Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командировnew

Клуб Лунінецкая Муза

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

Гасьцёўня

luninetsm@tut.by

Iван Панасюк

Письма командиров

70–летию великой Победы советского народа
над фашистской Германией посвящается!

Особую благодарность выражаю председателю Брестского облисполкома К.А. Сумару, заместителю председателя Брестского облисполкома Л.А. Цуприку, а также преподавателю Брестского педагогического университета имени А.С. Пушкина, кандидату исторических наук А.А. Савичу.

Приношу свою благодарность за большую помощь в подготовке сборника: Панасюк Л.К., Ковко А.И., Сахвону С.А., Прокопчуку А.П., директору Велутской СШ В.А. Ковшику и всему педколлективу школы, а также всем, кто причастен к выходу данного сборника, в том числе всем сотрудникам Брестской типографии.

В сборнике использованы фотографии Сергея Карпуковича, Александра Ковко, Ивана Панасюка, Сергея Молчана, Дмитрия Чернокого, Светланы Максимчик, а также ветеранов отряда «Борцы», жителей города Москвы.

Сборник рекомендован учащимся учебных заведений среднего и старшего возраста, классным руководителям, руководителям кружков и факультативов, краеведам, любящим свой край — Лунинетчину, нашу родную Беларусь. Темой сборника является патриотическое, гражданское и духовно-нравственное воспитание наших детей и молодежи.

З думкай аб будучых пакаленнях

Сярод вялікай колькасці выданняў вучэбна-педагагічнага характару, накіраваных на ўдасканаленне выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі і ў грамадстве ўвогуле, падрыхтаваная Іванам Аляксеевічам Панасюком кніга прыцягвае ўвагу зваротам да вельмі надзённай, але часта недаацэненай праблематыкі краязнаўчай, гісторыка-пошукавай працы як важнага элемента сістэмы ідэйна-патрыятычнага выхавання вучнёўскай моладзі. Карэнныя геапалітычныя пераўтварэнні, якія адбыліся ў канцы ХХ ст. на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, у тым ліку і ў Беларусі, моцна змянілі не толькі сацыяльна-эканамічныя адносіны і грамадска-палітычны клімат на гэтых абшарах, але актывізавалі працэсы трансфармацыі асобы і грамадства. Штучна навязаныя, непадмацаваныя гістарычным вопытам камуністычныя прыярытэты, якія ігнаравалі і дыскрэдытавалі асноватворныя паняцці чалавечай існасці, такія як вера, душа, індывідуальнасць, уласнасць, у апошнія некалькі дзясяткаў гадоў былі зрынутыя, агаляючы грамадскія недахопы, якія раней хаваліся за афіцыйным мундзірамі савецкай этыкі і маралі. У выніку гэтага мы часта бачым праявы грамадскай дэградацыі, якая выяўляецца ў як найхутчэйшым імкненні рэалізаваць матэрыяльныя памкненні і інстынкты, што зневажаюць чалавечую істоту, набліжаюць яго да першабытнага статкавага стану. Ва ўмовах рынкавай індывідуалізацыі здабыткі сацыягенезу адыходзяць на задні план, зніжаецца ўзровень грамадскай адказнасці і кансалідаванасці вакол грамадска значных справаў.

На фоне гэтых трансфармацый мы заўважаем рост грамадскай абыякавасці да найважнейшых катэгорый сацыяльна-палітычнага жыцця – Радзіма, Бацькаўшчына, патрыятызм. Сёння цяжка спадзявацца на апетую ў савецкай агітацыйна-прапагандысцкай літаратуры масавую самаахвярнасць і гераізм грамадзян, асабліва моладзі, якія былі прадэманстраваны ў часы шматлікіх войнаў і ліхалеццяў, што пранесліся страшнай віхурай па нашай краіне. Усё гэта гаворыць пра неабходнасць удасканалення ідэйна-выхаваўчай і патрыятычнай работы, якая ва ўмовах далейшага ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь павінна быць арганізавана на падставе беларускіх духоўных і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў, прыярытэтаў і каштоўнасцей, з улікам гістарычнага вопыту нашага народа. Пры гэтым трэба ўлічваць і напрацоўкі савецкага перыяду, якія асаблівую ўвагу надавалі фарміраванню патрыятызму на падставе яркіх прыкладаў франтавога і партызанскага супраціву ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адной з характэрных рыс ідэйна-палітычнага школьнага выхавання было шырокае выкарыстанне краязнаўства і яго важнейшай часткі – гісторыка-пошукавай працы, накіраванай на вывучэнне ваеннай гісторыі пэўнага рэгіёну. На асэнсаванне свайго арганізацыйна-педагагічнага вопыту па ажыццяўленні гісторыка-пошукавай краязнаўчай справы накіравана выданне вядомага берасцейскага краязнаўцы І.А. Панасюка.

Значны асабісты вопыт і актыўная грамадзянская пазіцыя аўтара з’яўляюцца вызначальнай рысай дадзенай працы. Яго творчы і арганізатарскі запал у канцы савецкай эпохі быў увасоблены ў арганізацыі школьнага гуртка “Пошук”, які захапіў пошукавай справай некалькі дзясяткаў вучняў сярэдняй школы вёскі Велута Лунінецкага раёна, а ў 1982—1989 гады і выхаванцаў Лунінецкай школы-інтэрната. Яны, актыўна даследуючы падзеі антыфашысцкага супраціўлення на тэрыторыі Лунінеччыны, праявілі сваю рашучую зацікаўленасць у даследаванні і папулярызацыі гісторыка-ваеннай спадчыны, ярка прадэманстравалі сваім удзелам у школьнай гісторыка-краязнаўчай рабоце свае здольнасці да даследчыцкай працы, рэалізавалі адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял, што ўтрымлівае ў сабе краязнаўства. Аб’ектам іх увагі, найперш, сталі падзеі і асобы, якія гучна праявілі сабе ў разведвальна-дыверсійнай дзейнасці, арганізаванай па лініі Асобнай мотастралковай брыгады асаблівага прызначэння, атрады якой актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Беларускага Палесся, у прыватнасці на Лунінеччыне.

Краязнаўцаў і педагогаў павінен зацікавіць вопыт І.А. Панасюка па разгортванні гісторыка-ваеннай пошукавай працы, яго здольнасць наладзіць сувязь з ветэранамі – актыўнымі ўдзельнікамі адпаведных баявых падзей, іх роднымі і блізкімі, грамадскімі і дзяржаўнымі ўстановамі. Тое самае тычыцца і рэалізаванага аўтарам пераканання неабходнасці актыўнага ўдзелу ў папулярызацыі вынікаў краязнаўчай працы, калі адпаведныя каштоўнасці навуковага і выхаваўчага характару прапагандуюцца ў сродках масавай інфармацыі, у першую чаргу ў раённай газеце. А гэта тое, што і сёння з’яўляецца дадатковым стымулам ўцягвання моладзі ў актыўны выхаваўчы працэс, робіць вучнёўскую краязнаўчую справу значнай, моднай, трэндавай.

Аўтар значную ўвагу надае аналізу развіцця гісторыка-краязнаўчай справы ва ўстановах сістэмы адукацыі Лунінецкага раёна на сучасным этапе, ва ўмовах існавання Рэспублікі Беларусь. Чытачу прадстаўлена своеасаблівая гісторыка-краязнаўчая справаздача Лунінеччыны, ў якой адлюстраваны шматлікія і рознапланавыя паказчыкі гістарычнага мінулага і сучаснага Лунінеччыны, якія вызначаюць своеасаблівасць гэтага прыгожага куточка Беларусі. Разам з аўтарам неабходна адзначыць павелічэнне цікавасці педагогаў і вучняў да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй роднай зямлі, актывізацыю краязнаўча-пошукавай дзейнасці сярод моладзі Лунінеччыны, што стала вынікам значных намаганняў не толькі педагагічных калектываў, але і мясцовых краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, перыядычных выданняў, дзяржаўных органаў, увогуле грамадскасці.

Варта адзначыць асабістую ідэйную эвалюцыю І.А. Панасюка, якая з’яўляецца характэрнай з’явай інтэлектуальна-грамадскага жыцця і красамоўным сведчаннем натуральнай здольнасці беларускай інтэлігенцыі да творчага пошуку і духоўнага самаўдасканалення. Аўтарскае захапленне праведзенай сумесна з выхаванцамі гісторыка-краязнаўчай працай, яго зацікаўленасць выніковасцю адпаведных крокаў пошукава-даследчыцкага характару, яго сучасная асабістая ацэнка іх значнасці і важнасці ў сістэме выхаваўчых мерапрыемстваў прыводзяць да відавочнага, але зразумелага суб’ектывізму. Ярка гэта праяўляецца праз супастаўленне ў першай частцы выдання адназначнага ўсхвалення ваенна-патрыятычнага выхавання, часткай якога быў сам аўтар у савецкія часы, і неабходнасці ўдакладнення падыходаў да арганізацыі працэсу фарміравання маладога чалавека і асобы за кошт зніжэння ваенна-палітычнай складовай і актывізацыі паказчыкаў агульначалавечага, хрысціянскага характару. І такія перамены канцэптуальнай скіраванасці аўтара неабходна вітаць, яны адлюстроўваюць аб’ектыўны рух нашага грамадства да аднаўлення прадмету грамадскага выхавання і спосабаў яго рэалізацыі на падставе евангельскіх прыярытэтаў. Улічваючы значэнне гісторыка-краязнаўчай працы ў школе і грамадстве, неабходна імкнуцца да паўнавартаснага прафесійнага асэнсавання адпаведнай працы, праведзенай у папярэднія гады, вызначэння і ўдасканалення мэтаў, задач, сродкаў і формаў ажыццяўлення, прапаганды і папулярызацыі краязнаўства як неад’емнай часткі ідэйна-палітычнага выхавання. Пагэтаму кніга І.А. Панасюка, якая павінна прыцягнуць увагу не толькі аматараў краязнаўства, але і прафесіяналаў у галіне адукацыі і навукі, стане аб’ектам зацікаўленага знаёмства і навукова-прафесійнага аналізу.

А.А. Савіч, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, кандыдат гістарычных навук.

Далей