Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Панькова Алена Данілаўна

(8(21).05.1914 — 8.11.1964). Нарадзілася ў Лунінцы. З рабочых. У 1935 — 1941, 1944 — 1964гг. электразваршчыца Гомельскага вагоннага дэпо. Перадавік чыгуначнага транспарту. У 1960 г. за поспехі ў выкананні вытворчых планаў прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета 6-га склікання. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Сцепчанка Уладзімір Апанасавіч.

Нарадзіўся 20 верасня 1920 г. у в. Мохавая Рагачоўскага р-на. З сялян. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1954). У 1945 — 1947 гг. намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама, у 1949 — 1954 гг. сакратар Лунінецкага райкама КПБ, у 1954 — 1956 гг. сакратар па зоне МТС Давыд-Гарадоцкага раёна. З 1956 г. — старшыня Ленінскага райвыканкама ў Мікашэвічах, у 1959 — 1974 гг. старшыня калгаса "Новае Палессе". Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. З 1974 г. дырэктар трэста Аблжывёлпрам (г. Брэст).