Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

З пратаколаў суда над гітлераўскімі карнікамі, які адбыўся ў 1971 — 1973 гг. у Франкфурце (Германія)

1. Лахва
Акцыя супраць гетаў Лахве 3.09.1942 г.
Мінімальная колькасць ахвяр: 500.
Мае дачыненне: абвінавачаны Печ.

Гета ў пераважна яўрэйскім маленькім мястэчку Лахва, якое размешчана на усход ад Пінска на чыгуначным напрамку Брэст — Гомель, з'явілася ў канцы сакавіка ці пачатку красавіка 1942 г. У Лахве былі яўрэі-мужчыны, якія засталіся ў жывых пасля расстрэлаў 1941 г., калі было знішчана мужчынскае насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.

Гета складалася з 40 — 50 дамоў, і жыло там у агульнай колькасці крыху больш 2 тысяч чалавек. Умовы жыцця былі жудаснымі. У надзвычайнай цеснаце, у адным пакоі вымушаны былі туліцца па 3 — 4 сям'і. Амаль не было ежы. Жыхары гета хутка знясілелі. У адных пухлі ад голаду жываты, ацякалі ногі, адзенне ператварылася ў рыззё. Яўрэі не маглі пакідаць гета без дазволу нямецкіх улад. Тых, хто не падпарадкоўваўся, расстрэльвалі на месцы.

Па загаду службы СД з Роўна гета ў Лахве было знішчана 3.09.1942 г.

Кіраўніком падраздзялення быў начальнік службы СД г. Пінска, сведка Рам, які вёў назіранне ля ямкі.

Раніцай 3.09.1942 г. гета было акружана групай паліцэйскіх. У ачапленні стаяла 10-ая рота 3-га батальёна паліцыі, узвод 69-га батальёна (арганізацыі Тодта) і атрад 2-ой роты 306-га батальёна паліцыі, які складаўся пераважна з прадстаўнікоў 3-га ўзвода.

Загад гэтаму спецпадраздзяленню быў адданы камандзірам 2-га батальёна, абвінавачаным Кухрам па ўказанню яго начальніка. Несумненна, што ўзвод 2-ой роты мае дачыненне да ліквідацыі гета ў Лахве.

Знішчэнне Лахвенскага гета пачалося каля 9.00, пасля таго, як прыбыў атрад СД з Пінска, які перад гэтым расстраляў яўрзяў у Кажан-Гарадку, размешчаным у 7 км. Яўрэі былі выгнаны з дамоў падраздзяленнямі 2-га батальёна і сагнаны на адкрытай пляцоўцы гета. Жыхары Лахвенскага гета таксама чулі аб праведзеных напярэдадні знішчэннях яўрэяў у Мікашэвічах і Луніне. Да таго ж стала вядома, што па ўказанню каменданта выкапаны ямы каля чыгункі. Таму маладыя лахвенскія яўрэі вырашылі "не ісці, як жывёла на бойню", па выказванню выжыўшага сведкі Слуцкага, гэта значыць абараняцца. Старшыня яурэйскага савета запаліў дом Юдэнрата як умоўны сігнал супраціўлення. Агонь захапіў знянацку, да таго ж загарэліся і іншыя пабудовы гета. Сярод людзей, што стаялі на плошчы, пачалася паніка, у выніку якой 500 — 600 чалавекам, пераважна мужчынам, удалося вырвацца з гета.

Атрад ачаплення страляў з аўтаматаў без разбору па тых, хто ўцякаў, і па тых, хто заставаўся на плошчы. З-за пажару і стральбы ў гета загінулі каля 800 чалавек. Каля 600 чалавек, пераважна старыя, жанчыны і дзеці, пакарыліся. Іх сагналі да ямы, размешчанай у 1,5 км ад гета, 25 м даўжынёй, 2 м шырынёй і 2,5 м глыбінёй.

За 20 — 30 м да ямы яны павінны былі распранацца. З пляцоўкі быў добра бачны расстрэл каля ямы. Многія яўрэі адмаўляліся добраахвотна ісці ў яму. Групамі па 5 чалавек іх гвалтоўна піхалі ў яму, і яны павінны былі лажыцца на зямлю, а потым на ўжо расстраляных тварам уніз. Да ўрача, які быў пакінуты каля ямы жывым, былі расстраляны па меншай меры 500 чалавек.

З 500 — 600 з тых, каму ўдалося збегчы з гета, у бліжэйшыя дні было схоплена і адразу ж забіта па меншай меры 350 чалавек. На іх было ўстроена сапраўднае паляванне. Каля 120 жыхароў гета засталіся жывымі.

Абвінавачаны Печ, які быў членам атрада СД з Пінска, каля ямы дзейнічаў пераважна як стралок. Аутаматам рускай вытворчасці ён растрэльваў дзяцей, жанчын і мужчын прыцэльнымі выстраламі ў патыліцу з адлегласці каля 50 см. Час ад часу яго змянялі Бальбах і Пацік. Тады ён павінен быў заганяць ахвяры ў яму. У час акцыі карнікам СД выдалі пакрыху алкаголю. Каля 16.00, калі усе было закончана, ім выдалі многа алкаголю.

Сведку Хельдэ, які транспарціраваў ахвяры да ямы, уразіла, што прадстаўнікі СД спрабавалі заспакоіць яўрэяў каля ямы і ў яме, яны рабілі сваю справу так хутка і безбалюча, наколькі гэта было магчыма. Але пераважна дзеці некаторы час яшчэ стагналі пасля выстралу ў патыліцу. Нельга забыць успаміны сведкі Капэ пра яўрэйскую дзяўчынку 13 — 14 гадоў, якая не памерла адразу пасля выстралу ў патыліцу і, сцякаючы крывёю, крычала, перакатваючыся па трупах, пакуль салдат СД не выстраліў у яе "з літасці".

Суд лічыць, што ў яме было расстраляна па меншай меры 500 ахвяр. Хаця руская камісія, якая адразу пасля вайны займалася расследаваннем зпішчэння гета, устанавіла, па апытаннях сведкі Пляшкевіча, у агульным 1990 забітых у час акцыі ў Лахве. У гэту лічбу ўваходзяць, аднак, як тыя яўрзі, якія загінулі ў гета ад куль і пажару, так і тыя жыхары гета, якія былі схоплены ў час пошукаў і расстраляны пазней. Яны не ставяцца ў віну Печу, які ў гзтым не ўдзельнічаў. Устаноўленая судом лічба грунтуецца на наступных фактах:

Па супадаючых даставерных наказаннях сведак Шворына, Слуцкага, Ліхтэнберга і Ліхтэнштэйна перад знішчзннем у гета было крыху больш 2000 чалавек. Пры гэтым, па сведчанню Слуцкага і Шворына, 500 — 600 чалавек маглі збегчы. На карысць абвінавачанага Печа належыць зыходзіць з лічбы 600. У самім гета ў час пажару і стральбы загінулі яшчэ 800 яўрэяў, па паказаннях сведак Шоля, Слуцкага і Ліхтэнберга. Акрамя таго, трэба прыняць да ўвагі, што людзі гінулі і пры транспарціроўцы. Улічваючы гэтыя абставіны, суд прыйшоў да вываду, што ва ўсялякім выпадку па меншай меры 500 ахвяр былі расстраляны ў яме. Незалежна адзін ад аднаго гэту лічбу назвалі кіраўнікі СД аддзялення СД г. Лунінец, сведка Шоль і тагачасны вязень гета, які быў дапытаны рускімі Камісарамі ў Ізраіле, сведка Ліхтэнштэйн. Не адпавядаюць гэтаму ацэнкі сведкі Рапса (на200 чалавек меней) і сведак Бегельмана і Нейдэ (на 2000 расстраляных больш).

(З матэрыялаў Яд Вашэм — Музея Катастрофы і Гераізму, мемарыяла ахвяр фашысцкіх ганенняў у Ізраілі).

З пратакола суда над гітлераўскімі карнікамі, які адбыўся ў 1971 — 1973 гг. у Франкфурце (Германія)

2. Лунінец

Акцыя па знішчэнню гета ў Лунінцы 4.09.1942 г.
Мінімальная колькасць ахвяр: 2800.
Мае дачыненне: абвінавачаны Печ.

У горадзе Лунінец у 1942 г. было каля 11 тысяч жыхароў. У створаным вясной 1942 г. гета — 3 тысячы чалавек, улічваючы, што большасць яўрзяў-мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў ужо былі расстраляны ў жніўні 1941 г., таму размова ідзе пераважна пра старых, жанчын і дзяцей.

4.09.1942 г., на наступны дзень пасля акцыі ў Лахве, гета было знішчана. Названыя ў дакладзе пра Лахву паліцэйскія падраздзяленні таксама дзейнічалі ў ачапленні, суправаджэнні транспарту і ахове ямы (магілы). Расстрелам займаўся атрад СД з Пінска пад камандаваннем Рапса. Абвінавачаны Печ зноў быў прызначаны на яму. Ён дзейнічаў перш за ўсё як стралок і пры спіхванні ахвяр у яму.

Калі зганялі ахвяры ў гета, ніякіх складанасцей не ўзнікала, таму што размова вядзецца пра старых, жанчын і дзяцей, якія дазволілі вывесці сябе без супраціўлення. Па загаду Пютца Рапс адабраў больш 100 рамеснікаў і вярнуў іх назад. Гэтыя людзі былі таксама расстраляны ў сярэдзіне кастрычніка 1942 г. Частку асуджаных насмерць прывезлі да ямы на грузавіках, астатнія ішлі пехам.

Яма знаходзілася паміж чыгуначнай лініяй Лунінец — Пінск і старой, адслужыўшай чыгуначнай лініяй Лунінец — Баранавічы, на адлегласці каля 1,5 км ад гета. Яна была 50 м даўжынёй, 4 м шырынёй і 3 м глыбінёй і размешчана ва ўрочышчы Бараўшчызна. Абвінавачаны Печ, Бальбах і Пацік (дзвюх апошніх ужо няма ў жывых) забівалі людзей стрэламі ў патыліцу такім жа чынам, як у Лахве. Сведка Гопта апісваў падзеі каля ямы. Па яго словах, ахвяры павінны былі распранацца дагала. Ужо з месца чакання можна было бачыць, што адбываецца ў яме. Стрэлы, стогны паміраючых, крыкі жанчын і дзяцей нельга было не чуць. Групамі па 10 чалавек, трымаючыся за рукі, яны павінны былі ісці да ямы пад назіраннем вартаўнікоў. Маленькіх дзяцей забаранялася браць на рукі, іх трэба было весці. Ад страху перад смерцю людзі крычалі жудасна. У Лунінцы было асабліва многа жанчын з дзецьмі. У яме ім загадвалі пакласці дзяцей побач з сабою і вызваліць галаву. Сведкі Гопта і Бейгельман лічаць: усё, што адбывалася каля ямы, было настолькі жудасным, што гэта немагчыма апісаць словамі, асабліва ўражвалі сцэны развітання.

Акцыя ў Лунінцы была закончана каля 16.00. Да гэтага часу было расстраляна па меншай меры 2800 чалавек. Па даставерных паказаннях сведкі Шоля, з 3000 жыхароў гета злітасцівіліся толькі менш чым над 100 чалавекамі. Расстрэлаў у гета і пры перасоўванні, па маючых сведчаннях, не было. Прымаючы да ўвагі ўступкі вартаўнікоў, было ўсё ж расстраляна ў яме самае меншае 2800 чалавек з Лунінецкага гета.

Размешчанае ў Лунінцы падраздзяленне вермахта адкрыта выступіла супраць паліцэйскіх, якія удзельнічалі ў знішчэнні гета. Іх называлі забойцамі і зневажалі так, што справа ледзь не даходзіла да стральбы.

(З матэрыялаў Яд Вашэм — Музея Катастрофы і Гераізму, мемарыяла ахвяр фашысцкіх ганенняў у Ізраілі).

Пераклад Марыі Рэдкакашынай і Таццяны Казловай

На верх старонкі