Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Трагедыя вёскі Сітніцкі Двор

З кнігі В.А. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992):

"Фашысты кінулі 13 лістапада 1942 г. на Сітніцкі Двор да 500 галаварэзаў. Яны пад'ехалі на аўтамашынах і бронетранспарцёрах, хутка акружылі пасёлак і нікому не давалі магчымасці выйсці.

У гэтым пасёлку здаўна жыў абрусеўшы немец па прозвішчу Аўгуст са сваёй сям'ёй. Ён быў у дружбе з мясцовым старастам Борсым, такім жа здраднікам, як і сам. Каб некалькі супакоіць насельніцтва, заманіць яго ў пастку, немцы з актыўнай дапамогай Аўгуста і Борсага сталі збіраць людзей на сходку. Яны бегалі па дварах і крычалі, што немцы прыехалі з добрым намерам і хочуць пагаварыць з людзьмі. Многія паверылі гэтай хлусні. Клічуць жа на сход і пераконваюць не хто-небудзь, а свае аднасяльчане. Пачалі сходзіцца да цэнтра. Але немцы ўжо ўчынілі расправу.

У гэты ж час падышоў да сялян Аляксандра Барычэўскага, Ігната Шусцеля і іншых былы старшыня сельсавета Максім Крашчук.

— Не верце немцам і гэтым прыхвасням, хутчэй уцякайце ў лес, фашысты абавязкова будуць расстрэльваць, — і ён кінуўся ў бок густога алешніку.

Ён здолеў збегчы. А вось каваль Аляксандр Баранцэвіч не змог гэтага зрабіць. Ён быў сувязным партызан, рамантаваў ім зброю. Немцы ўварваліся ў двор Баранцэвіча. Ён паспеў схапіць адрамантаваную вінтоўку-дзесяцізарадку і кінуўся ў бок лесу. Разам з ім бег і партызан-разведчык, які знаходзіўся ў Баранцэвіча. Карнікі заўважылі іх, адкрылі агонь. Падкошаны фашысцкімі кулямі, Аляксандр цяжка апусціўся на зямлю. Баранцэвіч крыкнуў свайму сябру-разведчыку: "Я цяжка паранены, а ты бяжы, я прыкрыю. Бывай!" I з лютасцю пачаў страляць па немцах з дзесяцізарадкі. Дапамагчы яму ўжо ніхто не мог. Яго, паўжывога, абкружылі фашысты. Накінуліся на яго, зранілі кінжаламі ўсё цела, выкалалі вочы. У такім выглядзе і пакінулі яго на полі бою непадалёку ад роднай хаты. Карнікі па-зверску расправіліся з яго сям'ёй, расстралялі жонку, маленькіх дачок і старога бацьку.

Нямецкія каскі мітусіліся па ўсяму пасёлку. Гітлераўцы ўварваліся ў хату Максіма Крашчука. На ложку ляжала яго хворая жонка, якая больш чым дзесяць гадоў была прыкавана да ложка. З-за паралізаваных ног яна не магла хадзіць і амаль не падымалася. Жанчына не кранулася з месца. Гэта выклікала лютасць у карнікаў. Адзін з іх схапіў няшчасную жанчыну за валасы, сцягнуў з ложка і закалоў штыком. Тут жа ў хаце садысты расстралялі сына, нявестку Крашчука і іх 4-гадовую дачку.

Затым каты напалі на сям'ю Ігната Шусцеля. Сам ён спрабаваў уцякаць, але яго дагналі ў полі і пачалі біць. Ён сціснуў зубы, сабраў апошнія сілы, прыўзняўся на ногі, плюнуў у твар паліцаю і з усяго размаху разануў у морду здрадніку. Карнікі расстралялі яго, жонку, сына шасці гадоў і 3-гадовую дачку.

Жыхары Сітніцкага Двара стаялі каля ямкі, абкружанай шчыльным ланцугом нямецкіх аўтаматчыкаў. Наперадзе ўпаўшых людзей стаяла сям'я Барычэўскага. Адзін з катаў моцна стукнуў галаву сям'і ў грудзі. Хой упаў, страціў прытомнасць. Садысты ўстроілі "жарты" над 7-гадовым унукам Барычэўскага. Яго кінулі ў яму пасля таго, як туды ўпалі ад куль жонка Барычэўскага, тры сыны і нявестка. Хлопчык таптаўся па мёртвых целах, крычаў дзікім голасам, мітусіўся, шукаў месца, каб выбрацца з глыбокай траншэі. I тут яго погляд спыніўся на Васю Клімовічу, такім жа хлопчыку, як і ён, з якім сябраваў.

— Васька, падай руку! — крыкнуў ён. Але Вася і сам у поўным здранцвенні дрыжэў ад страху, не мог вымавіць ніводнага слова.

Жанчына, якая стаяла спераду, не здолела перанесці гэтай жудаснай сцэны і кінулася на гітлераўцаў з перадсмяротным крыкам:

— Што вы робіце, каты! Забіце хлопчыка і мяне, але не здзекуйцеся з дзіцяці. Свола...

Фашыст выхапіў з кабуры пісталет і паслаў кулю прама ў лоб жанчыне, потым застрэліў хлопчыка, які ўмольна глядзеў у людскі натоўп.

Сям'я Фёдара Клімовіча складалася з 11 чалавек. Жонка, шасцёра сыноў, дзве дачкі і нявесткі чакалі сваёй долі. Фёдар Клімовіч вырашыў, што ўсё роўна гінуць, і нечакана для ўсіх закрычаў уголас: "Праклятыя фашысты, калі спыніцеся здзекавацца над народам?" I, узмахнуўшы рукоюў бок лесу, заклікаў людзей: "За мною, выратоўвайцеся хто як можа!" Людзі кінуліся ва ўсе бакі. Немцы спачатку разгубіліся, ды і не маглі страляць, таму што цывільныя дзе-нідзе перамяшаліся з немцамі. Нарэшце гітлераўцы сталі страляць па ўцякаючых, а потым расстрэльваць тых, хто ў нерашучасці не паспеў зрушыцца з месца. Пачалі страляць і буйнакаліберныя кулямёты бронетранспарцёраў.

Стогны параненых, праклёны ў адрас гітлераўскіх катаў, жахлівыя крыкі забіваемых людзей — усё гэта ператварылася ў агульны нечалавечы крык і гул. Садысты дабівалі параненых, якія варушыліся ў траншэі, білі прыкладамі тых, хто не хацеў ісці да ямы.

Так жорстка расправіліся нямецкія нацысты над мірнымі жыхарамі вёскі Сітніцкі Двор. Было расстраляна і спалена жывымі 482 чалавекі: мужчын, жанчын, дзяцей і старых. З 80 двароў спалена 70. Засталіся цэлымі хаты здраднікаў: абруселага немца Аўгуста, старасты і іншых нямецкіх памагатых.

Пры ўцёках выратаваліся толькі 12-гадовы Грыша Клімовіч са шматлікай сям'і Фёдара Клімовіча, браты Пеця і Юзік Кусташы (першаму дзевятнаццаць, другому дванаццаць гадоў). Усе трое пайшлі ў партызанскі атрад імя Кірава і знаходзіліся ў ім да вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў".

Прысвячаецца памяці жыхароў, расстраляных і спаленых у вёсках Лунінецкага раёна

Мысли с действительностью не вяжутся.
Лето. А будто бы мрак ноября.
Лица. Глаза. И невольно кажется:
Снова сожжённые хаты горят.

Сколько их было, сказать не берусь я
Через полвека мне ветер донес
Стоны людей над седой Беларусью,
Скорбные реки из крови и слёз.

Вижу тела их в следах от побоев,
Чувствую холод промозглый, как крик,
Здесь расправляется с этой гурьбою
Смерть одичавшая — дюжий мужик.

Падает мать, прижимавшая сына.
Стон ее, будто незримый палач.
Сумрак осенний смешал воедино
Грубую ругань и жалобный плач.

Рана и боль — это ты, Лунинетчина,
Твой обжигающий сердце простор.
В памяти времени увековечены
И Мелесница, и Ситницкнй Двор,

Лахва, Ракитно, Бостынь и Луги,
Белое Озеро — мертвым закатом...
Каждый из жителей ваших погиб
В жутких могилах и людям, и хатам.

Жизнь не везде возродилась и ныне.
В воспоминаньях к живым приходя,
Плачут безмолвные сестры Хатыни
Снегом, туманом и стоном дождя.

Вновь оживают уснувшие тени
С призраком этой святой тишины.
Я говорю, и встают на колени
Мертвые люди из прошлой войны.

Важно, чтоб мы не сдались, не ослепли,
Чтоб не покинула память меня,
Видя, как жизнь прорастает из пепла
Там, где запуталась грива огня.

Искренне верю — так было и будет,
Сколько бы лет ни прошло с этих пор.
Помнят и чтут благодарные люди
И Мелесницу, и Ситницкнй Двор...

Будь же навеки ты с миром повенчана
В зелени лета, в метелях зимы,
Ты заслужила его, Лунинетчина,
Мужеством прошлым, своими людьми.

Галіна Гаргун

На верх старонкі



Надпіс каля помніка
ў в. Сітнінцкі Двор