Заказнікі і помнікі прыроды Лунінеччыны.

Iван Панасюк, Ларыса Панасюк

Тлумачэнні да брашуры “Чырвоны сшытак”

1. Антрапагенны фактар — сукупнасць усiх вiдаў дзейнасцi чалавека, якiя аказваюць прамое ўздзеянне на жыццё арганiзмаў альбо ўскоснае ўздзеянне праз змяненне асяроддзя пражывання.

2. Арэал — (ад лацінскага area — плошча, прастора) — частка зямной паверхні (тэрыторыі або акваторыі), у межах якой распаўсюджаны і праходзіць поўны цыкл свайго развіцця, таксон: від, род, сям’я і г.д., або які-небудзь тып супольнасці жывых арганізмаў.

3. Балоты — празмерна ўвільготненыя ўчасткі паверхні зямлі, з вільгацелюбівай расліннасцю, характэрныя накапленнем у верхніх гарызонтах памерлых нераспадзеных раслінных астаткаў, якія пазней ператварыліся ў торф. У залежнасці ад водна-мінеральнага сілкавання балоты дзеліцца на верхавыя, пераходныя і нізінныя. Галоўнай рысай адрознення верхавых балот з’яўляецца ўнікальны тып сілкавання балотнага масіву — выключна за кошт атмасферных ападкаў. Грунтовыя воды доступа да паверхні балота не маюць, верхавыя балоты могуць займаць і ўзвышаныя ўчасткі мясцовасці. Адсюль яны і атрымалі сваю назву — верхавыя.

*4. Балоты верхавыя — балоты, звычайна, не звязаныя з грунтовымі водамі і існуюць выключна за кошт атмасферных ападкаў.

5. Балоты нізінныя — балоты, якія, сілкуюцца высокаразмешчанымі грунтовымі водамі.

6. Балоты пераходныя — гэта балоты, якія маюць змешаны тып сілкавання: за кошт грунтовых вод і за кошт атмасферных ападкаў.

7. Банітэт лесу — паказчык прадукцыйнасці лесу вызначаецца па сярэдняй вышыні дрэваў (гл. пароды) з улікам іх ўзросту.

8. Біятоп — аднародны па парамертрам экалагічнага асяроддзя участак, адпавядаючы біяцэнозу або фітацэнозу, або яго раздзельным часткам і які з’яўляецца месцам пражывання (нішай) таго або другога віда жывёл або раслін.

9. Біяцэноз — сукупнасць жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў, сумесна насяляючых участак сушы або вадаёма. Біяцэноз — складаючая частка біягеацэноза — гэта экасістэма.

10. Біагеацэноз — аднародны ўчастак зямной паверхні з вызначаным складам жывых (біяцэноз) і косных (прыземны слой атмасферы, сонечная энергія, глеба і др.) кампанентаў, аб’яднаных абменам рэчываў і энэргіі ў адзіны прыродны комплекс. Сукупнасць біяцэнозаў ўтварае біагеацынатычны покрыў Зямлі, г. зн., усю біясферу, а асобны біяцэноз прадстаўляе сабой яе элементарную адзінку.

11. Венера — багiня вясны, кахання, прыгажосцi.

12. Вегетатыўныя органы раслiн — выкарыстоўваюцца раслiнай для жыўлення i росту: корань, сцябло, лiсты.

13. Гнездавальныя птушкі — пасля выхаду з яйца іх птушаняты пакрыты рэдкім пухам, бездапаможныя, сляпыя.

*14. Інтрадукцыя — перанос чалавекам наўмысна або выпадкова віда жывёлы або расліны ў вобласць (мясцовасць), дзе яны раней не пражывалі.

15. Картаграфаванне — нанясенне на карту дакладна вызначаных месцаў росту раслiн i месцазнаходжання жывёл.

16. Карбанатныя глебы — глебы, узбагачаныя злучэннямi кальцыя.

17. Культывацыя раслiн — вырошчванне дзiкарослых раслiн чалавекам.

18. Кустарнічкі — нізкарослыя, вышынёй ад 5 да 60 см., шматгадовыя расліны з цвёрдымі шматгаліністымі сцябламі, без выражанага галоўнага сцябла. Прыклад: чарніцы, буякі, журавіны і брусніцы.

19. Ландшафт — форма зямной паверхні, агульны вiд мясцовасцi, прыродны геаграфiчны комплекс, у якім усе асноўныя кампаненты: рэльеф, клімат, воды, глебы, раслінны і жывёльны свет,— знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні, утвараючы адзіную геаграфічную сістэму.

20. Маніторынг — (ад лац. „monitor“ — назіраючы”) сістэма доўгачасовых назіранняў за зменамі акаляючага асяроддзя, станам экасістэм і іх кампанентаў, біясферы ўвогулле (біясферны маніторынг), а таксама прагназаванне іх стану на аснове атрыманых дадзеных з мэтай інфармаванага забеспячэння прыняцця рашэнняў у вобласці аховы і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, здароў’я і бяспекі людзей.

21. Мiкраспарангiй — орган у раслiн, дзе ўтвараюцца мiкраспоры.

22. Папуляцыя — сукупнасць асобiн аднаго вiду, доўгi час адносна абасоблена, iснуючая на пэўнай тэрыторыi i здольная да самаўзнаўлення.

23. Паўхмызняк — шматгадовыя расліны, ніжнія адраўнявелыя часткі якіх маюць пупышкі аднаўлення і здольныя жыць шмат гадоў, а верхнія травяністыя часткі адміраюць кожны год. Вышыня паўхмызняка да 80, рэдка да 150 см. Прыклад: палын горкі, палын звычайны або чарнобыль.

24. Пустазелле — расліны не жаданыя на тэрыторыях, якія выкарыстоўваюцца чалавекам у яго гаспадарчай дзейнасці.

25. Рацыянальнае прыродакарыстанне — павінна ўлічваць патрэбы сучаснага пакалення людзей і патрэбы будучых пакаленняў выкарыстоўваць прыродныя багацці так, каб не зніжаць якасць фактараў акаляючага асяроддзя, не спустошваць прыродныя багацці, не парушаць здольнасць прыроды да самааднаўлення; захаваць для нашчадкаў прадукцыйныя і эстэтычныя ўласцівасці прыроды.

26. Рэкрыацыя — (ад лац. rekreatio — узнаўленне) у тым ліку і прыроды.

27. Рэлiкт — вiды раслiн i жывёл, якiя захавалiся ад старажытных, знiклых, распаўсюджаных у даўнiя часы флор i фаун.

28. Сасудзістыя расліны — расліны, у органах якіх прысутнічаюць сасуды, па якіх праходзіць вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі солямі* і сітападобныя элементы, па якіх праводзяцца арганічныя рэчывы. Да сасудзістых раслін належаць: хвошчападобныя, дзеразападоныя папарацепадобныя, голанасенныя, пакрытанасенныя.

29. Спарангiі — органы ў раслiн, дзе ўтвараюцца споры.

30. Сiмбiёз — узаемнакарыснае сумеснае жыццё двух арганiзмаў розных вiдаў.

31. Сінантропныя віды — расліны і жывёлы, спосаб жыцця якіх цесна звязаны з чалавекам або з месцамі пражывання чалавека.

32. Статус — званне, тытул.

33. Сфагнавыя лясы — лясы, нiжнi ярус якiх заняты мохам-сфагнумам.

34. Трансфармацыя зямель — змяненнi альбо пераўтварэннi глеб.

35. Чырвоная кніга — кніга са спіскам рэдкіх і знікаючых відаў жывёл, раслін і грыбоў.

36. Фітацэноз — сукупнасць раслін на адносна аднародных участках зямной паверхні.

37. Хмызнякі — шматгадовыя драўнінныя расліны вышынёй ад 80 см да 6 метраў, якія ў адрозненне ад дрэваў утвараюць моцныя бакавыя парасткі ў самай паверхні глебы. Прыклад: маліна, арэшнік; некаторыя віды вербаў; ажына, крушына, ядловец.

38 Эдафічная раслінная фармацыя — раслінная фармацыя, наяўнасць якой, у дадзенай мясцовасці абумоўлена, галоўным чынам, уласцівасцямі глебы. Сама раслінная супольнасць, затым, з’яўляецца важным асяроддзеўтвараючым фактарам для другіх насельнікаў фармацыі.

39. Экалогія — навука, якая вывучае ўзаемаадносіны раслін, жывёл і чалавека паміж сабою і іх сувязь з нежывой прыродай. Слова паходзіць з грэч. мовы — oikos — жыллё, месцапрабыванне“ і logos — слова”.

40. Экасістэма (ад грэч. oikos — жыллё, месцапрабыванне і systema — сукупнасць, аб’яднанне), экалагічная сітэма, сукупнасць сумесна пражываючых арганізмаў і ўмоў іх існавання, якія знаходзяцца ў заканамернай уземасувязі адзін з другім і ўтвараюць сістэму ўзаемаабумоўленых біятычных і абіятычных з’яў і працэсаў.

41. Экатоп (ад грэч. oikos — жыллё і topos — месца), месцапражыванне арганізмаў з уласцівымі ім асаблівасцямі глебы, грунтоў, мікраклімату і іншых фактараў.

42. Эўрыбіентны — від жывёл або раслін, здольных існаваць пры шырокіх змяненнях фактараў акаляючага асяроддзя.

43. Эфемеры — аднагадовыя травянiстыя раслiны, што завяршаюць поўны цыкл развiцця за вельмi кароткi тэрмiн.

44. SPEC — еўрапейскі статус.

Назад | Далей