• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Дварэцкі Сельсавет

    Калгас "Расія"
    Вёска Вічын
    Баўкуновіч Макар Сцяпанавіч, н. у 1900.
    Успамінае Рыгор Фядосавіч Сарока, жыхар в. Дварэц:

    — Пры Польшчы Макар быў капралам, у час вайны — старастам, але нічога дрэннага людзям не рабіў. Аднойчы ў вёску прыехалі немцы, якія ахоўвалі чыгуначны мост у в. Дрэбск, і патрабавалі харчы ў людзей. Баўкуновіч падмануў іх, быццам папярэдняя група ўсё вывезла, і накіраваў у іншую вёску. Па дарозе немцаў абстралялі партызаны, адзін салдат загінуў. Фашысты вырашылі, што стараста свядома накіраваў іх пад абстрэл партызан, вярнуліся, кінулі яго ў хлеў і падпалілі.

    Вёска Дварэц

    Сарока Васіліса.

    Харкевіч Гаўрыла.

    Яраховіч Фяўроння.

    Тры састарэлыя жыхары, якія загінулі ў агні ў чэрвені 1943, калі гітлераўцы спалілі 75 двароў у вёсцы.
    Барысевіч Іван Адамавіч, расстраляны гітлераўцамі.

    Дашкевіч Мартын Іванавіч, н. у 1891, расстраляны гітлераўцамі.

    Дашкевіч Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1914 расстраляны гітлераўцамі.

    Казун Сцяпан Сяргеевіч, н. у 1924, загінуў пры бамбёжцы.

    Коваль Парфён Емяльянавіч, н. у 1901.

    Коўшык Андрэй Цімафеевіч, расстраляны гітлераўцамі.

    Коўшык Міхаіл Клімавіч, н. у 1921.

    Коўшыкі, Іван Дзянісавіч, н. у 1903, яго жонка Праскоўя Васільеўна, н. у 1905, іх чацвёра дзяцей: Марыя, н. у 1928, Васіль, н. у 1931, Канстанцін, н. у 1935, Кацярына, н. у 1940, расстраляны на Баханова ў г. Лунінец.

    Коўшыкі, Ілья Пятровіч, н. у 1909, яго жонка Варвара Цімафееўна, н. у 1911, іх чацвёра дачок: Кацярына, н. у 1932, Надзея, н. у 1934, Вольга, н. у 1936, Таццяна, н. у 1942, расстраляны на Баханова ў г. Лунінец.

    Сарока Антон, расстраляны гітлераўцамі.

    Туркевіч Праскоўя, н. у 1883, павешана гітлераўцамі на калодзежы.

    Чумак Вера Іванаўна, н. у 1915, цяжарная, гітлераўцы разрэзалі штыком яе жывот.

    Вёска Ракітна

    З актаў расследавання злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага раёна:

    "...7 снежня 1942 года ў вёсцы Ракітна немцамі расстраляны 83 чалавекі і пахаваны ў магіле памерам 5x3x3 метры на полі Караваевіча Фёдара Ерамеевіча ў 500 метрах на ўсход ад вёскі..."

    Балукі, Клім Іванавіч, н. у 1898, яго жонка Уронія, н. у 1890.

    Бастынцы, Фёдар, н. у 1880, яго сын Канстанцін, н. у 1928.

    Бірылы, Трафім, н. у 1880, яго жонка Марыя, н. у 1898, іх двое дзяцей: Ганна, н. у 1924, Сяргей, н. у 1929.

    Вароніч Таццяна Лукашаўна, н. у 1881.

    Варонічы, Сава Клімавіч, н. у 1908, яго жонка Просія, н. у 1909, іх пяцёра дзяцей: Дзям'ян, н. у 1928, Фёдар, н. у 1932, Аляксандр, н. у 1934, Пётр, н. у 1936, Вольга, н. у 1938.

    Варонічы, Яфім Савіч, н. у 1912, яго жонка Кацярына, н. у 1912, іх дачка Вольга, н. у 1940.

    Калянковіч Фёдар Антонавіч, н. у 1890.

    Калянковічы, Юльян Мартынавіч, н. у 1895, яго жонка Алеся Емяльянаўна, н. у 1896, іх трое сыноў: Мартын, н. у 1929, Міхаіл, н. у 1935, Павел, н. у 1938.

    Кіндрукі, Несцер Агеевіч, н. у 1875, яго жонка Харыціна, н. у 1879, іх дачка Кацярына, н. у 1913, з дачкой Вольгай, н. у 1940.

    Колбікі, Марыя, н. у 1907, яе пяцёра дзяцей (Іванавічы): Дар'я, н. у 1927, Яфімія, н. у 1930, Ганна, н. у 1935, Міхаіл, н. у 1937, Рыгор, н. у 1939.

    Колбікі, Пётр Трафімавіч, н. у 1904, яго жонка Агаф'я Лукашаўна, н. у 1905, іх трое дзяцей: Васіль, н. у 1924, Іосіф, н. у 1928, Ганна, н. у 1933.

    Колбікі, Трафім Лукашавіч, н. у 1875, яго жонка Хрысціна Лукашаўна, н. у 1875, яго сын Міхаіл, н. у 1919.

    Кузьмічы, Гаўрыла Сямёнавіч, н. у 1900, яго жонка Ульяна Пракопаўна, н. у 1901, іх шасцёра дзяцей: Іван, н. у 1922, Марыя, н. у 1928, Таццяна, н. у 1930, Ганна, н. у 1932, Васіль, н. у 1934, Міхаіл, н. у 1936.

    Марза, Лук'ян Якаўлевіч, н. у 1908, яго жонка Тэкля Навумаўна, н. у 1909, іх чацвёра дзяцей: Рыгор, н. у 1927, Іван, н. у 1929, Ефрасіння, н. у 1935, Алена, н. у 1938.

    Нагорныя, Марта Юсцінаўна, н. у 1885, яе двое дзяцей (Андрэевічы): Кацярына, н. у 1917, Дзям'ян, н. у 1925.

    Туркевічы, Барыс Антонавіч, н. у 1908: яго жонка Ганна Несцераўна, н. у 1909, іх чацвёра дзяцей: Любоў, н. у 1934, Вера, н. у 1936, Іван, н. у 1938, Надзея, н. у 1940.

    Туркевічы, Еўдакія Сямёнаўна, н. у 1908, яе пяцёра дачок: (Ільінічны): Ева, н. у 1927, Марыя, н. у 1930, Надзея, н. у 1933, Кацярына, н. у 1935, Лізавета, н. у 1942.

    Туркевічы, Лукаш Радзівонавіч, н. у 1916, яго жонка Таццяна Фёдараўна, н. у 1915.

    Туркевічы, Праскоўя Іванаўна, н. у 1900: яе тры дачкі (Юсцінаўны): Фядосія, н. у 1918, Вера, н. у 1925, Дар'я, н. у 1930.

    Яраховіч Андрэй, н. у 1920.

    Вёска Сасноўка
    Ахрэмчукі, Міхаіл Міхайлавіч, н. у 1874, яго жонка Магдалена, н. у 1886.

    Барабан Барыс, н. у 1873.

    Барысюкі, Барыс Міхайлавіч, н. у 1880, яго сын Антон, н. у 1912.

    Грэбень Пётр Данілавіч, н. у 1925.

    Успамінае сястра загінуўшага Таццяна Данілаўна Грэбень, жыхарка г. Еўпаторыя (Украіна):

    — Брат мой Пеця быў угнаны ў Германію і там загінуў. Рабяты потым расказвалі, што ён захварэў, і яго, замест таго, каб лячыць, яшчэ жывым спалілі, закаціўшы на цялежцы ў печ. А які здаравяк быў, самы прыгожы з усіх братоў! Рослы ды плячысты, асілак асілкам.

    Зышчыкі, Юсцін Трафімавіч, н. у 1886, яго жонка Яўгенія Макараўна, н. у 1890.

    Камароўскія, Іван Іосіфавіч, н. у 1899, яго жонка Антаніна, н. у 1902.

    Качаноўскія, Вікенцій Антонавіч, н. у 1912, яго жонка Любоў Калістратаўна, н. у 1914.

    Клімовічы, Калістрат Пракопавіч, н. у 1891, яго жонка Марыя Сямёнаўна, н. у 1892, іх трое дзяцей: Надзея, н. у 1922, Барыс, н. у 1923, Вольга, н. у 1931.

    Копаць, Андрэй Сямёнавіч, н. у 1895, яго жонка Вольга Сямёнаўна, н. у 1900, іх двое дзяцей: Ганна, н. у 1923, Міхаіл, н. у 1925.

    Нагорны Аляксандр Мартынавіч.

    Нагорныя, Мартын Пракопавіч, н. у 1894, яго дачка Вера, н. у 1939.

    Шэўчыкі, Якаў Мартынавіч, н. у 1914, яго жонка Настасся Барысаўна, н. у 1912, іх двое дзяцей: Надзея, н. у 1935, Васіль, н. у 1937.

    Юзіковіч Алена Антонаўна, н. у 1910.

    Юзіковіч Філіна Канстанцінаўна, н. у 1904.

    Юзіковіч Юзя Піліпаўна, н. у 1929.

    Вёска Язвінкі
    Арэшка Юльян Фадзеевіч, н. у 1901.

    Кіевіч Несцер Іванавіч, н. у 1918, забіты паліцаямі 23.09.1942 пры спробе знайсці партызанскі атрад.

    Станчык, дырэктар школы, расстраляны гітлераўцамі ў 1941.

    Шостыр Іван Якімавіч, н. у 1886.

    Калгас "Сацыялізм"
    Вёска Азярніца
    Блых Емяльян Піліпавіч, н. у 1902, яго сын Пётр, н. у 1933.

    Бярозка Васіль Мікалаевіч, н. у 1895.

    Бярозка Пётр Іванавіч, н. у 1904, рамантаваў зброю для партызан, закатаваны ў в. Лахва.

    Грудзько Вольга Апанасаўна, н. у 1926.

    Грудзько Мікалай Іванавіч, н. у 1906.

    Грычык Таццяна Карпаўна, н. у 1905.

    Грышкевічы, Якаў Іванавіч, н. у 1904, яго сын Сцяпан, н. у 1926.

    Евіч Пракоп Іванавіч, н. у 1907.

    Емельяновіч Адам Дзмітрыевіч, н. у 1913, дэпутат Любачынскага с/с.

    Емельяновіч Пётр Сямёнавіч, н. у 1918, закатаваны ў в. Лахва.

    Емельяновіч Сцяпан Якаўлевіч, н. у 1909.

    Емельяновіч Харытон Маркавіч, н. у 1884.

    Ермаковіч Марыя Пятроўна, н. у 1874

    Лукашэвіч Іван Дзмітрыевіч, н. у 1914.

    Нагорны Піліп Рыгоравіч, н. у 1884.

    Сыцэвіч Даніла Дзмітрыевіч, н. у 1912, дэпутат Любачынскага с./с.

    Сыцэвічы, Марыя, н. у 1906, яе сын Яўген Емяльянавіч, н. у 1934, жыхары х. Ляскі.

    Трухановіч Аляксей Сцяпанавіч, н. у 1898.

    Чумак Міхаіл Канстанцінавіч, н. у 1913.

    Юрцэвіч Міхаіл Лукіч, н. у 1914.

    Юрцэвіч Пётр Сямёнавіч, н. у 1914

    Юрцэвічы, Васіль Пятровіч, н. у 1909, яго сястра Лукер'я Пятроўна, н. у 1900.

    1 сакавіка 1943 хутары вакол вёскі Азярніца былі спалены гітлераўскімі карнікамі, а жыхары, якіх падазравалі ў садзейнічанні партызанскаму руху, забіты.
    Грычыкі, Іван Цімафеевіч, н. у 1905, яго жонка Агаф'я Данілаўна, н. у 1905, сям'я адных з першых калгаснікаў створанага ў 1940 калгаса "Зара", іх двое малалетніх дзяцей: Марыя, н. у 1936, Мікалай, н. у 1941.

    Емельяновічы, Барыс Піліпавіч, н. у 1916, яго жонка Марыя Лукашаўна, н. у 1912.

    Емельяновічы, Емяльян Гаўрылавіч, н. у 1904, яго жонка Ганна Савічна, н. у 1904, іх трое дзяцей: Пётр, н. у 1921, член ВЛКСМ, Марыя, н. у 1937, Сцяпан, н. у 1940.

    Успамінае брат Ганны Савічны Емельяновіч Рыгор Савіч Юрцэвіч, жыхар г. Лунінец:

    — Мужа маёй старэйшай сястры і іх старэйшага сына арыштавалі і закатавалі ў Лахве. Чацвёра дзяцей яна паспела адправіць з хаты, а сама з самымі маленькімі затрымалася. Карнікі падпалілі хату, а потым упіхнулі ў полымя жанчыну з двума дзецьмі.

    Емельяновічы, Яфімія Якаўлеўна, н. у 1908, яе дачка Ульяна Аляксандраўна, н. у 1937.

    Нагорныя, Марыя Рыгораўна, н. у 1894, яе двое дзяцей: Дзям'ян Іванавіч, н. у 1930, Марыя Савічна, н. у 1920, з дачкой Кацярынай, н. у 1938.

    Пятніца Іван Васільевіч, н. у 1890, дэпутат Любачынскага с/с, яго жонка Настасся Цімафееўна, н. у 1900, іх трое дзяцей: Ганна, н. у 1925, Пракоп, н. у 1930, Алена, н. у 1934.

    Вёска Любачын
    Грышкевіч Самуіл Фёдаравіч, н. у 1887.

    Гусаім Іван Іванавіч, н. у 1907.

    Дэйлід Ганна Ігнатаўна, н. у 1900, расстраляна ў 1942 на Баханова у г. Лунінец.

    Успамінае дачка загінуўшай Пелагея Канстанцінаўна Крэмянеўская (Дэйлід), жыхарка г. Лунінец:

    — Наша сям'я лічылася неблаганадзейнай у акупантаў. Сястра Марыя была выбрана дэпутатам Любачынскага сельсавета ў 1939-ым. Сусед-паліцай усё чакаў выпадку, каб ёй адпомсціць, таму з першым наборам адправіў у Германію. Нягледзячы ні на што, мы падтрымлівалі сувязь з партызанамі. У канцы жніўня 1942-га старэйшыя браты Лявонцій і Андрэй канчаткова пайшлі ў лес, сталі байцамі атрада. Бацькі разумелі, што бясследна для сям'і гэта не абыдзецца, адусюль чакалі небяспекі.

    Аднойчы маці ўбачыла, што да хаты пад'язджаюць паліцаі на веласіпедах. Яна крыкнула бацьку. "Уцякай!", а сама выйшла насустрач нязваным гасцям. Бацька скочыў праз акно і пабег да лесу. Па ім стралялі, але ён здолеў збегчы.

    Усё зло паліцаяў вылілася на маці. Яны пачалі біць яе, а потым, працягваючы паласаваць маці нагайкамі, пагналі яе перад сабою. Маці дапытвалі ў Лахве, потым у турме ў Лунінцы, але не дачакаўшыся ні слова, расстралялі на Баханова.

    Між тым я з братам Дзям'янам рушыла ўслед за бацькам.

    Потым і малодшых дзяцей удалося пераправіць у атрад. Іх доўга не хацелі прымаць, але потым пакінулі ў сямейным лагеры разам з бацькам. Бацька вырабляў шкуры, займаўся шавецтвам, дзеці яму дапамагалі.

    На гэтым ахвяры нашай сям'і не закончыліся. Брат Лявонцій пасля партызанкі працягваў ваяваць на фронце, дзе і загінуў. А яшчэ адзін брацік, малодшы, памёр, калі ўжо з лесу прыйшлі.

    Кавалевіч Іван Паўлавіч, н. у 1923.

    Макаед Ульяна Міхайлаўна, н. у 1901.

    Мацкевіч Рыгор Данілавіч, н. у 1928.

    Мікалаевічы, Майсей Іванавіч, н. у 1898, яго чацвёра дзяцей: Раіна, н. у 1928, Яўген, н. у 1934, Міхаіл, н. у 1936, Марыя, н. у 1940.

    Некрашэвіч Аляксандр Антонавіч, н. у 1926.

    Содзька Іван Навумавіч, н. у 1895.

    Содзькі, Сава Васільевіч, н. у 1895, яго жонка Пелагея, н. у 1895, іх трое дзяцей: Марыя, н. у 1929, Фёдар, н. у 1939, Мікалай, н. у 1941.

    Сыцэвіч Кірэй Майсеевіч, н. у 1895.

    Сыцэвічы, Іван Уладзіміравіч, н. у 1914, яго жонка Праскоўя Іванаўна, н. у 1914, іх два сыны: Васіль, н. у 1939, Фёдар, н. у 1941.

    Сыцэвічы, Уладзімір Іванавіч, н. у 1875, яго жонка Арына Андрэеўна, н. у 1875.

    Татарыновіч Васіль, н. у 1914.

    Чэркасы (Фёдаравічы): Міхаіл, н. у 1926, пасля пытак у лунінецкай турме расстраляны ў в. Любачын, Надзея, н. у 1930, і Кацярына, н. у 1939, расстраляны у в. Лахва.

    У 1942 былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію, адкуль не вярнуліся:
    Дубініч Павел Пятровіч, н. у 1925.

    Калянковіч Сцяпан Фёдаравіч, н. у 1921.

    Макаед Мікалай Герасімавіч, н. у 1921.

    На верх старонкі