Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Кулеш Сямён Васільевіч.

Беларускі вучоны, доктар сельскагаспадарчых навук. Нарадзіўся 25.08.1937 г. у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на ў сялянскай сям'і. У 1956 г. закончыў сярэднюю школу з сярэбраным медалём, а ў 1961 г. — агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў навуковым супрацоўнікам Ганусаўскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі Беларускага навукова-даследчага Інстытута земляробства. З 1965 па 1967 г. вучыўся ў аспірантуры, пасля яе заканчэння працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, а з 1971 па 1973 г. — загадчыкам лабараторыі эканомікі меліярацыі зямель Палескага комплекснага аддзела гэтага ж інстытута. У 1973 — 1975 гг. — вучоны сакратар па меліярацыі і лугаводству Заходняга аддзялення УАСГНІЛ. У 1975 — 1991 гг. — старшы, а потым вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІМ і ВГ. З 1992 г. — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага ж інстытута. У 1969 г. абараніў кандыдацкую, а ў 1991 г. — доктарскую дысертацыю. Упершыню ў дастасаванасці да ўмоў Беларусі ім распрацаваны навуковыя асновы і практычныя прыёмы паляпшэння ўласцівасцей і павышэння прадуктыўнасці перыядычна пераўвільготненых дзярновападзолістых зямель цяжкага грануламетрычнага складу. Апублікаваў больш за 150 навуковых прац, сярод якіх 10 манаграфій, падручнікаў і метадычных дапаможнікаў. Мае два аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтва па пытаннях акультурвання цяжкіх глебаў. Вынікі яго многагадовых даследаванняў маюць вялікае навукова-метадычнае і практычнае значэнне. Матэрыялы даследаванняў неаднаразова экспаніраваліся на ВДНГ БССР і СССР. З'яўляецца членам вучонага савета Інстытута, членам секцыі вучонага савета. Узнагароджаны дыпломам "Лепшы па прафесіі", ганаровымі граматамі Інстытута і Дзяржаграпрама Рэспублікі Беларусь.

Кулеш