Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

luninetsm@tut.by
luninetsm@tut.by

Iван Панасюк

Письма командиров

В октябре 1980 года в рубрике “У летапіс народнай славы” в газете ”Ленінскі шлях” был размещён очерк А.С. Соболева

Звычайная аперацыя

Адной з дыверсійна-падрыўных груп камандаваў А.С. Собалеў. Вось яго успамін: “Успамінаючы гэтую аперацыю, я называю яе зараз звычайнай, аглядваючыся назад, праз дзесяцігоддзі, ведаючы гісторыю партызанскай вайны, у якой незвычайнае і гераічнае былі паўсядзённым жыццём многіх людзей, якім выпаў лёс абараняць нашу краіну ў тыле ворага.

Аперацыя пачалася з таго, што камандзір атрада “Барацьбіты” Дзмітрый Паўлавіч Распопаў пастроіў групу, праверыў яшчэ раз нашу амуніцыю. Кожны меў аўтамат, пісталет “ТТ”, фінскі нож і гранаты. У мяне ж як мінёра, былі яшчэ пасаціжы. Не забыў камандзір паглядзець, колькі пар лапцей вісела за спіной у кожнага. У той цяжкі час лапці насілі ў гэтых месцах былой Заходняй Беларусі з кары ліпы ці вярбы. У краі балот гэты абутак быў надзейным, таму, што ногі ў ім не засмоктваліся ў балотны глей, ды і не было халяў, у якія звычайна набіраецца вада.

У Кастрамской вобласці, адкуль я родам і дзе прайшло маё дзяцінства, мне даводзілася бачыць лапці, але яны былі з лыка або вяровачныя. Безумоўна, такія лапці служылі больш, чым з кары вярбы. Але з цягам часу мы навучыліся і гэтыя лапці рабіць трывалымі і зручнымі, абшываючы іх скурай з кароў ці іншых жывёлін.

Праверыўшы амуніцыю і яшчэ раз паўтарыўшы нашу задачу, камандзір спытаў, ці ўсё зразумела. Мы адказалі, што гатовы да выканання задання. Мне, як старшаму групы, камандзір напомніў: “Саша, беражы рабят, не лезь напралом, абдумвай усё, дасканала разведвай шлях. Не хадзі па дарогах, на іх часта немцы і паліцаі робяць засады”.

Мы ведалі таксама і пра так называемыя “трохвугольнікі”, калі першая засада прапускае групу і страляе партызанам у спіну, а наперадзе адкрываюць агонь дзве другія групы. Аб гэтым усім і папярэджваў камандзір. Мы моцна абняліся, і група, якая налічвала пяць чалавек, выйшла з асноўнай базы.

Да чыгункі, дзе намячалася правесці аперацыю, было некалькі дзесяткаў кіламетраў. У далейшым, каб часцей здзяйсняць дыверсіі, на гэтым шляху была абсталявана рэзервовая база.

Дарогай мы яшчэ раз прадумалі, як лепш прайсці шлях і выйсці дакладна на перагон паміж станцыямі Бастынь і Люшча. У групу ўваходзілі добраахвотнікі-камсамольцы, усе былі спартсменамі і гарэлі жаданнем даказаць, што няма перашкод для партызан. А перашкоды былі вельмі сур’ёзныя.

Калі мы, узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, выбралі азімут і намецілі на карце шлях, то выявілася, што ісці давядзецца па непраходнаму балоту. Але перавага была ў тым, што можна было рухацца і днём, не баючыся засад.

Ішлі з вялікім адрывам адзін ад другога: асабліва на балоце з глеістым дном і на самых небяспечных участках.

Здавалася, балота ніколі не кончыцца, пасля пераадолення аднаго з асушальных каналаў, запоўненага вадой, прайшоўшы яшчэ некалькі кіламетраў, нарэшце, убачылі лес. Стомленыя і галодныя, прамоклыя ў ледзяной вадзе, мы ад радасці паўтаралі: “Лес, лес!”.

Лес, праўда, быў незвычайны. Дрэвы раслі на купінах, расліннасці паміж імі ніякай. Прайшоўшы па гэтаму лесу метраў 100-150, мы зразумелі, што радасць наша была заўчаснай.

Прастора паміж дрэвамі была напоўнена вадой і ліпкім глеем, у які вельмі моцна зацягвала ногі, хаця на іх і былі лапці. Прымаю рашэнне — выходзіць з гэтага гіблага месца. Аслабеўшыя, дапамагаючы адзін аднаму, выйшлі з лесу. Адпачылі, стоячы ў вадзе па грудзі. Адзін з групы вельмі аслабеў і мы абступілі яго вакол, і падтрымлівалі сваімі целамі, даючы магчымасць набрацца сіл.

Падмацаваўшыся апошнім кавалкам хлеба, працягвалі шлях далей, змяніўшы ў сувязі з абставінамі маршрут. Рэчку Цну, якая перагарадзіла шлях, пераплывалі на плыту. Толькі каля берага, які зарос кустамі, шост даставаў дно, а пасярэдзіне русла рэчка здавалася бяздоннай. Пераправіўшыся на супрацьлеглы бераг і замаскіраваўшы плыт у непрыступным месцы, адыходзілі балотам па грудзі ў вадзе.

У хуткім часе ўвайшлі ў лес. На гэтым беразе ён быў ужо зусім іншым, звычайным, з цвёрдай глебай пад нагамі. Настрой у хлопцаў прыўзняўся: ведалі — хутка чыгунка. Ішлі праз лес, не шукаючы сцяжынак, па компасу. Па прасвету, які раптам адкрыўся наперадзе, зразумелі, што выйшлі да чыгуначнага палатна. Цяпер патрабавалася асаблівая ўвага. Я выразаў тоненькі доўгі пруцік і, ідучы некалькі наперадзе групы, пачаў паціху вадзіць ім зверху ўніз. Гэта была мера перасцярогі — фашысты ставілі іншы раз міны нацяжнога дзеяння на падыходах да вырубак лесу, якія яны рабілі для лепшага абстрэлу мясцовасці ля чыгунак.

На краю вырубкі мы залеглі: трэба было старанна разведаць месца знаходжанне варожых дзотаў і ўстанавіць інтэрвал праходжання фашысцкага патруля. Чорныя хмары плылі над лесам: ўсё гаварыла, што ноч будзе цёмнай, а гэта нам і трэба было. З наступленнем цемнаты, захоўваючы дыстанцыю, адзін за другім мы накіраваліся праз высечаны лес да чыгункі. Раптам пруцік за штосьці зачапіўся. Гэта быў дрот. Прасачыў куды ён вядзе. Бачу — на пню зрэзанай бярозы прывязана шарыкавая міна нацяжнога дзеяння. Звычна дастаў з кішэні пасаціжы, хацеў імі перакусіць дрот, але тут думка, што ў міне можа стаяць зваротны ўзрывацель двайнога дзеяння, прымусіла шукаць іншае рашэнне.

Рабяты чакаюць майго рашэння і я дастаю газету, вешаю яе на дрот і ціха гавару: “У любых умовах скакаць толькі праз газету”. Пераскокваю першым, адыходжу на некалькі крокаў, падаю сігнал наступнаму. За мной павінен быў скакаць самы аслабеўшы, чые сілы мы падтрымлівалі перабіраючыся праз балота. Напэўна, ад стомленнасці ён не зразумеў каманды. Паўтараю сігнал. Бачу — ён пераадолеў перашкоду, а за ім і ўсе астатнія тры таварышы.

Мы зразумелі, што зайшлі на міннае поле, а значыць трэба было разведаць, ці ёсць тут міны. Дасканала аглядаючы дарогу, група марудна падыходзіла да чыгуначнага палатна. Ужо каля самай дарогі, метраў за 10, мы ўбачылі патруль. Цемната надзейна нас схавала ўнізе, каля насыпу, гітлераўцы ж наверсе былі добра бачны. Ляглі і бяром патрульнага на прыцэл.

У іншы час кожны з нас пастараўся б, каб гэтыя восем ці дзевяць варожых салдат так і засталіся ляжаць на гэтым насыпу, але тады ў нас было іншае заданне: не прапусціць варожы эшалон на фронт. І мы павінны былі выканаць гэтае заданне. Прапусціўшы патруль, адразу прыступілі да работы. Кожны з нас ведаў свае абавязкі: адзін ахоўвае злева, другі — справа, трэці — ззаду, ён жа дапамагае адносіць зямлю. Чацвёрты знаходзіцца са мной.

У пачатку вайны варожыя цягнікі хадзілі ў любы час сутак. Потым, калі партызаны пад прыкрыццём цемнаты пачалі часта ставіць, нават адкрытым спосабам, пад рэйкі перад набліжэннем цягніка міны, ноччу рух спыніўся. Калі ж была ўзмоцнена варта, і ноччу цягнікі не хадзілі, мы пачалі міны ставіць так, каб ранішні патруль, праходзячы участак, не заўважыў слядоў устаноўкі мін.

На практычных занятках у лагеры мы выпрабавалі шмат варыянтаў устаноўкі мін. Месца, дзе знаходзілася міна, старанна выраўнівалася і нават палівалася мазутам. Аднак усё ж можна было вызначыць, што нядаўна ў гэтым месцы капалі.

Агледзеўшы участак, прымаю рашэнне: міну ставіць з тарца шпалы ў месцы яе перасячэння з рэйкай, прытым не закранаючы паверхні. Клопатаў, вядома ж, больш, але так больш надзейна. Фінскім нажом, стараючыся не рабіць шуму, узрыхляю зямлю. Рукамі выграбаю яе з-пад шпалы і збіраю ў мяшочак. Працуем зладжана, дакладна, як гадзіннікавы механізм. Не звяртаю ўвагі на боль у руках, і ў хуткім часе месца для міны становіцца даволі вялікім — у яго змяшчаецца скрынка з васьмю кілаграмамі ўзрыўчаткі.

І вось засталося апошняе: дастаю мыльніцу, у якой прынесены бензін, і паліваю ім месца ўстаноўкі міны. Гэта мера перасцярогі на выпадак, калі гітлераўцы накіруюць групу сабак. Яшчэ раз правяраю ці ўсё зроблена так як трэба. Зрок у гэты час асабліва абвостраны… Адыходзім да насыпу. Вяртаемся тым жа шляхам, што і прыйшлі. Да газеты заставалася метраў 25, калі ў начную імглу ўзвілася асвятляльная ракета. Нас заўважылі і адразу з двух дзотаў пачаўся абстрэл. Кулі касілі траву, упіваліся ў дрэвы, праносіліся зусім побач з намі. Здавалася, тысяча аўтаматаў сваёй траскатнёй запоўніла ўсё навакол.

А мы яшчэ не выбраліся з міннага поля. Газета ўжо бялее наперадзе. Яна наша надзея. Там канец міннага поля. Перабежкамі адзін за другім усе чатыры мае таварышы апынуліся па той бок гэтага запаветнага маяка. Цяпер мая чарга: пераскокваю, падаю за дротам на зямлю. Цяпер усё ў парадку. Страхуючы адзін другога паўзком дабраліся да лесу. Трэба было тэрмінова адыходзіць, фашысты маглі пачаць пераследаванне.

У надзейным месцы дачакаліся выбуху. На гэты раз мы падарвалі паравоз і толькі дзевяць вагонаў. Мусіць састаў ішоў на малой хуткасці. На базу вярталіся стомленымі, але з добрым настроем. Жартавалі, што гэта не машыну з гітлераўцамі падарваць, хаця для гэтага таксама патрабавалася кемлівасць.

Гарэла зямля пад нагамі акупантаў. І яны дадумаліся нават да таго, што наперадзе аўтамашын прапускалі сялян на конях, і, калі павозкі не падрываліся, праязджалі на машынах самі.

Быў выпадак, калі хтосьці з мясцовых партызан паставіў на шашы міну і селянін, які ехаў наперадзе гітлераўцаў, падарваўся. Ідучы на заданні па знішчэнню нямецкага транспарту на шашы, мы павінны былі клапаціцца і аб бяспецы савецкіх людзей. Вядома, адна аперацыя не была падобна на другую. Напрыклад, у адной з іх мы заўважылі, што дарога для машын у месцы правядзення дыверсіі вузкая, колы іх заязджаюць на прыдарожны каменны насціл, павозка ж рухаецца не захопліваючы коламі гэтага месца. Ноажамі дасталі з насцілу два камяні, выкапалі яму, заклалі міну. Прыбраўшы зямлю, каменні паклалі на месца, а марасіўшы дожд змыў з іх усе пясчынкі. Вынік быў выдатны — дзве падводы праехалі, а эсэсаўцы ўзляцелі ў паветра.

Адзінаццаць разоў выходзіла група на дыверсіі, дзевяць з іх былі ўдалымі. Але дзве міны мэты не дасягнулі: адну простую міну, якую мы ставілі пры святле пражэктара, фашысты заўважылі і дасталі, затое другую абясшкодзіць ім не ўдалося — пры размініраванні міна ўзарвалася, разбурыўшы чыгуначнае палатно.

Некалькі аперацый група правяла па разведцы гарнізонаў і ваенных аб’ектаў. Затым камандаванне перакінула нас у раён шашы Масква — Варшава. Чыгунка была тая ж самая — Лунінец-Баранавічы. Мы ў глыбокім тыле ворага. Наша задача — не даць яму падвезці да фронта зброю, боепрыпасы і жывую сілу.

Мы змагаліся за жыццё савецкіх людзей, помсцілі за іх пакуты, што прынеслі на нашу зямлю фашысты. Гэта нянавісць да ворага натхняла нас на подзвігі ў тыле, дапамагала настойліва і ўпэўнена выконваць любыя, часам вельмі складаныя заданні.

А. Собалеў, былы камандзір групы атрада “Барацьбіты”, ганаровы ветэран запасу, ветэран аўтамабільнай прамысловасці, ветэран асобнай мотастралковай брыгады асобага назначэння.
„Ленінскі шлях”, 28 кастрычніка 1980 года.

“…зараз камуніст інжынер А. Собалеў кіруе цэхам канічных ролікаў на Першым Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе ў Маскве. На роднае прадпрыемства ён вярнуўся адразу пасля вайны. Працаваў слесарам, майстрам, намеснікам начальніка цэха тэхнічнай часткі. У 1951 годзе на “выдатна “ закончыў машынабудаўнічы тэхнікум, у 1961 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю. Ім заўсёды валодала нязменнае перакананне: у сапраўднага чалавека ёсць адна магчымасць для самасцвярджэння — праца, якая ўсведамляецца як святы абавязак, норма паводзін. Ступені росту завода былі ступенямі росту самога франтавіка.

Пытлівы, неспакойны па характары, Собалеў на ўсё глядзіць, як кажуць у цэху, дзяржаўным вокам. Многае даў ён прадпрыемству, з’яўляючыся членам тэхнічнага савета. Як рацыяналізатар двойчы ўдзельнічаў на ВДНГ. Сумесна з групай заводскіх умельцаў распрацаваў і ўкараніў устройствы, якія намнога аблегчылі працу рабочых. Яны шырока прымяняюцца на іншых падшыпнікавых і машынабудаўнічых заводах краіны, а таксама за мяжой.

Собалеў, поўны сіл і энергіі, новых задум. Ён усё прымае блізка да сэрца: хтосьці з рабочых дапусціў брак, прагуляў, прышоў у цэх не ў гуморы, распытае, заспакоіць. Умее спытаць. Калі трэба. Часта выступае перад моладдзю з успамінамі аб барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аб подзвігах партызан”.

Д.П. Распопаў.
“Ленінскі шлях”, 23.02.1980 года

Уважаемые читателии, нижепоименнованные материалы можно найти в библиотеках, в том числе и в интернете.

1. Газета „Правда” 2.01.1975 г. ст. „Подвиг Москвы”.

2. Газета „Красная звезда” 29.08.1979 г. „Эшелоны летят под откос”.

3. Книги „Динамовцы в боях за Родину” 1, 2-ой выпуски, 1975; 1979 годы. ДОСААФ.

4. Фронтовая газета „Победа за нами”. №3, 21.01.1945 год. „Кавалеры ордена Ленина”.

5. Газета „Правда”, 1.02.1973 г. „Партизанская Слава”.

6. Газета „Правда” 26.05.1974 г. „Особого назначения”.

7. Газета „Красная звезда” 2.08.1974 г. „И весь отряд рванулся в наступленье”.

8. Газета „Спортивная Москва”, №1 1975 г. „Опережавшие фронт”.

9. Книга „Юность уходит в бой”. Военное издательство Министерства обороны СССР. Москва, 1973 год, автор И.Ю. Давыдов.

10. Книга „Память бессмертного подвига”. Изд. „Московский рабочий”, 1972 год.

11. Газета „Правда”, 27.07.1981 год. „Имя его легендарно”.

12. Газета „Спортивная Москва” №49 8.12.1977 год. „Подвиг”.

13. Газета „Красная звезда” 3.12.1980 год. „Мужество чемпиона”.

14. Газета „Московская правда”, 3.09.1977 год. „Подвиг разведчиков”.

15. Газета „Московский комсомолец” 30.12.1976 года, статья: “По комсомольской путёвке”.

16. Газета „Красная звезда”, 29.07.1981 год. “Раунды мужества” о Николае Королёве.

17. Газета „Московская правда”, 13.09.1974 год. „Партизанский комбриг”.

18. Книга „На тревожных перекрёстках“, автор С.А. Ваупшасов, Герой СССР.

19. Книга „У нас особое задание”, автор Иван Юркин.

20. Книги „Прыжок в легенду” и „О чём звенели рельсы?” Автор Гнедюк.

21 Книга „Эшелоны идут под откос”. Изд. „Детская литература” Николай Томаш.

22. Книга „Неуловимые мстители” М.С. Прудников (ещё есть несколько книг других авторов ).

23. Газета „Комсомольская правда”, 4.12.1971 год. „Ушла в разведку” (О Любе Кулаковой – чемпионке по лыжам).

24. Газета „Правда” 22.02.1982 год. „Не ради славы” о белорусе, партизане-ОМСБОНовце, Герое Социалистического труда Дмитрие Червякове.

25. Книга „Люди легенд”, г. Москва, политлитература 1974год 26. Книга „Бессмертные имена” г. Минск, издательство “Беларусь”, 1979 год.

27. Книга „На разгневанной земле”, г. Минск, 1965 год, изд. „Беларусь”.

28. Книга „Партизанская хроника”, г. Минск, 1971 год.

29. Книга „Доброволец всю жизнь”, г. Москва 1968 год.

30. Книга „От Путивля до Карпат”, г. Москва 1970 год, Ковпак С.А.

31. Книга „Это было под Ровно”, г. Элиста, 1968 год (О Николае Кузнецове).

32. Книга „Сильные духом”, г. Свердловск, 1971год.

33. Книга „Чекист”, г. Москва, 1963 год, М. Цесарский.

34. Книга „Мятежное сердце”, г. Минск, 1959, М.Т. Паслядович.

35. Книга „Кірыла Арлоўскі”, г. Мінск, 1971, В. Панамароў.

36. Книга „Повесть о К.П. Орловском”.

37. Книга „Чалавек з легенды” о В.З. Корже 38. Книга „Неуловимые действия”, г. Москва, 1965 год.

39. Книга „Разведчики неуловимых”, г. Москва 1969 год.

40. Книга „Комбриг неуловимых” г. Москва, 1969 год, Б. Скорбин.

41. Журнал „Полымя”, г. Минск, 1970 год.

42. Книга „У берегов Палика”, г. Минск, 1969 год.

43. Книга „Буря гнева”, 1971 год.

44. Сборник „40 беспокойных лет на боевом посту”, г. Минск, 1974 год 45. Книга „Фронт без линии фронта”.

46. Книга „Люди нарочанского края”.

47. Фильм „Третий тайм” — 1962 год, по книге „Тревожные облака”, 1957 год, Борщаговский Александр Михайлович.

48 Книга „Внимание, Ковпак!”, г. Москва, 1971 год, ДОСААФ, Пётр Брайко и Оксана Калиненко.

49. Книга „Люди с чистой совестью”.

50. Книга „Пароль не нужен”.

Очерки за последние два года в газете „Советская Белоруссия”.

51. Газета „СБ”. Память о „Славном” 22 мая 2008 года.

52. Газета „СБ”. 12.03.2009 год. „Минск: “Арена тайной войны”. О „Градове” — Герое Советского Союза — Станиславе Алексеевиче Ваупшасове.

53. Газета „СБ”. 14.03.2009 год. Квадрат „Малевичи”, отряд „Храбрецы” командир Александр Рабцевич.

54. Газета „СБ”. 15.04.2009 год. „Валя из группы “Родные”.

55. Газета „СБ”. 2.04.2009 год. „Партизан первого часа” о Герое Советского Союза Василии Захаровиче Корже.

56. Газета „СБ”. 5.06.2009 год. „Комдив Рокоссовский”.

57. Газета „СБ”. 19.01.2010 год. „Вторые”, отряд специального назначения, о Герое Советского Союза — ОМСБОНовце Николае Зебницком.

58. Газета „СБ”. 27.02.2010 год. „Комсомолка, спортсменка, диверсантка…”.

59. Газета „СБ”. 2.04.2010 год. „Как раздавили июньского жука”, об отряде “Славный”, группе Шестакова.

60. Газета „СБ”. 16.05.2010 год. „Маршрутами агента”, о группе “Храбрецы”.

61. Газета „СБ”. 28.12.2010 год. „Пал Палыч” — имя из легенды” (о группе „Вторые”).

62. Газета „СБ”. 2.02.2011 год. „Незабытый полк”, о партизанском соединении „Тринадцать”.

63. Газета „СБ“. 19.02.2011 год. „Судьба полкового пулемётчика“, об авторе учебника географии, преподавателе Могилёвского государственного университета Петре Алексеевиче Лярском.

64. Книга “Тревожные облака” автор-Борщаговский Александр Михайлович, 1957 год. Поставлен в 1962 году фильм „Третий тайм“, об игре команды киевского „Динамо“ с фашистской командой Люфтваффе — „Легион Кондор“ в 1942 году на киевском стадионе „Динамо“. За выигрыш у фашистов большинство футболистов были расстреляны, некоторые отправлены в концлагеря. На стадионе стоит памятник. В 1983 году мы с группой „Память“ Лунинецкой школы-интерната были на киевском стадионе.

В 2012 году ожидается выход ещё одного фильма о подвиге футболистов — „Матч“ в 70-ю годовщину победы футболистов киевского «Динамо» над фашистской командой. Съёмки идут в Украине.

65. Газета „Вечерний Брест“ 1.07.2011 год. „Борцы“ сражались на Полесье 66. Газета “СБ “. 15.02.2012 год. “Бойцы особого назначения”, об отряде “Славный”. Вера Соколовская

Назад | Далей