• Багданаўскі сельсавет
  • Бастынскі сельсавет
  • Гарадоцкі сельсавет
  • Лахвенскі сельсавет
  • Лунінскі сельсавет
  • Мікашэвіцкі пассавет
  • Сінкевіцкі сельсавет
  • Чучавіцкі сельсавет
  • г. Лунінец


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Бастынь

  • Памяць
    Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

    Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

    Захаванні воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі пры абароне і вызваленні раёна

    У спісе пахаваных у брацкіх магілах указваюцца прозвішчы ўраджэнцаў Лунінеччыны, больш падрабязныя звесткі аб якіх змяшчаюцца ў спісе загінуўшых партызан па месцы іх нараджэння.

    Багданаўскі сельсавет

    Вёска Багданаўка
    Гуляеў Уладзімір Паўлавіч, н. у 1920, лейтэнант, кам. дэсант. групы разведчыкаў, загінуў 17.03.1943, пахаваны ў 4 км ад вёскі ва ўрочышчы Дубавец. У 1980 на магіле ўстаноўлены помнік.
    Брацкая магіла 6 партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння знаходзіцца на вясковых могілках.
    Казлоў Якаў Сямёнавіч, н. у 1905 у г. Растоў (Расія), быў у Чырвонай Арміі, з лістапада 1943 — кам. аддзялення атрада, загінуў 3.05.1944.

    Канапацкі Дзяніс Васільевіч (Лунінскі с/с).

    Карпец Пётр Данілавіч (Лунінскі с/с).

    Лебедзеў Уладзімір Андрэевіч, н. у 1926 у г. Жабінка, да вайны — навучэнец, член ВЛКСМ, з 5.10.1943 — партызан, загінуў 10.02.1944.

    Марозаў Аляксандр Іванавіч, н. у 1926 на х. Вінаграднік Белакаменскага р-на Растоўскай вобл. (Расія), да вайны — трактарыст, з 1942 — партызан, загінуў.

    Труш Аляксей Сямёнавіч, н. у 1922 у в. Сошна Пінскага р-на, да вайны — селянін, з 20.02.1943 — партызан, памёр ад тыфу 7.01.1944.

    Бастынскі сельсавет

    Вёска Бастынь

    У цэнтры вескі, каля клуба, знаходзіцца брацкая магіла 60 чырвонаармейцаў і партызан (з якіх 7 невядомыя), загінуўшых пры вызваленні раёна. У 1957 на магіле ўстаноўлены помнік — скульптура салдата.

    Антонаў Васіль Іванавіч, н. у 1902 у г. Каменск-Уральскі Свярдлоўскай вобл. (Расія), прызваны Каменск-Уральскім АГВК, радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Балкуновіч Павел Васільевіч. н. у 1921 у в. Бастынь, радавы, стралок 12 сп 7 сд войск НКУС, загінуў 2.01.1945.

    Бачароў Іван Андрэевіч, н. у 1913 на х. Скарадумаўка Камізскага р-на Растоўскай вобл. (Расія), прызваны Камізскім РВК, з 24.11.1943 — партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 26.06.1944.

    Вараб'ёў Іван Іванавіч, н. у с. Мары Ражскага р-на Разанскай вобл. (Расія), прызваны Ражскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв. сд, загінуў 8.07.1944.

    Вашчанка Іван Ніканавіч, н. на х. Ярміза-Барысаўскі Ільінскага р-на Краснадарскага краю (Расія), прызваны Крапоткінскім АГВК, гв. старшына 126 гв.ап, загінуў 7.07.1944.

    Выцко Васіль Уладзіміравіч, н. у в. Роеўка Лазоўскага р-на Харкаўскай вобл. (Украіна), прызваны Блізнюкоўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Гаджыеў Салаух Мустафавіч, н. у 1909 у Кусарскім р-не (Азербайджан), прызваны Кусарскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв. сд, загінуў 9.07.1944.

    Ганчарэнка Піліп Пракопавіч, н. у г. Краснадар (Расія), прызваны Акцябрскім РВК г. Краснадара, гв. радавы. стралок 164 гв.сп 55 гв. сд, загінуў 9.07.1944.

    Гурко Максім Паўлавіч, н. у в. Ракітна Бабровіцкага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), прызваны Бабровіцкім РВК, гв. сяржант, кам. аддзялення 164 гв. сп 55 гв. сд, загінуў 9.07.1944.

    Гуркоў Генадзь Фёдаравіч, н. у Аршанскім р-не Калінінскай вобл. (Расія), прызваны Калінінскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв. сп 55 гв. сд, загінуў 9.07.1944.

    Дацэнка Рыгор Іванавіч, н. у 1908 у в. Кастагрунова Цюрупінскага р-на Херсонскай вобл. (Украіна ), прызваны Цюрупінскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Елянец Іван Савіч, н. у с. Віры Сарненскага р-на Ровенскай вобл. (Украіна), прызваны Сарненскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Еўсціхееў Аляксей Мікітавіч, н. у г. Цецюшы Татарстана (Расія), прызваны Цецюшскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Ефімовіч, партызан.

    Залатарэўскі Мікалай Андрэевіч, н. у 1926 у в. Вінаградава Цюрупінскага р-на Херсонскай вобл. (Украіна), прызваны Скадаўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Заўгародні Пётр Фёдаравіч, н. у г. Азоў Растоўскай вобл. (Расія), прызваны Азоўскім РВК, сяржант, кам. аддзялення, загінуў 9.07.1944.

    Згурскі Павел Пятровіч, н. у в. Селішча Сарненскага р-на Ровенскай вобл. (Украіна), прызваны Сарненскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Іваноў Генадзь Васільевіч, н. у г. Аляксандраў Уладзімірскай вобл. (Расія), прызваны Аляксандраўскім РВК, гв. лейтэнант 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 7.07.1944.

    Івашкін Іван Васільевіч, н. у в. Уладзімірава Навабурскага р-на Нікалаеўскай вобл. (Украіна), прызваны Навабурскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Ігнакоў Пётр Рыгоравіч, н. у с. Баскунчак Астраханскай вобл. (Расія), прызваны Уладзімірскім РВК, гв. радавы, стралок 161 гв.сп, загінуў 8.07.1944.

    Каваленка Яўтен Захаравіч, н. у г. Кахоўка Херсонскай вобл. (Украіна), прызваны Кахоўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Кажурын Міхаіл Сяргеевіч, н. у 1916 у в. Нова-Кролінск Джанкойскага р-на Крымскай вобл. (Украіна), прызваны Крымскім РВК, гв.лейтэнант 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Колчан Кузьма Карпінавіч, н. у Струлаўскім с/с Гардзіеўскага р-на Арлоўскай вобл. (Расія), прыззаны Клінцоўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Кохан Андрэй Міхайлавіч, н. у в. Копчычы Саснінскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), прызваны Саснінскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Кохан Мікалай Васільевіч, н. у в. Голая Прыстань Галапрыстаньскага р-на Нікалаеўскай вобл.(Украіна), прызваны Галапрыстаньскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Краўчук Міхаіл Рыгоравіч (Вулькаўскі с/с).

    Кучараў Міхаіл Піменавіч, н. у 1921 у в. Рочы Увараўскага р-на Гомельскай вобл., партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.06.1944.

    Кушчаў Іван Андрэевіч, н. у ст. Мартанскай Гарача-Ключаўскага р-на Краснадарскага краю (Расія), прызваны Апшэронскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Леўчанка Аляксей Рыгоравіч, н. у 1918 у в. Міхайлаўка Лебядзінскага р-на Сумской вобл. (Украіна), гв.лейтэнант 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    З ліста Рыгора Трафімавіча Леўчанкі, бацькі загінуўшага, у гаррайваенкамат:

    "Не палічыце цяжкасцю прывесці ў парадак магілу майго сына... Нядаўна я атрымаў за яго ўжо трэцюю ўзнагароду — ордэн Айчыннай вайны I ступені... Лічу сваім абавязкам паставіць крыж на магіле сына з яго фотаздымкам і надпісам або іншы помнік, які прыняты па абраду ў вас. Я б сам прыехаў, але ведаеце, якая цяпер язда. Па-другое, у мяне на сённяшні дзень два сыны ўжо загінулі за Радзіму, у жывых засталіся яшчэ два, якія пішуць: паедзем разам на магілу брата пасля заканчэння вайны.

    Прашу мяне прабачыць за турботы, але буду вельмі ўдзячны, калі выканаеце маю просьбу. 28.04.1945".

    З ліста Паўла Рыгоравіча Леўчанкі, брата загінуўшага, старшыні Ахтарскага савета ветэранаў вайны Сумской вобласці:

    "У нашага бацькі сапраўды было чатыры сыны. Старэйшы, Іван, працаваў на чыгунцы, меў бронь, а тры астатнія змагаліся на франтах...

    Аляксей перад вайной вучыўся ў Ленінградскім артылерыйскім ваенным вучылішчы. У вайну ён уступіў камандзірам разліку легендарных "кацюш". Змагаўся на Таманскім паўвостраве. Там трапіў у акружэнне, таму ўзарваў "кацюшу" і разам з разлікам стаў партызанам у Таманскіх лясах. Пры ўз'яднанні з Чырвонай Арміяй быў цяжка кантужаны. Пасля лячэння ў шпіталі Аляксея накіравалі ў дэсантную часць, у складзе якой удзельнічаў у вызваленні Лунінеччыны.

    У 1983 годзе мы з братам Рыгорам наведалі Бастынь, пакланіліся магіле брата, парадаваліся, што яго імя прысвоена аднаму з піянерскіх атрадаў мясцовай школы. Дагэтуль захоўваю ў душы ўдзячнасць за шчырую беларускую гасціннасць".

    Леўчанка Іван Рыгоравіч, н. у в. Шышакі Харольскага р-на Палтаўскай вобл. (Украіна), прызваны Харольскім РВК, гв. радавы, стралок 166 гв.сп, загінуў 10.07.1944.

    Мальчанка Васіль Васільевіч, н. у 1923 у ст. Нова-Раждзественская Ціхарэцкага р-на Краснадарскага краю (Расія), прызваны Ціхарэцкім РВК, гв.сяржант, кам. аддзялення 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Мокры Рыгор Іванавіч, н. у 1920 у Наваўшыцкім р-не Хмяльніцкай вобл. (Украіна), прызваны Наваўшыцкім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Мудрак Барыс Іванавіч, н. у г. Днепрапятроўск (Украіна), прызваны Амур-Ніжнедняпроўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Муртаеў Жуніс, н. у Палтарацкім с/с Сарыагацкага р-на Чымкенцкай вобл.(Узбекістан), прызваны Сарыагацкім РВК, гв. мал. сяржант 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Ненажанка Мікалай Свірыдавіч, н. у Чарнігаўскай вобл. (Украіна), прызваны Чарнігаўскім РВК, радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Нечвалода Аляксей Канстанцінавіч, н. у ст. Ладажская Усць-Лабшскага р-на Краснадарскага краю (Расія), прызваны Усць-Лабінскім РВК, гв.сяржант, кам. аддзялення 166 гв.сп, загінуў 10.07.1944.

    Нікулін Васіль Васільевіч, н. у с. Шырокава Далматаўскага р-на Курганскай вобл. (Расія), прызваны Далматаўскім РВК, гв. радавы 166 гв. сп, загінуў 11.07.1944.

    Палкоўнікава Кацярына, медсястра.

    Парункоў Васіль Рыгоравіч, н. у 1918 у с. Сабур-Мачкасы Чамзінскага р-на Мардовіі (Расія), прызваны Чамзінскім РВК, ст.сяржант, кам. аддзялення, загінуў 9.07.1944.

    Пратасаў Мікалай Андрэевіч, н. у 1907 у ст. Урух Георгіеўскага р-на Стаўрапольскага краю (Расія), прызваны Георгіеўскім РВК, радавы стралок, загінуў 8.07.1944.

    Рыбалка Аляксей Міхайлавіч, н. у ст. Бейсугская Коранаўскага р-на Краснадарскага краю(Расія), прызваны Ціхарэцкім РВК, гв.ст.сяржант, кам. аддзялення 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Салаўёў Павел Іванавіч, н. у с. Бабцына Кінешмскага р-на Іванаўскай вобл. (Расія), прызваны Кінешмскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Слесарэнка Фёдар Зосімавіч, н. у г. Данецк (Украіна), прызваны Пятроўскім РВК г. Данецка, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Соглі Яўген Пятровіч, н. у ст. Дандукоўская Глашынскага р-на Краснадарскага краю (Расія), прызваны Глашынскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Сытнікаў Аляксандр Аляксандравіч, н. у г. Іванава (Расія), прызваны Ленінскім РВК г. Іванава, гв. радавы, стралок 166 гв.сп, загінуў 9.07.1944.

    Татарка Андрэй Іванавіч, н. у в. Дубаўшэ Сахноўскага р-на Харкаўскай вобл. (Украіна), прызваны Славянскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Труфанаў Іван Якаўлевіч, н. у г. Масква (Расія), прызваны Маскварэцкім РВК г. Масквы, гв.лейтэнант 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Усольцаў Фёдар Фёдаравіч, н. у р. п. Любіна Омскай вобл. (Расія), прызваны Любінскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Філіпаў Мікалай Сцяпанавіч, н. на ст. Кратава Маскоўскай вобл. (Расія), прызваны Раменскім РВК, гв. радавы, сувязіст 85 асоб.гв.роты сувязі, загінуў 9.07.1944.

    Філіпчук Пётр Аляксеевіч, н. у 1922 у в. Дашковічы Вінніцкага р-на Вінніцкай вобл. (Украіна), прызваны Вінніцкім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв. сд, загінуў 9.07.1944.

    Хайтовіч Дзмітрый Мацісавіч, н. у г. Армавір Краснадарскага краю (Расія), прызваны Армавірскім АГВК, гв.лейтэнант 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Хлыстун Іван Радзівонавіч, н. у Прыморскім р-не Запарожскай вобл. (Украіна), прызваны Прыморскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Церцвадзе Іван Сяргеевіч, н. у с. Леліяні Лагадэхскага р-на (Грузія), прызваны Лагадэхскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Цякучаў Васіль Пятровіч, н. у г. Ейск Краснадарскага края (Расія), прызваны Краснадарскім РВК, гв.капітан, загінуў 9.07.1944.

    Цяцін Міхаіл Іванавіч, н. у с. Вырубаўка Сярдобскага р-на Пензенскай вобл. (Расія), прызваны Сярдобскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Чабан Фёдар Сцяпанавіч, н. у с. Гарадок Снегіроўскага р-на Нікалаеўскай вобл. (Украіна), прызваны Снегіроўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв. сп 55 гв.сд, загінуў 9.07.1944.

    Шаўчэнка Рыгор Васільевіч, н. у 1924 у Макралочаўскім с/с Акцябрскага р-на Растоўскай вобл. (Расія), да вайны — навучэнец саўгаса "Камсамолец", партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў 24.04.1944.

    Якаўлеў Гаўрыла Васільевіч, н. у г. Жаўтнёвы Нікалаеўскай вобл. (Украіна), прызваны Жаўтнёўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч, н. у Васількоўскім р-не Кіеўскай вобл. (Украіна), прызваны Васількоўскім РВК, гв. радавы, стралок 164 гв.сп 55 гв.сд, загінуў 8.07.1944.

    Брацкая магіла партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава знаходзіцца на месцы знішчанай у гады вайны вёскі белае возера. У 1994 на магіле ўстаноўлены помнік.
    Векслер Майсей Барысавіч, н. у 1922 у м. Людвіполь Ровенскай вобл. (Украіна), член ВЛКСМ, навучэнец, са жніўня 1942 — партызан загінуў 8.07.1944.

    Грышакоў Фёдар Іванавіч, н. у 1914 на ст. Ундол Іванаўскай вобл. (Украіна), памочнік майстра ткацкай вытворчасці, прызваны ў РСЧА Собінскім РВК, пасля палону служыў у РВА, з 2.07.1943 — партызан, загінуў 8.07.1944.

    Чорны Аляксандр Антонавіч, н. у 1925 у г. Тураў Палескай вобл., навучэнец, з 20.05.1944 — партызан, загінуў 8.07.1944.

    Яша, чарнаморскі матрос, удзельнік абароны Севастопаля, партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава, загінуў восенню 1943.

    Вёска Велута

    У цэнтры вёскі, каля клуба, знаходзіцца брацкая магіла 2 чырвонаармейцаў, загінуўшых пры вызваленні раёна. У 1967 на магіле ўстаноўлены абеліск у памяць пра іх, а таксама пра 60 землякоў, загінуўшых у гады вайны.

    Каваленка Даніла Аляксеевіч, н. у 1901, гв. радавы 55 гв. сд, памёр ад ран 8.07.1944.

    Назаранка Іван Сцяпанавіч, н. у 1905, гв. радавы 55 гв. сд, памёр ад ран 8.07.1944.

    Гарадоцкі сельсавет

    Вёска Кажан-Гарадок
    Невядомы афіцэр Чырвонан Арміі, расстраляны ў 1941, пахаваны на могілках вёскі. У 1967 на магіле ўстаноўлены помнік.

    Лахвенскі сельсавет

    Вёска Лахва

    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў скверы на вуліцы Першамайскай. Там пахаваны 4 чырвонаармейцы і 11 партызан, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў 1943 — чэрвені 1944. У 1957 на магіле ўстаноўлены помнік — скульптура салдата.

    Арцюховіч Фёдар Георгіевіч (Юр'евіч), н. у 1912 ў Іванагардзецкім с/с Слуцкага р-на Мінскай вобл, да вайны — інжынер Брзсцкага чыгуначнага вузла, кандыдат у члены ВКП(6)Б, са жніўня 1942 — партызан атрада імя Кірава, кам. роты атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава, загінуў 30.06.1943. Яго імем названа вуліца ў г. Лунінец.
    З кнігі К.С. Корж "Усё жыццё — Айчыне" (Мн., Беларусь, 1984):

    "Арцюховіч барацьбу з фашызмам пачаў у падполлі Брэста. Ен удзельнічаў у дыверсіях на чыгунцы. Дапамагала Фёдару веданне нямецкай мовы, пакуль нехта не данёс. Ледзь збярогся!

    Летам 1943 года, прыкладна за месяц да пачатку бітвы на Курскай дузе, прыляцелі ў злучэнне двое ваенных з Вялікай зямлі. Цікавіліся выключна танкамі, іх перавозкай па чыгунцы. Камандаванне злучэння дало ім групу байцоў на чале з Фёдарам Арцюховічам, адным з лепшых майстроў сваёй справы, у якога на рахунку было ўжо восем спушчаных пад адхон эшалонаў. Такія падрыўнікі, як Фёдар Арцюховіч, Іван Цэлікаў, Аляксей,Жук, Рыгор Шуляк, Міхаіл Мішчанка, былі не толькі гордасцю злучэння, не толькі самі паказвалі ўзоры мужнасці і вытрымкі, але на курсах па падрыўной справе навучылі гэтай небяспечнай і пачэснай баявой прафесіі дзесяткі сваіх таварышаў.

    Іх вынаходлівасць, творчы пошук былі невычарпальныя. Яны нямала прычынялі фашыстам непрыемнасцей. У ноч на 1 мая 1943 года Фёдар Арцюховіч устанавіў чырвоны сцяг на будынку валасной управы ў вёсцы Дзятлавічы, дзе стаяў буйны варожы гарнізон. Фашысты былі раз'юшаны такім дзёрзкім выклікам. Палезлі на дах навыперадкі, каб выслужыцца перад камендантам. I толькі схапіўся самы жвавы гітлеравец за дрэўка сцяга, як раздаўся модны выбух. Пяць немцаў і два паліцэйскія мёртвымі зваліліся з даху.

    З таго часу фашысты здымалі чырвоныя сцягі ў сваіх гарнізонах толькі з сапёрамі. А сцягоў у святы з'яўлялася нямала. Сапёры ж былі далека не ў кожным гарнізоне. I па некалькі дзён развяваліся пунцовыя палотнішчы над галовамі бяссільна лютуючых фашыстаў, радуючы сэрцы савецкіх людзей.

    Фёдар Арцюховіч правёў групу на ўчастак чыгункі Лунінец — Мікашэвічы. Прыйшоўшы ў раён дзеяння, Арцюховіч праз сувязных устанавіў, што за апошнія дні прайшло ў бок фронту тры эталоны з танкамі пад брызентавымі чахламі.

    Арцюховіч вырашыў разведку правесці дакладна. А гэта значыць, што падарваць эшалон з танкамі патрэбна было ў светлы час сутак, таму што ноччу нельга вызначыць, з якім грузам рухаецца эшалон. Ранкам, з заходняга боку, кіламетры за два да вызначанага месца, дзе ў хмызняку непадалёку ад насыпу чыгункі залягла ўся група, якая налічвала пяцьдзесят узброеных аўтаматамі і ручнымі кулямётамі партызан, выставілі сігнальшчыкаў. Як толькі з'явіцца эшалон з танкамі, яны павінны запаліць дымавую шашку.

    I вось у другой палове дня над прыдарожным хмызняком з'явіўся сігнальны дымок. Група падпаўзла да чыгуначнага насыпу. Эшалон з танкамі ішоў на вялікай хуткасці.

    Разлік быў такі: паставіць міну перад самым эшалонам. Гэта азначала, што падрыўнікі павінны прабрацца да дарогі, пакласці зарад паміж рэйкамі, уваткнуць наперадзе па ходу цягніка шомпал, злучыўшы яго дротам з чэкай узрывальніка. Паравоз збівае шомпал, дрот, прывязаны да яго, вырывае чэку — і выбух...

    Такі метад быў вельмі зручны ноччу, а днём машыніст можа заўважыць зарад і падрыўнікоў, своечасова затармазіць. I Фёдар Юр'евіч Арцюховіч ідзе на рызыку. Ён кінуўся да палатна чыгункі, паклаў паміж рэек 16-кілаграмовы зарад толу, калі эшалон быў на такой адлегласці да яго, што тармажэнне ў любым выпадку не магло папярэдзіць наезд на міну. Паспеў устанавіць капсуль і замацаваць шомпал.

    Раздаўся моцны выбух. Палова эшалона пайшла пад адхон. Фёдар Арцюховіч не паспеў адбегчы...

    Гэта быў подзвіг партызанскага Матросава. Двое ваенных з Вялікай зямлі сфатаграфавалі "тыгры" і "пантэры". Тыя самыя, з дапамогай якіх фашысты суцяшалі сябе надзеяй перамагчы ў Курскай бітве. Аб значэнні такой разведкі гаварыць залішне".

    Бякеш Іван Якаўлевіч (Лахвенскі с/с).

    Барысаў Сяргей Васільевіч, н. у г. Варонеж (Расія), ст. сяржант, партызан атрада імя Катоўскага, загінуў 10.07.1944.

    Гурын Насібула Хамзавіч, н. на ст. Шышля Рузасвскага р-на (Расія), стралок, загінуў 9.07.1944.

    Зубкоў Аляксандр Трафімавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Караніха Сцяпан Пятровіч (Лахвенскі с/с).

    Корж Сцяпан Кузьміч, н. у 1921 у в. Чэланец Ленінскага р-на Пінскай вобл., разведчык, загінуў 24.10.1943.

    Максіменка Аляксей Сяргеевіч, н. у 1925 у в. Шытцы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл., да вайны — калгаснік, партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава, загінуў 26.04.1944.

    Марко Васіль Трафімавіч (Бастынскі с/с).

    Разанцаў Іосіф Ігнатавіч, н. у 1913, мат. сяржант, загінуў 8.07.1944.

    Суліма Аляксандр Пятровіч, н. у 1910 у в. Дудзічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл., да вайны — селянін, партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава, загінуў 17.09.1943.

    Харытонаў Уладзімір Мацвеевіч, н. у 1923 у в. Ольша Смаленскага р-на Смаленскай вобл. (Расія), радавы, стралок, загінуў 3.07.1944.

    Чымбур Фёдар Барысавіч, н. у 1922 у. в Бакінічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл., партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава, загінуў17.02.1944.

    Чэркас Фёдар Яфімавіч (Дварэцкі с/с).

    Швайко Феадосій Піліпавіч, н. у 1921 у в. Дзяніскавічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкан вобл., партызан, загінуў 10.07.1944.

    Брацкая магіла чырвонаармейцаў і ахвяр фашызму знаходзіцца ў 100 м на паўднёвы ўсход ад канторы рыбгаса "Лахва". Пахаваны 283 савецкія ваеннапалонныя і 197 мірных жыхароў. У 1973 на магіле ўстаноўлена стэла.

    Вёска Любань

    На вуліцы Залескай, ля Дома культуры, знаходзіцца брацкая магіла 2 чырвонаармейцаў і 4 партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, якія загінулі пры вызваленні раёна. У 1969 на магіле ўстаноўлены абеліск у памяць аб іх, а таксама аб 102 земляках, якія загінулі ў гады вайны.

    Аўсяйчук Якім Сяргеевіч, н. у 1913 у в. Куляшы Емельчынскага р-на Жытомірскай вобл. (Украіна), гв.лейтэнант 266 гв. сп 88 сд, памёр ад ран 27.06.1944.

    Гец Стэфан Патапавіч (Лахвенскі с/с).

    Корзун Павел Васільевіч, н. у 1917 у г. Кіеў (Украіна), член ВЛКСМ, прызваны ў РСЧА Дарніцкім РВК г. Кіева, аўтатэхнік, з 14.11.1943 — партызан атрада імя Калініна, загінуў 5.02.1944.

    Кужбар Мікалай Мікітавіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Неўмяржыцкі Піліп Дзмітрыевіч, н. у в. Дуброўка Ельскага р-на Палескай вобл., радавы, стралок, загінуў 7.07.1944.

    Чарнышоў Макар Емяльянавіч, н. у 1909 у г. Калінін (Расія), прызваны ў РСЧА ў 1942 Калінінскім РВК, кам. аддзялення, з 11.02.1943 — партызан атрада імя Калініна, прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі, загінуў 5.06.1944.

    Лунінскі сельсавет

    Станцыя Лоўча
    Белахвосцік Мікалай Трафімавіч, н. у 1927 у в. Ляхі Талачынскага р-на Віцебскан вобл., падрыўнік 24 партызанскага атрада 8-ай Круглянскай брыгады Магілёўскай вобл., узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 16.09.1943, загінуў вясной 1944, пахаваны на ст. Лоўча, на магіле ўстаноўлены абеліск.
    З успамінаў сястры загінуўшага Марыі Трафімаўны Белахвосцік, жыхаркі в. Імянін Драгічынскага р-на:

    — Я маладзейшая за брата толькі на пару гадоў, таму добра памятаю яго. З цягам часу пэўныя эпізоды не забываюцца, а яшчэ ярчэй праяўляюцца ў сённяшні дзень.

    Здаецца, толькі ўчора Коля вучыўся ў школе. І паспяхова. Вельмі любіў матэматыку, захапляўся мастацкай літаратурай. Дома было шмат кніг — іх купляў бацька (сам ён калісьці марыў настаўнічаць, але грошай на вучобу не было, таму што рана застаўся сіратой).

    Галоўнае дзіцячае захапленне Колі — выраб драўлянай "зброі", якую ён удасканальваў з кожным годам. А вось у "вайну" не памятаю, каб гуляў. Аднойчы маці выявіла багаты баявы "арсенал" сына, вельмі расхвалявалася і ўгаварыла Колю больш не займацца гэтым. Яна расказвала нам, дзецям, што для яе жахлівы любы напамін аб вайне, таму што дзяцінства прыйшлося на перыяд кайзераўскай акупацыі. Але на яе ўгаворванні Коля сур'ёзна адказаў: "Яны зноў могуць напасці на нас". Гэта чамусьці так напалохала маці, што яна толькі і вымавіла: "Ой, зберагчы б цябе, сынок..." На што Коля бесклапотна ўсміхнуўся: "Трусы гінуць першымі!"

    Коля валодаў тэхнічнымі здольнасцямі. Ён зрабіў каляску-самакат. Бацькі спрабавалі накіраваць яго ўвагу менавіта ў гэты бок, але брат не кідаў і самавыраб зброі, мін, ракет. Быццам прадбачыў, як спатрэбіцца яму гэтае захапленне ў гады вайны!

    Сапраўдных учынкаў, якія здзейсніў Коля, напэўна, хапіла б не на аднаго хлапчука. Ужо ў першым класе спыніў санкі з малымі, якія імчаліся са снежнай горкі прама на дрэвы, што раслі ўнізе. Ён быў моцны і вынослівы. Аднойчы пасвіў авечак па чарзе. Канец красавіка, рэчка Друць разлілася шырока. Двух маленькіх ягнят панесла цячэннем. Коля іх выратаваў і адагрэў на руках.

    Пачынаючы з чацвёртага класа ўвагу Колі прыцягнулі раманы Жуль Верна і кнігі пра Цыялкоўскага. Іх ідэі і фантастычныя прапановы брат цытаваў на памяць. А любімым героем быў легендарны ўдзельнік грамадзянскай вайны Катоўскі. Яго партрэт вісеў у брата над сталом.

    Перад вайной жыццё ў нашым калгасе "Максім Горкі" было даволі заможным. А вось 1937 год быў неўраджайным, мокрым, хлеба не хапала. Коля дапамагаў даглядаць лес, ды так старанна, што ляснік выдзеліў яму плошчу пад сяўбу. Брат ускапаў участак уручную, бацька пасеяў ячмень, а маці зжала. Снапамі сям'я потым падзялілася з аднавяскоўцамі.

    Працавітасць Колі была адзначана: яго фотаздымак апублікавалі ў раённай газеце "Калгаснік Талачыншчыны". Цяпер экземпляр газеты знаходзіцца ў чырвоных следапытаў станцыі Кунья Калінінскай вобласці, дзе Коля пераходзіў ліцію фронту.

    Калі Коля быў паранены ў ліпені 1942 года, яго збіраліся адправіць на Вялікую зямлю ў шпіталь, але ён папрасіў камбрыга Сяргея Георгіевіча Жуніна замест яго адправіць мяне і сястру сябра, каб мы вучыліся ў школе. Мы не пакінулі раненага, дапамаглі яму стаць на ногі.

    Сябрамі брата былі Ягор Талкачоў і Коля Капіч, абодва загінулі ў 1943 годзе.

    З успамінаў былога начальніка штаба 24-га партызанскага атрада 8-ай Круглянскай партызанскай брыгады А. Гарбунова, жыхара г. Масквы:

    — У пачатку 1943 Мікалай Белахвосцік вядзе барацьбу ў тыле ворага. У складзе партызанскага атрада "Лясныя" ён прайшоў з баямі ўсю Беларусь.

    Зімой 1944 года атрад праводзіў аперацыі па разгрому фашысцкіх гарнізонаў. Вясной "Лясныя", па суседству з атрадам С.Г. Жуніна, вялі "рэйкавую вайну", абаранялі вёскі так званых партызанскіх зон, што хацелі знішчыць фашысты.

    Вясной 1944 Мікалай выканаў апошняе баявое заданне — узарваў чыгуначны мост на станцыі Лоўча, спыніўшы рух гітлераўскіх цягнікоў. Але пры гэтым загінуў сам...

    Загад па батальёну беларускіх арлянят N 86:

    "...2. Занесці ў спісы ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлянят:

    Мікалая Белахвосціка — юнага падрыўніка 24-га партызанскага атрада 8-ай Круглянскай брыгады Магілёўскай вобласці".

    Газета "Зорька" 24 лютага 1989 г.
    Вёска Лунін

    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца каля праўлення калгаса. Пахаваны 24 чырвонаармейцы і 3 партызаны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, якія загінулі пры вызваленні раёна. У 1957 на магіле ўстаноўлены помнік — скульптура салдата.

    Балін Аляксандр, афіцэр.

    Бандарчук Максім Піліпавіч, н. у в. Сухавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Баравік Аляксандр Іванавіч, н. у в. Пеніца Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.Башлыкоў Іван Ільіч, гв. радавы, стралок 166 гв. сп 55 гв.сд, памёр ад ран 13.07.1944.

    Грамовіч Рыгор Міхайлавіч, н. у в. Скрыгалоў Мазырскага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Дарафееў Ягор Пятровіч, н. у 1908 у с. Афанасьеўка Ржаксінскага р-на Тамбоўскай вобл. (Расія), радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Жгулеў Дэмітрый Радзівонавіч, н. у в. Чулкі Арбажскага р-на Кіраўскай вобл. (Расія), радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Зіятдзінаў Мінгас, н. у к-се "Д. Урад" Альшэўскага р-на Башкартастана (Расія), гв. радавы, стралок 160 гв. сп 54 гв. сд, загінуў 7.07.1944.

    Касаткін Аляксандр Рыгоравіч, н. у с. Маставое Курганскан вобл. (Расія), лейтэнант, загінуў 13.07.1944.

    Лісіцкі Уладзімір Кірылавіч, н. у в. Стары фальварак Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Мазурэнка Пётр Піліпавіч, н. у в. Добрынь Ельскага р-на Палескай вобл., радавы, стралок, загінуў 12.07.1944.

    Мельнікаў Пётр Еўціхавіч, н. у в. Гарканы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Міхеенка Рыгор Міхайлавіч, н. у 1916 у г. Почэп Бранскай вобл. (Расія), старшына, загінуў 12.07.1944.

    Мядзведзь Дзмітрый Яфімавіч, н. у Камышлоўскім р-не Свярдлоўскай вобл. (Расія), гв. радавы, стралок 61 мс б-на 55 гв.сд, памёр ад ран 13.07.1944.

    Пагадаеў Сяргей, партызан атрада "За Радзіму".

    Пархоменка Аляксандр Кузьміч, н. на х. Грышы Ельскага р-на Палескай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Рамашчанка Марк Рыгоравіч, н. у Паўлаградскім р-не (Расія), радавы 61 асоб. сан. б-на, памёр ад ран 13.07.1944.

    Старынскі Арсенцій Іванавіч, н. у в. Гарохава Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 13.07.1944.

    Стрэльчэня Якаў Фёдаравіч, н. у в. Скрыгалава Мазырскага р-на Гомельскай вобл, радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Ушакоў Сямён Якаўлевіч, н. у с. Н. Бярыслаў Барысаслаўскага р-на Херсонскай вобл. (Украіна), сяржант 61 асобн. сан .б-на, памёр ад ран 12.07.1944.

    Ходас Ігнат Пятровіч, н. у с. Навасёлкі Рэплінскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), мал. сяржант 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Шахраноўскі Сямён, партызан атрада "За Радзіму".

    Шкробат Майсей Барысавіч, н. у в. Манчыцы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 12.07.1944.

    Якавец Аляксандр Паўлавіч (Лунінскі с/с).

    Мікашэвіцкі Пассавет

    Пасёлак Мікашэвічы

    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на вуліцы Ленінскай, у скверы. Пахаваны 29 чырвонаармейцаў і партызан. У 1957 на магіле ўстаноўлены абеліск — скульптура салдата.

    Аладыкін Андрэй Васільевіч, н. у 1915, радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Галабродзька Андрэй Гаўрылавіч, н. у 1923, загінуў 10.07.1944.

    Гатчэня Сцяпан Іванавіч, н. у 1912 у в. Сцяблевічы Ленінскага р-на, партызан атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у студзені 1943.

    Ганчарэнка Мікалай Іванавіч, н. у с. Манастыршчына Чарнігаўскай вобл. (Украіна), радавы, стралок 89 сп 23 сд, загінуў 6.07.1944.

    Глушань Міхаіл Захаравіч, н. у 1902 у в. Грычын Ленінскага р-на, партызан, загінуў 7.07.1944.

    Глушань Уладзімір Мікітавіч, н. у в. Сцяблевічы Ленінскага р-на, партызан, загінуў у студзені 1943.

    Дулуб Іван Якаўлевіч, н. у в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок, загінуў 9.07.1944.

    Дзячкоў Мікалай Сяргеевіч, н. у г. Свярдлоўск (Расія), мал. лейтэнант, памёр ад ран 14.07.1944.

    Ермачэнка Васіль Дзмітрыевіч, н. у в. Свекларабкан Панінскага р-на Варонежскай вобл. (Расія), мал. сяржант 228 сп 23 сд, загінуў 8.07.1944.

    Жэлезнякоў Мікалай Георгіевіч, н. у с. Раздоры Ракаўскага р-на Сталінградскай вобл. (Расія), радавы, стралок, загінуў 6.07.1944.

    Іваніна Іван Іванавіч, н. у 1920 у с. Лісаўка Гадзячскага р-на Палтаўскай вобл. (Украіна), радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Ільічоў Пётр Лявонавіч, н. у г. Масква (Расія), прызваны Дзяржынскім РВК г. Масквы, ст. сяржант, кам. аддзялення 228 сп 23 сд, загінуў 7.07.1944.

    Канановіч Пётр Фёдаравіч, н. у 1905, партызан, загінуў у жніўні 1942.

    Князеў Кузьма Іванавіч, н. у п. Ясенкі Баброўскага р-на Варонежскай вобл. (Расія), радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Красноў Рыгор Пятровіч, н. у 1908 у с. Вялікае Спаскае Расказаўскага р-на Тамбоўскай вобл. (Расія), радавы, стралок 107 сп 55 сд, памёр ад ран 15.07.1944.

    Крылосаў Даніла Якаўлевіч, н. у 1923 у в. Падвалошына Крахалеўскага с/с Юсьвініцкага р-на Пермскай вобл. (Расія), сяржант, кам. аддзялення, загінуў 30.11.1944.

    Ліўшыц Анатоль Ісакавіч, н. у г. Баку (Азербайджан), прызваны Кастрычніцкім РВК г. Баку, мал. сяржант 84 ап, загінуў 8.07.1944.

    Лунцэвіч Рыгор Максімавіч, н. у 1912 у в. Сцяблевічы Ленінскага р-на, партызан, загінуў 12.01.1943.

    Лунцэвіч Фёдар Іванавіч, н. у 1912 у в. Ленін Ленінскага р-на, партызан, загінуў у студзені 1943.

    Макараў Канстанцін Рыгоравіч, н. у с. Каровіна Бугурусланскага р-на Арэнбургскай вобл. (Расія), радавы, гарматны нумар 84 ап, загінуў 8.07.1944.

    Махатадзе Давід Сямёнавіч, н. у 1906 у с. Мяджврысхелі Гарыйскага р-на (Грузія), радавы, ездавы 185 асоб. транспартна-гужавой роты, загінуў 2.11.1944.

    Мяшкоў Мікалай Цімафеевіч, н. у 1907, ст.сяржант, кам. аддзялення, загінуў 8.07.1944.

    Назараў Міхаіл Сямёнавіч, н. у Нолінскім р-не Кіраўскай вобл. (Расія), сяржант 84 ап, загінуў 8.07.1944.

    Осіпаў Валянцін Паўлавіч, н. у г. Масква (Расія), прызваны Краснапрэсненскім РВК, радавы, стралок, памёр ад ран 10.07.1944.

    Пуш Іван Гардзеевіч, н. у с. Канстанцінаўка Калудзінскага р-на Алтайскага краю (Расія), старшына, памёр ад ран 9.07.1944.

    Разанцаў Барыс Міхайлавіч, н. у 1917 у г. Нерчынск Чыцінскай вобл. (Расія), яфрэнтар 44 асоб. б-на хім. аховы, памёр ад ран 28.08.1944.

    Самародны Фядосій Пракопавіч, н. у в. Пятрушын Чарнігаўскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), радавы, стралок, загінуў 7.07.1944.

    Туравец Віктар Паўлавіч, н. у 1921 у в. Кольна Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., ст. сяржант, партызан, загінуў 13.02.1944.

    Федаровіч Міхаіл Васільевіч, н. у в. Грычынавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., партызан, загінуў 11.08.1943.

    Харламаў Емяльян Фёдаравіч, н. у 1901 у в. Дарохнава Палішчэнскага с/с Акулаўскага р-на Наўгародскай вобл. (Расія), радавы, стралок, памёр ад ран 9.07.1944.

    Чушкін Аляксандр Васільевіч, н. на ст. Новахапёрск Варонежскай вобл. (Расія), ст. сяржант, кам. аддзялення, загінуў 8.07.1944.

    Вёска Моршчынавічы

    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў лесе, у 3 км ад вёскі. Пахаваны 5 чырвонаармейцаў і партызан, загінуўшых пры вызваленні раёна. У 1993 на магіле ўстаноўлены помнік.

    Дашкевіч Міхаіл Андрэевіч, н. у в. Церабаў Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Максімовіч Эдуард Адамавіч, н. у с. Галынкаўскае Руднянскага р-на Смаленскай вобл. (Расія), мал. сяржант, кам. аддзялення запас. інж.-сапёр. б-на, загінуў 19.10.1944.

    Румянцаў Аляксандр Мікалаевіч, н. у 1917 у п. Гародня Чарнігаўскай вобл. (Украіна), ст. лейтэнант, кам. роты 89 сп 23 сд, загінуў 8.07.1944.

    Суркоў Мікалай Іванавіч, радавы, гарматны нумар 353 ап, памёр ад ран 10.07.1944.

    Сычоў Аляксей Сцяпанавіч, н. у 1918 у г. Чарапавец Валагодскай вобл. (Расія), мал. лентэнант 117 сп 23 сд, загінуў 8.07.1944.

    Фёдараў Арсенцій Міхайлавіч, н. у 1918 у Кундаўхскім с/с Чэлябінскан вобл. (Расія), прызваны ў РСЧА ў 1941 Місіпоўскім РВК, ст. сяржант, кам. аддзялення, з 10.02.1944 — партызан атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава, загінуў 24.04.1944.

    Сінкевіцкі сельсавет

    Вёска Мокрава

    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў 1 км на захад ад вёскі, каля чыгуначнага пераезда. Тут пахаваны 27 чырвонаармейцаў (з якіх 24 невядомыя), загінуўшых у 1941, 6 чырвонаармейцаў, загінуўшых пры вызваленні раёна, і 4 партызаны брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуўшых у гады акупацыі. У 1967 на магіле ўстаноўлена стэла.

    Волаў Дзмітрый Кузьміч, н. у 1921, радавы, стралок, загінуў у ліпені 1941.

    Кутакоў Мікалай Пятровіч, н. у 1919, радавы, стралок, загінуў у ліпені 1941.

    Сунцоў Канстанцін Данілавіч, н. у 1917, радавы, стралок, загінуў у ліпені 1941.

    З успамінаў вайскоўцаў, запісаных намеснікам старшыні калгаса "40 год Кастрычніка" Іванам Аляксандравічам Юнкевічам:

    — Фашысты нападалі з боку Любані. Лінія абароны цягнулася па рацэ Лань. Чырвонаармейцы ў складзе 40 чалавек арганізавалі засаду вакол пераезда Мокрава. 12 ліпеня 1941 года ў 11 раніцы тут пачаўся бой. Закончыўся праз дзве гадзіны, на жаль, нашым паражэннем. Чатырнаццаць савецкіх байцоў загінулі, семнаццаць, сярод якіх былі параненыя, — фашысты ўзялі ў палон. Астатнія, відаць, адышлі. Страты варожага боку — два нямецкія салдаты.

    Немцы загадалі пахаваць загінуўшых пяцярым мясцовым жахарам. Трое з іх памерлі — Іван Сямёнавіч Крывулец, Іван Антонавіч Кіслюк, Іван Мікалаевіч Літвіновіч. Двое — Рыгор Нічыпаравіч Буневіч і Сцяпан Іванавіч Капліч дагэтуль жывуць адпаведна ў вёсках Острава і Мокрава. Яны і расказалі, як прыгналі падводы, расшырылі яму з-пад бульбы і пахавалі тут чырвонаармейцаў. Пацікавіцца іх дакументамі тады нікому не прыйшло ў галаву.

    Асобна пахавалі загінуўшых нямецкіх салдат.

    А праз некалькі дзён на полі, у просе, знайшлі труп камандзіра чырвонаармейцаў. Відавочна, ён быў паранены і спрабаваў адпаўзці, але сіл хапіла ненамнога. Яго пахавалі побач з гэтай магілай.

    Пасля вайны пры перапахаванні астанкаў загінуўшых у брацкую магілу знайшлі нейкія дакументы. Напэўна, з іх выявілі і прозвішчы.

    Асадчы Ігнат Мінавіч, н. у в. Хляпянікі Чарнігаўскай вобл. (Украіна), радавы, стралок, загінуў 6.07.1944.

    Багданаў Іван Рыгоравіч, н. у с. Падгорнае Чарнігаўскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), радавы, стралок, загінуў 9.07.1944.

    Змушко Андрэй Мікітавіч, н. у в. Рудня Гарбавіцкая Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок, загінуў 9.07.1944.

    Капліч Андрэй Дзмітрыевіч (Сінкевіцкі с/с).

    Клімовіч Трафім Емяльянавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Літвін Рыгор Васільевіч, н. у 1902 у в. Навасёлкі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок, загінуў 9.07.1944.

    Мікіцюк Емяльян Антонавіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Сілуянаў Рыгор Ігнатавіч, н. у г. Уфа, радавы, стралок 45 асоб. чыгунач. б-на сувязі, памёр ад ран 21.07.1944.

    Сухоцкі Іван Фёдаравіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Фядотаў Сямён Рыгоравіч, н. у в. Вялікае Фацьянава Дзяржынскага р-на Калінінскай вобл. (Расія), радавы, стралок 104 чыгунач. б-на, загінуў 31.07.1944.

    Вёска Сінкевічы

    У цэнтры вёскі, каля Дома культуры, знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў перыяд акупацыі і вызвалення раёна. У 1951 на магіле ўстаноўлены абеліск.

    Буневіч Сямён Іванавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Зарубін Міхаіл Мікалаевіч, н. у 1910 у в. Глушкі Арлоўскага р-на Арлоўскай вобл. (Расія), да вайны працаваў на будаўніцтве аэрадрома ў г. Івацэвічы, з 2.06.1942 — партызан, загінуў 26.06.1944.

    Калянковіч Васіль Емяльянавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Кацуба Іван Андрэевіч (Сінкевіцкі с/с).

    Леўчанка Мікалай Яфімавіч, н. у 1909 на х. Падгорны Сухадольскага с/с Нова-Святлоўскага р-на Варашылаўградскай вобл. (Украіна), трактарыст, з 20.09.1943 — партызан атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава, загінуў 19.03.1944 пры падрыве варожага эшалона.

    Пятроў Сцяпан Мікалаевіч (Сінкевіцкі с/с)

    Прызба Іосіф Фёдаравіч, н. у 1912 у Старобінскім р-не Мінскай вобл., разведчык, кам. аддзялення разведгрупы Пінскага партызанскага злучэння, загінуў 16.07.1943.

    З успамінаў Мікалая Канстанцінавіча Луда, жыхара вёскі Барсукова:

    — У ліпені 1943 два партызаны затрымалі карніцкі атрад гітлераўцаў, каб жыхары нашай вёскі змаглі збегчы ў лес. Бой быў няроўным. Павел Чачулін быў цяжка паранены. Іосіф Прызба загінуў. Фашысты спалілі Барсукова, але людзі паспелі выратавацца, акрамя аднаго састарэлага жыхара.

    Нямецкія каты жорстка расправіліся з партызанам: здзекаваліся над яго целам, рэзалі грудзі так, што былі відаць лёгкія...

    Калі карнікі паехалі, вяскоўцы пахавалі свайго выратавальніка. Пасля вайны астанкі партызана былі перазахаваны ў брацкую магілу ў вёсцы Сінкевічы. А імя Іосіфа Прызбы ўвекавечана на помніку загінуўшым землякам у нашай вёсцы і ў назве вуліцы.

    Фешчанка Аляксей Уладзіміравіч, н. у 1906 у п. Тэкстыльшчыкаў (Расія), у РСЧА прызваны Жданаўскім РВК г. Масквы, ст. лейтэнант, камандзір роты 3 сп 55 сд, загінуў 9.07.1944.
    У 15 км ад вёскі, ва ўрочышчы Грычын пахаваны:
    Буневіч Іван Данілавіч (Сінкевіцкі с/с).
    На вясковых могілках пахаваны:
    Кулакевіч Мікалай Апанасавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Пятроў Дзмітрый Мікалаевіч (Сінкевіцкі с/с).

    Вёска Сітніцкі Двор

    Каля 500 м на поўнач ад вёскі, у лесе, знаходзяцца партызанскія могілкі, дзе пахаваны 26 партызан брыгады імя Кірава, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў перыяд акупацыі. У 1960 на могілках устаноўлены абеліск.

    Адамчук Уладзімір Канстанцінавіч, н. у г. Масква, член ВЛКСМ, лентэнант, кам. роты ў РСЧА, з ліпеня 1943 — разведчык атрада імя Сталіна, загінуў 2.04.1944.

    Арашкевіч Іван Васільевіч (Гарадоцкі с/с).

    Балакін Павел Рыгоравіч, н. у 1917 у в. Клінцы Бранскан вобл. (Расія), партызан, загінуў 9.10.1942.

    З кнігі В. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992 г.):

    "...Усе яго называлі ласкава Паўлік. Ён быў паважлівы да людзей, ціхі, добразычлівы. Але смелы і жорсткі ў баі. Трапіў у палон пад Харкавам, уцёк, уліўся ў партызанскі атрад "Пятровіча".

    Баранцэвіч Аляксандр Адольфавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Барніцкі (Гостняк) Віктар Цімафеевіч, н. у 1916 у г. Варшава (Польшча), падафіцэр Войска Польскага, з пачатку вайны — работнік Тодта, з верасня 1942 — партызанскі разведчык, загінуў 25.04.1943.

    Белякоў Міхаіл, радавы разведаддзела штаба І-га Беларускага фронту, загінуў 20.03.1944.

    Буневіч Сцяпан Паўлавіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Калошыц Андрэй Ільіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Канапацкі Іван Іванавіч (Лахвенскі с/с).

    Кіслюк Васіль Міхайлавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Клеўжыц Міхаіл Сямёнавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Крашчук Якаў Несцеравіч (Сінкевіцкі с/с).

    Лапацін Барыс Якаўлевіч (Лахвенскі с/с).

    Леўчык Мікалай Маркавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Лук'яновіч Іван Васільевіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Манакоў Павел Максімавіч, н. у 1920 у в. Стары Перавоз Навачудрскага с/с Курскай вобл. (Расія), у РСЧА прызваны Марыупальскім РВК, ваентэхнік 2 рангу, кам. узвода, з мая 1942 — партызан, загінуў 8.11.1942.

    З кнігі В. Літвінчука "Там, за Днепра-Бугам" (Брэст, 1992 г.):

    "...Адзін з першых арганізатараў партызанскага руху ў Лунінецкім раёне, камандзір першага ўзвода атрада імя Кірава. Ён заўсёды быў у гарачых месцах у баях, уцягваў за сабой таварышаў, не пакідаў баявы пост, пакуль не выканае заданне".

    Пісееў Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1924 у Малапалянскім с/с Бальшамараўскага р-на Горкаўскай вобл. (Расія), прызваны Бальшамараўскім РВК, з 7.03.1944 — партызан атрада імя Сталіна, загінуў 21.06.1944.

    Пятроў Прохар Іосіфавіч, н. у 1920 у в. Цюдрале Вусць-Канскага р-на Айроцкай вобл. (Расія), партызан, загінуў 2.06.1943.

    Рэзнікаў Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1914 на ст. Вешанская Растоўскай вобл. (Расія), кандыдат у члены ВКП(б), служыў у РСЧА, мал. ваентэхнік, са жніўня 1942 — разведчык, загінуў 5.02.1943.

    Саноцкі Васіль (Сінкевіцкі с/с).

    Скварскі Вацлаў Робертавіч, н. у 1912 у в. Казадаева Плонскага ўезда Варшаўскага в-ва (Польшча), паляк, падафіцэр Вонска Польскага, з верасня 1942 — партызанскі разведчык, памёр ад ран 10.05.1943.

    Скрыпка Павел Яўсеевіч (Рэдзігераўскі с/с).

    Смоляр Аляксандр Васільевіч, н. у 1924 у в. Юшкавічы Мінскай вобл., да вайны — навучэнец ФЗН, член ВЛКСМ, састудзеня 1942 — разведчык партызанскага атрада імя Кірава, потым — атрада "За Радзіму", узнагароджаны медалём "Партызану Айчыннай вайны" II ступені, загінуў 6.09.1943.

    Танчынскі Васіль Іванавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Хейфец Мовша Залманавіч (Лахвенскі с/с).

    Яроцкі Уладзімір Міхайлавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Чучавіцкі сельсавет

    Вёска Баравікі
    Жыбурт Васіль Антонавіч, н. у 1923 у в. Кунцаўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобл., партызан атрада імя Шчорса 27-ай партызанскай брыгады імя Чапаева, памёр ад ран 2.02.1943.
    З летапісу народнай славы, які вядуць вучні Баравікоўскай НСШ:

    — У роднай вёсцы Васіль закончыў сямігодку і працаваў трактарыстам у мясцовым калгасе. З пачатку вайны камсамолец стаў партызанам брыгады, якой кіраваў В.З. Корж. За няпоўны год юнак удзельнічаў у шэрагу аперацый па разгрому нямецкіх гарнізонаў, дыверсій на чыгунцы і мастах, не раз хадзіў у разведку.

    У студзені 1943 атрад быў акружаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вораг спадзяваўся, што блакада знішчыць партызанскі рух у палескім краі. Але партызаны пайшлі на прарыў. I ён удаўся, але цаною жыцця многіх лясных мсціўцаў.

    Пад в. Марач Капыльскага раёна быў цяжка паранены і Васіль Жыбурт. Зыходзячага крывёю, яго нейкі час партызаны неслі на руках. Але тут новая бяда — абмаражэнне ног. I баявыя сябры вырашылі пакінуць маладога партызана ў адной з вёсак.

    У хаце жыхаркі в. Баравікі Ульяны Мікалаеўны Хлуд знайшоў прытулак цяжка паранены Васіль Жыбурт. Як маглі, клапаціліся аб ім мясцовыя жыхары... Але неабходнай медыцынскай дапамогі не было ні ў атрадзе, ні ў вёсцы.

    На восьмы дзень пасля ранення партызан памёр. Пахавалі яго непадалёку ад мясцовых могілак в. Баравікі.

    Толькі ў 1979 піянеры нашай школы высветлілі імя пахаванага партызана, адшукалі яго баявых таварышаў. 9 мая 1980 на магіле В.А. Жыбурта быў устаноўлены абеліск, на ўрачыстае адкрыццё якога прыехалі яго бацька, сёстры і брат, сябры па зброі партызана.

    Вёска Вялікія Чучавічы

    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў скверы, ля канторы леспрамгаса. Пахаваны 51 чырвонаармеец і партызан (з якіх 36 невядомыя). У 1957 на магіле ўстаноўлены помнік — фігура салдата.

    Вялічка, партызан, загінуў у 1943.

    Каласкоў Міхаіл Міхайлавіч, н. у 1925 у с. Грабараўка Пагарскага р-на Арлоўскай вобл. (Расія), прызваны Пагарскім РВК, радавы, стралок 448 сп 397 сд, загінуў 10.07.1944.

    Коласаў Канстанцін Фролавіч, партызан, загінуў у 1943.

    Крыцілін Міхаіл Кузьміч, н. у 1924 у Ціхарэцкім р-не Краснадарскага краю (Расія), прызваны Ціхарэцкім РВК, сяржант, загінуў 15.07.1944.

    Кузняцоў, лётчык, афіцэр, загінуў 22.04.1944.

    Лічко Іосіф Захаравіч, н. у в. Шыткавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл., партызан, загінуў 25.03.1943.

    Лыганоўскі Леанід Максімавіч, н. у 1924 у в. Гута Начскага с/с Ляхавіцкага р-на, партызан, загінуў 7.07.1944.

    Маркін Сямён Сямёнавіч, н. у с. Кутафіна Крамскога р-на Арлоўскай вобл. (Расія), прызваны Крамскім РВК, радавы, стралок, загінуў 8.07.1944.

    Некляс Міхаіл Савельевіч, н. у 1922, лейтэнант, загінуў 28.04.1944.

    Новік Аляксандр Васільевіч, н. у 1914 у Чырвонаслабодскім р-не Мінскай вобл., партызан, загінуў 8.06.1944.

    Патаялава Надзея Іосіфаўна (Чучавіцкі с/с).

    Пракапенка Аляксей Піліпавіч, н. у в. Аляксандраўка Рэпкінскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), партызан, загінуў 14.12.1943.

    Пятрова Аляксандра (Чучавіцкі с/с).

    Савіцкі Пётр Якаўлевіч, н. у 1918 у в. Рачкавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл., лейтэнант, партызан, загінуў 29.05.1944.

    Тум Вера Фёдараўна (Чучавіцкі с/с).

    Шаўчэнка Фядора Якаўлеўна (Чучавіцкі с/с).

    На двары Вялікачучавіцкай Пакроўскай царквы знаходзіцца магіла, дзе пахавана:
    Раманенка Настасся Аляксееўна, н. у 1920 у в. Салаўёва Ярцавіцкага р-на Смаленскай вобл. (Расія), з 1942 — партызанка атрада імя Кутузава брыгады імя Леніна, закатавана гітлераўцамі ў сакавіку 1944.
    З летапісу народнай славы, які вядуць вучні Вялікачучавіцкай СШ:

    — Да вайны Настасся Аляксееўна Раманенка скончыла сямігодку, а потым паступілаў Ярцаўскі медыцынскі тэхнікум. Пасля заканчэння была накіравана на работу фельчарам у Холм-Жаркоўскі раён Смаленскай вобласці. Там і выйшла замуж.

    Калі маленькаму сыну Насці споўнілася паўгода, грымнула Вялікая Айчынная. Муж пайшоў у Чырвоную Армію. У першыя ж месяцы вайны ён трапіў у акружэнне пад Вязьмай, але ўдалося ўцячы з палону, дабрацца дадому. Паказаўся родным, паглядзеў свайго маленькага сына і ў тую ж ноч вярнуўся ў лес да партызан.

    Раніцай да хаты Раманенкаў пад'ехалі фашысты. Не знайшоўшы партызана, забралі ў канцлагер Насцю і бацькоў яе мужа. Маленькага сына ад маці адабралі. Дзіця памерла.

    У 1942 г. групу палонных везлі ў Германію. На станцыі Парахонск, што паміж Лунінцом і Пінскам, Насцю разам з іншымі нявольнікамі вызвалілі партызаны. Многія вырашылі прабірацца ў родныя мясціны, а Раманенка папрасілася з вызваліцелямі. Так маладая жанчына стала партызанкай атрада імя Кутузава брыгады імя Леніна. Усю сябе аддаючы справе, яна лячыла хворых і параненых, а калі выдаваліся вольныя ад медыцынскіх абавязкаў дні, прасілася на заданні.

    У сакавіку 1944 г. Настасся Раманенка з групай партызан прыняла ўдзел у складанай баявой аперацыі. Спачатку група знішчыла патруль на перагоне Люшча — Бастынь. Потым трэба было ўстанавіць сувязь з гарнізонам, у які ўваходзілі і вартаўнікі чыгуначнага палатна Бастынь — Малькавічы. Выканаць заданне даручалася Раманенка, таму што гэты батальён быў сфарміраваны з паліцаяў і эвакуіраваных са Смаленскай вобласці — радзімы партызанкі, а таксама таму, што Настасся валодала нямецкай мовай. Начальнік штаба Заненка павінен быў вывучыць абстаноўку ў раёне вёсак Люшча, Велута, Бастынь, увесці ў курс справы Насцю, а потым пакінуць яе на адным з хутароў пад выглядам бежанкі, каб адтуль яна шукала кагосьці з землякоў.

    Аднак зрабіць гэта не ўдалося. Калі партызаны вярталіся з чыгункі, у наваколлі Велуты на іх напалі фашысты. У няроўным баі Насця была смяротна паранена і трапіла ў рукі ворага. Фашысты зверскі здзекаваліся з яе. Але бачачы, што партызанку дапытваць безнадзейна, расстралялі. Партызаны падабралі цела і пахавалі ля царквы ў вёсцы Вялікія Чучавічы.

    Былы партызан Іван Фёдаравіч Грыцкевіч з сумам успамінае:

    — Цудоўная дзяўчына. Як мы любілі яе, нашага фельчара. Мужная, смелая, рашучая — і адначасова добразычлівая, ласкавая, пяшчотная. Яе нельга было назваць інакш — толькі Насцечка, так яе і называлі ў атрадзе. I як плакалі нават мужчыны, калі даведаліся аб страшнай смерці дзяўчыны...

    Піянеры нашай школы на сродкі, атрыманыя за збор металалому, паставілі помнік на магіле Настассі Раманенкі. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 6 лістапада 1977 г.

    Горад Лунінец

    Брацкія магілы партызан знаходзяцца на могілках па вуліцы Савецкай, дзе пахаваны:
    Жук Аляксей Аляксандравіч (г. Лунінец).

    Лімант Іван Васільевіч (г. Лунінец).

    Харытановіч Аляксандр Еўдакімавіч (г. Лунінец).

    Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан знаходзяцца ў скверы па вуліцы Савецкай, па абодва бакі ад галоўнай алеі. Абеліск і пліты з імёнамі загінуўшых ствараліся рукамі лунінецкіх майстроў пад кіраўніцтвам Міхаіла Міхайлавіча Капралава, без спецыяльных абсталявання і прылад, але сумленна, з душою, таму і не паддаюцца разбурэнню з 1953 г., часу, калі помнікі былі адкрытыя.

    У першай магіле пахаваны 17 чырвонаармейцаў і партызан:

    Бажэнава Клаўдзія Васільеўна, н. у 1923 у в. Алпашы Можнінскага р-на Удмурціі (Расія), сяржант, кам. мінамёт. разліку 107 сп 55 сд, загінула 12.07.1944.
    З франтавых лістоў дадому:

    "Дарагія папа і мама!.. Самаадчуванне маё цудоўнае, здароўе таксама. Дзіўна, у якіх умовах я знаходжуся. Дома даўно б заплакала. А тут і стомленасці не адчуваю і хвароба баіцца. А даводзіцца не спаць па некалькі сутак. Але нічога, усё ў парадку. Мілыя, хочацца сустрэцца з вамі. Яшчэ адзін удар нашай арміі — і наша сустрэча забяспечана. Я буду з вамі... Студзень 1944".

    "На мой лёс прыпала абараняць нашу краіну ад ворагаў. Не ведаю, што будзе далей. Паміж намі снягі і снягі. Мама, ты павінна быць гатовая да ўсяго. Можа, я навякі застануся ў краі беларускім. У некаторыя пераплёты я ўжо трапляла. Упэўнена ў адным: разграмім ворага. Застануся жывой, вярнуся дамоў. А цяпер я табе напішу маю любімую песню "Цёмная ноч"... Са мной нічога не здарыцца, як у песні, я вярнуся да вас, родныя, чакайце... Люты 1944".

    "Франтавое прывітанне дарагім родным. Добры дзень, папачка і мамачка. Адразу атрымала тры вашых лісты. Радасці не было мяжы. Я якраз была на шляху да бою. Яны вельмі дапамогуць мне. Мы рушылі наперад. Хутка мяжа. А потым — на Варшаву, Берлін. А ўжо там — дамоў. Ух ты, мая мілая мамачка. Так хочацца зараз прыціснуць цябе да грудзей і пацалаваць, і хаця б адзін раз зазірнуць табе ў вочы. Эх, родная, не сумуй і не плач, беражы сваё здароўе. Мы вярнёмся, не ўсе ж гінуць. У баі неабходна вялікае ўменне. Гэта ж не жыта жаць і сена касіць. Тут усё залежыць ад спрытнасці. Ну ты, мая харошая, ведаеш мяне... 21.03.1944.

    "Я ваенная: дзе знаходзімся, там і дом, і радня. Жыву добра, у лесе. Сасновы бор, побач — беразняк, цудоўна. Толькі дрэнна — балота. Ох, ужо гэтыя вядомыя пінскія балоты! А камароў колькі — жах. Нават нельга ўздыхнуць спакойна. Я столькі іх ніколі не бачыла.
    Але нічога, гэта пусцяк, яны не смяротныя. Вось "пачастункі" часта атрымліваем — гэта так. Хаця і гэта не страшна. Мы даём пабольш. Такія фокусы ставім, што чарцям млосна. Карацей, яны знайшлі сабе магілу ў гэтых балотах. Нам не шкада паўтара метра зямлі для кожнага. Мы ім дадзім яшчэ перцу.
    Аб чым яшчэ вам напісаць? Ёсць шмат, што можна расказаць аб нашых справах і традыцыях. Раскажу, калі вярнуся... Май 1944".

    Гарэцкі Дзмітрый Дзмітрыевіч, н. у г. Кіеў (Украіна), радавы, стралок, памёр ад ран 14.08.1944.

    Дробны Тарас Фядотавіч, н. у 1901 у в. Зарыўка Залатаношскага р-на Чаркаскай вобл. (Украіна), радавы, стралок, загінуў 12.07.1944.

    Зуйкоў Фёдар Рыгоравіч, н. у с. Самадураўка Ухалоўскага р-на Разанскай вобл. (Расія), яфрэйтар, стралок, загінуў 31.07.1944.

    Каласкоў Канстанцін Фролавіч, н. у 1918, партызан, загінуў 3.03.1943.

    Кастрыца Іван Цімафеевіч, н. у в. Шчураўка Івашыцкага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), гв. лейтэнант 26 гв. п., загінуў 22.01.1944.

    Касцюкоў А.В., капітан.

    Лаўроў Аляксей Міхайлавіч, н. у с. Воранаўка Бузулукскага р-на Арэнбургскай вобл. (Расія), радавы, стралок, загінуў 16.08.1944.

    Махно Андрэй Харытонавіч, н. у к-се "Бязводны" Мячэцінскага р-на Растоўскай вобл. (Расія), радавы, падрыўнік 28 маст.чыгунач. б-на, загінуў 22.07.1944.

    Няфёдаў В., радавы, стралок, памёр ад ран 18.07.1944.

    Рудніцкі Канстанцін Сцяпанавіч, н. у в. Будкі Ельскага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок, памёр ад ран 24.07.1944.

    Рыбін Мікалай Фёдаравіч, н. у Лыскоўскім р-не Горкаўскай вобл.(Расія), гв. радавы, кавалерыст 26 гв. п., загінуў 22.01.1944.

    Саўчанка Андрэй Мікалаевіч, н. у 1915, радавы, стралок, загінуў 1.10.1944.

    Траццяк Міхаіл Пятровіч, н. у в. Драмайлаўка Нежынскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), гв. радавы, кавалерыст 26 гв. п., загінуў 22.01.1944.

    Хоміч Яфім Харытонавіч, н. у в. Талалаеўка Нежынскага р-на Чарнігаўскай вобл. (Украіна), гв. радавы, кавалерыст 26 гв. п., загінуў 22.01.1944.

    Чаркаускас Бронюс Марцінавіч, н. у г. Жагарэ Йёнішскага р-на (Літва), радавы, стралок, памёр ад ран 12.03.1945.

    Шамоха Пётр Фёдаравіч, н. у п. Кіўда Райчыхінскага р-на Амурскай вобл. (Расія), гв. радавы, кавалерыст 26 гв. п., загінуў 22.01.1944.

    У другой магіле пахаваны 22 чырвонаармейцы і партызаны:
    Бабчанка Фёдар Іванавіч, н. у 1912 у в. Вялікія Камані Цюрупінскага р-на Херсонскай вобл. (Украіна), радавы, стралок, памёр ад ран 18.07.1944.

    Барынаў, радавы, стралок.

    Біжэцкі Васіль Ільіч, радавы, стралок.

    Бяляйкін Аляксей Якаўлевіч, н. у 1916 у г. Ленінабад (Таджыкістан), мал. лейтэнант 117 сп 23 сд, памёр ад ран 18.07.1944.

    Горбач Аляксандр Гаўрылавіч, сяржант, кам. аддзялення 107 сп 55 сд, памёр ад ран 28.10.1944.

    Іскандараў Іслам Зайнядзінавіч, н. у в. Кызыран Тавахашэўскага с/с Кармаскалінскага р-на Башкірыі (Расія), радавы, сувязіст 78 дарожна-эксплуатац. б-на сувязі, загінуў 25.08.1944.

    Ісмаілаў Жолдан, н. у п. Сары-Булак Качхорскага р-на (Кіргізія), радавы, стралок 164 сп 33 сд, загінуў 9.07.1944.

    Крывулец Арцём Міхайлавіч (Сінкевіцкі с/с).

    Ладысеў Лука Ісакавіч, н. у в. Філіпава Горацкага р-на Магілёўскай вобл., радавы развёдаддзела штаба 1 Беларускага фронту, загінуў 20.03.1944.

    Лесаў Іван Пятровіч, партызан, памёр 7.10.1945.

    Маліхін Сямён Максімавіч, н. у 1899, радавы, стралок.

    Мяскавецкі Меер Лейбавіч, н. у г. Нікалаеў (Украіна), гв. мал. лейтэнант 14 гв. Смаленскага авіяц. п., загінуў 25.06.1944.

    Папоў Фёдар Георгіевіч, н. у 1920 у г. Гур'еўск Кемераўскай вобл. (Расія), партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, памёр ад ран 10.07.1944.

    Пінчук Васіль Мікалаевіч, н. у 1918 у с. Новая Пастаялаўка Рассаманскага р-на Варонежскай вобл. (Расія), сяржант, кам. аддзялення 448 сп 397 сд, загінуў 10.07.1944.

    Рабкавец Фёдар Нічыларавіч (г. Лунінец).

    Ступак Мікалай Ігнатавіч, н. у в. Манастырышча Ічыянскага р-на Чарнігаўскан вобл. (Украіна), мал. сяржант 67 асоб. страл. б-на, памёр ад ран 12.07.1944.

    Хазяінаў Міхаіл Іванавіч, н. у 1918 у в. Кірыла Ільінскага с/с Аланецкага р-на Карэліі (Расія), радавы, стралок, памёр ад ран у студзені 1945.

    Цімашаў Андрэй Раманавіч, н. у Пятроўскім р-не Стаўрапольскага краю (Расія), сяржант 38 маст. чыгунач. б-на, загінуў 18.12.1944.

    Цімончык Іван Ільіч (Лахвенскі с/с).

    Чумак Сідар Антонавіч, н. у в. Раманаўка Міргародскага р-на Палтаўскай вобл. (Украіна), гв. радавы, кавалерыст 26 гв. п, загінуў 22.01.1944.

    Шахлан Фама Савіч, н. у в. Ясінец Скрыгалаўскага с/с Мазырскага р-на Гомельскай вобл., радавы, стралок 89 сп 55 сд, памёр ад ран 18.07.1944.

    Янка Іван Трафімавіч, н. у г. Новыя Санжары Палтаўскай вобл. (Украіна), гв. сяржант 14 гв. авіяц. п, загінуў 25.06.1944.

    Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца па вуліцы Савецкай, дзе пахаваны 8 чырвонаармейцаў, памёршых у палявым перасовачным шпіталі № 473.
    Барадаўкін Трафім Георгіевіч, радавы, гарматны нумар 1186 знішч.-супрацьтанк. ап, памёр ад ран 13.10.1944.

    Бекін Віктар Васільевіч, радавы, стралок 117 сп 23 сд, памёр ад ран 1.11.1944.

    Борвін Анатоль Цімафеевіч, гв. старшына 159 гв. сп, памёр ад ран 1.02.1945.

    Ган Аляксандр Цімафеевіч, радавы, стралок 446 сп 397 сд, памёр ад ран 30.10.1944.

    Глебаў Васіль Пятровіч, мал. сяржант, кам. аддзялення 1321 сп 415 сд, памёр ад ран 30.10.1944.

    Гняцецкі Васіль Ільіч, гв. радавы, стралок 10 гв. сп, памёр ад ран 5.11.1944.

    Голубеў Леанід Мікалаевіч, радавы, стралок 225 сп 23 сд, памёр ад ран 5.11.1944.

    Гушча Аляксандр Сямёнавіч, радавы, стралок 1323 сп 415 сд, памёр ад ран 28.10.1944.

    Брацкая магіла знаходзіцца на вуліцы Баханова, на ўсходнім ускрайку горада, дзе пахаваны 4474 чырвонаармейцаў, партызан і мірных жыхароў, загінуўшых у баях, расстраляных ці закатаваных у гады гітлераўскай акупацыі. У 1967 на магіле насыпаны курган, на яго вяршыні ўстаноўлены абеліск.

    На мемарыяльнай дошцы выбіты імёны некаторых з пахаваных:

    Батвінка Сямён Іосіфавіч, н. у. 1920 на х. Прышыба-Малкійскі Мальскага р-на Кабардзіна-Балкарыі (Расія), прызваны ў Чырвоную Армію Молатаўскім РВК г. Грознага. З 17.01.1943 — партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у ліпені 1943.

    Бондар Рыгор Іванавіч, н. у 1909 у в. Насовічы Церахоўскага р-на Гомельскай вобл., з верасня 1942 — мал. лейтэнант, партызан атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, закатаваны ў красавіку 1943.

    Жалезны Іван Якаўлевіч, н. у 1917 у в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на, з 1939 — член ВЛКСМ, участковы ўпаўнаважаны Лунінецкага НКУС па Гаўрыльчыцкім с/с, 22.08.1943 у складзе разведвальна-дыверсійнай групы "Адважныя" закінуты ў тыл ворага на тэрыторыю былой Пінскай вобласці, пры выкананні баявой аперацыі быў паранены і схоплены гітлераўцамі, расстраляны 14.02.1944.

    Калеснікаў Канстанцін, партызан атрада імя Панамарэнкі, загінуў 28.04.1943.

    Кананучанка Мікалай Іванавіч, н. у 1909 У в. Капліца Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., калгаснік, член ВКП(б), з ліпеня 1941 — партызанскі сувязны атрада"Лунінецкі", загінуў 16.09.1941.

    Нікіценка Сяргей Сямёнавіч, н. у 1900 у г. Чкалаўск Горкаўскай вобл. (Расія), партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, загінуў у лістападзе 1943.

    Райхман Міхаіл Вульфавіч, н. у 1901 у г. Жыткавічы Гомельскай вобл., член ВКП(б), служачы, з ліпеня 1941 — партызан атрада "Лунінецкі", загінуў 18.09.1941.

    Шырчанка Мікалай Міхайлавіч, н. у 1909 у в. Браніслаў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., чыгуначны абходчык, узнагароджаны ордэнам Леніна, партызан, расстраляны ў 1943.

    На паўночным баку кургана ўстаноўлены надмагільны помнік з крыжам у памяць пра расстраляную сям'ю Караля Паўла Сцяпанавіча (г. Лунінец).

    На верх старонкі


    Помнік загінуўшым землякам, савецкім воінам і партызанам у в. Велута


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Лахва


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Лунін


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у р. п. Мікашэвічы


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Моршчынавічы


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Мокрава


    Брацкая магіла партызан на партызанскіх могілках каля в. Сітніцкі Двор


    Магіла партызана В. А. Жыбурта ў в. Баравікі


    Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Вялікія Чучавічы


    Магіла партызанкі Н. А. Раманенкі ў в. Вялікія Чучавічы


    Помнік на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан на вул. Савецкай у г. Лунінец


    Курган бессмяротнасці на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў на вул. Баханова у г. Лунінец