Палессе маё Лунінецкае

Заключэнне

Вось і скончылася наша невялічкае падарожжа па тэрыторыі Лунінецкага раёна. Нам часта здаецца, што мы ведаем аб сваім краі ўсё. Але гэта не так. Шмат яшчэ чаго ёсць невядомага. Кніга “Памяць” Лунінецкага раёна налічвае больш за 700 старонак. Аднак і пасля яе выхаду друкуецца шмат матэрыялаў аб нашых родных мясцінах, аб знакамітых земляках, новыя гістарычная звесткі. Веру, што аб прыродзе Лунінеччыны будзе напісана яшчэ шмат цікавага.

Мэта выхаду гэтай брашуры — прыцягнуць ўвагу дзяцей школьнага ўзросту да прыродаахоўнай дзейнасці; прывіццё любві да ўсяго навакольнага асяродзя; максімальнае веданне расліннага і жывёльнага свету ў нашым раёне; правіл паводзін ва ўзаемаадносінах з прыродай; выхаванне пачуцця гордасці за сваю малую Радзіму; ахова ўсяго нас акаляючага. Хацелася б закончыць словамі Я. Коласа:

Жыві ж, мой край! Няхай надзея
Гарыць у сэрцы і мацнее,
Што хоць не мы, дык нашы дзеці
Убачаць цэльным цябе ў свеце!
Р.S. Кнігу просім лічыць запрашэннем да далейшай размовы аб прыродзе нашай малой Радзімы.