Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Іх памятае Лунінеччына

Сухой Павел Восіпавіч.

Нарадзіўся 10(22).07.1895 г. у в. Глыбокае Гомельскага павета. У 1918 — 1920 гг. выкладчык матэматыкі ў чыгуначнай школе ст. Лунінец. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (1925). З 1925 г. інжынер-канструктар, вядучы канструктар, начальнік канструктарскіх брыгады і аддзела Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытута. Удзельнічаў у стварэнні самалётаў I-4, I-14, АНТ-25, АНТ-37, стварыў самалёт Су-2. З 1939 г. галоўны канструктар доследнага канструктарскага бюро, дзе былі створаны знішчальнікі Су-1, Су-3, штурмавік Су-6, рэактыўны самалёт Су-9. Доктар тэхнічных навук (1940), Генеральны канструктар (1956), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957 — 1965), лаўрэат Сталінскай (1943), дзвюх Ленінскіх (1968) і (1975 пасмяротна) прэмій. Сярод яго ўзнагарод 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5 — 8-га скліканняў. Памёр 15.09.1975 г.

Лужанін Максім

(сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч). Нарадзіўся 20.10/2.11/1909 у в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., беларускі савецкі паэт. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1969). Скончыў Мінскі педтэхнікум (1928), вучыўся ў БДУ (1928 — 1931). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у часопісе "Узвышша", на Беларускім радыё, выдавецкай рабоце ў Маскве, у газеце "Звязда", часопісе "Вожык", у 1967 - 71 гг. галоўны рэдактар сцэнарнай калегіі кінастудыі "Беларусьфільм". Друкуецца з 1925 г., з 1928 г. аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сцэнарыяў кінафільмаў, перакладаў на беларускую мову творы рускіх аўтараў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967 — 1985 гг., у тым ліку ў 1971 — 1975 гг. — ад Мікашэвіцкай выбарчай акругі.

Сухой
Сухой П. В.
Максім
Максім Лужанін