Каляровыя здымкі У. Мяжэвіча:


Мітынг-рэквіем каля абеліска ў в. Мелясніца ў памяць загіўнуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Святамікалаеўская царква ў в. Кажан-Гарадок.


Рака Прыпяць у наваколлі Лунінца.


Цярновы вянок пакутнікаў і зорка Давыда на помніку ахвярам Лахвенскага гета.


Сярод новабудоўляў Лунінца — прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 160 сельскагаспадарчай вытворчасці.


Здабыча граніту на Мікашэвіцкім радовішчы — буйнейшым у Еўропе.


Забалочаныя землі Лунінеччыны прарэзаны меліярацыйнымі каналамі.


Траецкі абрад ваджэння "куста" ў выкананні гурта народнай песні "Лабчане".


Лазня — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у пасёлку Палескі.


Заняткі ў конна-спартыўнай школе калгаса "Запаветы Ільіча" ў в. Рэдзігерава.


На трэніроўках неаднаразовага чэмпіёна Беларусі па мотаболу каманды "Ніва" калгаса "Лунінскі."


Народнае свята Купалле на рацэ Цна ў в. Кажан-Гарадок.

Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Зямля нашых продкаў

Лунінеччына. Калісьці, яшчэ задоўга да з'яўлення чалавека, тут буяла жыццё, вельмі не падобнае на сённяшнія свае праявы. Зараз аб ім сведчаць толькі нешматлікія знаходкі палеантолагаў, якія вывучаюць вымерлых жывёл і расліны па іх частках або адбітках.

Скамянелыя сведкі мінуўшчыны...

На тэрыторыі раёна вялікую цікавасць выклікаюць палеанталагічныя знаходкі ў Мікашэвічах. Тут, на кар'ерах аб'яднання "Граніт", вядзецца здабыча пратэразойскіх парод (дыярыты, граніты, апліты, пегматыты і інш.), узрост якіх каля 2,5 мільярда гадоў. Гэтыя вельмі старажытныя адклады перакрываюцца зверху больш маладымі пясчанымі і алеўрытава-гліністымі пародамі, у якіх і выяўлены рэшткі флоры і фауны. Так, у 1973 г. знойдзена насенне звыш 60 відаў раслін. Сярод іх вярба, карлікавая бярозка, плюшчай, папараць, асака, шышняк, хвасцік звычайны, казялец, вераб'інае шчаўе, багноўка чорная, бабок трохлісты, дуброўка і многія іншыя. Гэтыя расліны і зараз шырока распаўсюджаны ў саставе нашай флоры. З экзатычных відаў раслін можна адзначыць 13 відаў ірдзестаў, азолію, пілюльніцу і некаторыя іншыя. У цэлым у саставе гэтай флоры пераважаюць рэшткі аркта — альпійскіх раслін, што сведчыць — гэта былі насельнікі даволі суровых ландшафтаў у мінулым. Узрост гэтай флоры па геалагічных і палеанталагічных даследаваннях вызначаецца ад 320 да 250 тысяч гадоў таму назад.

У апошнія гады паступіла некалькі паведамленняў аб знаходках у Мікашэвічах рэшткаў выкапнёвых млекакормячых. У пясках і алеўрытава-гліністых пародах адшуканы вялікія трубчатыя косткі, іклы і зубы мамантаў, якія былі насельнікамі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі ад 320 да 10 тысяч гадоў назад.

На Беларусі знаходкі рэшткаў маманта вядомы зараз больш чым у 170 месцах. Адшуканы не толькі асобныя косткі, але і чатыры шкілеты, але ні адзін з іх не захаваўся. Таму вялікія надзеі ўскладаюцца палеантолагамі на Мікашэвічы, бо тут вядуцца ісстотныя зямельныя работы і рэальнасць знаходак цэлага шкілета маманта вельмі ўзрастае.

Геолагі і палеантолагі, акрамя знаходак у Мікашэвічах, даследавалі і іншыя месцы ў Лунінецкім раёне.

Там, дзе няма добрай даступнасці да зямных пластоў, скарыстоўваецца свідраванне, калі на дзённую паверхню пароды з вялікай глыбіні падымаюцца пры дапамозе труб. Такія даследаванні, напрыклад, праведзены каля станцыіі Лунінец. Тут на глыбіні 43 м. ад паверхні ляжыць мел, магутнасць якога складае амаль 20 м. Каля Дзятлавіч на глы6іні каля 20 м выяўлены магутныя пласты глін. Гэтыя каштоўныя будаўнічыя матэрыялы сёння лічацца неперспектыўнымі з-за цяжкасці здабычы і як бы чакаюць свайго часу.

Каля вёсак Бастынь і Велута на глыбініі звыш 20 м. ускрыты пяскі і гліны. У іх знойдзены пылок выкапнёвых раслін, якія былі тут насельшкамі ад 250 да 220 тысяч гадоў таму назад. Сярод прадстаўнікоў флоры пераважаюць альха, бяроза, елка, піхта, сасна кедравая сібірская і ў невялікай колькасці адзначаны дуб, граб, ліпа, вяз, арэшнік.

Ішоў час... 3'яўленне ў нашых мясцінах чалавека адбылося, па гістарычных мерках, "нядауна", бо гаворка ідзе не пра мільёны, а пра "нейкія" тысячы гадоў. Ледніковыя навалы з поўначы, звязаныя з агульным пахаладаннем клімату Зямлі, напэўна, неаднойчы прымушалі чалавека адыходзіць з Беларусі на поўдзень і знішчалі сляды яго пражывання тут. Лічыцца, што больш-менш поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося каля 10 тысяч гадоў таму назад, у VIII тысячагоддзі да нашай эры. Але, як будзе адзначана ніжэй, на Лунінеччыне выяўлены паселішчы і больш позняга перыяду.

Зямля Лунінеччыны захавала памяць аб людзях, якія аблюбавалі найбольш прывабныя мясціны яшчэ ў пачатку неаліту і працяглы час пражывалі тут. Вядома, што яны не пакінулі аб сабе пісьмовых звестак, але чалавечая дзейнасць насвеце ніколі не знікае бясследна. Хоць зямля і ўмее добра хаваць таямніцы мінулых тысячагоддзяў, ды ўсё ж аднойчы паводка або ветравая эрозія, плуг земляроба або рыдлёўка археолага "выкапаюць" з нябыту косці даўно памерлых людзей і рэчы, якімі яны карысталіся пры сваім жыцці. Каменныя і жалез ныя прылады працы сівой даўніны чарапкі ляпнога глінянага посуду, жа ночыя ўпрыгожанні часта сваім вонкавым выглядам і незвычайнасцю форм уражваюць нашага сучасніка. Пры ўважлівым і старанным даследаванні роднай зямлі можна хутка пераканацца, што шмат пакаленняў людзей значна раней за нас палюбілі яе і даражылі ёю. А калі скарыстаць дакладныя прыборы і правесці глыбокі і аналіз, то можна прымусіць археалагічныя знаходкі "расказаць" цікавую аповесць аб жыцці далёкіх і блізкіх папярэднікаў. Сляды неалітычных паселішчаў V—ІІІ тысячагоддзяў да н.э. выяўляюцца па знаходках крамянёвых прылад працы, фрагментах ляпнога і часта арнаментаванага посуду. Нярэдка трапляюцца сякеры, серпападобныя нажы, двухшыпныя наканечнікі стрэл і іншыя рэчы. У перыяд неаліту людзі ўмелі рабіць з каменя патрэбныя інструменты, а з гліны ляціць вострадонныя пасудзіны розных памераў, якія выкарыстоўваліся і для прыгатавання страў на вогнішчы, і для захоўвання ежы і напояў. Названы перыяд характарызуецца новай формай гаспадарання — вытворчасцю прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі. Аднак значная частка рацыёну папаўнялася за кошт палявання, рыбалоўства, збіральніцтва. Стаянкі эпохі неаліту вядомы даследчыкам ва ўрочышчы Шырокапяскоўскае каля Лунінца, у 2 — 3 км. на поўдзень ад вёскі Лобча, справа ад палявой дарогі, што вядзе ў вёску Дубаўка, на пагорках Загор'е і Пільчукова Гара, а таксама каля хутара Бабы, што знаходзяцца на адлегласці 1,5 — 2,5 км. на паўднёвы ўсход ад Кажан-Гарадка, на левым беразе ракі Смердзь у 2,5 км. на поўнач ад вёскі Лахва і на краі надпойменнай тэрасы ў 1 км. на паўднёвы ўсход ад гэтага ж населенага пункта, а таксама ў тым жа накірунку ад вёскі Лахаўка непадалёк ад яе ваколіцы.

Працягвалася жыццё на нашых абшарах і ў так званым бронзавым веку, хоць асноўныя прылады працы па-ранейшаму рабіліся з каменя, таму што сыравіны для выплаўкі бронзы ў блізкім наваколлі няма. Каменныя інструменты названай эпохі неаднаразова трапляліся даследчыкам і на памянёных ужо пагорках каля Кажан-Гарадка, і ў 1—3 км. на паўднёвы захад ад Лахвы, і ў нізіне, што падступае да левага берага р. Цны каля Дрэбска, і каля вёсак Лунін і Красная Воля, і ва ўрочышчы Загарадзішча непадалёк ад Мікашэвічаў. Часцей за ўсё сякеры мелі прасвідраваньш адтуліны для насаджвання тапарышча, а іншы раз сустракаліся сякерыкліны прамавугольнага сячэння з тоўстым абушком. Распаўсюджанымі знаход-камі з'яўляюцца фрагменты кераміч-нага посуду, крамянёвыя вырабы. Рэшткі паселішчаў выяўлены і каля Лунінца, дзе знойдзена свідраваная каменная матыка лінзападобнай формы з закругленым абухом. У мінулым стагоддзі на балоце ля вёскі Грычынавічы знаходзілі бурштын і рэшткі драўляных чаўноў.

У перыяд жалезнага веку (VII ст. да н.э. — IV ст. н.э.) на лунінецкай зямлі было шмат паселішчаў, аб чым сведчаць знаходкі ляпнога посуду мілаградскай і зарубінецкай культур, кавалкі металургічнага жалезнага шлаку, кавальскія вырабы і інш. На ўсходнім ускрайку Кажан-Гарадка ля дарогі на Лахву маюцца два гарадзішчы, размешчаныя блізка адно ад другога. Ёсць умацаванне паселішча каля вёскі Лобча ва ўрочышчы Вал (Гаранец). Пражывалі людзі і на адкрытых паселішчах ва ўрочышчах Відзіуш-Гара, Загор'е, Шльчукова Гара каля Кажан-Гарадка, Рыбуня каля Лахвы. Непадалёку ад пасяленняў нашы продкі хавалі сваіх нябожчыкаў. Так, чалавечыя косці выяўлены ля вёскі Дзятлавічы, бескурганны могільнік з трупаспаленнем — ля вёскі Сінкевічы. Ва ўсходнім накірунку ад гэтай вёскі ва ўрочышчы Патоўсты Востраў маецца вялікі курган. Курганны могільнік ёсць ля вёскі Намакрава. Побач, ва ўрочышчы Могліцы, паблізу р. Лань, на полі сустракаецца ляпная і ганчарная кераміка — несумненныя сляды дзейнасці чалавека. Ляпная кераміка эпохі жалезнага веку, знойдзеная ва ўрочышчы Відзіуш-Гара, захоўваецца ў Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве.

На жаль, археалагічныя помнікі Лунінецкага раёна яшчэ вельмі слаба даследаваны. А раскопкі пакуль што праведзены толькі на адным паселішчы пражскай культуры (V —VII ст. н.э.) каля Кажан-Гарадка ва ўрочышчы Гарбарава Гара. Верагодна, што гэта было гарадзішча, абнесенае з усіх бакоў валам. Сёння пашкоджаны вал маецца толькі з паўночна-ўсходняга боку. Ветравой эрозіяй значна разбурана і пляцоўка паселішча. На пяску месцамі ляжаць сотні чарапкоў ляпнога посуду, а таксама іншыя старажытныя рэчы. Шляхам зандзіравання і абследавання пляцоўкі ўдалося выявіць некалькі перспектыўных для правядзення раскопак участкаў. Таўшчыня культурных напластаванняў ад 0,3 да 0,7 м. Іх колер мае цёмна-шэрую або чорную афарбоўку. Пад гумуснымі адкладамі знаходзіцца жоўты пясок, так званы мацярык. У ходзе раскопак даследавана плошча 164 кв.м.

Найбольш цікавы аб'ект у раскопе — рэшткі паўзямляначнага жылля, ад якога захаваліся ў зямлі абгарэлыя падваліны, а часткова і ніжнія вянцы, зробленыя з дубу. Памеры будыніны прыблізна складаюць 3,8 х 4 м., а плошча — каля 15,2 кв.м., што надзвычай характэрна для раннеславянскіх паселішчаў і адзначаецца як распаўсюджаная з'ява ў домабудаўніцтве насельніцтва пражскай культуры. Паўзямлянка была заглыблена на 1,3 м. ад сучаснай дзённай паверхні. Падлога не была роўнай, а мела паніжэнне ў цэнтральнай частцы. У запаўненні ямы пад падлогай вызначаўся слой шэрага пяску з мноствам вуголля. Гэтая акалічнасць разам з абгарэлымі драўлянымі канструкцыямі наводзіць на думку, што жыллё было знішчана пажарам. У паўночна-заходнім куце паўзямлянкі выяўлены развал невялікай печы, складзенай з палявога камення і кавалкаў балотнай жалезнай руды. Ад заходняй і паўночнай сцен печ у супрацьпажарных мэтах была аддзелена глінянымі забутоўкамі. Каменне, руда і пясок маюць значныя сляды шматразовага ўздзеяння агню. З заходняга боку прасочваецца ўваход у паўзямлянку.

Шматлікімі знаходкамі ў час раскопак былі чарапкі ляпнога посуду пражскай культуры, а кераміка, зробленая на ганчарным крузе, траплялася рэдка і толькі ў верхнім пласце. У цесце ляпных гаршкоў маюцца значныя дамешкі буйной жарствы, таму паверхня сценак месцамі бугрыстая. Большасць сасудаў выраблялася без арнаменту, і толькі на трох венчыках налеплены валікі, аздобленыя ў двух выпадках вертыкальным штампам-нарэзкай прамавугольнай формы. Фрагментарнасць керамікі не дазваляе ўпэўнена гаварыць аб форме начыння. Знойдзены толькі два сасуды, у якіх можна рэканструяваць форму. Адзін з іх — невялікі гаршчок, зроблены з гліны аранжавага колеру, вышынёй 12,5 см, дыяметрам у верхняй і ніжняй частках каля 8 см, а ў самай шырокай — 10,5 см. Венчык адагнуты слаба, донца мае закраіну. Другі сасуд — "стаканчык" вышынёй да 6,3 см, дыяметр венчыка 8 см, дна — 6 см. Ён вылеплены неахайна, паверхня сценак няроўная. Шмат слядоў ад фармавання пальцамі. Аналогій гэтаму прадмету пакуль што не знойдзена.

На пасяленні ва ўрочышчы Гарбарава Гара выяўлены прадметы, якія нярэдка сустракаюцца на раннеславянскіх паселішчах і ў могільніках. Гэта так званыя гліняныя "хлябкі". Знешнім выглядам яны нагадваюць круглыя булачкі або мініяцюрныя хатняй выпечкі боханы хлеба. Прызначэнне гліняных "хлябкоў" не ўстаноўлена. Мяркуюць, што іх выкарыстоўвалі ў культавых мэтах, магчыма, яны выконвалі магічную ролю. У паўзямлянцы каля печы і на некаторай адлегласці ад яе знойдзена восем пэлых "хлябкоў" і 22 фрагменты. Іх памеры вагаюцца ад 6,5 да 8 см у Дыяметры і 3-5 см таўшчынёй.

Кавальская прадукцыя ў першую чаргу прадстаўлена нажамі, а таксама лязом сякеры, цвікамі, стрыжнямі і інш. Металаграфічны аналіз вырабаў з жалеза быў праведзены з мэтай устанавіць якасць металу, тэхналогію яго кавальскай апрацоўкі і параўнаць вынікі з даследаваннямі раннеславянскіх прылад працы з сумежных тэрыторый і помнікаў Украіны, Польшчы, Малдовы. Аналіз пад мікраскопам спецыяльна падрыхтаваных шліфаў дазваляе акрэсліць тэхналогію выканання прадметаў. Два нажы былі адкаваны з крычнага жалеза, яшчэ ў двух назіраецца шматпалосная структура, якая з'яўляецца вынікам своеасаблівай апрацоўкі металу, што спалучала коўку, складванне і зварку асобных пласцін жалеза. Прычым такім аперацыям падвяргаліся і нізкавугляродзісты метал, і сырцовая сталь. Астатнія нажы зроблены з металу, для якога характэрна невысокае ўтрыманне вугляроду і нераўнамернае яго размеркаванне. Вывучэнне ляза сякеры дае падставу меркаваць, што інструменты для апрацоўкі драўніны вырабляліся з нізкавугляродзістай сталі па традыцыйнай схеме наступным чынам. Доўгая загатоўка згіналася пасярэдзіне, і ў месцы згібу рабілася правушына для тапарышча, а канцы паласы зварваліся, і фарміравалася лязо, аб чым сведчыць зварное шво. Шляхам пакетавання сыравіны выкананы два прадметы невядомага прызначэння. На макраструктуры добра відаць шматпалосная будова металу. Вызначаюцца якасныя зварныя швы паміж палосамі. Розныя стрыжні, цвікі і іншыя кавальскія вырабы ў асноўным зроблены па простай тэхналогіі з крычнага жалеза і сырцовай сталі. Шматпалосная структура назіраеццатолькі ў адным цвіку, хоць для такой катэгорыі вырабаў выкарыстанне гэтай тэхналогіі можна лічыць раскошай. Напэўна, каваль ужыў рэштку нарыхтоўкі, што засталася пасля вырабу адказнай прылады працы.

Параўнаўчы аналіз вынікаў металаграфічных даследаванняў сведчыць, што тэхналагічныя паказчыкі раннеславянскай кавальскай прадукцыі маюць шмат агульных рыс. Напрыклад, шматпалосныя вырабы з якаснымі зварнымі швамі — гэта не мясцовая з'ява, а характэрная рыса жалезных і стальных прылад працы сінхроннага перыяду ў арэале пражскай культуры, у тым ліку і на гарадзішчах заходняй Валыні. Але ў адрозненне ад стальных вырабаў са славянскіх паселішчаў Малдовы, якія праходзілі аперацыі загартоўкі, сярод прааналізаваных стальных рэчаў з паселішча Гарбарава Гара каля Кажан-Гарадка пакуль што азначаны від металаапрацоўкі не выяўлены, хоць па канцэнтрацыі вугляроду амаль палова кавальскіх вырабаў змагла б прыняць структуры загартоўкі.

Есць на Лунінеччыне і археалагічныя помнікі эпохі Кіеўскай Русі. Напэўна, людзі ў гэты час пражывалі пераважна на селішчах, што не мелі абарончых збудаванняў. Выяўленне такіх пасяленняў патрабуе стараннага попгуку. Затое курганы, у якіх адбывалася пахаванне нябожчыкаў, вядомы і мясцоваму насельніцтву, і археолагам здаўна. Праўда, шмат курганоў ужо знішчана. Так, у Лахве ёсць вялікі курган паўсферычнай формы. Жыхары вёскі паведамілі, што тут раней было восем насыпаў, у якіх пры зямных работах выкопвалі і чалавечыя косці, і рэшткі драўляных дамавін. Гліняныя і шыферныя прасёлкі да верацён старажытнарускай пары сустракаліся пры раскопках курганоў каля вёскі Юзэфін. Пры ворыве зямлі на полі ва ўрочышчы Могліцы паблізу хутара Намакрава разбураліся курганы, у якіх, магчыма, былі пахаванні і перыяду жалезнага веку, і, што найболып верагодна, часоў Кіеўскай Русі, таму што чалавечыя шкілеты арыентаваны галавой на захад, як гэта практыкуецца пасля прыняцця хрысціянства мясцовым насельніцтвам да нашых дзён. Каля шкілетаў знаходзілася зробленая на ганчарным крузе кераміка з рыфлёнай паверхняй.

Аб татара-мангольскім нашэсці абуджаюць згадкі не толькі тапанмічныя даныя, але і археалагічныя аб'екты. Так, на адлегласці каля двух км на ўсход ад вёскі Сінкевічы ў лесе знаходзіцца пляцоўка прамавугольнай формы, абнесеная невысокім валам і неглыбокім ровам, аб якой у народзе ходзіць чутка, што гэта быў татарскі лагер. Старажылы расказвалі аўтару слушную легенду, што Кажан-Гарадок першапачаткова знаходзіўся бліжэй да Прыпяці, ва ўрочышчы Гарбарава Гара, а пазней быў перанесены на сваё цяперашняе месца.

З татарамі звязаны і назвы курганоў ля Лахвы і Сінкевіч (Татарскія Магілы, або Князёвы Горы). А на Відзіуш-Гары ля Кажан-Гарадка нібыта пахаваны славуты старажытнарымскі паэт Авідзій... Хараство народнай паэзіі захоўваецца ў паданнях пра сівыя курганы.

Прафесіяналізм археолагаў — важная справа для аднаўлення даўніны. Але немалую ролю іграе і народная памяць.

Сёння многія ведаюць, што курганы — гэта пахаванні нашых продкаў, а гарадзішчы — рэшткі старажытнейшых умацаваных паселішчаў. Людзі не заўжды асэнсоўвалі з'яўленні гэтых пагоркаў, але ведалі, што засталіся яны ад продкаў. На працягу стагоддзяў разбурэнне такіх месцаў лічылася святатацтвам. Здаўна ў народзе складваліся паданні аб помніках даўніны, замацоўваліся за імі спецыфічныя назвы, узнікалі шматлікія павер'і і забабоны. Па ўсіх гэтых прыкметах можна прасачыць народнае ўяўленне аб археалагічных помніках у розныя гістарычныя перыяды.

На верх старонкі





Зуб маманта


Раскопкі на паселішчы Гарбарава Гара


Гліняныя хлябцы


Татарская магіла