Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Макаловіч Іван Пятровіч

Нарадзіўся 20.09.1940 у в. Дубаўка. Першы запіс у яго працоўнай біяграфіі — калгаснік калгаса імя Фрунзе. Пасля службы ў Савецкай Арміі, у 1962 г. паступіў на факультэт журналістыкі БДУ імя Леніна. Яшчэ ў студэнцкія гады стаў супрацоўнічаць з рэдакцыяй газеты "Мінская праўда", дзе з 1966 г. працаваў карэспандэнтам аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарту, а з 1969 — загадчыкам гэтага аддзела. З 1973 г. быў слухачом Маскоўскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. З 1975 творчая дзейнасць звязана з газетай "Звязда"— загадчык аддзела капітальнага будаўніцтва, аддзела навукі і навучальных устаноў, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі, намеснік рэдактара, з 1986 г. — рэдактар. У 1989 г. назначаны старшынёю Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. З 1987 па 1990 г. — старшыня Саюза журналістаў БССР, сакратар Саюза журналістаў БССР, з 1990 г. — намеснік галоўнага рэдактара "Народнай газеты".

У 1980 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: "Друк і навукова-тэхнічны прагрэс". Кандыдат гістарычных навук. Аўтар выданняў: "Друк і навукова-тэхнічны прагрэс" (Мн.: Навука і тэхніка, 1983), "Каму ў жыцці шанцуе" (Мн.: Беларусь, 1988), "Версія капітана Барташа" (Мн.: Мастацкая літаратура, 1989), "След красоўкі" (Мн.: Юнацтва, 1989) і іншых.

Макаловіч