Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Федаровіч Ігар Уладзіміравіч.

Нарадзіўся 12.5.1959 у г. Лунінец. Беларус. Член КПСС. Маці, Ірына Георгіеўна, пенсіянерка. У 1976 г. Ігар скончыў Пінскую СШ № 3, у 1981 г. — Камянец-Падольскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, з лістапада 1981 г. — у Афганістане. 31.12.1981 лентэнант І.У. Федаровіч быў цяжка паранены і 1.1.1982 памёр. Пахаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

...У той дзень лейтэнант І.У. Федаровіч у складзе свайго падраздзялення выконваў баявую задачу па мініраванні падыходаў да аўтамабільнай дарогі, па якой ішлі грузы ў Кабул. У гэты час банда душманаў з засады напала на сапёраў. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву, асабістай мужнасці І.У. Федаровіча, банда была ліквідавана, але ён сам атрымаў смяротную рану.

(З кнігі "Памяць. Афганістан", Мн.: БСЭ.1991).

Федаровіч