Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Фядосік Віктар Анатольевіч

Нарадзіўся 9 лютага 1951 г. у в. Сінкевічы Лунінецкага (тады Ленінскага р-на). З 1959 г. жыве ў Мінску. Сярэднюю школу скончыў у 1968 г. з залатым медалём. У 1968 — 1973 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў з дыпломам з адзнакай. У 1973 — 1976 гг. — у аспірантуры пры кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ. У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па раннехрысціянскай абраднасці. У 1976 — 1983 гг. працаваў у Мінскім інстытуце культуры спачатку выкладчыкам, потым дацэнтам кафедры гісторыі СССР, БССР і замежных краін. З 1983 г. працуе ў БДУ. У 1983 — 1988 гг. — дацэнт кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1988 г. — загадчык гэтай кафедры. У 1992 г. абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці ўсеагульная гісторыя "Хрысціянская царква ў Рымскай імперыі ў III — пачатку IV ст. (станаўленне хрысціянскай царквы і рэлігійная палітыка імператарскай улады)". У 1993 г. прысвоена вучонае званне прафесара. Апублікаваў больш за 60 навуковых работ. У тым ліку чатыры манаграфіі: "Таінства без тайн" (Мн.: Навука і тэхніка, 1979); "Крытыка багаслоўскіх канцэпцый сутнасці хрысціянскага кацехуменату" (Мн.: Навука і тэхніка, 1983); "Царква і дзяржава" (Мн.: Навука і тэхніка, 1988); "Кіпрыян і антычнае хрысціянства" (Мн.: Універсітэцкае, 1991). Адзін з аўтараў новага вучэбнага дапаможніка "Гісторыя сярэдніх вякоў" для вучняў 6 класа школ Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя напрамкі навуковай работы — даследаванне гісторыі Рымскай імперыі і сярэдневяковай Італіі.

Фядосік