Калгас "Маяк"
Вёска ДрэбскАстапчык Павел Васільевіч, н. у 1899.Валько Антон Іванавіч, н. у 1926, у 1942 вывезены на прымусовыя работы ў Германію.
З успамінаў сястры загінуўшага Варвары Іванаўны Ефімовіч (Валько), жыхаркі в. Дрэбск:— Старэйшы брат — Міхаіл Іванавіч Валько — быў прызваны ў Чырвоную Армію пасля вызвалення Беларусі. На Одэры яго цяжка параніла, доўга ляжаў у шпіталі, але вярнуць здароўе было немагчыма — так і застаўся інвалідам вайны. Але пажыць ён паспеў яшчэ і пасля Перамогі, не так даўно памёр.
Другога брата, Антона, на першым годзе вайны забралі немцы, вывезлі ў Нямеччыну. Астатняе ведаем толькі са слоў суседзяў, якія вярнуліся з няволі. Кажуць, што мой брат з таварышамі арганізаваў падпольную групу, якая шкодзіла немцам, але іх выдаў нейкі палячок. Антон нават пабіў яго, ды гэта ўжо нікога не выратавала. Брата і іншых хлопцаў некуды забралі. Больш іх ніхто не бачыў, але ўпэўнены, што юнакоў спалілі ў печы — крэматорыі па-іхняму.
Бацькі нашы яшчэ да вайны ўступілі ў калгас, маці была свінаркай. Пры немцах хваляваліся і за сына ў няволі, і за лёс астатніх дзяцей. Дачакаліся і перамогі, але бацька праз тры гады памёр. Так што амаль усё жыццё нас выхоўвала маці, якой ужо таксама няма.
Як малодшая, магла б наогул не ведаць свайго брата. Але атрымалі бацькі ад яго фотаздымак з Германіі, які цяпер захоўваецца ў мяне. На абароце надпіс: "Память вашо сына бо больш не увидамса. W. Аnтоn." I адрас, напісаны яго рукой лацінскімі літарамі.
Як прадчуваў брат сваю смерць...
Грыневіч Рыгор Максімавіч, н. у 1921.Пашкевіч Мікалай Дзмітрыевіч, н. у 1921.
Вёска Кажан-ГарадокУ верасні 1941 нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі ў г. Лунінцы савецкіх актывістаў в. Кажан-Гарадок. Пахаваны на могілках у роднай вёсцы.
Андруш Сямён Ермалаевіч, н. у 1894, дэпутат Кажан-Гарадоцкага с/с.Каратыш Адам Сідаравіч, н. у 1895, дэпутат Кажан-Гарадоцкага с/с.
Шулякі, Ганна, н. у 1933, Ева, н. у 1935, дочкі старшыні Кажан-Гарадоцкага с/с, партызана Рыгора Іванавіча Шуляка.
Янкевіч Антон Фёдаравіч, н. у 1900, удзельнік падпольнай арганізацыі КПЗБ, член КПСС, фінансавы агент, дэпутат Кажан-Гарадоцкага с/с.
З Актаў расследавання злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага раёна:"...У час акупацыі нямецкія захопнікі расстралялі 21 чалавека савецкіх грамадзян, у тым ліку 8 жанчын і 4 дзяцей, пахаваных мясцовым насельніцтвам на хрысціянскіх могілках...
...У наваколлях мястэчка Кажан-Гарадок камісіяй выяўлена магіла памерамі 12 х 4 х 3 метры якая прымыкала да ўсходняга боку яўрэйскіх могілак, у якой пахаваны 937 чалавек, у тым ліку 325 жанчын і 301 дзіця.
З паказанняў сведкаў Мураўчыка Я.Л. і Ленбмана З.Д. і апытання мясцовых жыхароў устаноўлена:
3 верасня 1942 года нямецкай жандармерыяй было выведзена з гета м. Кажан-Гарадок яўрэйскае насельніцтва да загадзя выкапанай побач з яўрэйскімі могілкамі ямкі, дзе немцы расправіліся з яўрэямі..."
Вуліца Пяскі
Асоўскі Лея, дачка.Равін Берман, жонка, тры дачкі.
Галінсон Давыд, жонка Хая, чацвёра дзяцей.
Гам Голдэ, дзеці Хая, Хава, Арон, Зеў, Якаў.
Гам, Мір'ям і Фрум, сёстры.
Гам Цві, жонка Бейле, дзеці Іегудзіт, Доба, Даніел, Зусман.
Гельман Азрыэл, жонка Шэйндл, трое дзяцей.
Гельман Арон, жонка Хая-Това, дачка Шэйндл.
Гельман Аўраам, жонка Цыўя, сястра мБельке.
Гельман Бейле, дзеці Аўраам і Баша.
Гельман Завул, жонка Браха.
Гельман Ісраэл, жонка Хаве-Чырл, дзеці Хая, Лея, Рошке.
Гельман Пінчэ, жонка Хіся, чацвёра дзяцей.
Гельман Рэувен, жонка Хашке, дзеці Лейб-Залман і Давыд.
Гельман Хана, дзеці Мір'ям, Хіна, Якаў.
Гельман Якаў, жонка Ітке, трое дзяцей.
Гізунтэрман Роза, двое дзяцей.
Гінзбург Іосеф, жонка Сара-Фейге, двое дзяцей.
Гінзбург Мошэ, жонка Лейбе.
Голін Міхоел, жонка Хава, дзеці Арон-Айзік, Мошэ-Арыя, Хая, Браха.
Гольдман Мошэ-Якаў, жонка Блюме.
Гольдман Нэях, жонка Рахел, дзеці Рыўка, Малке, Ісер, двое немаўлят.
Гульман Іосеф, жонка Сара, дзеці Ічэ-Бер, чацвёра дзяцей.
Гульман Това, трое дзяцей.
Дрэбскі Нахман, жонка Маша, дзеці.
Дрэйфус, жонка Пая, двое дзяцей.
Зарэцкі Натан, жонка Хая, трое дзяцей.
Зэкельман Аўраам, жонка, сын Доў, дзве дачкі.
Зэкельман Зелік, жонка Хая-Гітл, дачка Рахел, чатыры сыны.
Зэкельман Хая.
Злотнік Нехама.
Злотнік Сімке, дзеці Хана і Лея.
Іцэльс Іосеф, жонка Хая, двое дзяцей, сястра Шэйндл.
Калінчык Нафталі, жонка Рыўка, дзеці.
Калінчык Нэях, жонка Хава
Калодны Давыд, жонка Златэ, сын Іосеф.
Калодны Мошэ, жонка Хана, дачка Цыўя
Калодны Пінхас, жонка Фейге, сын Цві.
Кантор Лейб-Вольф, жонка Двоша, трое дзяцей.
Кантор Мошэ-Лейб, жонка Фейге, дзеці Сара-Рыўка, Баша, Доў.
Касоўскі Міхелія, жонка Хая, дзеці Пеша, Завул, двое немаўлят.
Кірхнер Залман, жонка Рыўка, дзеці Голдэ і Сара.
Клінкоўскі Мардэхай, жонка Това, дачка Хана.
Коваль Меір, жонка Сіма, чацвёра дзяцей.
Коваль Мошэ-Лейб, жонка Эстэр.
Коваль Шлома, жонка Хана.
Коган Герш, жонка Хана, трое дзяцей.
Коган Лея, двое дзяцей.
Кольнік Шмуел, дзеці Іцхак-Меір і Ейна.
Крупчык Рыўка.
Кушнір Шэўл, жонка Рыўка.
Латуха Лейб, жонка Этл, сын Мінашэ, дачка Шэйне-Хая.
Левін Дзіна.
Ліфшыц Ашэр, жонка Соня, сын Борух.
Удава Луцкі Бера.
Луцкі Мардэхай, жонка Хая-Ідл, дзеці Мошэ і немаўля.
Лўцкі Хава, сын Аўраам, дачка Перл, трое немаўлят.
Луцкі Шэйне-Хая.
Марголін Малке.
Марголін Якаў, жонка Мір'ям, дачка.
Нехама, удава Іцхака-Міхоэла (дрэўшчыка).
Перэльман Арон, жонка, дзеці Борух-Аўраам, Бейле, немаўля.
Перэц, гандляр, жонка Хая, дзеці.
Плотнік Арыя, жонка Хася, дзеці Хая і Лея.
Плотнік Эліэзер, жонка Хана, дзеці Бейле, Шошке.
Рахліел (сын Мендля-мясніка), жонка Этке, двое дзяцей.
Соснік Айзік, жонка Цыпа, дзіця.
Соснік Герш, жонка Рыўка.
Соснік Герш, жонка Цыўя, дзіця.
Соснік Іцык, жонка Хана, чацвёра дзяцей.
Топчык Башэ-Ідл, дзеці Бенцыён і Хая.
Топчык Зелік
Топчык Лейб, жонка Крайне, дачка Чырл, сыны Арон-Шмуел і Іосеф.
Топчык Натан, жонка, двое дзяцей.
Топчык Рэувен, жонка Хана-Рохл, дачка.
Топчык Шмуел, жонка Хая, дзве дачкі і два сыны.
Фельдман Арон, жонка Эстэр, дачка Бейле.
Фельдман Боця, жонка Дына, дачка.
Фішман Давід, жонка Рыўка, дзеці Мотл і Меір.
Фішман Зелік, жонка, трое дзяцей.
Фішман Ісраел, жонка, двое дзяцей.
Фішман Мошэ, жонка Рахел, двое дзяцей.
Фішман Шмерл, жонка Хая.
Цыперштэйн Бейнуш.
Цыперштэйн Мардэхай, жонка Доба.
Цыперштэйн Міхоел, жонка Хая, дзеці.
Цыперштэйн Нафталі, жонка, дзеці Хая-Малке, Аўраам.
Цыперштэйн Хаім, жонка Элішэва, дачка Рэйзе, немаўля.
Шапіра Борух-Ноах, жонка Ітке, чацвёра дзяцей.
Шапіра Меір, жонка.
Шапіра Якаў, жонка Дына, двое дзяцей.
Шмідт Іосеф, каваль, жонка Сара-Дына, дзеці Якаў, чацвёра малых.
Шульман Мендл, жонка Башке, дзеці Герцл, трое малых.
Шульман Мошэ-Іосеф, жонка Фрэйдэ, двое дзяцей.
Шульман Файвл, дачка Мір'ям.
Шустэрман Бейнулі, жонка Фейге.
Юдовіч Хіся і Элке
Якаў (сын Іцхак-Міхоэла), жонка, дзве дачкі.
Янкель (солтыс), жонка Нехама.
Яхнюк Хашке, сын Вольф-Бебер, дачка Баша, двое дзяцей.
Вуліца Базарная
Алейнік Мардэхай, дзеці Баша і Бейле.Алейнік Нехама, дзеці Баша і дачка.
Алтэр, жонка Лея, трое дзяцей.
Бахоўчык Хана, дочкі Башке, Рахел.
Бегельман Нахман, жонка Сара, двое дзяцей.
Бегельман Эшке, дзеці Лейб, Давід, тры дачкі.
Блауштэйн Арон, жонка Рахел, чацвёра дзяцей.
Брадніцкі Рэйзе.
Вільк Алтэр, жонка Хана, дзеці Рахел, Хая, Шэйндл.
Вільк Башке.
Вільк Якаў, двое дзяцей.
Гельман Аўрэмл, жонка Эйдл, дзеці Рахел, Хася.
Гельман Шмуел, жонка Чэрне, трое дзяцей.
Гершман Ісраел, жонка Нехама, чацвёра дзяцей.
Гульман Бер, жонка Мір'ям, двое дзяцей.
Дрэбскі Мошэ, жонка Бейле, дзеці.
Дрэбскі Мошэ, жонка Голдэ.
Дрэбскі Цыўя.
Іосеф (брат настаўніка Хаіма-Зеліка), жонка Лея, сын Мошэ.
Кацман Якаў, жонка Лібе-Хая, дзеці.
Коваль Мошэ-Лейб, жонка Элке-Роша, дзеці Хава-Чырл, Махле, Хая.
Коган Мошэ, жонка Чырл, дзеці.
Коган Якаў, жонка Фейге, сын Іцхак.
Кольнік Герш, жонка.
Кольнік Мардэхай-Нісл, жонка Хана, пяцёра дзяцей.
Кушнір Ідл, жонка Хішке, дачка Башке, чацвёра дзяцей.
Кушнір Нотл, жонка Фрэйдэ.
Лапецкі Аўраам-Цві, жонка Лея, сын Нахман, дочкі Элке-Тайбл і Сара.
Латуха Вольф, жонка Рахел, дачка Сара.
Латуха Іешуа, жонка Фрэйдэ.
Латуха Менаша, жонка Гіша, пяцёра дзяцей.
Луцкі Ерах-Меір, жонка.
Луцкі Зелік, жонка.
Луцкі Іосеф, жонка Рахел-Эйдл, дачка Хая.
Луцкі Мошэ, жонка Мір'ям, дзеці.
Луцкі Нахман, сям'я.
Луцкі Эльке, сын Мошэ, тры дачкі.
Мендэль (мяснік), жонка, дзеці.
Партной Мардэхай, жонка Соня, дачка Гіша.
Розман Бенцыён (мяснік), жонка Рахел, двое дзяцей.
Розман Сара, дачка Хава
Розман Якаў (мяснік), жонка Мія, дзеці.
Топчык Шмуел, жонка Рэйзе, дачка Башке, сын Хаім, трое малых.
Фішман Алтэр, жонка Ета.
Шапіра Борух, жонка Ітке, трое дзяцей.
Шварцман Арыя, жонка Слойке.
Шварцман Герш, жонка Нехама, пяцёра дзяцей.
Швец Лейб, жонка Рыўка, трое дзяцей.
Швец Менашэ, жонка Доба.
Швец Нахум-Хаім, жонка Брайве.
Шворын Эліэзер, жонка Рыўка, пяцёра дзяцей.
Шульман Бер, жонка Хана, двое дзяцей.
Шульман Мошэ-Іегуда, жонка Йегудзіт, дачка Хая.
Шульман Нахман, жонка Нехама, двое дзяцей.
Шульман Перац, жонка Рахел, двое дзяцей.
Шульман Эліэзер, жонка Рыўка, дзеці Маша, Хіша, Фейге, немаўля.
Юдовіч Доў, жонка, дзеці.
Яструбельскі Меір, жонка Башке.
Вуліца Лахва
Алейнік ЛеяГам Іосеф, жонка Башке, дзеці.
Гульман Аўраам
Гульман Даніел, жонка, двое дзяцей.
Гульман Эліэзер, жонка Фейге, трое дзяцей.
Дрэбскі Ірхміел, жонка Эстэр, дачка Ента, два сыны.
Каробачка Авігдор, жонка Башке, двое дзяцей.
Каробачка Двоша.
Кольнік Наум, дзеці Нафталі, Файвл, Лея, Цырл.
Ліфшыц Двойрэ, двое дзяцей.
Ліхтштэйн Герш, жонка Голдэ.
Роша (сірата).
Вуліца Майдан
Аківа (мяснік), жонка, дзеці.Дрэбскі Фейге, дочкі Доба і Сара.
Кантор Аба, жонка, трое дзяцей.
Крыкун Меір, жонка Сіма, пяцёра дзяцей.
Лапецкі Шымон, жонка Сара.
Мільман Хаім, жонка Эстэр, сын.
Плотнік Тойбе.
Гараджане
Гам Доў, жонка Фрыда, дзеці Якаў, Даніел, Хаім, Эшке, Шэйндл, Лейб.Гам Зушке, жонка Голдэ, дзеці Лейзер Мошэ, Аўраам, Хая.
Гам Хава, сям'я.
Гам Цві, жонка Бейле, дзеці Юдэс, Доба, Даніел, Зушке.
Гам Якаў, сям'я.
Гельман Ісраэл, жонка Хава-Чырл, дзеці Хая, Лея, Рошке.
Дрэбскі Ашэр, жонка Цыўя, дачка Хая з сям'ёй.
Кунік Цві.
Лапецкі Шымон, жонка Сара, блізнюкі.
Лапецкі Эстэр
Мора Мошэ, жонка Голдэ, сям'я.
Нойман Бенцыён, жонка Двойрэ, дачка Малке, сын Іцхак.
Нехама (дачка Шломе-Лейзера).
Жыхары вёскі Цна
Золатаў Пінхас, жонка Цыўя, чацвёра дзяцей.Мучнік Блюме, муж Мошэ, дзіця.
Сошнік Цыўя, муж Герш, трое дзяцей.
Цыперштэйн Іцхак, жонка Лея, двое дзяцей.
Цыперштэйн Меір, жонка Рахел, трое дзяцей.
Цыперштэйн Элке-Годус
Чупрык Сара-Рыўка, муж Аўраам, чацвёра дзяцей.
А таксама 1000 бежанцаў з Польшчы.
Вёска Цна
Арэшка Марыя Максімаўна, н. у 1923.Грыневічы, Барыс Іванавіч, н. у 1881, яго жонка Надзея Емяльянаўна, н. у 1895.
Браты Грыневічы (Тарасавічы): Васіль, н. у 1915, Фёдар, н. у 1917.
Карповіч Любоў Цімафееўна, н. у 1921.
19 студзеня 1943 г. гітлераўцамі расстраляны 21 жыхар в. Цна — першыя калгаснікі.
З успамінаў Наталлі Пятроўны Грыневіч, жыхаркі в. Цна:
— Да вайны мой муж быў першым старшынёй калгаса "Іскра". З пачатку акупацыі не было спакойнага жыцця, немцы ж ведалі, што мы ў актывістах хадзілі. Але нейкі час нас не краналі. Бяда прыйшла ў 43-ім, на Хрышчэнне.
Я была з дзецьмі, як пачула стрэлы на вуліцы. Не накідваючы на сябе нічога, выскачыла з хаты, крыкнула дзецям: "Я толькі гляну". Кінулася ў адзін бок, у другі — усюды немцы па двое, з аўтаматамі. Мільганула думка: "Акружылі". Калі мне станавілася страшна, заўсёды шукала ратунку ў маці, вось і ў гэты раз ногі прынеслі да роднай хаты. Толькі на ганак — чую: немцы падыходзяць. Вылецела — ды ў хлеў з сенам. Ляжу, стаіўшы дыханне. А карнікі штыкамі сена правяраюць. У галаве толькі стукае: "Калі нават натыкнуцца, не закрычу. Лепш памерці, толькі не ў ямку жывой". Пранясло. I тут раптам успомніла пра дзяцей, якіх пакінула дома. Не памятаю, як пераскочыла плот, як схапіла дзяцей. Муж, што хаваўся сярод снапоў у хляве, паціху выбраўся таксама. Прыціскаючы сына і дачку, мы полем, снегу па пояс, беглі далей ад роднай хаты. Так пашанцавала выратавацца.
З успамінаў Рамана Рыгоравіча Грыневіча, жыхара в. Цна:
— У нашай вёсцы ў 1940 г. быў створаны першы на Лунінеччыне калгас. Злосць на першых калгаснікаў затаілі тагачасныя гаспадары жыцця: кажан-гарадоцкі солтыс, яго намеснік і некаторыя паліцэйскія — усе родам з Цны, заўзятыя ворагі Савецкай улады, калектыўнай гаспадаркі. Менавіта яны вырашылі расправіцца з сем'ямі калгасных актывістаў.
Калі немцы ачапілі вёску, мужчыны і старэйшыя юнакі пачалі хавацца: усе ж думалі, што гэта аблава, каб забраць людзей у Германію. Бацька па лесвіцы ўзабраўся на гарышча, а мяне маці ўпіхнула ў падпамосце, дзе ў нас на зіму захоўвалася бульба. Я клубні разгроб, прыкрыў сябе і затаіўся.
Хутка карнікі ўвайшлі ў хату і выгналі маці з двума дзецьмі (а старэйшы брат Валодзя працаваў у маёнтку. Яго расстралялі крыху раней па падазрэнню ў сувязях з партызанамі).
Дваццаць аднаго жыхара вёскі сагналі да клуба, там расстралялі і закапалі. Суседскія дзяўчынкі, заўважыўшыя, што мяне няма сярод ахвяр, пасля трагедыі прыйшлі ў хату і пачалі клікаць. Я вылез з падполля. Потым спусціўся бацька. I мы даведаліся пра смерць астатніх членаў нашай сям'і.
У хаце ўсё было разрабавана, ні адной больш-менш добрай рэчы карнікі не пакінулі. Мы разарвалі сяннік, каб нечым прыкрыць плечы — такі ж моцны мароз быў, і пайшлі да магілы.
Па дарозе бацька расказаў, што на гарышча ўсё ж узлез адзін паліцэйскі і выявіў яго за пакулямі ільну. Дзякуй Богу, гэта быў не тутэйшы — той не злітасцівіўся б, а малады хлопец з Расіі, ваеннапалонны чырвонаармеец. Ён літаральна заплакаў, нахіліўся і нягучна сказаў:
— Як шкада мне, што рускі народ гіне. Не хвалюйцеся, дзядзька, я вас не выдам. Назірайце праз шчыліну даху: я пайду апошнім з вашага двара. Вы пачакайце крыху, а потым і самі ўцякайце. Самі ведаеце, куды...
Калі падышлі да магілы, зямля яшчэ варушылася. Мы з бацькам пастаялі хвіліну каля яе, а потым рушылі за рэчку да знаёмага сувязнога партызан. Ён і дапамог нам пераправіцца ў лес.
Да вызвалення заставаліся партызанамі атрада імя Калініна. У 1944-ым, калі прыйшлі з лесу, усіх расстраляных перахавалі на вясковых могілках. А потым на тым месцы паставілі абеліск, дзе ўвекавечаны імёны не толькі мірных ахвяр вайны, але і загінуўшых землякоў-чырвонаармейцаў.
Арэшка Ганна Сямёнаўна, н. у 1922, з немаўляцем.Арэшкі, Рыгор Піліпавіч, н. у 1882, яго жонка Хрысціна Ільінічна, н. у 1883, іх двое дзяцей: Рыгор, н. у 1921, Любоў, н. у 1921.
Грыневіч Марыя Аўрамаўна (цяжарная), н. у 1922.
Грыневічы, браты і сястра (Кірылавічы): Мікалай, н. у 1915, Канстанцін, н. у 1921, Соф'я, н. у 1927.
Грыневічы, Праскоўя Іванаўна, н. у 1904, яе трое дзяцей (Раманавічы): Уладзімір, н. у 1923, Марыя, н. у 1930, Пётр, н. у 1932.
Ільічы, Іван Антонавіч, н. у 1881, яго жонка Кацярына Іванаўна, н. у 1882, іх сын Павел, н. у 1922.
Канапацкія, Майсей Мікітавіч, н. у 1902, яго жонка Пелагея Емяльянаўна, н. у 1904.
Караваевічы, Сямён Лаўрэнцьевіч, н. у 1904, яго жонка Марыя Іванаўна, н. у 1905, іх дачка Праскоўя, н. у 1927.
Кіндрук Пётр Іванавіч, н. у 1922.