Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

luninetsm@tut.by luninetsm@tut.by

Лунінецкі раён, выгляд з космасу

Раён
Лунінецкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года (сучасныя межы з 1979 г.).
Тэрыторыя раёна размешчана ў зоне Беларускага Палесся, на ўсходзе Брэсцкай вобласці. Працягласць тэрыторыі складае з захаду на ўсход — 82 км, з поўдня на поўнач — 66 км. Плошча раёна складае 2 700 км2. Самае высокае месца сушы над узроўнем Балтыйскага мора 152 м., самае нізкае — 128 м.
На захадзе раён мяжуе з Пінскім, на поўдні — са Столінскім, на поўначы — з Ганцавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці; на ўсходзе — з Салігорскім раёнам Мінскай вобласці; на паўднёвым усходзе — з Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці. Тэрыторыя раёна адміністрацыйна падзелена на 11 сельскіх Саветаў і 1 гарадскі — Мікашэвічы.

Насельніцтва на 1 студзеня 2004 года — 78 400 чалавек.
На 1 студзеня 2007 года ў раёне налічваецца 81 населены пункт. У сельскай мясцовасці пражывае 37951 жыхар; у горадзе Мікашэвічы — 13841; у горадзе Лунінец — 23931. У цэлым у раёне і гарадах пражывае 75723 жыхары.
Колькасьць насельніцтва ў 2013 годзе — 73 200 чалавек.

Карысныя выкапні: граніт, торф, пясок, гліна, сапрапель. Сярэдняя тэмпература студзеня — –3 градусы, ліпеня — +18 градусаў. Ападкаў 640 мм за год. Вегетацыйны перыяд 205 сутак. На тэрыторыі раёна цячэ рака Прыпяць з яе прытокамі Случ з прытокам Валхва, Сітніцкі канал з прытокам, канал Глухая Лань, Лань, Смердзь з прытокам, канал Валчанскі, Цна, канал Лунінецкі, Бобрык. Суднаходны канал Мікашэвічы. Найбольшыя азёры Белае, Чорнае і Вулькаўскае. Вадасховішчы: Велута і Собельскае.