Тупеко
Тупеко В.А.

Интернат ты наш, интернатушка...

Мае ўспаміны пра школу-інтэрнат…

Гэта было маё першае працоўнае месца пасля заканчэння ВНУ. Канец 80-х, канец эпохі заспакоеннасці, дабрабыту, Час адкрыцця заходніх вольных умоў жыцця і баўлення вольнага часу. Гэта не магло не зрабіць свой уплыў на выхаванцаў школы, якія жылі ў адным інтэрнаце і мелі магчымасць хутка распаўсюджваць новыя веянні сярод равеснікаў. Працаваць з дзецьмі заўсёды складана. Яшчэ складаней гэта рабіць, калі яны пазбаўлены ўплыву бацькоў або маюць вопыт толькі негатыўнага ўплыву з іх боку. А на той час, на жаль, у школе-інтэрнаце выхоўваліся не толькі сіраты, але дзеці і з поўных і няпоўных сем’яў. Мне, маладому спецыялісту, было вельмі складана спасцігаць псіхалагічныя асаблівасці працы з вучнямі, якія навучаліся ў такой нетыпічнай установе. Менавіта таму самым найярчэйшым успамінам для мяне засталіся ўспаміны аб людзях, настаўніках, выхавацелях, работніках, якія працавалі на той час у школе-інтэрнаце. Такой самаахвярнасці, бескарыслівай самаадданасці працы я больш не сустракала нідзе. Было ўражанне, што школа-інтэрнат была для іх другім домам, нават не другім, а адзіным, тым больш, што на той час працавалі там муж і жонка. І на сёняшні дзень здзіўляюся апантанасці, з якой працавалі Тупекі — Вера Антонаўна і Уладзімір Пракопавіч, Панасюкі — Ларыса Канстанцінаўна і Іван Аляксеевіч, Пракапчукі — Кацярына Фёдараўна і Павел Герасімавіч, Лазіцкія — Наталля Аляксандраўна і Аляксандр Іванавіч.

А словы асаблівай ўдзячнасці хачу сказаць у адрас дырэктара — Віктара Аляксеевіча Фёдарава. Гэты чалавек і на сённяшні дзень застаўся для мяне Настаўнікам з вялікай літары, кіраўніком, які ўмеў, мог спалучыць у сабе пачуццё справядлівасці, тактычнасці, жыццёвай мудрасці. Адказнасць за сваё дзіця не заўсёды была пад сілу родным бацькам. А ён нёс яе за ўсіх выхаванцаў, бачачы ў іх толькі добрую рысу характару, можа менавіта таму карыстаўся сярод іх бязмежнай павагай і аўтарытэтам. Па-мужчынску нешматслоўны, ён рэдка выказваў свае пачуцці. На жаль, яму быў адмераны кароткі жыццёвы шлях, але спадзяюся, што сёння шмат людзей, у тым ліку і яго былыя выхаванцы, з удзячнасцю захоўваюць памяць пра Віктара Аляксеевіча.

Непрацяглы час работы ў гэтай навучальнай установе быў для мяне добрай жыццёвай школай — школай чалавечых узаемаадносін, выпрабоўваннем на вытрымку, сталасць. І вялікі дзякуй Івану Аляксеевічу за жаданне пазнаёміць чытачоў, напомніць аб тым, што існавала такая навучальная ўстанова на працягу 29 гадоў, трошкі спецыфічная, у якой працавалі людзі, якія не проста любілі дзяцей, а замянілі ім бацькоў, сем’і, былі для іх і выхавацелямі, і настаўнікамі, і сябрамі.

Вольга Канстанцінаўна Богдан,
былая выкладчыца беларускай мовы і літаратуры школы-інтэрната г. Лунінца


Жизнь, отданная школе-интернату

После окончания Брестского пединститута имени А.С. Пушкина была направлена в Лунинецкий районный отдел образования. Первый год работала в Дятловичской 8-летней школе, затем восемь лет — в Любачинской 8-летней школе. По семейным обстоятельствам вместе с мужем переехали в город Лунинец. Я и мой муж, Владимир Прокофьевич Тупеко, устроились на работу в Лунинецкую школу-интернат: муж в 1968 году, я в 1969 году, так как находилась в отпуске по уходу за ребёнком. Большую часть своей педагогической работы мы отдали школе-интернату, работали в нём вплоть до его реорганизации в общеобразовательный лицей в 1991 году. Мужа оставили работать воспитателем в лицее, а меня перевели учительницей в СШ №3 г. Лунинца. Из этих учебных заведений мы и ушли на заслуженный отдых.

Когда приходишь в новую (другую) школу, возникает масса новых впечатлений. Сразу обратила внимание на новые красивые корпуса: учебный и спальный. В то время в Лунинце это были самые новые здания, но главное — это место расположения школы-интерната, у самого соснового бора. Это очень помогало в воспитательной работе, т.е. в проведении досуга с детьми. Вместе с детьми наблюдала за порами года в природе, цветением первых цветов — подснежников, а лес наш богат ими и сегодня. Нашими были и первые грибы и ягоды. Всем этим мы были не обделены. А приход зимы, сколько было радости!.. Зимы в те годы были очень снежными и морозными. Любимым у детей было занятие — катание на лыжах, санках или «паровозиком» на плёнке с большой горки. Мой внук и сейчас отправляется кататься на «интернатскую» горку, вот такое получила она название с тех пор. Вспоминаю, как и я с воспитанниками каталась с этой горки, и лицо и руки облепил нам снег. Все весёлые, немного озябшие, но радостные, возвращались в интернат. Незабываемым остался трёхдневный поход в карьер завода «Гранит». А такого вкусного чая и ухи, как на берегу Припяти, я никогда в жизни не пила и не ела! В конце мая и в начале июня воспитанников вывозили по несколько групп на берег нашей реки Припять, где разбивался палаточный лагерь. Организаторами этого отдыха были Иван Васильевич Тимошов, Михаил Степанович Юнкевич, Владимир Прокофьевич Тупеко, Василий Николаевич Жиляев и другие мужчины-воспитатели. Вот где было весело: купались, загорали и ловили рыбу, а вечером у костра пели песни на берегу реки. Только комары не давали покоя. За годы работы в интернате посчастливилось с воспитанниками побывать в городе Киеве. Дирекция школы-интерната всегда поощряла лучших воспитанников. Сопровождающими были Михаил Степанович Юнкевич и Валентина Андреевна Алексеева. Это было время зимних каникул. Детям очень запомнилась ёлка в Киевском дворце «Украина». Без подарков это посещение не обошлось. Были на концерте знаменитых украинских комиков «Штепселя» и «Тарапуньки» — (Березина и Тимошенко). Вторично ездили в 1983 году в мае месяце с Иваном Алексеевичем Панасюком. В весеннее время дети получили незабываемые впечатления. Город Киев утопал в зелени и цветах. Посетили такие достопримечательности: Киево-Печерскую лавру, планетарий, кинотеатры, музей Т.Г. Шевченко. Незабываема прогулка на катере по Днепру. Впечатления и воспоминания у детей и у нас остались на всю жизнь.

Основной работой в школе-интернате считается воспитательная. Поскольку я учительница, то у меня было ещё несколько часов математики. Коллектив учителей и всех работников поражал меня всегда своей добротой, вниманием и своей готовностью помочь. Всегда по любым вопросам можно было обратиться к завучам Вере Владимировне Семёновой, Ивану Васильевичу Тимошову, Павлу Герасимовичу и Екатерине Фёдоровне Прокопчукам, Ларисе Константиновне и Ивану Алексеевичу Панасюкам, Людмиле Емельяновне Кирикович и ко многим другим.

В воспитании детей особых трудностей не было, у нас с мужем воспитывались четверо своих. Приходилось приучать наших воспитанников к самостоятельности, так как режим в школе-интернате был расписан по часам и минутам от 7-00 до 22-00. Работа на группе посменная, через сутки. Старались работать с мужем на группе в разные смены. Небольшие трудности были в первые годы работы, свои дети малые, детского садика не было. Главной помощницей в воспитании детей была моя мама.

В интернате проводился эксперимент: воспитатель брал группу с первого класса и работал с ней до выпуска. По такому методу работала и я. Столкнулась с методикой обучения в начальных классах. В школу дети приходили чаще всего неподготовленными к жизни, обделённые родительскими заботами. И их нужно было учить всему: и тому, что в свои семь лет они должны были знать, и тому, что ещё должны освоить в школе. И вот здесь приходили на помощь коллеги — воспитательница начальных классов — Анастасия Григорьевна Боричевская и учительница — Ирина Макаровна Боричевская. На группе работали посменно два воспитателя, так что трудности были преодолимы.

Бывая на праздниках в Лунинце, вижу, как идут колоннами школы города, тут же вспоминаю то время, когда и наша школа-интернат принимала участие. Все зрители города Лунинца сразу узнавали и говорили: «Идёт школа-интернат!» Наша колонна выделялась среди других колонн города. А мы все чувствовали гордость за свою принадлежность к интернату и к идущим детям. Все учащиеся были одеты в новую праздничную форму: девочки в школьных платьях с белыми передниками, белыми бантиками и гольфами, а мальчики в школьных костюмах и белых рубашках. Дирекция школы-интерната заботилась, чтобы дети были всегда в новой одежде.

Годы уже не просто идут, а летят. Сидя дома, часто вспоминаю всё хорошее, что было в моей жизни, в моей работе. Мне моя работа нравилась. Жизненный выбор не был случайным. Я с детства мечтала стать учительницей. Мечты мои сбылись. Большое спасибо маме: как ей ни тяжело было одной (отец не вернулся с фронта), она помогла мне окончить дневное отделение математического факультета Брестского пединститута имени А.С. Пушкина.

С уважением и наилучшими пожеланиями ко всем моим бывшим коллегам по работе в Лунинецкой школе-интернате — Вера Антоновна Тупеко (Домашевич).

В одном из номеров нашей районной газеты, в рубрике “Героі побач з намі” за 1988 год нашлась статья о Вере Антоновне.

Пішуць пісьмы выхаванцы

Ці лёгка быць выхавальнікам у школе-інтэрнаце? Перш, чым адказаць, трэба задумацца, а ці лёгка наогул гадаваць і выхоўваць дзяцей! Колькі працы, цярпення, ведаў і здароўя неабходна прыкласці, каб сын або дачка выраслі сапраўднымі людзьмі. Бадай, рэдка якія бацькі могуць назваць свае клопаты лёгкімі. Відаць таму і мала цяпер сем’яў мнагадзетных. Прасцей, калі дзяцей адно — два.

У Веры Антонаўны іх чацвёра ў сваім доме і 32 — у школе-інтэрнаце. Сваім чацвярым не ўдзяляла столькі ўвагі, колькі тым, чужым, для якіх павінна быць і маці, і выхавальніцай, і настаўніцай. З першых дзён і месяцаў стараліся разам з мужам Уладзімірам Пракопавічам выпрацаваць у сваіх дзяцей усе лепшыя рысы, без якіх немагчыма стаць сапраўдным чалавекам, вельмі рана прывучалі да самастойнасці.

У інтэрнаце дзеці ёй даставаліся часцей за ўсё зусім не падрыхтаваныя да жыцця, абдзеленыя бацькоўскім клопатам. Не кожны чалавек можа ўзяць на сябе такую ношу. А Вера Антонаўна нясла яе (толькі ў школе-інтэрнаце 25 год І.П.) і ні разу, нават у самыя цяжкія хвіліны, у яе не ўзнікла думка кінуць усё, знайсці лягчэйшую работу. Калі свае дзеці падраслі, сталі больш самастойнымі, то з выхаванцамі заўсёды было шмат клопатаў. Сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі Веры Антонаўны вучацца ў чацвёртым класе. Яны ўжо не такія бездапаможныя, якімі былі тры гады таму назад. Многае ўмеюць і ведаюць. Давайце прасочым за адным днём іх жыцця.

Вера Антонаўна, як дома маці, будзіць сваіх выхаванцаў у сем гадзін 30 хвілін. Глядзіць, каб кожны акуратна апрануўся, заправіў ложак, паспеў умыцца, і вядзе дзяцей снедаць. Апетыт ва ўсіх добры, ніхто не захварэў? Добра, значыць можна ісці на ўрокі. Пакуль яны закончацца, выхавальнікі свабодныя. Можна схадзіць да дому, управіцца з хатняй работай. А з 15 гадзін Вера Антонаўна зноў са сваёй гвардыяй. Заняткі закончыліся, дзеці паабедалі і павінны крыху адпачыць. Але адпачынак не заўсёды поўны для ўсіх: нехта паспеў забрудзіць касцюм або сукенку. Лазня і замена адзення на чыстае — праз 10 дзён. Хіба ж можна ўвесь гэты час хадзіць у брудным? І Вера Антонаўна вядзе дзяцей у пральню, вучыць іх мыць сваё адзенне, рамантаваць, прасаваць яго. Клапоціцца, каб дзеці прывыклі да акуратнасці.

Час для адпачынку і гульняў ляціць хутка. Трэба брацца за падрыхтоўку дамашняга задання. Не ўсім яно даецца аднолькава лёгка. Той не зразумеў адно, гэты — другое. У групе 32 вучні, і ў кожнага з іх узнікае пытанне, а часам і некалькі. Вера Антонаўна ні аднаго з іх не пакідае без адказу. Цярпліва і ўмела растлумачвае хлопчыкам і дзяўчынкам заданне, над якім працуюць. “Выхавальнік — зазначае яна, — павінен ведаць усё: і матэматыку, і мову, і літаратуру, і многае іншае, што вывучаюць у школе”.

Пры мностве ўзнікаючых у дзяцей пытанняў Вера Антонаўна заўважае, што Толя Янкін са сваім дамашнім заданнем справіўся адразу і цяпер не ведае, чым заняцца. “Толя, — просіць выхавацельніца, — правер, як працуюць дзеці і пастаў ім адзнакі”. Ён з задавальненнем выконвае просьбу — спрабуе сам растлумачыць аднакласнікам незразумелае. “Толя у вас добры хлопчык”, — заўважаю я. “У нас усе дзеці добрыя, — гучна адказвае Вера Антонаўна, а потым ужо цішэй дадае — дзеці любяць, калі іх пахваліш і ацэніш іх работу. Ласку любяць. Крыкам ад іх нічога не даб’ешся”.

45 хвілін працягваецца падрыхтоўка дамашняга задання. І ўвесь гэты час выхавальніца на нагах. Яна клапатліва схіляецца то над адным, то над другім вучнем, тлумачыць, правярае, адказвае на пытанні. Увесь клас у яе працуе настойліва і старанна. Стомленыя пад канец заняткаў дзеці радуюцца, пачуўшы званок, які кліча на спартыўную гадзіну. Пасля яе яны зноў вярнуцца да выканання дамашніх заданняў, а пакуль мы з Верай Антонаўнай маем магчымасць прадоўжыць размову. Жанчына не вельмі ахвотна гаворыць пра сябе, свае поспехі, цяжкасці. Запэўнівае, што ў інтэрнаце шмат добрых людзей, пра якіх можна напісаць. Што ж, сціпласць — гэта таксама важная рыса сумленнага і шчырага, адданага сваёй справе чалавека. А лепшым прызнаннем вартасці Веры Антонаўны як выхавальніцы могуць служыць адносіны дзяцей. Яны бягуць да яе, як да маці, з усімі сваімі радасцямі і бедамі, дзеляцца сваімі сакрэтамі.

Сёлета з класа Веры Антонаўны перавялі ў Пінскую школу-інтэрнат чатырох дзяўчынак-сірот. Яна паказала некалькі пісьмаў, якія паспелі ўжо прыслаць дзяўчынкі. Па-дзіцячы шчыра паведамляюць сваёй Веры Антонаўне аб тым, у якіх класах вучацца, у якіх пакоях спяць, колькі разоў і чым іх кормяць, хто з кім сябруе і амаль усе прызнаюцца: мы сумуем без Вас, плачам, хочам назад у Лунінец. А Наташа Савіцкая ў канцы свайго пісьма напісала: “Вера Антонаўна, я Вам высылаю канверт і лісток паперы. Вера Антонаўна, пішыце нам пісьмы!”

“Вечарам трэба напісаць”, — гаворыць жанчына, хоць свабодныя вечары ў яе бываюць рэдка. Толькі пасля 22 гадзін, уклаўшы спаць дзяцей, вяртаецца яна дамоў. Да такога распарадку работы прывыкла за доўгія гады сама, прывыклі і ў сям’і. Заканчваецца звычайны рабочы дзень выхавальніцы школы-інтэрната. А наперадзе — многа новых такіх дзён, напоўненых клопатамі аб маленькіх грамадзянах Краіны Саветаў, якія воляй лёсу аказаліся не пад бацькоўскім крылом, а ў школе-інтэрнаце.

“Ленінскі шлях”, 7 лістапада 1988 года, М. Юрко