Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

luninetsm@tut.by
luninetsm@tut.by

Iван Панасюк

Письма командиров

Сустрэча з "людзьмі з легенд"

Трыццаць сёмы год пайшоў з таго часу, як наш гераічны народ ва ўпартай барацьбе разграміў ненавісных фашысцкіх захопнікаў. Гэтым самым ён даказаў, што нікому не ўдасца перамагчы той народ, які пазнаў шчасце свабоды, шчасце мірнай і стваральнай працы.

Назаўсёды застанецца ў памяці народа радаснае вясенняе свята — Дзень Перамогі. Сёлета група “Пошук” нашай школы сустракала яго разам з ветэранамі асобнай мотастралковай брыгады асобага прызначэння (ОМСБОН) у горадзе-героі Маскве.

Па прыезду ў сталіцу Краіны Саветаў нас сустрэў Дз.П. Распопаў, камандзір атрада “Барацьбіты”, які з сярэдзіны студзеня і па 5 ліпеня 1944 года дзейнічаў на тэрыторыі Лунінецкага і Ганцавічскага раёнаў. З Дзмітрыем Паўлавічам мы накіраваліся на малую арэну стадыёна “Дынама”, дзе была намечана сустрэча ветэранаў ОМСБОНа. Сюды прыйшлі Героі Савецкага Саюза В.А. Карасёў, А.М. Шыхаў — камандзір атрада “Багатыры”, з якім атрад “Барацьбіты” пачынаў пераход лініі фронта ў студзені 1944 года, адзін з першых камандзіраў брыгады ОМСБОНа генерал-маёр В.В. Грыднеў, камандзір першага палка — палкоўнік М.Ф. Арлоў і іншыя.

…Прыціх стадыён, куды сабраліся больш за 20 тысяч чалавек. На зялёным полі спартыўнай арэны выстраіліся ветэраны з букетамі кветак, уручаных гэтым праслаўленым героям шчаслівай дзетварой. Пачалося ўшаноўванне былых байцоў, спартсменаў таварыстваў “Дынама” і “Спартак”. Пасля адбылася хвалюючая сустрэча членаў нашай групы і ветэранаў ОМСБОНа, і канечне, з воінамі атрада “Барацьбіты” — Таццянай Уладзіміраўнай Харламавай, А.С. Собалевым; з ваенным карэспандэнтам “Чырвонай Звязды” — І.Р. Іваннікавым, з А.А. Кажаевым, А.І. Аўдзеевым, С.Д. Канстанцінавым. Яны расказалі шмат цікавага з той далёкай ужо вайны. Наша група сфатаграфавалася з ветэранамі. На наступны дзень групу зноў чакала новая хвалюючая сустрэча ў Ізмайлаўскім парку. Сюды прыйшлі ветэраны — партызаны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны ОМСБОНа. На сустрэчу прыйшоў Алег Кірылавіч Ляхоўскі — намеснік камандзіра атрада, Васіль Васільевіч Бездушаў — камандзір дыверсійна-падрыўной групы атрада №2 і камандзір групы №1 — А.С. Собалеў.

Група ўзначаліла калону ветэранаў, усклала разам з імі кветкі да помніка загінуўшым воінам. Ад імя Саветаў ветэранаў ОМСБОНа А.С. Собалеў урычыў групе “Пошук” нашай школы медаль “Ветэрану ОМСБОНа” і пасведчанне за пошукавую і ваенна-патрыятычную работу.

Мы пабывалі на Краснай плошчы, у Маўзалеі Леніна, наведалі іншыя памятныя мясціны горада-героя Масквы.

Не знаходзіцца слоў, каб расказаць пра ўсе тыя ўрачыстасці, якія засталіся ў нашай памяці ад паездкі ў Маскву, пра непаўторныя сустрэчы з “Людзьмі легенд”.

Алёна Максімчык, член групы “Пошук” Вялуцкай сярэдняй школы.
“Ленінскі шлях”, 30 мая 1981 года.

Со 2 сентября 1981 года наша семья переехала на работу в г. Лунинец, в Лунинецкую школу-интернат. Здесь же в здании учебного корпуса наша семья: жена Лариса Константиновна, 5 летняя дочурка Маринка и я жили. Я зоочно учился в Минском государственном педагогическом институте иностранных языков. Вёл фотокружок и руководил группой ”Память”, продолжая традиции группы “Поиск” Велутской СШ. С воспитанниками 7-8 классов совершали экскурсии по местам Боевой Славы раёна, области, побывали в городе-герое Киеве, приглашали к себе на встречи ветеранов Великой Отечественной войны, партизан и командиров бригады имени С.М. Кирова. В 1983 году был создан замечательный музей в школе–интернате. Материалы и стенды были посвящены истории города и раёна с древних времен и до наших дней; Лунинетчине в период белопольской оккупации, Гражданской и Великой Отечественной войнам, послевоенному строительству, а так же стенды, посвящённые участникам необъявленной войны в Афганистане. Встречались с участниками этой войны и с группой “Поиск” Велутской СШ. 8 мая 1983, в ответ на встречу в Велутской СШ 23 февраля 1982 года.

Вспомнилась эта встреча группы “Память” Лунинецкой школы–интерната с группой “Поиск” Велутской СШ с ветеранами Великой Отечественной войны д. Велута 23 февраля 1982 года. Кстати, это была не единственная такая встреча, она повторилась и в последующие годы. Это дало возможность ученикам познакомится ближе друг с другом и поделится своими планами в поисковой работе. В районке появилась небольшая заметка.

Сустрэча з ветэранамі

У Вялуцкай сярэдняй школе адбыўся «агеньчык» членаў групы мясцовых следапытаў і вучняў восьмага класа Лунінецкай школы–інтэрната. На «агеньчык» былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Андрэевіч Волін, кавалер двух ордэнаў Славы, Іван Сцяпанавіч Гардзюк, Дзям’ян Сяргеевіч Драбовіч і Аляксей Барысавіч Насеня. Вечар адкрыў следапыт групы “Пошук” Анатолій Аляшкевіч. Ён прадставіў удзельнікам ганаровых гасцей-ветэранаў, павіншаваў іх з днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту. Затым з успамінамі выступалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія расказвалі аб неўміручым подзвігу нашага народа, нашых салдат у мінулай вайне. Ветэраны адказалі на шматлікія пытанні, пажадалі рабятам поспехаў у вучобе, светлага мірнага неба. Выступленні ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнасці членаў групы “Пошук” і вучняў Лунінецкай школы-інтэрната. Школьнікі падарылі на памяць ветэранам кнігі і сфатаграфаваліся разам.

У заключэнне вучні Лунінецкай школы–інтэрната пазнаёміліся з матэрыяламі кутка Баявой Славы Вялуцкай СШ, запрасілі чырвоных следапытаў групы “Пошук” да сябе ў госці.

“Ленінскі шлях”, люты 1982 года.

Пасля некалькіх сустрэч у Лунінецкай школе-інтэрнаце была таксама ўтворана група чырвоных следапытаў 28 студзеня 1982 года, якая выбрала сабе назву “Памяць”, у яе увайшлі 15 вучняў 7-8 класаў.

Чаму “Памяць”? — Памяць аб той страшнай, невядомай нашым выхаванцам ды і нам самім, Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў вайне. “Памяць” пра яе усё яшчэ не дае спакойна спаць ветэранам, яна ў іх і нашых сэрцах, у сэрцах сыноў і ўнукаў тых, хто ўжо не прыйдзе з поля бітвы ніколі. Памяццю ім, загінуўшым на палях бітваў, служыць наша памяць. Памяць у паэмах, легендах песнях, вершах, раманах і наканец “Памяць”, адлітая ў бронзу, мармур і бетон. Гэта яны, салдаты 41-га, якія першымі зрабілі крок ў бессмяроцце засталіся навечна стаяць у раз’ездаў дарог, на ўзлесках лясоў; гэта іх сэрцы палыхаюць полымям языкоў Вечнага агню ў магіл соцен яшчэ Невядомых пакуль салдатаў. Стаяць яны ў гордым і журботным маўчанні не толькі на палях і дарогах нашай Радзімы, але і на палях краін вызваленай нашым салдатам Еўропы. Іх помніць выратаваны Свет, “…Свет вечны, Свет жывы!” Часта помнікі атрымліваюць назвы у гонар савецкіх салдат, як, напрыклад, адзін з помнікаў у Балгарыі, помнік называюць простым імем–імем Алёша.

Членамі групы быў распрацаваны план пошукавай работы. Першым пунктам нашай работы быў канчатковы збор матэрыялаў у наш школьны музей, які працаваў, але афіцыйна быў адкрыты толькі ў 1983 годзе. Група выпускала сваю насценную газету з назвай “Патрыёт”, эпіграфам якой былі словы:

Вспомним всех поимённо
Вспомним сердцем своим
Это нужно не мёртвым —
Это нужно живым!

В 1991 я перешёл работать в СШ №2 г. Лунинца. Через года 2-3 нашего прекрасного музея не стало, а следовательно и экспонатов. Мне это стало известно лишь после того, когда там всё уже свершилось. Очень сожалею, что многое исчезло безвозвратно. Наш музей был местом встреч с ветеранами Великой Отечественной войны и ветеранами труда, с 1982 года с воинами-интернационалистами, которых сегодня мы называем уважительно «афганцы». Один из разделов нашего музея уже тогда был посвящён нашим лунинецким «афганцам». Здесь проводились приёмы в октябрята, пионеры; проводились классные часы, уроки истории, литературы. Открыв дверь, включались 11 цветных слайдов городов-героев; полыхал «миниатюрный вечный огонь» в звезде, рядом каска. Чётко, со вкусом художника-оформителя, смотрелись стенды. Всё это было… и всё исчезло, кроме фотографий встреч с ветеранами, встречи по поводу 25-летия Лунинецкой школы-интерната в сентябре 1988 года. И пишу об этом осознанно, чтобы подобное не могло нигде больше повториться, ведь это святое дело — “Музей памяти…” Знаю, что теперь оформляется в лицее музей этнографии. Уверен, что он будет! Не хотелось бы, чтобы он повторил судьбу предыдущего.

Члены групы “Памяць” актыўна ўключыліся ў работу па знаёмству з ветэранамі партызанскага руху на Лунінеччыне. Мы запрасілі на адну з такіх сустрэч начальніка штаба партызанскага атрада імя М.І. Калініна, брыгады імя С.М. Кірава пінскага партызанскага злучэння Аляксея Паўлавіча Ермакова. Пасля цікавай сустрэчы, якая адбылася ў нашым, толькі што адкрытым музеі, выхаванцы школы-інтэрната з вялікім задавальненнем сфатаграфаваліся на памяць, а у ўгазеце з’явіўся нарыс:

Памяць вогненных год

Нядаўна ў нашай школе-інтэрнаце створана група чырвоных следапытаў “Памяць”, дэвізам якой сталі словы “Ніхто не забыты, нішто не забыта!” Група распрацавала план работы. У адным з яго пунктаў запісана: “Праводзіць сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на Лунінеччыне”.

Следапытам стала вядома, што у нашым горадзе жыве чалавек, лёс якога звязаны з партызанскім рухам на тэрыторыі раёна. Гэта былы начальнік штаба партызанскага атрада імя М.І. Калініна Аляксей Паўлавіч Ермакоў. З ім выхаванцы і сустрэліся ў школьным музеі.

“Мая Радзіма – Смаленшчына — расказвае Аляксей Паўлавіч. — Там закончыў школу, затым працавў. Пасля службы ў арміі паступіў у Казанскае пяхотнае вучылішча.

Вайна застала А.П. Ермакова, калі ён быў камандзірам узвода разведкі стралковага палка. Горкі пыл прасёлкавых дарог, варонкі ад нямецкіх бомб і снарадаў — усё гэта ніколі не забудзе Аляксей Паўлавіч. У адным з няроўных баёў ён трапляе ў палон, затым арганізуе ўцёк. І вось, А.П. Ермакоў разам са сваім сябрам малодшым лейтэнантам Мікалаем Красоўскім, па лясах і балотах прабіраецца на ўсход. Усхвалявана слухаюць юныя следапыты расказ ветэрана — ўдзельніка партызанскага руху на Лунінеччыне.

Жнівень 1941 года. У вёсцы Бастынь арганізоўваецца невялікая група байцоў, якая пачала шукаць сувязь з партызанамі. У склад групы ўваходзілі старшы палітрук Андрэй Хацкевіч, тэхнік-лейтэнант Павел Манакоў, старшы сержант Іван Чысцякоў і іншыя, усяго налічвалася каля 30 чалавек — расказвае А.П. Ермакоў. — Неўзабаве нам удаецца ўстанавіць сувязь з такой жа групай байцоў, якой камандаваў Пётр Мітрафанавіч Тараўкоў… Вясной 1942 года адбываецца сустрэча груп з атрадам імя Шыша. Шырыцца партызанскі рух. Ствараецца партызанскі атрад імя С.М. Кірава, які затым вырас у брыгаду.

— Не ведалі фашысты спакою ні днём ні ноччу на перагонах Мікашэвічы-Пінск, Лунінец-Малькавічы, Люшча-Бастынь, Дзятлавіч-Лунінец, — працягвае ўспаміны Аляксей Паўлавіч. — Ляцелі пад адхон нямецкія ваенныя эшалоны. Народныя мсціўцы знішчалі чыгуначнае палатно. Былі разгромлены гітлераўскія гарнізоны ў вёсках Лунін, Бастынь, Парахонск.

Чырвоныя следапыты даведваюцца пра аперацыю па разгрому гарнізона ў мястэчку Леніна, якая была праведзена ў верасні 1942 года. Шмат гітлераўцаў у тым баі знайшлі сабе магілу.

Многа было праведзена баявых аперацый, — гаворыць Аляксей Паўлавіч. — Партызаны помсцілі ворагу як толькі маглі: узрывалі масты, знішчалі тэлефонную сувязь і чыгуннае палатно.

8 ліпеня 1944 года партызанская брыгада сустрэлася з Чырвонай Арміяй. Большасць партызан пайшлі дабіваць ворага. Хацелася і А.П. Ермакову дайсці да Берліна. Але ён быў астаўлены для правядзення партыйна-гаспадарчай работы.

Аляксей Паўлавіч Ермакоў і зараз у страі. Негледзячы на пенсійны ўзрост ён працягвае працаваць. Былы партызан узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Жонка ветэрана Вольга Савічна таксама была ў партызанскім атрадзе. Сям’я Ермаковых выгадавала два сыны і дачку, якія закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы і зараз працуюць.

Чырвоныя следапыты групы “Памяць” падзякавалі Алякесея Паўлавіча за цікавыя ўспаміны, за тое, што мы зараз жывем шчаслівым, мірным жыццём. Памяць вогненных год — незабыўныя і хвалюючыя падзеі і імгненні.”

“Ленінскі шлях”, 2 сакавіка 1982 года.

Падобных сустрэч за 5 гадоў у нас было нямала. У верасні 1983 года мы сустракаліся з упаўнаважаным асабовага аддзела атрада імя Сталіна Рыгорам Савічам Юрцэвічам, у кастрычніку месяцы нас наведаў былы партызан атрада “За Радзіму” — Максім Васільевіч Арабей, запрашалі таксама Гопту Аляксандра – партызана брыгады імя С.М. Кірава. За 8 гадоў існавання групы выхаванцы даведаліся шмат новых старонак з Вялікай Айчыннай вайны. Нашай групе было дадзена даручэнне падрыхтаваць кароткую характарыстыку помнікаў на тэрыторыі Лунінецкага раёну і мемарыяльных дошак у горадзе Лунінцы. Члены групы з энтузіязмам узяліся за гэтую работу разам з вясковымі школьнікамі. Групай было сабрана з розных крыніц: газет, часопісаў, кніг каля 50 фотаздымкаў. У 2002 годзе з’явілася добрая брашура “Помнікі зямлі Лунінецкай”, дзе ёсць і нашы два здымкі. Аб усіх сустрэчах, паходах, паездках былі напісан артыкулы і нарысы ў нашай насценнай газеце “Патрыёт”, а таксама мы адпраўлялі матэрыял у нашу раёную газету “Ленінскі шлях” — сёння “Лунінецкія навіны”. Устанавілі перапіску з ветэранам ОМСБОНа, камандзірам атрада асобага назначэння “Багатыры” яны ж ”Волаты” — Аляксандрам Мікітавічам Шыхавым, героем Савецкага Саюза. Дзеці пасылалі яму віншавльныя паштоўкі і пісьмы аб нашай сціплай пошукаваў дзейнасці, аб цікавых справах. Мы атрымалі ад яго некалькі пісем, адно з іх вы прачытаеце ў гэтым зборніку. У 1984-1986 годы мы з членамі групы чыталі цікавыя матэрыялы першага зборніка “Дынамаўцы ў баях за Радзіму”, бралі яго у групе “Пошук” Вялуцкай сярэдняй школе, а 1985 годзе Савет ветэранаў ОМСБОНа з г. Масква даслаў нам зборнік другога выдання. Мы чыталі па аднаму нарысу у нядзелю, нашы выхаванцы пыталі, калі будзе наступнае чытанне. Яны з захапленнем слухалі, прыходзілі не толькі члены групы “Памяць”, але і другія вучні. Мала хто ведаў аб такім ваенным падраздзяленні, дзе ваявалі спартсмены пагранічнікі і работнікі НКУС (Народны Камісарыят Унутраных Спраў) і НКДзБ (Народны Камісарыят Дзяржаўнай Бяспекі) СССР і БССР. Чыталі і кніжку “Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму”, і “Бяссмяротныя імёны”, і “Чэкісты”. Глядзелі фільм — “Атрад асобага прызначэння”. Члены групы ўваходзілі ў склад савета нашага музея. За гады існавання музея быў сабраны багаты матэрыял аб гісторыі нашай Лунінеччыны. Мы наведвалі магілы трох пахаваных Герояў Савецкага Саюза на тэрыторыі г. Лунінца. У 1983 годзе здзейснілі паездку ў горад-герой Кіеў. Пасля вяртання выпусцілі цэлы нумар газеты “Патрыёт”, прысвечаны паездцы групы ў Кіеў.

Запрашалі мы да сябе і воінаў–інтэрнацыяналістаў з нашага раёна і горада Лунінца. Ў музеі быў прысвечаны ім — Героям Савецкага Саюза стэнд. Нашымі гасцямі былі маладыя энергічныя хлопцы, якія не вельмі хацелі успамінаць “афганскае пекла”; 9 нашых землякоў не вярнуліся з той “неаб’яўленнай” вайны, вайны на чужой зямлі. Лепш каб ніколі нашы маладыя хлопцы не зведалі такіх цяжкіх выпрабаванняў, як і іх родныя — матулі, бацькі, браты і сёстры. Упершыню сустрэча былых “афганцаў адбылася у Лунінцы ў 1984 годзе. Захавалася некалькі фотаздымкаў, якія будуць размяшчаны ў кнізе.

Члены групы “Памяць” хадзілі на сустрэчы. Аднойчы, у канцы красавіка 1983 года мы недалёка ад чыгуначнай станцыі Бастынь наведалі месца, дзе па расказам А.С. Собалева, 2 мая 1944 года, у час адной з аперацый па падрыву чыгуначнага палатна, загінуў кулямётчык атрада асобага прызначэння “Барацьбіты”, беларус Ермаловіч М.Д. Ідучы лесам, у бок урочышча “Калоцкае”, недалёка ад другога ўрочышча “Звярынец”, патрапілі ў домік, акружаны з ўсіх бакоў лесам, гаспадар якога ў гады вайны быў правадніком партызан да “жалезкі”, прозвішча яго — Баўкуновіч Іван Піліпавіч.У нас з ім таксама адбылася цікавая размова, расказаў пра зверствы, якія чынілі фашысты над бязбройнымі мірнымі жыхарамі. Сведкам таму і па сённяшні дзень, за пераездам, справа ля дарогі на Велуту, стаіць помнік 51-у мірнаму жыхару, растраляным фашыстскімі катамі. Ён часта праводзіў групы падрыўнікоў, як з атрадаў асобага прызначэння, так і партызан брыгады імя С.М. Кірава. Гэта было вельмі рызыкоўна. Аднак ўжо ішоў 1944 год, людзі ведалі, што фронт прыбліжаецца з кожным днём, і такія людзі, як Іван Піліпавіч, таксама прыбліжалі дзень Перамогі. На памяць мы зрабілі некалькі здымкаў з Іванам Піліпавічам, якую размяшчаем у зборніку.

У 1983 годзе сустракаліся з роднымі партызана Мікалая Кулакевіча на хутары за Сінкевічамі, на беразе прыгожай рачулкі Лань. У верасні 1984 года нам пашчасціла сустрэцца з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны пасёлка Мікашэвічы Мікалаем Гаўрылавічам Літвіновічам, дзедам маёй выхаванкі Святланы Окуневай, а перад 9 мая 1985 года з’явіўся невялікі артыкул у ”раёнцы”.

Чалавек неспакойнага лёсу

Перш чым запрасіць да сябе ў дом, Мікалай Гаўрылавіч шчодра пачаставаў нас яблыкамі з уласнага саду. Гэты сад былы франтавік пасадзіў у далёкім 1947 годзе адразу пасля дэмабелізацыі. Ён і зараз перакананы, што менавіта гэты квітнеючы сад дапамог яму прывыкнуць да мірнага жыцця. А ў хаце Мікалай Гаўрылавіч пачаў няспынны свой расказ. Нарадзіўся ў 1922 годзе ў пасёлку Мікашэвічы. Добра памятае дзіцячыя гады, якія прайшлі ў часы белапольскай акупацыі. Давялося зведаць шмат бяды сям’і Літвіновічаў. Таму такой шчырай радасцю сустракалі прыход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года. Аднак радасць была кароткачасовай. У чэрвені 1941года усё захісталася ў жудаснай віхуры Вялікай Айчыннай вайны. Жаданне помсціць ворагу не давала спакою. Таму Мікалай Літвіновіч як і многія яго аднагодкі, наладзіў сувязь з адным з партызанскіх атрадаў імя С.М. Будзённага.

— Я вырашыў змагацца з ворагам, які не даў ажыццявіцца маім марам і марам маіх сяброў, — расказвае Мікалай Гаўрылавіч. — Лепшага, чым стаць партызанам я прыдумаць не мог. На грудзях Мікалая Гаўрылавіча Літвіновіча зіхацяць 15 баявых узнагарод. Сярод іх ордэн Чырвонага Сцяга, два медалі “За адвагу”, медаль “За ўзяцце Вены” і іншыя. Ваяваць М.Г. Літвіновіч пачаў у 303 гвардзейскім імя Багдана Хмяльніцкага-Свірскім дэсантным палку. У жніўні 1944 года пасля кароткатэрміновых курсаў стралкоў-радыстаў быў накіраваны ў 80-ы гвардзейскі Чырвонасцяжны полк пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў дальняга дзеяння.

— Гэты перыяд франтавога жыцця пакінуў найбольшы след у маёй памяці, — успамінае Мікалай Гаўрылавіч. — Лятаць даводзілася часта і многа. Баявыя дзеянні Чырвонай Арміі праходзілі тады за межамі нашай краіны. Экіпаж бамбардзіроўшчыка складаўся з трох чалавек: лётчыка, штурмана і стралка-радзіста. Удзельнічалі мы ў штурме многіх гарадоў Румыніі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. Лёс быў літасцівы да мяне. Але мала каму давялося выйсці з вайны без раненняў. Так і я неўзабаве быў цяжка паранены. Усё ж у масіраваным налёце на логава фашысцкага звера — Берлін — удзел прыняць давялося.

Наогул, Мікалай Гаўрылавіч успамінаць пра вайну не любіць. Чалавек сціплы і ўражлівы. Ёсць у яго мара бачыць родную зямлю заўсёды прыгожай і квітнеючай пад мірным вясновым блакітам. І хоць даюць аб сабе ведаць старыя франтавыя раны, робіць усё для таго, каб мару сваю ажыццявіць.

Чалавек неспакойны, мужны і прыгожы душой. Ён не застаецца ў баку ад праблем грамадскага жыцця, актыўна ўдзельнічае ў выхаванні падрастаючага пакалення, ахвотна сустракаецца са школьнікамі. Аднак, асабліва хвалюючыя для яго сустрэчы з аднапалчанамі. Адна з такіх адбылася ў 1978 годзе ў Маскве. Аб ёй і расказаў нам ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Размова атрымалася шчырай і зацікаўленай. Аб сустрэчы з Мікалаем Гаўрылавічам Літвіновічам доўга цёпла ўспаміналі вучні Лунінецкай школы-інтэрната. Члены групы “Памяць” добра ведалі, што адзінай нашай удзячнасцю ветэранам будзе наша памяць аб іх, мы не павінны забываць аб гэтым ніколі. І мы ім кажам словамі паэта:

Слава вам, храбрые, слава бессмертные
Вечную Славу поёт вам народ
Доблестно, жившие, смерть сокрушившие
Память о вас никогда не умрёт!

“Ленінскі шлях”, 9 мая 1985 год.
І. Панасюк, выхавальнік Лунінецкай школы-інтэрната.

Работа в школе–интернате с воспитанниками была интересной. Написали несколько писем в Москву, на одно из которых получили ответ.

Назад | Далей