Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Танк Максім

(сапр. Скурко Яўген Іванавіч). Нарадзіўся 4/17.09.1912 у в. Пількаўшчына Вілейскага пав. Мінскай губ., беларускі савецкі паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт БССР (1968), акадэмік АН БССР (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Скончыў польскую сямігодку, вучыўся ў беларускіх і польскіх гімназіях. Удзельнік рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, інструктар ЦК КСМЗБ, член інструктарскай групы ЦК КПЗБ. Удзельнічаў у выданні ў Вільні падпольнай і легальнай перыёдыкі. Арыштоўваўся ўладамі Польшчы, прыгаворваўся да турэмнага зняволення. З 1936 г. аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны — супрацоўнік франтавых газет. У 1948 — 1967 гг. галоўны рэдактар часопіса "Полымя", затым старшыня праўлення СП БССР, сакратар праўлення СП СССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Ленінскай прэміі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 1971 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1969 — 1989 гг., у тым ліку у 1984 — 1989 гг. — ад Пінскай выбарчай акругі, прыязджаў у Лунінец на сустрэчу з выбаршчыкамі.

Максім