Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командировnew

Клуб Лунінецкая Муза

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

Гасьцёўня

luninetsm@tut.by


Назаранка Іван Сцяпанавіч


Каваленка Даніла Аляксеевіч

Iван Панасюк

Письма командиров

“Мы даспяваем…”

Люди, покуда сердца стучаться, — помните!
Какою ценою завоёвано счастье, — пожалуйста, помните!..

Роберт Рождественский.

Самая жудасная з усіх войнаў чалавецтва — Вялікая Айчынная, з кожным годам адыходзіць у гісторыю. Разам з гэтым яна яшчэ па сённяшні дзень забірае людскія жыцці, меншымі становяцца рады ветэранаў. Вечна будзе жыць у памяці народнай подзвіг, які здзейсніў савецкі салдат, салдат-вызваліцель.

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны захавала для нас шмат імён сваіх жывых і паўшых герояў. Нам вядомы подзвігі Зоі Касмадзям’янскай, Мікалая Гастэлы, Аляксандра Матросава, 28-мі Герояў-Панфілаўцаў і многіх, многіх іншых. Аб адных героях даведваліся людзі ў гады вайны са скупых вестак Савінфармбюро, са старонак газет. Іх ратны подзвіг высока ацэнены Радзімай. Побач з такімі імёнамі ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны ўпісаны імёны людзей, якія былі радавымі ўдзельнікамі, чые подзвігі сталі сімвалам воінскай доблесці.

“Многае мяняецца на свеце: мяняецца ўзбраенне, характар вайны, а людзі застаюцца людзьмі, і моц чалавечай душы, сіла людской стойкасці застаюцца ў той жа высокай цане, што і былі. І менавіта таму імёны людзей, якія здзейснілі свае подзвігі ў даўно адгрымеўшай вайне, застаюцца для нас жывымі імёнами, і праз 25 гадоў пасля смерці тых, хто насіў іх”, — гаварыў у час пахавання астанкаў Невядомага салдата Канстанцін Сіманаў.

Нам вядомы імёны тысяч герояў, але яшчэ шмат і невядомых. Невядомы салдат — гэта сімвал усіх безыменных герояў, загінуўшых у атаках за безымянныя вышыні або якія да апошняга патрона змагаліся ў тых невядомых акопах, дзе час даўно ўжо не пакінуў і следу.

Тысячы невядомых салдат здзяйснялі подзвігі, тысячамі ўвайшлі яны ў бессмяроцце. Але мы, хто жыве зараз, павінны зрабіць усё, каб узнавіць іх імёны, каб тыя, хто ў гады вайны атрымаў “Прапаў без весткі”, ведалі лёс сваіх мужоў, сыноў, братоў і бацькоў. І ў гэтай рабоце адно з галоўных месц павінна заняць школа.

Важнай формай арганізацыі работы па ваенна – патрыятычнаму выхаванню вучняў з’яўляецца дзейнасць чырвоных следапытаў. Узнікла па ініцыятыве піянераў і камсамольцаў, яна ахапіла шырокія масы школьнікаў рэспублікі, стала важным і дзейсным сродкам навучання іх баявым і працоўным традыцыям нашага народа.

Чырвоныя следапыты вядуць мэтанакіраваную пошукавую работу пад дэвізам: “ні адзін подзвіг не павінен застацца невядомым”. У выніку такой дзейнасці сталі і становяцца вядомымі многія новыя імёны герояў.

У Рэспубліцы Беларусь з гэтай мэтай у сакавіку 1979 года быў створаны штаб Рэспубліканскага клуба чырвоных следапытаў агульнаадукацыйных школ “Пошук”.

У нашай школе таксама была створана група “Пошук”, якая стала членам Рэспубліканскага клуба .

Адным з пунктаў плана сваёй работы ў нас было запісана: “Устанавіць прозвішчы двух невядомых салдат, якія загінулі пры вызваленні вёсак Навасёлкі і Велута“. Сёння можам сказаць, што заданне сваё выканалі. Мы ўстанавілі, што два невядомыя салдаты былі паранены 8 ліпеня 1944 года і памерлі ад ран 9 ліпеня таго ж года ў палявым шпіталі. Прозвішчы іх Іван Сцяпанавіч Назаранка, 1905 года нараджэння, ураджэнец Запарожскай вобласці, Мелітопальскага раёна, в. Фёдараўка і Даніла Аляксеевіч Каваленка, 1901 года нараджэння, ураджэнец Мікалаеўскай вобласці, Нова-Бугскага раёна, сяла Аляксандраўка.

Сталі вядомымі прозвішчы яшчэ чатырох патрыётаў, якія палі смерцю храбрых пры вызваленні Велуты. Гэта Павел Аляксеевіч Сямёнаў, Цюрачан Бахрамаў, Трафім Давідавіч Зязюля і Рыгор Уладзіміравіч Дзікухін (усе партызаны атрада Чуклая). Яны былі пахаваны ў в. Навасёлкі. У 1960 годзе чацвёра перахаваны ў вёсцы Бастынь, а І.С. Назаранка і Д.А. Каваленка былі перапахаваны ў 1967 годзе ў вёсцы Велута.

Члены групы “Пошук” напісалі пісьмы па дамашніх адрасах, і біяграфіі чатырох невядомых салдат сталі нам вядомы. Чакаем яшчэ два адказы, спадзяемся, што адгукнуцца і іх родныя і блізкія.

Рабяты вельмі беражліва адносяцца да тых пісьмаў, якія мы атрымліваем,фатаграфій трох воінаў, загінуўшых пры вызваленні нашай вёскі. Перапіску з роднымі толькі пачынаем, атрымалі яшчэ некалькі пісьмаў. І гэтыя лісты — самая вялікая ўзнагарода для рабят за іх пошукавую работу (некалькі пісем будуць размешчаны пасля гэтага газетнага нарысу).

Марыя Пракопаўна, жонка І.С. Назаранкі, абяцае прыехаць да нас на свята Першамая ці на 9 мая. Мы з членамі групы “Пошук” звярнуліся ў праўленне калгаса “Зара”, да старшыні гаспадаркі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Андрэевіча Дземянчука з просьбай дапамагчы нам устанавіць мемарыяльную дошку на помніку, пад якім пахаваны І.С. Назаранка і Д.А. Каваленка. 23 лютага, у дзень Савецкай Арміі і ВМФ, ва ўрачыстай абстаноўцы гэтая дошка была адкрыта.

У плане нашай работы ёсць і такі пункт: “Устанавіць месца пахавання, імя, імя па бацьку і прозвішча партызана Цімы (ці Цімура) атрада імя Кутузава брыгады імя Леніна. Мы яшчэ нічога пра яго не ведаем і таму звяртаемся да тых, хто ваяваў у гэтым атрадзе, просім паведаміць нам у школу.

Праглядаючы біяграфію Настассі Раманенка, якую расстралялі фашысты (яна пахавана ў в. Вялікія Чучавічы), чытаем, што адным з сакавіцкіх дзён 1944 года група партызан з дзесяці чалавек, якую узначальваў начальнік штаба атрада Заненка, атрымала некалькі заданняў.

Першае агульнае заданне гэтай групе — знішчэнне патруля на чыгуначным перагоне Люшча – Бастынь.

Другое заданне — паспрабаваць устанавіць сувязь з гарнізонам, куды шляхам абману щвайшли на службу да гітлераўцаў “добраахвотнікі”, якія ахоўвалі чыгуначнае палатно Бастынь — Малькавічы. Аб гэтым заданні ведалі толькі Заненка і Настасся. Выканаць заданне даручалася Раманенка. Чаму? Таму што сама яна родам са Смаленскай вобласці, адкуль фашысты сфарміравалі з былых паліцаяў і эвакуіраванных батальён для аховы чыгункі. А яшчэ Настасся добра ведала нямецкую мову.

На хутар паміж станцыяй Люшча і в. Бастынь часта наведваліся ахоўнікі чыгункі. Сярод іх былі і такія, што трапілі ў батальён выпадкова. Начальнік штаба Заненка павінен быў вывучыць абстаноўку ў раёне вёсак Люшча, Велута і Бастынь, увесці ў курс справы Настассю Раманенка, знайсці хутараніна і пакінуць там Насцю пад выглядам бежанкі.

На хутары Раманенка павінна была знайсці кагосьці з землякоў і прыступіць да выканання задання. Аднак гэтае заданне выканаць не ўдалося. Калі партызаны вярнуліся з чыгункі і размясціліся ў ваколіцах Велуты, на іх напала ўзброенная варожая група. У няроўным баі быў забіты партызан Ціма, а Раманенка смяртэльна ранена. Партызаны пахавалі Ціму ў Велуце, а Насьцечку прывезлі ў Вялікія Чучавічы.

Закончыць свой нарыс хачу словамі Канстанціна Сіманава:

“У нас, ужывых ёсць шмат усялякіх правоў, у нас ёсць права працаваць у імя Радзімы, з’яднанае з абавязкам стаяць за яе ў баі. У нас ёсць права на каханне, і ёсць права на дружбу, і ёсць права на шчасце. Аднак аднаго права ў нас, у жывых, няма і ніколі не будзе. У нас няма права забываць пра тое, што зрабілі нашы мёртвыя таварышы ў імя Перамогі, у імя Радзімы, у імя жыцця на Зямлі. І менавіта таму, што мы больш, чым хто-небудзь, іншы думаем аб будучым, мы не маем права забываць аб мінулым”.

Именем жизни клянёмся
павшим героям!
То, что отцы не допели, —
мы допоём!

“Ленінскі шлях”, 21 лютага 1981 года.
І. Панасюк, настаўнік, кіраўнік групы “Пошук”
Вялуцкай сярэдняй школы.

Назад | Далей