Мабілізаваныя на фронт

1. Арашкевіч Макciм Максiмавiч, 1922 года, быў паранены на фронце.

2. Бацюк Фёдар В. Прапаў без вестак на фронце ў час вайны, у 1945 годзе.

3. Вечар-Шчарбовіч Павел Антонавіч, 1926 года, прызваны восенню 1944 года. Ваяваў у 13-м паветрана-дэсантным гвардзейскім стралковым палку. Радавы, стралок. Загінуў 27 снежня 1944 года, пахаваны недалека ад пасёлка Сечань, Венгрыя.

4. Гардзіевіч Сяргей Апанасавіч, 1914 года нараджэння, прызваны Лунінецкім ваенным камісарыятам у жніўні 1944 года. Пасля курса маладога байца ваяваў стралком у складзе III—га Беларускага фронту. З’яўляўся ўдзельнікам баявых дзеянняў на тэрыторыі Прыбалтыкі, усходняй Прусіі. Вайну закончыў у Берліне. Быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі: ”За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над фашысцкай Германіяй”. Пасля вайны ўзнагароджваўся юбілейнымі медалямі.

5. Зі(е)невіч Мікалай Аляксандравіч, 1923 года нараджэння.

6. Кавальчук Канстанцін Іванавіч, 1924 года нараджэння, быў мабілізаваны восенню 1944 года на I-ы Беларускі фронт. Ваяваў у артылерыі, быў наводчыкам. Быў цяжка паранены, вярнуўся інвалідам. З баямі ўвайшоў у Берлін. Меў баявыя ўзнагароды: медалі — “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”

7. Кавальчук Мікалай Ігнатавіч, 1911 года нараджэння, вярнуўся інвалідам. Удзельнічаў у нямецка-польскай вайне 1939 года. Вярнуўся з фронта ў 1944 годзе быў прызваны на I-ы Беларускі фронт.

8. Калодачкін Уладзімір Рыгоравіч, 1926 года нараджэння, быў цяжка паранены 12.04.1945 года, непадалёку ад венгерскага горада Самбаталя. Быў змешчаны ў шпіталь. У зборніку ёсць яго ліст палявой пошты № 05947 маці — Зінаідзе Маркаўне, ад 6 мая 1945 года, за тры дні да перамогі.

9. Калодачкін Сяргей Рыгоравіч, 1924 года нараджэння, мабілізаваны 8 жніўня 1945 года Лунінецкім РВК на фронт. Ваяваў на I-м Беларускім фронце. Пасля вяртання з фронта жыў і працаваў на радзіме, у вёсцы Навасёлкі.

10. Курыловіч Мікалай Фёдаравіч, 1903 года нараджэння, дваюродны брат Паўла Аляксандравіча. Жонка — Курыловіч Анастасія Апанасаўна. Мабілізаваны 5 лістапада 1944 года. Ваяваў у складзе 310 стралковай дывізіі ў 1082 стралковым палку. Радавы стралок. 21 сакавіка 1945 года прапаў без весткі. (У нашчадкаў і ваенкамаце ёсць пацвярджаючыя дакументы.)

11. Курц Аляксандр Моментавіч, 1926 года нараджэння. мабілізаваны у жніўні 1944 года, быў лёгка паранены у руку, пасля падпісання капітуляцыі разам з аднавайскоўцамі недзе у ліпені 1945 быў напраўлены на разгром японскай Квантунскай дывізіі ў Манчжурыі, на далёкім Усходзе. Пасля капітуляцыі Японіі служыў яшчэ амаль 4 гады. У 1949 годзе вярнуўся на радзіму. Жыў на станцыя Люшча, у 2012 годзе памёр.

12. Кірнажыцкі Георгій Віктаравіч, 1920 года нараджэння. Мабілізаваны ў рады Чырвонай Арміі ў 1940-41 годзе. Загінуў на фронце прыкладна ў 1941 годзе. У Навасёлках засталася нявеста, Партус Вольга Міхайлаўна, 1919 года нараджэння. У яе нарадзіўся сын Леанід, які ў дзіцячыя гады жыў у бабулі па бацьку. Цяпер жыве ў Расіі.

13. Лявер Аляксандр — народжаны у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна. Да вайны жыў і працаваў у вёсцы Навасёлкі. Быў мабілізаваны на фронт у 1944 годзе, пасля вызвалення Лунінецкага раёна ад фашыстаў. Пасля вайны застаўся жыць на тэрыторыі Польшчы, там меў сям’ю і дзяцей. Загінуў у мірны час у аўтакатастрофе. Два ўнукі і праўнукі жывуць у Лунінцы. (Пазней прачытаеце кароткую інфармацыю.)

14. Маеўскі Станіслаў, з сялян в. Навасёлкі, мабілізаваны на фронт Лунінецкім РВК у 1944 годзе. Стралок. У час вайсковай аперацыі быў узяты ў палон, адвезены ў канцлагер для ваеннапалонных. У 1945 годзе вызвалены. Месца пражывання пасля вайны не ўстаноўлена.

15. Мацукевіч Мікалай Ульянавіч, 1924 года нараджэння, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вярнуўся ў 1947 годзе інвалідам 2-й групы ў в. Навасёлкі, ажаніўся. Працаваў на Люшчанскай вузкакалейцы машыністам, з 1953 года з сямёй жыў у горадзе Лунінцы. (Пазней прачытаеце больш падрабязную інфармацыю).

16. Партус Міхаіл Міхайлавіч, 1924 года нараджэння, мабілізаваны 8 жніўня 1945 года на фронт. Ваяваў у складзе 256 артылерыйскага палка, пазней 117-га Гвардзейскага стралковага палка I-га Беларускага фронту. На фронце атрымаў спецыяльнасць тэлефаніста. За баявыя дзеянні атрымаў на фронце медалі: “За баявыя заслугі”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна” і “За Перамогу над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” Пасля вайны ўзнагароджаны яшчэ сямю юбілейнымі медалямі і ордэнам “Вялікай Айчыннай вайны. Жыве ў в. Яжаўкі Лунінецкага раёна (Падрабязней аб ім прачытаеце пазней).

17. Яшчук Іван Фёдаравіч, 1909 года нараджэння. Быў прызваны Лунінецкім ваенкаматам на фронт. Вярнуўся ў 1946 годзе ў Навасёлкі.

18. Яшчук Васіль Фёдаравіч, 1918 года нараджэння, быў прызваны на фронт разам з братам Іванам. У 1946 быў дэмабілізаваны.