Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Загадана... разбурыць

Пры адступленні фашыстаў з Беларусі імі быў распрацаваны дэталёвы план разбурэння народнай гаспадаркі рэспублікі і, у першую чаргу, чыгунак. Друкуемы дакумент цікавы тым, што з нямецкай пунктуальнасцю паказвае, як ажыццяўляўся план на Лунінеччыне. Пры падрыхтоўцы дакумента апушчаны кіламетровыя адзнакі ўчасткаў чыгунак і выбраны звесткі, якія датычацца населеных пунктаў Лунінеччыны.
З данясення камандзіра 511-га інжынернага батальёна пры 2-ой арміі камандзіру 2-ой інжынернай брыгады пры групе армій "Цэнтр" аб разбурэннях, якія зроблены 408-ым інжынерным батальёнам за перыяд з 30.06. па 09.07.1944 г.

12.07.1944 г.
Датычыцца: данясенне аб зробленых разбурэннях.
Спасылка: камандзір 2-ой інжынернай брыгады пры групе армій "Цэнтр", аператыўны аддзел, 326/44, сакрэт. ад 3.07.44.

Чыгунка Старушкі — Лунінец.

02.07.44. Станцыя Мікашэвічы: дэманціраваны і вывезены нямецкі 10-атмасферны паравы кацёл і дуплексная помпа.

03.07.44. Станцыя Мікашэвічы: дэманціраваны гідракран і помпавая устаноўка.

07.07.44. Станцыя Мікашэвічы: узарваны 2 гідракраны, воданапорная вежа, 3 помпы, 3 скрынкі для смецця, 5 труб, 500 м рэек, 25 стрэлак, будынак станцыі, цагельная пагрузачна-разгрузачная эстакада 1 разгрузачна-пагрузачная драўляная платформа спалена.

Усяго ўзарвана 21 930 м рэек двухкалейнага чыгуначнага палатна, узрывы зроблены на стыках і пясярэдзіне...

Станцыя Сітніца: падарваны 4 стрэлкі і 800 м рэек на стыках і пасярэдзіне.

08.07.44. Станцыя Лахва: падарвана 5 800 м рэек, узарвана 15 стрэлак, 1 помпа, 2 гідракраны, 1 воданапорная вежа, трубаправоды, 1 цагельная эстакада, 1 пагрузачна-разгрузачная платформа, будынак станцыі.

Чыгунка Лунінец — Гарынь

07.07.44. Станцыя Прыпяць: 600 м рэек падарвана на стыках і пасярэдзше. Узарвана 5 стрэлак, 2 семафоры, будынак станцыі.

08.07.44. Узарваны масты: мост праз Прыпяць /разбуравы на 100 працэнтаў/. Памер разбурэнняў адразу нельга вызначыць. Чыгуначная лінія да Лунінца ўзарвана.

Чыгунка Лунінец — Баранавічы.

Участак чыгункі Лунінец — Ганцавічы:

07.07.44. Узарваны масты паміж станцыямі Малькавічы і Люшча. Палатно чыгункі на ўчастку Ганцавічы — Люшча часткова падарвана 292-ім сапёрным батальёнам.

08.07.44. Станцыя Дзятлавічы: узарваны будынак станцыі.

Станцыя Лунінец: падарвана пасярэдзіне 39 600 м рэек. 2000 м рэек адпаведна загаду тактычнага /аператыўнага/ камандавання ў сувязі з пагрозай сваім войскам не ўзарвана.

Узарвана: 158 стрэлак, 14 сігналаў, 5 вадзяных кранаў, вугальны кран, свабоднае дэпо, кальцавое паравознае дэпо, паваротны круг, качагарная канава, 2 вадзяныя краны, помпавая станцыя, 2 пагрузачна-разгрузачныя платформы, пешаходны мост, вагонныя вагі, трубаўкладчык, будынак станцыі і апорны пункт, вагоннае дэпо, 4 службовыя будынкі, цэнтральная і вонкавая платформы, станцыйныя склады, лакаматыўнае дэпо, склады "ОТ", склад "Кёльн" і адміністрацыйныя будынкі.

Камандзір 511-га інжынернага батальёна маёр Невелінгер
(НАРБ, ф. 4683, воп. З, спр. 967, л. 124 — 129)
Падрыхтаваў Уладзімір Лемяшонак