Палессе маё Лунінецкае

Х. Экалагічнае выхаванне ў школе

Слова ці тэрмін “экалогія” ўпершыню было ўведзена нямецкім біёлагам Э. Гэккелем у 1866 годзе. Тэрмін “экалогія” азначае ад грэчаскага oikos — дом, logos — навука. Важнае значэнне пытанням экалогіі як ў краінах Захаду, так і ў Беларусі пачало надавацца ў пачатку ХХ стагоддзя. На сённяшні дзень экалагічнае выхаванне набывае першачарговае значэнне. Гэта навука узаемаадносін з прыродай, жыцця сярод прыроды і сумеснага з прыродай выжывання чалавека. Выхаванне любві да прыроды, беражлівых да яе адносін павінна пачынацца з самага дзяцінства і працягвацца ў школе. Сёння ў школе ў 10—11 класах ёсць нават прадмет “Экалогія”. У школах нашага раёна і горада ўжо на працягу 10—15 гадоў праводзіцца экалагічнае выхаванне.

Існуе шмат форм і метадаў. Некаторыя прапануюцца для вашай увагі:

І. 1—4 класы. “Экскурсіі ў лес”, экскурсія ў Белавежскую пушчу, экскурсія на бераг ракі Мухавец. Гутаркі: “Азёры і рэкі Беларусі”, “Запаведнікі Беларусі”. Конкурс сачыненняў “Эх ты, зімушка-зіма!”. Гутаркi “Беражы расліны”, “Расліны Чырвонай кнігі”. Выстаўка кветак “Залатая восень”. Поле цудаў “Беражы і ахоўвай прыроду”. Выстаўка малюнкаў “Зберажом і абаронім”. Класныя гадзіны: “Нашы птушыныя сябры”, “Сустрэча вясны”. Экалагічны спектакль “І, можа быць, тады адбудзецца цуд, і зноў прыгажосцю напоўніцца Зямля”. Урок дабрыні “Зямля — наш дом!” Вусны часопіс “Прырода роднага краю”. Свята прылёту птушак. Тэатралізаваная гульня “Пісьмы з лесу”. Рухомыя экалагічныя гульні. Калектыўны прагляд тэлеперадач “Мая Радзіма — Беларусь” і мн. іншае.

Амбрушкевіч Т.Г., Кацко С.М. СШ №2 г. Лунінец

ІІ. 5—11 класы. У нашай школе ў сярэдніх і старэйшых класах працягваецца работа па экалагічнаму выхаванню, у першую чаргу настаўнікамі біялогіі Панасюк Л.К. і Рашэцкай Л.Б., а таксама ўсімі класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі-прадметнікамі. Назаву толькі некалькі мерапрыемстваў, якія праводзяцца не на словах, а на справе:

1) Утварэнне групы “Юныя сябры прыроды”.
2) Сезонныя экскурсіі ў лес з мэтай назірання за зменамі ў прыродзе.
3) Выстаўка малюнкаў і фатаграфій “Мая Радзіма — Лунінеччына”.
4) Конкурс вершаў і сачыненняў “Мой родны кут”.
5) Пастаянная выстаўка кніг у бібліятэцы “Жыві, мой край”.
6) Тыдзень біялогіі (асабовы план правядзення):
 а) выпуск газет, часопісаў, лістовак да дня прылёту птушак і месячніку цішыні;
 б) конкурс на лепшы букет “Залатая восень”;
 в) правядзенне канферэнцый;
 г) конкурс экалагічных праектаў: “Горад 3-га тысячагоддзя”;
 д) вусны часопіс: “Зямля — наш агульны дом”;
 е) афармленне альбомаў.
7) Збор матэрыялаў для будучай залы — “Прыродаахоўныя тэрыторыі Лунінецкага раёна”.
8) Ёсць альбомы з фатаграфіямі краявідаў нашага горада і раёна (каля 300 фотаздымкаў).
9) Афармленне буклетаў: “Заказнікі нашага раёна”, “Лясы, рэкі, азёры, вадасховішчы нашага раёна”.
10) Папкі з матэрыяламі рубрыкі “Экалогія” ў мясцовай газеце.
11) Удзел у І-ым абласным фестывалю па экалогіі: “Планета Зямля ХХІ стагоддзя”. З’яўляемся дыпламантам.
12) З 10—11 класамі праведзены інтэгрыраваны экалагічны турнір.
13) Праводзяцца сустрэчы з супрацоўнікамі прыродаахоўных і экалагічных інспекцый і таварыстваў.
14) Актыўны ўдзел у азеляненні тэрыторыі школы.