• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Лахвенскі Сельсавет

    Калгас "Новае Палессе"
    Вёска Барсукова
    Базылевічы, Сцяпан Сямёнавіч, яго жонка Агаф'я.

    Брухан Аляксандра Несцераўна.

    Вашкевіч Ілья Барысавіч, кінуты карнікамі ў агонь палаючай хаты.

    Верамчук Аляксей Максімавіч, н. у 1904.

    Грышкевіч Самуіл Фёдаравіч, н. у 1887, расстраляны у г. Пінск.

    Качыны, Максім Мікалаевіч, н. у 1890, яго маці Праскоўя, н. у 1858, яго жонка Кацярына, н. у 1892, іх двое дзяцей: Іван, н. у 1923, Васіль, н. у 1925.

    Кемеж Піліп, расстраляны ў г. Лунінец.

    Кішкевіч Вольга Максімаўна, н. у 1920.

    Ляўчук Мікалай Іванавіч, н. у 1924.

    Нікіціч Вера Нічыпараўна, н. у 1922, расстраляна ў 1944.

    Плешка Антон Аляксеевіч, н. у 1873, расстраляны ў 1944, пахаваны ў в. Чэрабасава.

    Салівончык Пётр, старшыня сялянскага камітэта, закатаваны паліцэйскімі ў 1941.

    Сыцэвіч Кірыян Майсеевіч.

    Шэндэр Аксіння.

    Янушчыкі, Зіновій, яго жонка Марыя Сцяпанаўна, іх сын Павел, н. у 1937.

    Расстраляны гітлераўцамі 16 лютага 1944 і пахаваны ў в. Красная Воля:
    Боўбель Марыя Іванаўна.

    Брухан Барыс Сідаравіч, н. у 1909.

    Жура Нічыпар, н. у 1900.

    Кароль Якаў, н. у 1888.

    Копаць Іван Сцяпанавіч, н. у 1926.

    Краўчук Мікалай Андрэевіч, н. у 1926.

    Лысая Кацярына Фёдараўна, н. у 1911.

    Схоплены гітлераўцамі 16 лютага 1944 і вывезены ў канцлагеры Германіі і Францыі, адкуль не вярнуліся:
    Антановіч Іван Сямёнавіч.

    Антановіч Максім Герасімавіч.

    Аўчарук Васіль Дзянісавіч, н. у 1885.

    Баярчык Фёдар Аляксандравіч, н. у 1905.

    Брухан Рыгор Несцеравіч.

    Верамчукі, Максім, н. у 1867, яго сын Аляксандр, н. у 1904.

    Дзічкоўскі Міхаіл Паўлавіч.

    Карповіч Канстанцін.

    Лысы Якаў Фёдаравіч.

    Рока, Павел Андрэевіч, н. у 1898, сакратар сялянскага камітэта, яго сын Мікалай, н. у 1922, расстраляны ў г. Лунінец.

    Вёска Лахаўка
    Барышыны, Фёдар П., н. у 1910, яго жонка Арына Савічна, н. у 1911.

    Бягун Ганна, н. у 1911.

    Браты Вяртун (Адамавічы): Іван, н. у 1924, Павел, н. у 1927.

    Дземідовіч Віктар Якаўлевіч, н. у 1921.

    Заступневіч Іван Ф., н. у 1921.

    Захаркевічы, Фёдар, н. у 1895, яго дачка Таццяна, н. у 1918.

    Калянковіч Аляксей Міхайлавіч, н. у 1904, участковы міліцыянер Сінкевіцкага с/с, лёс невядомы.

    Калянковіч Іван, н. у 1878.

    Калянковіч Марыя, н. у 1928

    Капаткевіч Павел С., н. у 1924.

    Капліч Мікалай, н. у 1922.

    Катовіч Іван Сцяпанавіч, н. у 1927.

    Купрыяновіч Іван Ф., н. у 1927.

    Максімовіч Васіль Іванавіч, н. у 1906, участковы міліцыянер Лахвенскага с/с, расстраляны ў 1941.

    Максімовіч Віктар, н. у 1904.

    Максімовіч Рыгор, н. у 1924

    Браты Максімовічы (Данілавічы): Іван, н. у 1924, Мікалай, н. у 1926.

    Радкевіч Яфім Андрэевіч, н. у 1928.

    Шчагрыковіч Дзмітрый, н. у 1922.

    Шэўчык Таццяна, н. у 1911.

    Шэўчык Фёдар Паўлавіч, н. у 1924.

    Шэўчыкі, Зося Іванаўна, н. у 1910, яе двое дзяцей: Вольга, н. у 1928, Таццяна, н. у 1931.

    Янкевіч Міхаіл Ф., н. у 1926.

    Яраховіч Канстанцін, н. у 1927.

    Ярашэвіч Іван Фёдаравіч, н. у 1921.

    Браты Яраховічы (Лукашэвічы): Іван, н. у 1922, Аляксей, н. у 1921.

    Вёска Любань

    Савецкія актывісты вёскі Любань, расстраляныя гітлераўцамі 6.08.1941 у вёсны Лахва на Паповай Гары:

    Сергіевіч Іван Ануфрыевіч, н. у 1882.

    Сергіевічы, Андрэй Іванавіч, н. у 1888 (расстраляны ў г. Лунінец), яго жонка Праскоўя Якаўлеўна, н. у 1902, іх двое дзяцей: Аляксандр, н. у 1927, Таццяна, н. у 1934.

    Шэўчык Сцяпан Дзмітрыевіч, н. у 1913.

    Шэўчык Сцяпан Іванавіч, н. у 1908.

    Шэўчык Харытон Гардзеевіч, н. у 1901, дэпутат с/с.

    Шэўчыкі, Ігнат, н. у 1887, яго жонка Пелагея Кузьмінічна, н. у 1892, дэпутат с/с.

    Антановіч Міхаіл.

    Дзенісеня Сцяпан.

    Забабуха Ганна Паўлаўна, н. у 1924, загінула ад выбуху бомбы ў Жыткавічах.

    Забабуха Сцяпан Дзмітрыевіч, н. у 1913.

    Забабуха Харытон Ф., н. у 1903.

    Шчупак Іван.

    З успамінаў былых жыхароў хутара Оўзіцка, запісаных завучам Любанскай СШ Сцяпанам Паўлавічам Нефідовічам:

    — Гэта было звычайным восеньскім днём вайны, калі ўсе вясковыя жыхары капалі бульбу на сваіх палях. I, аднак, гэты дзень — 23 верасня 1943 года — адзначаны чорным колерам у гісторыі палескай вёскі Любань.

    У сярэдзіне дня на заломе чыгункі ва ўрочышчы Крывая, што паміж Любанню і Наўдзіцкім Мохам, быў узарваны нямецкі эшалон з латышамі і немцамі, якія пакалечаныя ці лёгка параненыя ехалі з перадавой у тыл для аднаўлення сіл.

    Праўда, цягнік не паляцеў пад адхон, з рэек зышлі толькі паравоз і некалькі пярэдніх вагонаў. Аднак раз'юшаныя салдаты ператварыліся ў карнікаў. Разбіўшыся на групы, яны пачалі прачэсваць лясную мясцовасць. Першай ад чыгункі стаяла хата сям'і Шчупакоў.

    З успамінаў Івана Рыгоравіча Шчупака, жыхара в. Любань:

    — У Чэрабасава жыў Ладзік Гаўрылаў, які меў малатарню. Людзі дамаўляліся з ім, у які дзень можна змалаціць збажыну. Мой бацька дагаварыўся на 23-яе.

    Дзень выдаўся спрыяльны. I бацька, дамовіўшыся з суседам Дземяновічам, пагрузілі жыта на два вазы. Маці мая і сястра выехалі яшчэ зарань, бо першымі ў чарзе стаялі, а мяне пакінулі пасвіць карову. Я таксама хацеў да Ладзя з імі ехаць, але бацька моцна загадваў не пакідаць пасьбу. Дома ў нас яшчэ заставалася і бабуля Вульяна. Яна ўжо нямоглай была, 84 гады мела. А мая душа рвалася да бацькоў. Дзе ты ўседзіш дома, калі ў малатарні так цікава?! Падгаварыў я сябра Мішку Дземяновіча бегчы разам у Чэрабасава, а бабулю папрасіў, каб паназірала за каровамі, і памчаліся бегам. Малацьба была ў самым разгары, калі пачуўся выбух, потым стрэлы, слупы дыму. Было відаць, што нашы хаты гараць. Божкала маці, вохкаў бацька, але што зробіш, туды памчацца было немагчыма, Здагадаліся: там пануе смерць. А калі пад вечар прыехалі дадому, адны галавешкі, убачылі, ад сядзібы засталіся. Бабуля забітай ляжала. Непадалёк у жытнёвай руні гладышка малака стаяла. I цяпер не разумею, з якой мэтай яна гэта малако хавала.

    А побач Сафеіны жылі. Сям'я, 8 чалавек. Старэйшая толькі маці — Шэўчык Ганна, а то ўсе маладыя ды маленькія, жыць бы ім ды жыць. Старэйшы брат Павел на польскай вайне быў, у палон трапіў, у саракавым вярнуўся дамоў. А смерць і тут яго знайшла. З жонкай Лізаветай у абдымку ляжалі. Відаць, развітваліся. Па іх шарахнулі — так зваліліся ў абдымку. А побач — дзве дачушкі: адной тры гадочкі, другой — пяць. Тут жа ляжала малодшая Ганніна дачка Ксеня з сыночкам у адзін годзік. Крыху воддаль — 13-гадовы Васіль. Можа, спрабаваў уцячы, ды не ўдалося.

    З успамінаў Міхаіла Якаўлевіча Дземяновіча, жыхара в. Любань:

    — Калі прыехалі дамоў, упэўніліся, што адбылося непапраўнае гора: знішчана маці, Фядора Маркаўна, старэйшая сястра Вольга і малыя Іван і Таня. Маці з меншымі спалены ў суседавым хляве, толькі попел ды галавешкі засталіся. А Вольга мела пры сабе нямецкі пашпарт і дакументы, што з'яўляецца рабочай на чыгунцы. Яе адпускалі латышы, але яна не пайшла, а прасіла аб выратаванні маці, браціка і сястрычкі. Але і сама жыццём паплацілася.

    З успамінаў Ганны Аляксееўны Дземідовіч, жыхаркі в. Лахаўка:

    — Страшнае гора адбылося і ў нашай радні. Там, у Оўдзіцку, стаяла бацькава хата. Разам з бацькам жылі сястра мая Удоцця і меншы брат Сяргей, яшчэ халасцяк. У той дзень Удоцця пайшла ў Гневанне капаць бульбу брату Мікалаю, муж яе, Кузьма (ён любанец), на вотчыне сваёй сеяў жыта, а дачушку Веру (такая разумная дзяўчынка была, шчабятушка, хоць чатыры гадочкі было) даручылі глядзець Сяргею. Калі пачалася страляніна, запалалі хаты, Кузьма выпраг каня, ускочыў наверх і памчаўся ратаваць Верачку. Перад самым носам у латыша выхапіў дачушку, падхапіў на рукі і наўцёкі. Але недалёка ад'ехаў: прашылі аўтаматныя чэргі і каня, і яго з Верачкай. Упаў мёртвы, а дачкі так і не выпусціў з рук. А Сяргей там жа на двары быў расстраляны. Абгарэў моцна, што аж страшна глядзець было.

    З успамінаў Таццяны Васільеўны Лукашэвіч, жыхаркі в. Бродкі:

    — Я са сваім мужам Паўлам капалі бульбу недалёка ад хаты. Як пачулі стрэлы і ўбачылі, што бягуць па Моху ворагі, то прытаіліся ў разорах. З намі і дзіця наша было. А дома знаходзіўся Паўлаў брат Сцяпан з сям'ёй. Адчуўшы бяду, яны ўсе схаваліся ў яму для бульбы. Знайшлі іх, загадалі вылезці. Сцяпан з большым сынам вылезлі, Сцяпана тут жа і забілі. А Вася, большанькі, уцякаў. У нагон стралялі. Упаў каля хлява. Абгарэў, бедненькі. Жонка Вольга з Мішкам, малодшым сынком, закрыліся хусткай і сядзелі ў яме. Іх там і застрэлілі. А мой Паўла, як толькі пачалі страляць каля чыгункі, хацеў ісці выпусціць жарабя з хлява. Добра, што я не пусціла. А тут людзі бягуць, Зміцер Шчупак крычыць: "Паўла, уцякайце! Бачыце, па людзях страляюць". Паўла схапіў дзіця, я — просцілку (усяго і багацця, што засталося) і, прыгінаючыся, пабеглі. А кулі кругом — ціў-ціў. Пясок фантанчыкамі падскоквае. Але, Бог даў, у нас не трапілі. Уцяклі.

    З успамінаў Еўдакіі Мікітаўны Герасімовіч, жыхаркі в. Бродкі:

    — Я была замужам у Бродках, а ў Оўдзіцку — дзялка. Бульбу капалі. Якраз дакапалі і з Іванам сваім сабраліся схадзіць да маіх бацькоў. Толькі адышлі з поля, як пачуўся выбух, потым стрэлы, зразумелі, што бяда. Бегчы трэба, я цяжарная была. Зайшлі да бацькі, кажам:
    — Уцякайце і вы.
    — Мо сюды не дойдуць, далекавата.
    — Дойдуць. Уцякайце!
    — Не. Шкада хаты. Мо ўпросім, ды не спаляць.

    I не паслухалі. А мы пабеглі ў бліжэйшы лясок. Бацьку і маці ж, як толькі з'явіліся карнікі, пастралялі. Каля самага ганка хаты. I хату спалілі. Як толькі сціхлі стрэлы, мой брат Іван пабег туды, паадцягваў іх далей, а то згарэлі б.

    З успамінаў Васіля Барысавіча Шэўчыка, жыхара в. Бродкі:

    — Дабеглі латышы і да нашай хаты. Мы ўсе ўжо бачылі, што бяда надыходзіць, дык уцяклі, пахаваліся. Засталася бабка Хрысціна, 72 гады было, уцякаць адмовілася. Бачыла, што хаты паляць, і вырашыла хоць якое дабро прыхаваць. Падушкі павыносіла і сама пад куст схавалася. Знайшлі гады. I бабу забілі, і падушкі пастралялі.

    З успамінаў Герасіма Ільіча Заступневіча, жыхара в. Бродкі:

    — Па Наўдзіцкаму Моху ішлі латышы, хаты палілі і людзей знішчалі. А па Наўдзіцку (Оўдзіцак — і гэтак яшчэ называюць) немцы рухаліся. Тыя лепшыя былі, людзей не чапалі, толькі хаты палілі. Прыйшлі да нас у двор, усіх павыганялі. Запалкі пачалі церці, пад страху падносіць. А мой бацька ўпаў на калені, ды давай маліцца. Усё моліцца, моліцца. А запалкі тухнуць, бы хто тушыць. I квачом палілі, а хлеў не загараецца. Тут якраз і камендант нямецкі на белым кані прымчаўся. Шуму нарабіў. Так і спынілася забойства.

    Потым немцы сабралі ўсіх, хто працаваў у полі і не змог уцячы, і патрабавалі выдаць, хто ўзарваў цягнік, узялі заложнікаў. Дагэтуль жыхары Бродак і Лахаўкі лічаць сваім ратавальнікам таго каменданта, што жыў непадалёку, у чыгуначнай будцы. Ён спыніў карнікаў — латышоў і немцаў, доўга даказваў ім, што гэта звычайныя сяляне-працаўнікі, якія да дыверсіі не маюць ніякага дачынення. Паўдня ішла спрэчка за жыццё і смерць. Некалькі разоў камендант і нямецкія салдаты — вартаўнікі чыгункі — нават станавіліся ў адзін рад з заложнікамі, каб не даць іх расстраляць. Вечарам было вырашана: сялян-заложнікаў адправіць у Германію. Іх павезлі ў Лунінец. Праўда, самых старэйшых — Антона Радкевіча і Фядору Захаркевіч — расстралялі ў горадзе, астатнія паехалі на Нямеччыну.

    Дземяновічы, Фядора Маркаўна, н. у 1901, яе трое дзяцей (Якаўлевічы): Вольга, н. у 1925, Іван, н. у 1936, Таццяна, н. у 1939.

    Захарэвіч Фядора.

    Курыловічы, Мікіта Сцяпанавіч, яго жонка Настасся Якаўлеўна (да 50 гадоў).

    Лукашэвіч Сяргей Аляксандравіч, н. у 1922.

    Лукашэвічы, Сцяпан Данілавіч, н. у 1910 яго жонка Вольга Іванаўна, н. у 1912. іх двое сыноў: Васіль, н. у 1933, Міхаіл, н. у 1937.

    Піліпцэвіч Ганна Іосіфаўна, н. у 1892. яе сын Васіль, н. у 1928.

    Піліпцэвічы, Хрысціна, н. у 1878, яе сын Павел, н. у 1915, яго жонка Лізавета, н. у 1916, іх двое дачок: Ніна, н. у 1935, Таццяна, н. у 1937.

    Радкевіч Антон, н. у 1868.

    Шчупак Ульяна, н. у 1859.

    Шэўчык Мікалай Каленікавіч, н. у 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, збег з нямецкага палону дамоў, расстраляны ў г. Лунінец.

    Шэўчыкі, Ганна Іванаўна, яе двое дзяцей (Андрэевічы): Васіль, н. у 1930, Ксенія, яе нованароджаны сын.

    Шэўчыкі, Кузьма Паўлавіч, н. у 1922, яго дачка Вера, н. у 1941, брат яго жонкі Піліпцэвіч Сяргей, н. у 1922.

    Яраховіч Іван Сцяпанавіч, н. у 1903, павешаны.

    Яраховіч Іван Сямёнавіч, н. у 1907.

    Вёска Перунова
    Амяльчук Віктар Цімафеевіч, н. у 1898.

    Арашкевіч Іван, прымусова вывезены ў Германію.

    Вялько Павел Мікалаевіч, н. у 1904.

    Вялько Яўгенія Рыгораўна, н. у 1907.

    Грыневіч Павел Іванавіч, н. у 1908.

    Давідзюкі, Канстанцін Якаўлевіч, н. у 1930, яго брат Уладзімір Якаўлевіч, н. у 1928.

    Кузьміч Рыгор Рыгоравіч, прымусова вывезены у Германію.

    Кулакоўскі Мікалай Адамавіч, н. у 1914, расстраляны восенню 1942. Праз тыдзень расстраляны яго чацвера дзяцей: Ганна, 8 гадоў, Еўдакія, 6 гадоў, Іван, 4 гады, Сцяпан, 2 гады.

    Пунька Мікалай Емяльянавіч, н. у 1915.

    Рахацэвіч Лявонцій Іванавіч, н. у 1906, сакратар Перуноўскага с/с.

    Салівончык Сцяпан Аляксеевіч.

    Трэсцен Павел Іванавіч.

    Шэшка Ганна Данілаўна, н. у 1906, паранена ў час блакады і памерла ад ран у 1944.

    Якоўчыкі, Даніла Іванавіч, н. у 1904, яго жонка Ульяна Рыгораўна, н. у 1912.

    Калгас "Перамога"
    Вёска Лахва
    Абухоўскі Браніслаў Іванавіч, н. у 1916.

    Байда Малання Сцяпанаўна, н. у 1900.

    Дубінін Павел Пятровіч, вывезены на прымусовыя работы у Германію, пасля вызвалення — вольнанаёмны ў РСЧА, загінуў 6.08.1945, пахаваны ў Германіі.

    Слуцкі Цві Давыдавіч, н. у 1912.

    З успамінаў брата загінуўшага Ісака Давыдавіча Слуцкага, грамадзяніна Ізраіля:

    — У нас была крама, дзе брат працаваў з бацькам. Ціхі, вельмі любіў чытать.

    Служыў у Брэст-Літоўску. У ноч на 22 чэрвеня ён быў на варце ў акопе. Чуў бамбардзіроўку. Раніцай да яго ніхто не прыйшоў, што яго здзівіла. Ён пайшоў шукаць чырвонаармейцаў і ўбачыў , што ўсе садзяцца на машыны і некуды едуць. Ускочыў на машыну. Калі даехаў да Лахвы, камандзір сказаў: — Гэта тваё мястэчка? Заставайся тут, таму што ў нас мала месца.

    Брат пайшоў дамоў. Маці ў нас была разумная жанчына:

    — Камандзір даў табе нейкую паперу? Не? Калі прыйдзе другая часць, цябе палічаць дэзерцірам. Ідзі, шукай сваіх аднапалчан.

    I ён пайшоў на Гомель. Мы сустрэліся выпадкова ў Мікашэвічах — я знаходзіўся ў эшалоне для эвакуіраваных. Больш мы нічога пра яго не ведалі.

    Турчыновічы, Марк Іванавіч, н. у 1895, яго жонка Ульяна, н. у 1904, іх двое сыноў Адам, н. у. 1924 і Міхаіл, н. у 1927, расстраляны гітлераўцамі ў жніўні 1941 на тэрыторыі рыбгаса разам са сваяком.
    На мітынгу жыхароў в. Лахва, які адбыўся на другі дзень вайны, савецкія актывісты заклікалі даць адпор гітлераўцам. М.С. Ганюк у сваім выступленні заявіў: "Нямецкая нага па рускай зямлі хадзіць не будзе!" 24.08.1941 савецкія актывісты былі схоплены нямецка-фашысцкімі акупантамі і расстраляны за вёскай. Разам з імі быў расстраляны невядомы чырвонаармеец, які потым быў перазахаваны жыхарамі на могілках в. Любань.
    Ганюк Міхаіл Сяргеевіч, н. у 1900, дырэктар млына.

    Науковіч Фёдар Васільевіч, н. у 1913, фінансавы агент Лахвенскага с/с.

    Трусевіч Павел Емяльянавіч, н. у 1898, дэпутат Лахвенскага с/с.

    Схоплены гітлераўцамі і расстраляны ў першай палове жніўня 1941 за парушэнне каменданцкага часу:
    Науковіч Адам Мікалаевіч, н. у 1927.

    Пятніца Мікалай Дзмітрыевіч, н. у 1926.

    Трусевіч Даніла Мікалаевіч, н. у 1926.

    За садзейнічанне партызанам у 1943 г. расстраляны гітлераўцамі:
    Астапчыкі, Раман Сямёнавіч, н. у 1904, яго жонка Фядора Іванаўна, н. у 1904, іх дзеці Таццяна, н. у 1930, і Раман, н. у 1924, з жонкай Марыяй, н. у 1925 (расстраляны ў г. Лунінец на Заллессі).

    Ждановіч Іван Акімавіч, н. у 1900 ( расстраляны ў г. Лунінец у раёне аўтастанцыі).

    Рудзько Ксенія Фёдараўна, н. у 1894, яе дачка Лусевіч Ефрасіння Сцяпанаўна, н. у 1903 (расстраляны на Паповай гары ў в. Лахва).

    Расказвае сын і ўнук загінуўшых Пётр Іванавіч Лусевіч, жыхар в. Лахва:

    — Наш бацька прыгожа спяваў і граў на скрыпцы. У свой час ён закончыў 3 класы царскай школы, якую ставіў даволі высока: "Тры класы рускай школы варты больш, чым сем польскіх". Вельмі імкнуўся даць адукацыю і двум сынам. Мы жылі небагата, але вучыліся з братам добра, таму бацькам даводзілася плаціць толькі за нашы падручнікі, а харчаванне было бясплатным, мелі яшчэ некаторыя ільготы.

    На жаль, у 1940-ым бацька памёр ад туберкулёзу. Увесь клопат пра сям'ю лёг на плечы маці. Пачалася вайна, і стала відавочна, што ў баку ад яе не застанемся. Складваліся партызанскія групоўкі, якім па магчымасці мы дапамагалі зброяй і медыкаментамі. Калі ж брат стаў партызанам, нас схапілі, тры месяцы трымалі ў турме. Мае рукі дагэтуль пакалечаны гітлераўскімі пыткамі. Выклікалі маці, мае пальцы засоўвалі ў шчыліну дзвярэй, якія паступова зачынялі. Маці вымушана была глядзець гэтую бесчалавечую пытку! Фашысты хацелі даведацца пра імёны тых, хто працягваў дапамагаць партызанам.

    Пашкадаваў нейкі паляк, які служыў у немцаў. З яго дапамогаю мяне забралі ў Лунінец і адправілі на прымусовыя работы ў Германію.

    Пераканаўшыся, што з маці і бабулі не выцягнеш ні слова, іх адпусцілі на волю. Як мне расказвалі пасля вайны, хутка загінуў мой брат — партызан. Відавочна, паліцаі, якія баяліся яго помсты, цяпер праглі знішчыць лішніх сведкаў сваіх жорсткіх пытак. Пра мяне думалі, што я ўжо загінуў у Германіі, таму праз некаторы час забілі маці і бабулю.

    Сыцэвічы, браты, Сцяпан Сямёнавіч, н. у 1912, Кузьма Сямёнавіч, н. у 1908 (расстраляны ў в. Лахва).

    Трусевічы, браты, Васіль, н. у 1920, Мікалай, н. у 1922, Міхаіл, н. у 1924 (працаваў на чыгунцы, збіраў інфармацыю і з дапамогай братоў перадаваў яе партызанам. У час канваіравання ў турму ён паспрабаваў уцячы, але быў паранены ў нагу і схоплены. Пасля пытак расстраляны ў красавіку 1944 у в. Лахва, пахаваны на могілках в. Лахва), Іван, н. у І927.

    З актаў камісіі па расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага раёна:

    "...У наваколлі м. Лахва выяўлена:

    14 магіл розных размераў, размешчаных побач з яўрэйскімі могілкамі ва ўрочышчы "Паповая гара", у якіх захаваны 189 чалавек мясцовага насельніцтва, у тым ліку 77 жанчын і 34 дзіцяці, 283 ваеннапалонныя салдаты і афіцэры Чырвонан Арміі.

    Ва ўрочышчы "Паповая гара" нямецкія захопнікі на працягу акупацыі расстрэльвалі і закопвалі трупы, а таксама асобных савецкіх грамадзян і ваеннапалонных салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.

    У магіле размерам 25x2x2,5 м на зямлі Лахвенскага рыбгаса на адлегласці 50 м на захад ад прасёлачнай дарогі Лахва — хутары Перунова і 40 м на поўдзень ад чыгуначнай дарогі Лахва — Мікашэвічы пахаваны 1946 чалавек яўрэйскага насельніцтва м. Лахва, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзіцяці."

    Абрамовіч Бація.

    Абрамовіч Зеў, Песя, трое дзяцей.

    Абрамовіч Сара, Мардэхай.

    Аздова Ідл, Рахел-Лея, дзеці.

    Аздова Міхоэл, Мір'ям, дзеці.

    Айзенберг Эстэр.

    Аламуцкі Рахел, Цві, Залман.

    Арланскі Якаў, Мір'ям, двое дзяцей.

    Ашман Арон, Хая.

    Ашман Зейлік, Рахел, пяцёра дзяцей.

    Ашман Ідл-Эліэзер, Соня, Ітка.

    Ашман Мошэ, Ітка, двое дзяцей.

    Ашман Овадзья, пяцёра дзяцей.

    Ашман Эліэзер, трое дзяцей.

    Ашман Якаў, Рыўка, Элке.

    Ашман Якаў, Хая, трое дзяцей.

    Равін Ашровіц Абрам-Хаім-Залман, Перл, чацвёра дзяцей.

    Бабад Іцхак, Эстэр.

    Баброў Шлома, Алтэ, двое дзяцей.

    Бейгелман Ідл, жонка, двое дзяцей.

    Блуменкранц Фішл, Хана, сямёра членаў сям'і.

    Блуўштэйн Ліпман, Йегудзіт, трое дзяцей.

    Бойер Іта, Якаў.

    Брадоцкі Алтэр, Рыўка, дзеці.

    Брадоцкі Бер, Анія, Бейле.

    Брадоцкі Ісраэл, Хана, чацвёра дзяцей.

    Брадоцкі Лея-Мейтэ.

    Бродэр Монес, Рэйзе, трое дзяцей.

    Брыск Зіндл, Эстэр-Малка, дачка.

    Букчын Іцхак, Даржана, Бейле.

    Бярковіч Двойрэ.

    Бярковіч Лея.

    Бярковіч Мірэл, Мошэ-Хаім.

    Бярковіч Тодрэс, Бейле, двое дзяцей.

    Вайненфелд, трое членаў сям'і.

    Вайнер Хаім, Хана, дочкі.

    Вайнер Цыпора, чацвера дзяцей.

    Вайсман Гершл, Рахел, Фейге.

    Валахіянскі Мендл, Сара, чацвёра дзяцей.

    Валахіянскі Хаім, Хава, дзеці.

    Валінскі Мошэ, Хана, трое дзяцей.

    Васкабойнік Мардэхай, Мір'ям, дзеці.

    Ватнік Цві, Сара, Бація.

    Вінік Давід, Шэйндл.

    Вінік Пінхас, Рыўка, двое дзяцей.

    Волпін Арыя, Бейле, двое дзяцей.

    Гажаінскі Сара, Мошэ.

    Газевіч Віція, Ідл.

    Газевіч Іосеф, Мошэ, Тоня.

    Газевіч Іосеф, Песя, трое дзяцей.

    Газевіч Ліпе, Чарне, два сыны.

    Газевіч Роза, Якаў.

    Газевіч Шлома, Маня, Крэйне.

    Гарбншцайк Меір, сям я.

    Гардбін Рыўка.

    Гейкер Шмуэл, Брайне, Нехама.

    Гінзбург Іехіэл, Похевед, двое дзяцей.

    Гінзбург Іосеф, трое членаў сям'і.

    Гінзбург Рахел, двое дзяцей.

    Гітэлман Хасія, двое дзяцей.

    Гітэлман Шэйндл, Шолам.

    Глінсон Хава, Міхоэл, Хана.

    Глозман Якаў, Лейба, Нехама.

    Гознпуд Апцыя, Лея, Мошэ.

    Гознпуд Фане.

    Голдман Лейб, Шайшане, трое дзяцей.

    Голдман Хава, трое дзяцей.

    Голдман Цыпора, Хая, Рыўка

    Голдфарб Шолам.

    Голуб Ітке, Шмуэл.

    Голуб Рахміэл, Хая, дзве дачкі.

    Голуб Эля, жонка, двое дзяцей.

    Гурбін Шмуэл, сям'я.

    Гурвіч Давід, Йохевед, двое дзяцей.

    Гурвіч Залман, Ідл, Росл.

    Гросман Мошэ.

    Грынгауз Цыпора, двое дзяцей.

    Даўгапяты Алтэр-Міхоэл, Блюме, Мошэ-Якаў.

    Даўгапяты Зейлік, Міхла, чатыры дачкі.

    Даўгапяты Іцхак, Родл, трое дзяцей.

    Даўгапяты Шломіт, Хана, Арыя.

    Даўгапяты Якаў, Цырл, сыны.

    Дзягцяр Мардэхай, Златэ, Хіна.

    Домніч Рыўка, Мошэ, Ачан.

    Дрэбскі Іосеф, Хася, двое дзяцей.

    Дрэбскі Ісраэл, Цыпора, двое дзяцей.

    Загер Рахел, Броха, Лея.

    Зайчык Нехама, трое дзяцей.

    Зайчык Рахел, двое дзяцей.

    Зак Сендэр, Тоня, трое дзяцей.

    Залмановіч Біньямін, Цыпора, дзве дачкі.

    Залцман Іешая, Сара, Бер.

    Залцман Якаў.

    Замойскі Прыва, Сара, Маня.

    Зарэцкі Абрам, Лібе, Пінхас.

    Зарэцкі Давід, Рахел, трое дзяцей.

    Зарэцкі Інда, трое дзяцей.

    Зарэцкі Мардэхай, Рыўка, трое членаў сям'і.

    Зарэцкі Мір'ям, трое дзяцей.

    Зарэцкі Нехама, трое дзяцей.

    Зелцер Хая

    Зілберштэйн, трое членаў сям'і.

    Ігельнік Давід, Цыпора, Рахел.

    Ігельнік Шлома, Мір'ям, Хана.

    Кавальскі Зіскінд, Рыўка, Борух.

    Калпаніцкі Іцхак, Мір'ям, два сыны.

    З успамінаў сына і брата загінуўшых Копеля Калпаніцкага, грамадзяніна Ізраіля:

    — Адзін з герояў Лахвенскага гета — мой брат Моўша Калпаніцкі. Яму было толькі 22 гады, а за плячыма — вучоба ў яўрэйскай школе, дапамога бацьку на лесапільным заводзе і млыну, які знаходзіўся ў вёсцы Чэланец (тады Ленінскага, цяпер Жыткавіцкага раёнаў). У маі 1941-га Моўша прайшоў прызыўную камісію і атрымаў назначэнне ў інжынерную воінскую часць, але стаць салдатам не паспеў — пачалася вайна.

    Сям'я, як і тысячы іншых, апынулася ў гета. Моўша, рызыкуючы жыццём, клапаціўся не толькі пра сваіх родных. Па начах ён пераплываў лодкай Смердзь і прывозіў харчы для самых слабых і галодных вязняў. Аднак яму мала было толькі пасіўнага выжывання за калючым дротам. Разам з Іцхакам Рахчыным Моўша стаў адным з арганізатараў паўстання.

    Калі раніцай 3 верасня яўрэі ўзняліся на адпор фашыстам, Моўша выбег з гета. Аднак падкошаны аўтаматнай чаргой фашыста ўпаў на зямлю. Да яго кінулася сяброўка Рыўка Хейфец і ўрач Ігельнік, відавочна, у спадзяванні выратаваць параненага. Але гэта ім не ўдалося. Фашысты застрэлілі ўсіх траіх на плошчы ў цэнтры Лахвы.

    Калпаніцкі Песя, двое дзяцей.

    Кантар Іосеф, Мір'ям, трое дзяцей.

    Кантаровіч Лея, сын.

    Канчук Хана-Рахел, Хася.

    Каплан Іцхак, Соня, двое дзяцей.

    Каплінскі, двое членаў сям'і.

    Каробачка Давід-Меір, Фейге, трое дзяцей.

    Кац Вольф, трое членаў сям'і.

    Кац Года, Эліягу.

    Кац Давід-Бер, Хася, двое дзяцей.

    Кац Ейна, Двойрэ, трое дзяцей.

    Кац Ідл, Рыўка, двое дзяцей.

    Кац Ісраэл, Сара, дзве дачкі.

    Кац Меір-Давід, Бація, два сыны.

    Кац Мошэ-Давід, Ноах.

    Кац Хінка.

    Кац Хоне, Брайнл, трое дзяцей.

    Кац Цві, чатыры члены сям'і.

    Кац Шмуэл, Рахел, трое дзяцей.

    Кац Эфраім, Мір'ям, трое дзяцей.

    Кац Эшке, Эліэзер, Адаса.

    Клаз Тоня, сям'я.

    Клаз Якаў, Міне, двое дзяцей, Перл.

    Клаз Якаў-Ісраэл, Эстэр, чатыры дачкі.

    Келсон Мошэ, Бація, Фела.

    Кірзнер Айзік, Йегудзіт, трое дзяцей.

    Кірзнер Браха, Хая.

    Кірзнер Давід, Браха, чацвёра дзяцей.

    Кірзнер Мендл, Эйдл, чацвёра дзяцей.

    Кірзнер Невах, Хая, тры дачкі з дзевяццю дзецьмі.

    Кірзнер ІПмуэл, Хая-Шэйндл, сям'я.

    Кітай Сендэр, Цыпора, дзве дачкі.

    Колнік Фейгл, Якаў, Хана.

    Корж Залман, Хая-Сара, дзве дачкі.

    Корн Шлома, Сара-Ітка.

    Краўчык Арчэ, Хава, тры сыны.

    Краўчык Бейле, дзеці.

    Краўчык Іосеф, Бася-Мір'ям, Лібе.

    Краўчык Нісл, Шэйва-Гітл.

    Краўчык Рахел, Маня, Лея.

    Крыкун Абрам, Песя, дзеці.

    Куніц Шмуэл, Фрыда, трое дзяцей.

    Лапацін Фейге, Арон, Арыя.

    Лахман Якаў, Рэувен.

    Латух Алтэр, двое дзяцей.

    Левін Залман.

    Левін Залман, Эма, дзве дачкі.

    Левін Ідл, Сара, двое дзяцей.

    Левін Мошэ, Рахел.

    Левін Фейге.

    Левін Шмуэл, Бейле, Рахама, Нахум.

    Левін Якаў, Голдэ, чацвёра дзяцей.

    Лейбман Хая, Іцхак.

    Лебнфелд Лея.

    Лікавіцкі Бер, сям'я.

    Літвінскі Ішая, Хана, Ешые.

    Ліс Шмуэл-Ірш, Ітка.

    Ліфшыц Бася-Эйдл, трое дзяцей.

    Ліфшыц Лангер-Давід, Эстэр, чацвера дзяцей.

    Ліфшыц Лібэ, трое членаў сям'і.

    Ліфшыц Хая-Рыва, Сямён.

    Ліхтштэйн Арыэла, шасцёра дзяцей.

    Ліхтштэйн Арыя-Лейб, Цвія.

    Ліхтштэйн Ісраэл, Хойна, чатыры дачкі.

    Ліхтштэйн Меір, Зелда, трое дзяцей.

    Ліхтштэйн Меір, Ліпке, тры дачкі.

    Ліхтштэйн Меір, трое членаў сям'і.

    Ліхтштэйн Райхл, Брайндл, Бейле.

    Ліхтштэйн Хана, дзве дачкі.

    Ліхтштэйн Элі-Арон, Лея, шасцёра дзяцей.

    Равін Ліхтштэйн Эліэзер-Арыя, Йегудзіт, шасцёра дзяцей.

    Ліхтштэйн Эліэзер, Цырл, дзве дачкі.

    Ліхценберг Перл, тры сыны.

    Лобач Нахум, Эстэр, Рыўка.

    Маеўскі Зіна, Эстэр.

    Малчыковіч Вольф, Сара, Фейге-Хая.

    Малчыковіч Ітка, Мошэ, двое членаў сям'і.

    Меклер Брандл, Элка, Якаў.

    Меклер Іда, дочкі.

    Мельнік Златэ, Герш.

    Месцер Якаў, Хая, двое дзяцей.

    Мігдаловіч Гірш, Люба, двое дзяцей.

    Мігла Бер, Крэйндл, дзеці.

    Мільман Нахум, Рыўка, трое дзяцей.

    Равін Мінцберг Іцхак-Давід.

    Мітвох Арон, Рыўка, Ешые.

    Музыкант Ошэр, Хава.

    Музыкант Шлома, Дзіна, двое дзяцей.

    Мураўнік Арон, Соня, чацвёра дзяцей.

    Мураўнік Рахел, сям'я.

    Мураўнік Хая, Мошэ.

    Мураўнік Хоня, Эстэр, чацвёра дзяцей.

    Мураўнік Цві, Фейге.

    Мураўчык Арыя-Лейб, Броха, двое дзяцей.

    Мураўчык Зейлік, Ента, чацвёра дзяцей.

    Мураўчык Ідл, Фейге, Меір.

    Мураўчык Іосеф, Цвія, трое дзяцей.

    Мураўчык Іцхак, Лібе Рахел, Шмуэл.

    Мураўчык Лейб, Эстэр-Хая, двое дзяцей.

    Мураўчык Лібе, дачка.

    Мураўчык Ліпе, Йохевед, чацвёра дзяцей.

    Мураўчык Мендл, яго дзеці, іх сем'і.

    Мураўчык Нехама, Песя, Этл.

    Мураўчык Нехама, сын.

    Мураўчык Тэўе, Шэндл, двое дзяцей.

    Мураўчык Фруме, двое дзяцей.

    Мураўчык Хашка, сын.

    Мураўчык Шлома-Залман, Соня.

    Мураўчык Шлома-Мардэхай, Гішэ-Рахел.

    Мураўчык Шлома-Нахум, Хана-Баша, чацвёра членаў сям'і.

    Мураўчык Шлома, Рыўка, Анія.

    Мучнік Герцл, Сара, двое дзяцей.

    Мышалоў Чарне, трое дзяцей.

    Нафхан Рыўка, Іцхак, Іта.

    Нейман Элізер, Цвія.

    Нейман Лейб, Хава, двое дзяцей.

    Нісяневіч Хаім, Шайшане, трое дзяцей.

    Нуснцык Ітка, дзеці.

    Пагосткі Аба, Фрэйдэ, тры дачкі.

    Пагосткі Алтэр, Мікла, Нехама.

    Пагосткі Оснат, Дзіна.

    Пагосткі Рахел.

    Пагосткі Якаў, Голда, дзеці.

    Равін Памеранц Іехезкел, жонка.

    Партны Сара-Йегудзіт.

    Пінхасовіч Анія, Фейге, іх сем'і.

    Пінхасовіч Бенцыён, Хана, дзеці.

    Пінхасовіч Герцл, Двойрэ, дзве дачкі.

    Пінхасовіч Іцхак, Хая, трое дзяцей.

    Пінхасовіч Ліпе, Блюме, два сыны.

    Пінхасовіч Пінхас, Элта, Сара.

    Пінхасовіч Хаім, Лея, іх сем'і.

    Платніцкі Віхна, Эстэр-Хая.

    Платніцкі Сендэр, сям'я.

    Рабіновіч Гершан, Соня, двое дзяцей.

    Рабіновіч Шаул, Бація, трое дзяцей.

    Рабіновіч Шмуэл-Бер, Фаня, дачка.

    Рабіновіч Шмуэл, Эйдл, трое дзяцей.

    Рабіновіч Якаў, Нехама.

    Радзівілаўскі, сям'я.

    Раманоўскі Бер, Фейге, сыны.

    Раманоўскі Маня, Эстэр.

    Раманоўскі Шолам, Лея.

    Рапапорт Геня, сям'я.

    Ратнер Арон, Сара, двое дзяцей.

    Розенберг Абрам, Малія, Сара.

    Ротбарт Арцла, Маня, бацькі.

    Рохчын Перл, Іцхак.

    Рудніцкі Шмае, Бейле, дзеці.

    Ружваскі Мардэхай, Хая-Элке, Шэйнка.

    Ружваскі Мошэ, Эйдл, два сыны.

    Руса Пейсах, чацвёра членаў сям'і.

    Рывін Эліэзер, Браха, дзеці.

    Рымер Вольф, Хава, трое дзяцей.

    Рымер Іцхак, Песя, тры дачкі.

    Рымер Мошэ-Якаў, Песя.

    Рымер Этка, трое членаў сям'і.

    Рымер Якаў, Алтэ, дзеці.

    Рэзнік Абрам, Хая, Фейге.

    Рэзнік Арон, Элка, двое дзяцей.

    Савін Меір, Маша, два сыны.

    Слуцкі Абрам, Мір'ям, трое дзяцей.

    Слуцкі Анія, Хава, Рахел.

    Слуцкі Давід, Хая-Этл, Хісія.

    Слуцкі Доў, Маша, два сыны.

    Слуцкі Доў, Віта, тры дачкі.

    Слуцкі Ідл, яго дзеці, іх сем'і.

    Слуцкі Ліпе, дзеці.

    Слуцкі Мошэ-Іцхак, Хіна.

    Слуцкі Мошэ, Цвія, дзеці.

    Слуцкі Геня.

    Слуцкі Рахел, трое дзяцей.

    Слуцкі Хася-Перл, Мошэ.

    Слуцкі Хая, Ліпе, дзве дачкі.

    Слуцкі Хая, Цві, Фрэйдл

    Слуцкі Эстэр.

    Стаўскі Шмуэл, Рахел, двое дзяцей.

    Столяр Эстэр, Шуламіт, Люба.

    Топчык Іцхак-Ноах, Песя, Фішл.

    Топчык Маша, трое дзяцей.

    Топчык Мікла, дзеці.

    Тупчык Іосеф, Груня, трое дзяцей.

    Туркеніч Блюме, Хаім

    Файнберг Мошэ, Гене-Лея, трое дзяцей.

    Файнберг Хана.

    Фалевіч Этл, Шмуэл-Бер.

    Фельдман Абрам, Лея, тры дачкі.

    Фельдман Айзік, чацвёра членаў сям'і.

    Фельдман Ош.

    Фельдман Перл, дзіця.

    Фельдман Эстэр.

    Фіанкі Хаім.

    Фішман Абрам, Эстэр.

    Фішман Мошэ, Лея

    Фішман Эле, Рыўка, трое дзяцей.

    Флаксман Якаў.

    Фрыдланд Лейб, Ітка, Борух.

    Фрэнкель Голдэ, Шмуэл.

    Фуксман Ошэр, Хіна, двое членаў сям'і.

    Фялкоў Нахман, трое членаў сям'і.

    Халіф, сям'я.

    Хейфец Абрам.

    Хейфец Арыя, Рахел, Йохевед.

    Хейфец Бер, Бейле, двое дзяцей.

    Хейфец Залман, Хава, чацвёра дзяцей.

    Хейфец Зейлік, жонка, двое дзяцей.

    Хейфец Зельда, Лея.

    Хейфец Ідл, Бася-Лея, двое дзяцей.

    Хейфец Ідл, Песя-Лея, двое дзяцей.

    Хейфец Ідл, Рыўка, Залман.

    Хейфец Іосеф, Малка, два сыны.

    Хейфец Іцхак, Ентэ, дачка.

    Хейфец Лейб, Зхар'я.

    Хейфец Лейбка.

    Хейфец Лея, сям'я.

    Хейфец Маня.

    Хейфец Меір, Мардэхай, Лейб.

    Хейфец Мотка.

    Хейфец Мошэ.

    Хейфец Натан, Фрума, Фая.

    Хейфец Хаім.

    Хейфец Цыла, дзеці.

    Хейфец Цырл, Іона.

    Хейфец Шмерл, Цырл, чацвёра дзяцей.

    Хейфец Шмуэл, Цыпора, Цві.

    Хейфец Элімелех, Бер, Сара.

    Хейфец Эліэзер, Рьгўка, Мендл.

    Хейфец Эліэзер, Рэйзе, трое дзяцей.

    Хейфец Эршл, Зельда, двое дзяцей.

    Хейфец Эстэр, Мір'ям, Хася.

    Хейфец Эстэр, Цыпора.

    Хейфец Якаў, Сара, Шэйна-Фейге.

    Хініч Зейлік, Эршл-Лейб, Якаў.

    Хініч Златэ, Соня, Файвл.

    Хініч Рахміэл, Зельда.

    Хініч Файвл, Хая-Лея, дзеці.

    Хініч Хая-Сара, Мошэ.

    Хініч Шамсл, Люба, Цыпора.

    Цалянчук Біньямін, трое дзяцей.

    Цапорын Нехама, дзеці.

    Цёмкін Нахум, Сара, трое дзяцей.

    Цілім Доў, Шэйне, дзеці.

    Цілім Эліэзер, Сара, дзеці.

    Цыклік Ідл, Этл, трое членаў сям'і.

    Чарнаморац Пінхас, Шэйндл.

    Чарток Арон, Фрума, два сыны.

    Чарток Мошэ-Рэувен, чацвёра членаў сям'і.

    Чарток Эліэзер, Шэйндл, дзеці.

    Чэрны Абрам.

    Чэчык Сара, трое дзяцей.

    Шапіра Шлома, Рахел, дзеці.

    Швайко Цві, Етл, дочкі.

    Шворын Вольф, Етл-Рахел, дзеці.

    Шворын Бація.

    Шворын Лея, трое дзяцей.

    Шворын Гершл, дзве дачкі.

    Шворын Этл, дзеці.

    Шворын Ітка, Ошар, Арон.

    Шворын Мошэ.

    Шворын Нахман, Лея, дзве дачкі.

    Шворын Рыўка, Хана.

    Шворын Эліэзер, Бейле, трое дзяцей.

    Шкляр Гершн, Рыўка, Якаў.

    Шнайдман Арон, Бейле, чацвёра дзяцей.

    Шнайдман Мардэхай, Файя, чацвёра дзяцей.

    Шнайдман Рахел, двое дзяцей.

    Шнайдман Якаў, Маша.

    Шцейфман Зундэл, трое членаў сям'і.

    Шульман Бецалел, Бейле-Рэйзе, чатыры дачкі.

    Шульман Элі, Хана, чацвёра дзяцей.

    Шульман Якаў, Этл, шасцёра дзяцей.

    Шусцерман Бація, Мір'ям.

    Шусцерман Маня, дзіця.

    Шусцерман Мардэхай, трое дзяцей.

    Шусцерман Песя-Лібе, Мір'ям.

    Шусцерман Рэувен, Хава, трое дзяцей.

    Шыфман Файвл, Хая, двое дзяцей.

    Шыфман Фейге, Эстэр.

    Шэхтман Лея.

    Шэхтман Элі, Нехама, чацвёра дзяцей.

    Шэхтман Элі, Шэйндл, двое дзяцей.

    Шэхцер Нехама, Піне.

    Шэхцер Хава, дзеці.

    Эйснбойм Песя.

    Юдовіч Рахел, дзеці.

    Юлевіч Меір-Бер, Хава.

    Юлевіч Овадзья, Міна.

    Юлевіч Рыўка, Шмуэл, Арыя.

    Юлевіч Фейге.

    Вёска Обруб
    Далгун Пётр Рыгоравіч, н. у 1909, схоплены 14.04.1944 за сувязь з партызанамі, пасля пытак расстраляны ў чэрвені 1944 у г. Пінск, пахаваны ў г. Пінск.

    Сцепанюкі, Надзея Несцераўна, н. у 1926, яе маці Марыя Сямёнаўна, н. у 1893, сялянкі, схоплены за сувязь з партызанамі і расстраляны ў 1943, пахаваны на могілках в. Рэдзігерава, адкуль родам маці.

    Тысюк Ксенафонт Каленікавіч, н. у 1883, расстраляны за сувязь з партызанамі ў 1943. Абодва яго сыны Мікалай і Даніла таксама загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

    Шэўчык Ганна Іванаўна, 1 год, забіта ў лесе, у сямейным лагеры, у час блакады зімой 1943 — 1944.

    На верх старонкі



    Моўша Калпаніцкі


    Помнік ахвярам Лахвенскага гета ў Хулоне (Ізраіль)