Велута

Моўныя словы велуцян

  1. “Булба” — бульба
  2. “Брыда” — нялюбы
  3. “Вона” — яна
  4. “Варон лавіць” — быць няўважлівым
  5. “Вычухацца” — акрыяць ад хваробы
  6. “Выпаліць у вочы” — сказаць праўду
  7. “Віш”— няскошаная трава позняй восенню.
  8. “Вілкі” — прылада браць чыгун з печы
  9. “Вышкрабок” — апошняе дзіцё ў сям’і
  10. “Выдрыпеньвацца” — задавацца, хаця гэтага няварты
  11. “Гаршчок лабаты” — слабы да вучобы
  12. “Гыркнуць” — злосліва пакрыкваць
  13. “Галёкаць” — хадзіць без патрэбы
  14. “Галава курыная” — забыўны, неразумны чалавек
  15. “Гадзючае гняздо” — небяспечная, шкодная сям’я
  16. “Гад печаны” — шкодны чалавек
  17. “Галя” — адкрытае месца ў полі
  18. “Грэбень” — прылада часаць (валасы), лён
  19. “Дамоўка” — новая хата
  20. “Драбіна” — лесвіца
  21. “Дыба” — высокі, сутулы
  22. “Дрыпаць, дыбаць” — нязграбна ісці
  23. “Дуцца” — злавацца
  24. “Дубіна” — цвердалобы; тупы і ўпарты чалавек
  25. “Доўбня” — дурнаваты чалавек
  26. “Дзялок” — вельмі хітры чалавек
  27. “Да фені” — бесклопатна, абыякава
  28. “З’ехаць з глузду” — нашкодзіць каму-небудзь
  29. “Золіць вочы” — ад слова “зала” — надакучаць каму-небудзь
  30. “Засекі” — месца для карняплодаў і агародніны
  31. “Задрыпаны” — нікчэмны, нядбалы чалавек
  32. “Задарма” — бясплатна
  33. “За гэ” — на дурняка, бясплатна
  34. “Кабан” — певень
  35. “Крышаны” — бульбяны суп
  36. “Кам’які” — бульбяная каша
  37. “Кулеш” — малочны суп з прасяной крупы
  38. “Кароніць” — паважаць
  39. “Каратыш” — чалавек невысокага росту
  40. “Круцёлка” — легкадумная жанчына
  41. “Капач” — лянівы, брудны чалавек
  42. “Каліта” — сумка з даматканага палатна
  43. “Куфар” — сундук
  44. “Кізок” — вышкі, чардак у хляве
  45. “Кавеня” — качарга
  46. “Кастопак” — стаптаны лапаць
  47. “Квас” — ежа з грыбамі, уюнамі і чырвоным бураком
  48. “Ключ” — жордка для чарпання вады
  49. “Калёсы” — воз
  50. “Кубак” — кружка для вадкасці
  51. “Каснічок” — рознакаляровы шнурок
  52. “Косы” — валасы
  53. “Лецен” — сені, прыбудова к хаце
  54. “Лузан” — дужы, але гультай
  55. “Ліку няма” — вельмі многа
  56. “Лафа” — выгада, дармаўшчына
  57. “Ляма” — павольная гаворка
  58. “Ляпу разявіў” — адкрыў рот і крычыць
  59. “Махны” — вельмі вялікі
  60. “Мэшкаць” — запаволена рухацца
  61. “Макацер” — гліняны посуд для малака
  62. “Мондры” — вельмі хітры
  63. “Мохры” — каранкі
  64. “Мэтцы” — пруткі для нанізвання ўюноў
  65. “Наровіць” — гадзіць, згаджацца
  66. “Непрыкаяны” — недаступны, сам не свой
  67. “Нагавіцы” — штаны
  68. “Обжыдае” — чакае
  69. “Островец” — маладое сучкаватае дрэва вышынёй 4 – 5 м, таўшчынёю 4 – 5 см, для стажка патрэбна 12 – 16 штук
  70. “Падыбаць” — ісці побач
  71. “Попраўдохі” — праца ў дзённы час
  72. “Плёты” — каляровыя касічкі, якія заплятаюць у вянок маладой
  73. “Паўзнік” — пруцікі балотнай вярбы на верх стажка
  74. “Пастол(і)ы” — лапці з ліпавага лыка
  75. “Пацьвельваць” — дразніць
  76. “Пачонка” — мякаць гарбуза прыгатаваная ў печы
  77. “Патапцы” — кавалачкі хлеба ў салодкай вадзе
  78. “Пральнік” — для выбівання даматканай бялізны і семя ільну
  79. “Покуць” — галоўны вугал у хаце пад вобразамі
  80. “Растарэкваць” — гаварыць
  81. “Сматны” — смачны
  82. “Саган” — алюмініевы чыгун
  83. “Седала” — селішча, дзе стаіць хата
  84. “Снаваць” — хадзіць (узад, уперад) туды-сюды
  85. “Саломны” — салёны
  86. “Сцёпка” — кладоўка; камора
  87. “Счэзнуць” — прапасці
  88. “Саладуха” — запараная кіпнем тонкая жытняя мука, дабаўляецца цукар, дрожжы. Настойваецца 2 нядзелі. Смачная, стымулюючая да працы ежа
  89. “Тавар” — статак кароў
  90. “Услон” — 1 – 1,5-мятровая лава
  91. “Чарэн” — ляжок на печы
  92. “Чапяла” — прылада браць патэльню
  93. “Шастун” — набіўны саломай матрац
  94. “Шопа” — дрывотня.

На верх старонкі