Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Петрушэўскі Аляксандр Васільевіч.

Нарадзіўся 27 верасня (9 кастрычніка) 1898 г. у Лунінцы ў сям'і чыгуначніка. У арміі з 1916 г., у Чырвонай Арміі — з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны на Паўднёвым і Каўказскім франтах, камандзір батальёна палка. Скончыў Ваенную акадэміюімя Фрунзе (1928), Ваенную акадэмію Генштаба (1938). З 1932 г. на выкладчыцкай рабоце, з 1938 г. намеснік начальніка штаба Беларускай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну — начальнік штаба арміі, камандзір корпуса, камандуючы арміяй на Цэнтральным, Бранскім, 1-ым, 2-ім і 3-ім Украінскіх франтах, удзельнік баёў за Маскву, на Курскай дузе, прымаў удзел у Варонежска-Касторненскай, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яса-Кішынёўскай, Будапешцкай, Балатонскай і Венскай аперацыях. Герой Савецкага Саюза (1944). У наградным лісце гаварылася: "...Да 20 жніўня 1944 г. войскі 104-га стралковага корпуса пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Петрушэўскага прарваліся на паўночны захад ад Яс у напрамку Холшэш і Холмы. Прарваўшы глыбока эшаланіраваную абарону праціўніка і энергічна развіваючы наступленне, войскі да 10 верасня прайшлі звыш 600 кіламетраў, пераадольваючы рубеж трансільванскіх Альпаў. У ходзе гэтых наступальных аперацый праціўнік на дадзеным напрамку поўнасцю разгромлены. За гэты перыяд часці корпуса ўзялі ў палон да 6000 салдат і афіцэраў праціўніка, захапілі вялікія трафеі".

Пасля вайны А.В. Петрушэўскі — на адказных пасадах у арміі, з 1954 г. — генерал-палкоўнік. З 1960 г. у адстаўцы. Быў узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 5 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава I ступені, 2 ордэнамі Суворава ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, многімі медалямі, узнагародамі шэрага краін. Памёр 26 кастрычніка 1976 г.

Петрушэўскі