Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Селюжыцкі Георгій Уладзіміравіч.

Нарадзіўся 10.02.1932 г. у в. Бакінічы Пінскага р-на. У 1937 г., пасля гібелі бацькі, сям'я пераехала ў Лунінец, дзе маці выйшла замуж за карэннага лунінчаніна Я.П. Чарнавокага, які замяніў хлопчыку бацьку. У 1949 г. закончыў сямігодку ў СШ № 1 Лунінца. Год працаваў дэзінфектарам у Лунінецкай санэпідстанцыі. У 1950 г. паступіў у Пінскую фельчарска-акушэрскую школу, якую закончыў з адзнакай у 1953 г., пасля чаго працаваў фельчарам на Язвінскім ФАПе. У лістападзе 1953 г. стаў загадчыкам аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Лунінецкага райкама ЛКСМБ. У 1954 г. паступіў у Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут і пасля яго заканчэння ў 1960 г. быў пакінуты ў аспірантуры. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Таксікалагічная характарыстыка 253-га фрэона і гігіенічнае нарміраванне яго ўводу", а ў 1972 г. доктарскую дысертацыю па тэме "Пытанні аховы навакольнага асяроддзя пры сульфатнай варцы цэлюлозы". З 1971 г. узначальвае кафедру агульнай гігіены і экалогіі ПСГМІ, у 1972 г. прысвоена званне прафесара. Быў дэканам санітарна-гігіенічнага факультэта інстытута. Шматгадовы старшыня Пецярбургскага таварыства гігіеністаў і санітарных урачоў, член рэдкалегіі часопіса "Гигиена и санитария".

У 1990 г. выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук, у 1992 г. — старшынёю Усерасійскага таварыства гігіеністаў і санітарных урачоў. За перыяд навуковай дзейнасці выдадзена 190 агульных работ, у тым ліку 12 — манаграфій, даведнікаў і падручнікаў, сярод якіх — "Шкодныя хімічныя рэчывы" (Лн.: Хімія, 1988 і 1990), "Агульная гігіена" (М.: Медыцына, 1990).

Селюжыцкі