Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

luninetsm@tut.by
luninetsm@tut.by

Iван Панасюк

Письма командиров

Некалькі радкоў з былога…

Панасюк Іван Аляксеевіч нарадзіўся 25/04 1947 года на хутары “Лыпкы” в. Астрамечава Брэсцкага раёна.

З 1 верасня 1954 года па 28 чэрвеня 1965 года вучыўся ў Астрамечаўскай сярэдняй школе, дзе скончыў 11 класаў. З 25 жніўня 1965 года па 18 верасня 1966 года працаваў настаўнікам фізічнай культуры і чарчэння ў Вялуцкай васьмігадовай школе Лунінецкага раёна. З 20 верасня 1966 года служыў у ВМФ СССР. У 1967/68 навучальным годзе працаваў настаўнікам працоўнага навучання і чарчэння Бродніцкай васьмігадовай школы, быў класным кіраўніком 8-га класа. З 1-га верасня 1968 года вярнуўся ў Вялуцкую ВШ, дзе да 1972 года працаваў настаўнікам фізічнай культуры і чарчэння, з 1972 года быў назначаны ваенным кіраўніком (у будучым настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі) і настаўнікам нямецкай мовы ўжо Вялуцкай сярэдняй школы. 23 жніўня 1973 года ажаніўся. Жонка, Ларыса Канстанцінаўна — настаўніца геагафіі і біялогіі. У студзені 1976 года ў нашай сям’і нарадзілася дачка Марынка, якой 2 чэрвеня 1995 года раптоўна не стала, яе нам кожны дзень не хапае…

Працуючы ў Вялуцкай СШ, акрамя ўрокаў быў заняты пазакласнай і гуртковай работай. У вучняў 8–11класаў з’яўляўся кіраўніком групы ”Пошук”, з членамі якой здзейснілі не адзін паход па месцах баявой славы партызанскіх атрадаў і атрадаў асобага прызначэння на тэрыторыях Лунінецкага, Ганцавіцкага і Салігорскага раёнаў. З членамі групы “Пошук” і вучнямі старэйшых класаў здзейснілі паездкі ў гарады-героі: Севастопаль, Мінск, Брэсцкую крэпасць-герой, а таксама ў гарады Ялту і Сімферопаль у 1977 і 1978 гадах. Запамінальныя паездкі ў горад-герой Маскву адбыліся ў 1980 і 1981 гадах, дзе 9 Мая сустракаліся з ветэранамі атрада асобага прызначэння “Барацьбіты” і камандзірам гэтага атрада Дзмітрыем Паўлавічам Распопавым, больш чым 30 лістоў ад якога берагу па сённяшні дзень і хачу, каб іх змест стаў вядомы навучэнцам вучэбных устаноў Лунінецкага раёна, магчыма і не толькі…

Зборнік “Письма командиров” з гэтымі лістамі і другімі матэрыяламі патрыятычнай накіраванасці, які вы трымаеце ў руках, з’явіўся ў гэтым годзе, Напярэдадні 70-годдзя вызвалення нашай Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён рэкамендаваны не толькі навучэнцам, але і настаўнікам гісторыі, класным кіраўнікам, кіраўнікам і арганізатарам пазакласнай работы і факультатываў, асабліва тым, хто працуе з праграмай “Лунінеччыназнаўства”.

Група “Пошук” у час прабывання ў Маскве здзейсніла ў тыя далёкія 80-ы гады шмат экскурсій па Маскве за 4 дні. Вучні пабывалі на ўсіх алімпійскіх аб’ектах ХХ маскоўскай Алімпіяды. У гэтым жа годзе ў Вялуцкай СШ быў адкрыты пакой баявой славы, прысвечаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны в. Велута і ветэранам атрада “Барацьбіты” (ОМСБОН). З 1981 па 1992 год працаваў настаўнікам нямецкай мовы і выхавальнікам 5–8 класаў у Лунінецкай школе-інтэрнаце. Праводзіў заняткі кіна-фота гуртка, кіраваў работай групы чырвоных следапытаў “Памяць”. У 1984 годзе завочна закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў.

З 1992 па 2007 год працаваў настаўнікам нямецкай мовы і кіраўніком фотагуртка ў сярэдняй школе № 2 г. Лунінца. З групай “Юныя сябры прыроды” бывалі часта на прыродзе, займаліся прыродаахоўнымі мерапрыемствамі ў лесе і на берагах некаторых вадаёмаў.

На працягу апошніх 35 год супрацоўнічаю з нашай раённай газетай “Лунінецкія навіны”, дасылаю матэрыялы краязнаўчага характару ў другія выданні. Люблю чытаць літаратуру, прысвечаную гісторыі нашай роднай Беларусі, збіраю матэрыялы аб прыродзе нашага роднага палескага краю, нашай непаўторнай Лунінеччыны. Больш за 40 год займаюся фатаграфаваннем, аддаю перавагу плёначным фотаапаратам, у іх я знаходжу некаторую перавагу перад лічбавымі. Плёначным фатаграфую “Я”, лічбавым фатаграфуе ”Ён” — фотаапарат-аўтамат, толькі націскай на спускавую кнопку затвора. Фотаздымкі плёначным фотаапаратам “маюць жывую душу майстра і тых, каго майстар здымае”, чаго не скажаш аб лічбавым “статычным” апараце (праўда, гэта маё меркаванне). Фотамайстры з вялікай літары заўсёды маюць з сабой два фотаапараты.

Усе гады існавання грамадскай арганізацыі птушак “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з’яўляюся яе пастаянным членам.

На сённяшні дзень маю некалькі выдадзеных брашур і кніг: “Прырода і ахоўваемыя тэрыторыі Лунінецкага раёна” (1999, 2000, 2001 гады), „Kreis und Stadt Luninez” (2001), “Велута” (2006),“Палессе маё Лунінецкае” (2007), “Остромечево и остромычивци” (2010). Падрыхтаваны да друку другі зборнік аб маёй радзіме: “От Остромечино до Остромечево” (2011). У лістападзе 2012 года ў Лунінцы надрукаваны зборнік “Інтэрнат ты наш, інтэрнатушка...”. Заканчыў карысную брашуру-дадатак да зборніка “Велута” — “Урочышчы і мясціны, блізкія і далёкія, вакол в. Валута”, якая надрукавана ў Пінскай друкарні (31 жніўня 2012 года). У Брэсцкай друкарні ў снежні 2013 года выдадзены зборнік "Навасёлкі лунінецкія". У стадыі заканчэння першая частка “трылогіі” : “Дзяцінства з 4 да 7”, другая частка будзе “Юнацтва — школьныя гады ад 7 да 18”, трэцяя — “І ўсё астатняе жыццё…”. Зборнік, які вы трымаеце ў руках, чакаў сваёй чаргі больш 3 гадоў, я рады яго выданню, паколькі першая частка гэта мая работа з вучнямі Вялуцкай школы на працягу 12 гадоў (1969–1981) і 10 гадоў з выхаванцамі Лунінецкай школы-інтэрната (1981–1992).

Вось такія мае планы на недалёкае будучае… Хочацца сабраць многае, другога мне не дадзена, яно пайшло разам з нашай любімай дачуркай Марынкай… аднак жыццё працягваецца. Прашу адно толькі, каб Бог даў яшчэ нам з Ларысай крыху здароўя…

З жніўня 2007 года заслужана адпачываю, маю “свае інтарэсы”. Маё крэда было і застаецца адным: выхоўваць маладое падрастаючае пакаленне сумленнымі, добразычлівымі грамадзянамі нашай Рэспублікі Беларусь, каб любілі нашу ласкавую родную беларускую мову, гісторыю і прыроду нашага роднага палескага краю, паважалі дасягненні папярэдніх пакаленняў, зберагалі ўсё, створанае нашымі працалюбівымі і беражлівымі продкамі; каб памяталі нашы старажытныя беларускія традыцыі і абрады.

З павагай і найлепшымі пажаданнясі да ўсіх, І.А. Панасюк,
жнівень 2014 года. Палессе, Лунінец.

Назад | Далей