напрыклад, пабудаваны фельчарска-акушэрскі пункт, павець для зернеўборачных камбайнаў. Найбольшы размах будаўніцтва — у Язвінках. Тут пачаў працаваць дзіцячы сад на 90 месцаў. На тэрыторыі гэтай вёскі зманціраван агрэгат па вырабу вітаміннай травяной і хвойнай мукі, узведзена лінія для механізаванай перапрацоўкі зерня, пабудаваны зернясклад на тысячу тон.
І. Пясоцкі
14 студзеня 1984 г.

Першыя аб'екты

На нядаўняй пустцы за вёскай Міжлессе сёлета пачалі расці першыя аб'екты новага саўгаса "XXV з'езд КПСС". Будаўнікі ПМК-7 будуюць тут малочнатаварную ферму, памяшканне кацельні. Адначасова будзе весціся работа па ўзвядзенню ачысных і каналізацыйных збудаванняў, мазутнай гаспадаркі, будуць пракладвацца электрасеткі. Закладваецца і падмурак першага 8-кватэрнага дома ў новым пасёлку. У канцы гэтага года — пачатку наступнага пачнецца працоўнае жыццё новай гаспадаркі раёна.

На верх старонкі