• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Вулькаўскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Дварэцкі сельсавет
  • Дзятлавіцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Рэдзегіраўскі сельсавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец


    Помнік загінуўшым землякам у в. Лугі

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Загінуўшыя мірныя жыхары

    Чучавіцкі Сельсавет

    Калгас імя Леніна
    Вёска Баравікі
    Гутэрман Лейба Іцкавіч, н. у 1922 у г. Варшава (Польшча), настаўнік Баравікоўскай школы, расстраляны фашыстамі, пахаваны ў в. Баравікі.
    З успамінаў Мікалая Каленікавіча Абрамені, жыхара в. Баравікі:

    — Малады настаўнік з'явіўся ў вёсцы летам 1940 года, восенню ўжо стаў вучыць дзяцей. Як і тысячы іншых яўрэяў, ён збег з Варшавы ад праследаванняў фашыстаў. Добра памятаю яго, таму што сам здаваў экзамен за 4-ы клас, а школа наогул знаходзілася ў вялікім пакоі нашай хаты. Халасты, шмат ведаючы юнак уражваў добрай фізічнай загартоўкай: зімой катаўся на каньках, што ў нас лічылася ледзь не дзівам.

    Па загаду акупацыйных улад у 1941-ым усе яўрэі павінны былі знаходзіцца ў гета ў вёсцы Вялікія Чучавічы. Але малады настаўнік не выканаў гэтае распараджэнне, застаўся жыць на той жа кватэры ў Баравіках. Дапамагаў гаспадару, стараўся не паказвацца на вочы акружаючым. Але доўга таіцца не ўдалося. Аднойчы і за ім прыехалі немцы, але да гета не давязлі — забілі на дарозе. Там яго і пахавалі аднавяскоўцы. Вучні мясцовай школы паставілі на магіле драўляны абеліск, пасадзілі ялінкі.

    Курак Малання Нічыпараўна, н. у 1872.

    Радзюк Антон Пракопавіч, н. у 1908.

    Вёска Вялікія Чучавічы
    Гаргун Адам Фёдаравіч, н. у 1920.

    Гаргун Дзям'ян Рыгоравіч, н. у 1928.

    Дабрынеўская Валянціна Эдуардаўна, н. у 1892.

    Макаед Піліп Міхайлавіч, н. у 1888, расстраляны 26.03.1944 за тое, што не згадзіўся правесці карнікаў да партызанскага атрада.

    Сасукевіч Міхаіл Несцеравіч.

    Юрчэня Іван Несцеравіч, н. у 1909.

    Вёска Лугі

    20.02.1943 у час карнай аперацыі супраць партызан нямецка-фашысцкія акупанты акружылі вёску, спалілі 106 двароў, расстралялі і спалілі жывымі 137 старых, жанчын і дзяцей.

    У памяць пра іх і аднавяскоўцаў, загінуўшых на франтах і ў партызанах, у 1979 каля школы ўстаноўлены абеліск.

    З успамінаў старажылаў вёскі, запісаных вучнямі Лугскай НСШ:

    — Першымі акупантамі, якія з'явіліся ў вёсцы летам 1941 года, былі немцы і літоўцы. Крыху пазней, сабраўшы жыхароў вёскі, тут выбралі солтыса (старасту) і стварылі паліцэйскі атрад, у які "запісаліся" 18 чалавек. Іх узброілі шасцю вінтоўкамі, якія захоўваліся ў былым сельсавеце — доме высланага ў Сібір жыхара Бараноўскага. Форму "паліцаі" не насілі, а праз некаторы час наогул разбегліся. Некаторыя з хлопцаў сталі партызанамі.

    Рэдка тут з'яўляліся гітлераўцы. Толькі ў маі 1942 года яны вывезлі ў Германію 20 маладых юнакоў і дзяўчат. З 1942 года вёска стала лічыцца партызанскай зонай дзеяння брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. У Лугах знаходзіліся партызанскія назіральны пост, камендатура.

    Зімой 1943 года праз вёску прайшло злучэнне С.А. Каўпака, які рабіў рэйд па варожых тылах Украіны і Беларусі. Праследаваўшыя іх гітлераўцы ўварваліся ў Лугі 14 лютага. Яны расстралялі дзве сям'і па падазрэнню ў садзейнічанні партызанскаму руху: хворага старасту з жонкай, пяцярымі дзецьмі, бацькамі і дзесятніка з жонкай і чатырма дзецьмі. Большасць жыхароў знаходзілася ў лесе, у зямлянках, выкапаных у цяжкадаступных месцах. Акупанты пераконвалі іх вярнуцца, абяцалі, што больш нікога караць не будуць.

    Ім паверылі, некаторыя сем'і выйшлі з лесу. Тут і адбылася трагедыя. Людзей расстрэльвалі ў хатах. Потым уся вёска была падпалена. Да 20 лютага, калі карнікі пакінулі Лугі, тут было знішчана 137 чалавек, спалена 106 двароў. Яшчэ праз некаторы час гітлераўцы разбурылі баракі, у якіх знайшлі сабе прытулак нямногія вяскоўцы, што выратаваліся ад смерці...

    Бойка Адам Сямёнавіч, н. у 1871.

    Бойка Аксіння, н. у 1870.

    Бойка Алена Адамаўна (цяжарная), н. у 1920, яе дзіця.

    Бойка Аўдоцця Якаўлеўна, н. у 1889.

    Бойка Варвара Лаўрэнцьеўна, н. у 1910.

    Бойка Ева Сцяпанаўна, н. у 1943.

    Бойка Кацярына, н. у 1920.

    Бойка Лізавета Данілаўна, н. у 1897.

    Бойка Наталля Фёдараўна, н. у 1900.

    Бойка Парасся Дзям'янаўна, н. у 1894.

    Бойка Пелагея Майсееўна, н. у 1884.

    Бойка Спірыдон Пятровіч, н. у 1858.

    Бойка Сцяпан Максімавіч, н. у 1869.

    Бойка Тэкля, н. у 1870.

    Бойка Фядора Іванаўна, н. у 1884.

    Бойкі (трое дзяцей адной сям'і), Таццяна, н. у 1936, Сцяпан, н. у 1938, Ева, н. у 1942.

    Бойкі, пяцёра дзяцей адной сям'і (Адамавічы): Мікалай, н. у 1926, Парасся, н. у 1930, Ева, н. у 1935, Алена, н. у 1938, Марыя, н. у 1940.

    Бойкі, Ганна Адамаўна, н. у 1918, яе двое дзяцей (Сцяпанавічы): Алена, н. у 1940, Мікалай, н. у 1942.

    Бойкі, Ганна Пятроўна, н. у 1884, яе сын Васіль Сямёнавіч, н. у 1918.

    Бойкі, Дзям'ян Цімафеевіч, н. у 1874, яго сын Мікалай, н. у 1908.

    Бойкі, Дзяніс Дзмітрыевіч, н. у 1903, яго жонка Малання Іванаўна, н. у 1904, іх трое дзяцей; Алена, н. у 1927, Мікалай, н. у 1930, Мацвей, н. у 1935.

    Бойкі, Лізавета Цімафееўна, н. у 1914, яе двое дзяцей (Адамовічы): Ева, н. у 1939, Мікалай, н. у 1941.

    Бойкі, Магдалена Самусеўна, н. у. 1904, яе трое дзяцей (Аляксеевічы): Аксеня, н. у 1928, Адам, н. у 1938, Дора, н. у 1942.

    Бойкі, Міхаіл Сямёнавіч, н. у 1900, яго жонка Парасся Фёдараўна, н. у 1901, іх чацвёра дзяцей: Ганна, н. у 1926, Марыя, н. у 1928, Антось, н. у 1930, Паўліна, н. у 1939.

    Бойкі, Пракоп Іванавіч, н. у 1889, яго жонка Парасся Васільеўна, н. у 1890, іх пяцёра дзяцей: Алена, н. у 1932, Адам, н. у 1934, Мікалай, н. у 1936, Сцяпан, н. у 1938, Прохар, н. у 1941.

    Бойкі, Сямён Дзмітрыевіч, н. у 1894, яго жонка Алеся Сямёнаўна, н. у 1889, іх шасцёра дзяцей: Уладзімір, н. у 1928, Марыя, н. у 1930, Алеся, н. у 1931, Марыя, н. у 1933, Алена, н. у 1935, Ганна, н. у 1939.

    Бойкі, Сямён Сцяпанавіч, н. у 1894, яго жонка Ульяна Фёдараўна, н. у 1895, іх чацвёра дзяцей: Кацярына, н. у 1923, Фёдар, н. у 1929, Таццяна, н. у 1936, Мікалай, н. у 1940.

    Бойкі, Таццяна Сямёнаўна, н. у 1918, яе двое дзяцей: Адам, н. у 1939, Мікалай, н. у 1941.

    Бойкі, Яфім Адамавіч, н. у 1891, яго маці Настасся Пятроўна, н. у 1872, яго жонка Варвара Данілаўна, н. у 1894, іх чацвёра дзяцей: Алена, н. у 1922, Еўдакія, н. у 1928, Сцяпан, н. у 1933, Андрэй, н. у 1938.

    Грыцкевічы, Магладена Сцяпанаўна, н. у 1888, яе двое дзяцей (Трафімавічы): Сцяпан, н. у 1929, Любоў, н. у 1941.

    Ермаковічы, Адам Сямёнавіч, н. у 1876, яго жонка Надзея Клімаўна, н. у 1876.

    Ермаковічы, Лука Сямёнавіч, н. у 1874, яго жонка Алена Цімафееўна, н. у 1874, іх сын Ілья, н. у 1904, яго жонка Ганна Пракопаўна, н. у 1906, іх чацвёра дзяцей: Мікалай, н. у 1929, Марыя, н. у 1932, Васіль, н. у 1936, Уладзімір, н. у 1941.

    Насені, Аляксандр, н. у 1870, яго двое ўнукаў (Аляксандравічы): Уладзімір, н. у 1935, Еўдакія, н. у 1938.

    Паўлюкевіч Дзяніс Аляксеевіч, н. у 1901.

    Паўлюкевіч Міхаіл Трафімавіч, н. у 1880.

    Паўлюкевіч Парасся Дзям'янаўна, н. у 1900.

    Паўлюкевіч Сцяпан Рыгоравіч, н. у 1869.

    Паўлюкевічы, Алена Яфімаўна, н. у 1915, яе сын Мікалай Фёдаравіч, н. у 1939.

    Паўлюкевічы, Васіль Цімафеевіч, н. у 1892, яго брат Якаў Цімафеевіч, н. у 1883, з жонкай Малахай Пракопаўнай, н. у 1886.

    Паўлюкевічы, Парасся Адамаўна, н. у 1900, яе сямёра дзяцей (Мікалаевічы): Бронюсь, н. у 1930, Любоў, н. у 1933, Уладзімір, н. у 1936, Антось, н. у 1937, Ева, н. у 1940, Ульяна, н. у 1940, Ганна, н. у 1943.

    Паўлюкевічы, Сцяпан Сямёнавіч, н. у 1874, яго жонка Тэкля, н. у 1879.

    Браты Паўлюкевічы (Прохаравічы): Міхаіл, н. у 1874, Сямён, н. у 1889.

    Паўлюкевічы, Якаў Цімафеевіч, н. у 1886, яго жонка Малання, н. у 1890.

    Радзюк Антон Прохаравіч, н. у 1908.

    Цыбулька Аляксандра Фёдараўна, н. у 1903.

    Цыбулька Марыя Фёдараўна, н. у 1884.

    Цыбулькі, Алена Трафімаўна, н. у 1909, яе трое дзяцей (Яфімавічы): Антаніна, н. у 1927, Іван, н. у 1932, Уладзімір, н. у 1938.

    Цыбулькі, Сяргей Якаўлевіч, н. у 1879, яго сястра Наталля Якаўлеўна, н. у 1889.

    Цыбулькі, Пётр Піліпавіч, н. у 1871, яго жонка Ганна Піліпаўна, н. у 1872.

    Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".

    Вёска Малыя Чучавічы

    Курак Павел Якаўлевіч, н. у 1893.

    Муравейка Адам Лук'янавіч, н. у 1908.

    Муравейка Раман Емяльянавіч, н. у 1901.

    Муравейка Раман Іванавіч, н. у 1912.

    Сасукевіч Міхаіл Прохаравіч, н. у 1923.

    Сасукевіч Пётр Прохаравіч, н. у 1923.

    Тупека Марыя Кандратаўна, н. у 1914.

    На верх старонкі



    Помнік вязням гета
    ў в. Вялікія Чучавічы