Творчы клуб “Лунінецкая муза”
Праект Вадзіма Жылко

Лунінецкі сшытак № 8

З даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў

Дадатак

Новыя выданні пра Лунінеччыну

Вадзім Жылко, журналіст, гісторык

* * *

У Пінскай друкарні накладам 500 асобнікаў выдадзена кніга “Палессе маё Лунінецкае”. Першыя два раздзелы напісалі вядомыя педагогі і краязнаўцы Іван і Ларыса Панасюкі — на падставе сваіх ранейшых выданняў, дапоўненых і пашыраных. І.А. Панасюк — аўтар раздзела “Прырода і ахоўныя тэрыторыі Лунінецкага раёна”, дзе распавядаецца пра геаграфічны стан, вадаёмы, лясы, балоты, заказнікі Лунінеччыны, экалагічныя фактары і выхаванне ў школе, правілы “лясной этыкі”. Другі раздзел — “Чырвоны сшытак” Лунінецкага раёна” (аўтар Л.К. Панасюк) — змяшчае звесткі пра рэдкія расліны і жывёлаў у нашым раёне. Трэці — “Інтрадуцэнты” (пра расліны, якія завезены ў наш край з іншых рэгіёнаў і краін). Яго аўтар — Уладзімір Яраховіч, былы вучань І.А. Панасюка, які атрымаў экалагічную адукацыю ў БДУ і цяпер працуе на РУВП “Палессеэлектрамаш”. Шмат карысных табліц і карт змешчана ў дадатку. Кніга аб’ёмам ў 171 старонку добра ілюстравана каляровымі здымкамі І. Панасюка, Р. Жука, А. Коўкі. Адкрываюць выданне вершы Якуба Коласа (лунінецкага перыяду) і Сцяпана Нефідовіча.

* * *

В Бресте издана иллюстрированная книга «Полесская робинзонада. Экспедиционная полевая практика по экологическому краеведению». Авторы, Виктор Трофимович и Мария Григорьевна Демянчики, обобщили опыт ежегодных эколого-краеведческих практик студентов биофака БрГУ имени А. Пушкина. Программа специализированного курса «Экологическое краеведение» состоит из разделов о ландшафтном и земельно-почвенном многообразии, экосистемах и растительности, животном мире, особо охраняемых территориях Белорусского Полесья, о практическом внедрении результатов работы в охрану, научное и информационное обеспечение природного наследия края.

В брошюре есть сведения, касающиеся нашего района. Упоминается подвиг в феврале 1943 года 70-летнего М.С. Цубы, который завёл карателей в болотистую долину реки Лань, многолетняя «робинзонада» жителя Бостыни, деятельность на Полесье этнографов А. Сержпутовского и Ю. Обрембского, Микашевичский канал. Предусмотрено посещение студентами как самой крупной деревни страны — Ольшан (Столинский район), так и однодворных хуторов, в т.ч. в Лунинецком районе. Среди фотографий — снимок из космоса Припяти за Микашевичами, а также фото редкой воротничковой сосны под Лунинцем.

* * *

Мінскі выдавец В. Хурсік выпусціў зборнік “Лунінецкая памяць. Дадатак № 2”. Аб’ём — 276 старонак, наклад — 400 асобнікаў. Укладальнік і рэдактар — Таццяна Канапацкая.

Распачынаецца зборнік газетнай замалёўкай Міколы Калінковіча 1969 года пра настаўніцу Л.І. Сіманаву. Аб ёй жа і аб іншай настаўніцы — Нэлі Міхайлаўне Рэзнік, яе пляменніку, маскоўскім рэжысёры Вадзіме Дубравіцкім распавядае Алена Міхайлаўна Бройда. Настаўніца СШ № 2 Дзіяна Сладзінская піша пра самога М. Калінковіча, вучаніца той жа школы Кацярына Хілюк аналізуе яго кнігу “Лунінец” (1981 года). Урачыстасцям у гонар Блока і Калінковіча, другой канферэнцыі памяці М. Калінковіча прысвечаны інфармацыі Т. Канапацкай і дырэктара цэнтральнай бібліятэкі Надзеі Радзіяновіч, а настаўніца СШ №2  Наталля Харытановіч нагадвае пра вынікі творчых конкурсаў юных чытальнікаў, паэтаў і мастакоў. Прыведзены лепшыя вершы вучняў, а таксама падборка паэтычных твораў Ніны Міхайлаўны Маладзяновіч (1929 – 2007) — наша зямлячка жыла ў Гомелі, але не парывала сувязі з “малой радзімай”. Іерэй Сергій Крышталь распавядае аб будаўніцтве новага храма ў Лунінцы. Досыць грунтоўнае даследаванне з гісторыі чыгункі ў нашым краі апублікавана за подпісам начальніка ст. Лунінец Валерыя Вярэніча.

Гісторыю музычных калектываў у Лунінцы закранае Таццяна Канапацкая, а Леў Коласаў піша пра струнны аркестр русскага рэальнага вучылішча, музычныя захапленні свайго бацькі. Дырэктар ДМШ Людміла Арашкевіч распавядае пра аркестр народных інструментаў, выкладчыца ДМШ Іна Караваевіч — пра ансамбль “Менестрэль”.

Большую частку зборніка складаюць матэрыялы аб рускім рэальным вучылішчы 1920 – 30-х гадоў (“Воплощение благородства” Л. Колосова; “Унесённые ветром” Т. Канапацкай, расповед пра настаўнікаў — Мікалая Мікалаевіча і Франчэску Францаўну Царэўскіх, Алену Віктараўну Кірыевіч і г.д.). Сын выкладчыка вучылішча, доктар навук з Літвы Алег Анцукевіч распавядае пра бацьку — Мікалая Пятровіча, даследчыка і перакладчыка “Слова пра паход Ігараў”; прыведзены фрагмент перакладу. Але галоўная тэма гэтага радзела — гісторыя сем’яў лунінчан, так ці інакш звязаных з вучылішчам — Палхоўскіх-Абаленскіх-Былінскіх, Мінкевічаў і Стралкоўскіх, Катушаў, Матэвусаў, найперш Аляксея і яго сына Аляксандра, з чыёй музычнай дзейнасцю звязана існаванне духавых аркестраў у Лунінцы і Мікашэвічах, і г.д. Алена Мікалаеўна Яноўская згадвае свайго бацьку, вядомага лунінецкага святара і яго сям’ю. Матэрыял Наталлі Іванаўны Казанковай прысвечаны яе продкам — сям’і Ішчанкаў (дзеду Сцяпану Аўрамавічу, яго дзецям Міхаілу, Георгію, Аляксандры і Яўгеніі, прычым прыведзены каляровыя здымкі карцін М. Ішчанкі)... Перад чытачом праходзіць “панарама” сямейных дынастый. Выданне няблага праілюстравана.

* * *

Аўтарскі калектыў (Адам Мальдзіс, Лідзія Кулажанка і Святлана Сачанка) падрыхтаваў даведнік «Літаратурныя мясціны Беларусі». У № 12 за 2007 год часопіса «Маладосць» змешчаны раздзел з яго пра Лунінецкі раён.

У г. Лунінцы згаданы рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» з яе літаб’яднаннем, раённы музей, дзе ёсць літаратурныя фрагменты экспазіцыі. Распавядаецца пра знаходжанне ў Лунінцы Якуба Коласа, пра «лунінецкія старонкі» ў біяграфіях Аляксандра Блока, Аляксея Талстога, Васіля Тацішчава, Юзафа Крашэўскага, Віталя Вольскага, Марыі-Аліны Тавяньскай-Міхальскай. З сучасных літаратараў прыведзены кароткія біяграфіі Вадзіма Жылко і Аксаны Спрынчан.

Адзначаецца, што Бастынь фігуруе ў творах Яраслава Пархуты, Дзятлавічы — Янкі Брыля (згаданы і мясцовы манастыр, што існаваў у XVII-XIX стагоддзях). З Лахвай звязаны імёны Уладзіміра Караткевіча, Саламеі Русецкай (Пільштыновай), згаданы таксама беларуска-польскі літаратар Напалеон Роўба, які ў 1895 годзе ў польскім часопісе «Вісла» змясціў этнаграфічны нарыс «Лахва і яе жыхары». На ст. Лоўча бываў А. Блок, у Любані — А. Макаёнак, І. Шамякін, П. Панчанка, У. Клімовіч. З вёскай Лунін звязаныя вядомы фалькларыст Рамуальд Зянькевіч, святар і філолаг Платон Ціхановіч, згадваецца багатая бібліятэка князёў Друцкіх-Любецкіх, знішчаная ў часы грамадзянскай вайны. Ураджэнец Луніна — пісьменнік і журналіст Мікалай Елянеўскі.

У сувязі з Кажан-Гарадком згадваюцца паданне пра Публія Авідыя (Відуш-гару), польскі падарожнік і літаратар Казімір Контрым. З Мікашэвічамі звязаны Якуб Колас, польскі пісьменнік Багдан Мадэй, Уладзіслаў Нядзведскі, з Сінкевічамі — Якуб Колас; вёска Цна — радзіма Міколы Калінковіча. Прыгадана праца на Лунінеччыне этнографаў Яўхіма Карскага, Аляксандра Сержпутоўскага. Сярод літаратараў, што ў розны час бывалі ў раёне, — М. Лужанін, М. Танк, П. Прыходзька, В. Шымук, М. Скрыпка, У. Скарынкін, М. Башлакоў, В. Грышкавец, М. Федзюковіч, В. Жуковіч. Н. Мацяш, М. Пракаповіч, А. Каско, Я. Сергіенка, С. Балахонаў, В. Струмень… Нарыс праілюстраваны здымкамі 1930-х гадоў з калекцыі Ул. Ліхадзедава (у Лунінцы — гімназія, пачатак цяперашняй вул. Савецкай і яе перакрыжаванне з вул. Гагарына, а ў Мікашэвічах, як сведчыць подпіс, на здымку — вакзал).

Нарыс, як і ўсё выданне, ўтрымлівае шмат каштоўнай інфармацыі. Але жыццё за мінулае дзесяцігоддзе на месцы не стаяла, таму матэрыялы можна было б значна папоўніць, пашырыць, удакладніць…

На верх старонкі